• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Тв:. Рус. пер. — Желтый Кром: Роман. Рассказы. М., 1987; Контрапункт; Новеллы. Л., 1990; О днвный новый мнр. Обезьяна н сушносгь. Через много лет: Романы. М., 2002.
    Е.А.Лявонава.
    ХАКУСАЙ Кацусіка, (верасень 1760, Токіо — 18.4.1849), японскі жывапісец і графік; заснавальнік пейзажнага жан-ру ў яп. гравюры. Вучыўся ў гравёра К.Сюнсё і інш. майстроў. Буйнейшы прадстаўнік кірунку укіё-э. У сваіх тво-рах адлюстроўваў разнастайныя лан-дшафтныя матывы (каля 30 тыс. ма-
    526 хдл
    люнкаў і гравюр) з дапамогай смелых перспектыўных эфектаў і нечаканых колеравых спалучэнняў: серыі каляро-
    К Хакусай. Гара Фудзі ў ясны дзень. Брыз.
    вых і тонавых ксілаграфій «36 відаў Фу-дзі» (1823—29), «Вандраванне па вада-спадах розных правінцый» (1827—33), «100 відаў Фудзі» (1834—35). Працаваў таксама ў жанрах «прыгажуні», «людзі». Выканаў серыю «Паэты Кітая і Японіі» (1830), ілюстраваў кнігі (больш за 500), ствараў зб-кі «Манга» («Змешаныя ма-люнкі», да 1871 выдадзена 15 тамоў). Яго творчасць паўплывала на еўрап. жывапіс і графіку канца 19 — пач. 20 ст.
    Літ:. Воронова Б.Г. Кацуснка Хоку-сай: Графнка. М.. 1975.
    ХАЛ, Гуль, Кінгстан-апон (эпон)-Хал (Hull, Kingston upon Hull), горад на У Вялікабрытаніі. 263 тыс. ж. (1991). Порт на Паўночным м., у эстуарыі р. Хамбер. Прам-сць: машынабудаванне (у тл. суднабудаванне і вытв-сць суднавых рухавікоў), хім., дрэваапр., харчасмака-вая. Рыбалавецкая база. Ун-т.
    ХАЛ (Hull) Кордэл (2.10.1871, Овертан-Каўнты, штат Тэнесі, ЗША — 23.7.1955), палітычны і дзярж. дзеяч ЗША. Скончыў Камберлендскі ун-т (1891). Ў 1892 выбраны ў палату прад-стаўнікоў штата Тэнесі. У 1907—21 і 1923—31 кангрэсмен ЗША, у 1931—33 сенатар, у 1933—44 дзярж. сакратар у адміністрацыі Ф.Рузвельта. Прымаў удзел у падрыхтоўцы рэформ урада Т.В.Вмь-сана, падтрымліваў Лігу Нацый. Право-дзіў палітыку добрасуседства і зніжэння гандл. бар’ераў. На Панаамерыканскіх канферэнцыях (1933, 1938) прапаганда-ваў палітыку неўмяшання ва ўнутр. справы лац.-амер. краін. У 2-ю сусв. вайну выступаў у падтрымку антыгітле-раўскай кааліцыі, супраць яп. экспан-сійнай палітыкі. Прымаў удзел у пад-рыхтоўцы стварэння ААН. Нобелеўская прэмія міру 1945.
    ХАЛ (Hull) Роберт (Бобі) Мэрвін (н. 3.1.1939, Пойнт-Ан, Канада), канадскі спартсмен (хакей з шайбай). Нападаю-чы клубаў Нац. хакейнай лігі (НХЛ) «Чыкага Блэк Хоўкс» (1957—72) і «Хар-тфард Уэлерс» (1980—81), клуба Сусв. хакейнай асацыяцыі (СХА) «Вініпег
    Джэтс. (1972—79). Чэмпіён НХЛ (1967, 1970). Уладальнік Кубка Стэнлі (1961) — гал. прыза сезонаў НХЛ, міжнар. Кубка Канады (1976). Ддзін з самых выніко-вых хакеістаў у гісторыі НХЛ (609 закі-нутых шайб) і СХА (303 шайбы).
    ХАЛАДЗІЛАЎ Алег Віктаравіч (н. 27.5.1951, г. Іжэўск, Удмурція), бел. ву-чоны ў галіне трыбатэхнікі. Д-р тэхн. н. (1993), праф. (2000). Скончыў Уральскі політэхн. ін-т (1974). 3 1974 у Ін-це ме-ханікі металапалімерных сістэм Нац. АН Беларусі (з 1997 заг. лабараторыі). Адначасова з 1995 у Бел. ун-це тран-спарту (з 2003 заг. кафедры). Навук. працы па механіцы і фізшы кантакту цвёрдых цел, матэрыялазнаўстве, тэхн. дыягностыцы вузлоў трэння машын. Распрацаваў фіз. метады і сродкі дыяг-ностыкі стану трыбатэхн. сістэм. Прэ-мія Ленінскага камсамола 1982.
    Тв:. Акустнческне м элекгрнческме методы в трнботехнвке. Мн., 1987 (у сааўт.); Русско-белорусско-англнйскмй словарь в областн тренпя. нзнашнвання н смазкн. Гомель. 1996 (разам з Т.П.Піліповіч, М.І.Петракаўцом); Фнзнка отказов механнческпх састем. Мн.. 1999 (разам з У.Э.Завістоўскім. П.М.Багдано-вічам).
    ХАЛАДЗІЛЬНАЯ МАШЫНА. машына для адводу цеплаты ад цела, якое ахала-джаецца. і перадачы яе ахаладжальнаму асяроддзю (вадзе, навакольнаму павет-ру). Дзеянне грунтуецца на розных ха-ладзільных цыклах. Найб. пашыраны кампрэсійныя і абсарбцыйныя Х.м., у якіх ахаладжэнне дасягаецца кіпеннем холадагента. У халадзільнай тэхніцы вы-карыстоўваюць таксама параэжэкгар-ныя і тэрмаэл. Х.м.
    Укампрэсійных Х.м. холадагенткі-піць (выпараецца) у выпарніку і аднімае цеп-лату ў цела, што ахаладжаецца. Утвораная па-
    Схема кампрэсійнай халадзільнай машыны
    I — кампрэсар; 2 — рэгулюючы вентыль;
    3 — выпаральнік; 4 — кандэнсатар; 5 — рэ-сівер.
    ра адпампоўваецца кампрэсарам. сціскаеіша ім і падаецца ў кандэнсатар, дзе ахаладжаен-ца вадой або паветрам (кандэнсуецца). По-тым холадагент зноў паступае ў выпарнік. У абсарбцыйных Х.м. рабочае рэчы ва — растворы 2 кампанентаў з рознымі т-рамі кіпення Кампанент з больш нізкай т-рай кіпення выконвае функцыю холадагента. другі — абсарбента. Ў выпарніку за кошт цеплаты, што аднімаецца ад ахаладжальнага цела. холадагент выпараецйа. а ўтвораная па-ра паглынаецца абсорберам. Ў параэжэк-т а р н ы х Х.м. сціснутая вадзяная пара рас-шыраецца ў эжэктары, стварае разрэджванне ў ныпарніку, што даводзіць т-ру кілення вады да «5 °C (выкарыстоўваецца як холадагент);
    тэрмаэлектрычныя заснаваны на Пельцье з'яве, складаюцца з элекгрычна звя-заных тэрмазлементаў. Выкарыстоўваюцца Х.м. ў розных галінах прам-сці (харч.. буд.. хім., медыцьше) і побыце (гл. Халадзільнік).
    С.Я.Дзям 'янаў.
    ХАЛАДЗІЛЬНАЯ ТЭХНІКА, і'аліна тэх-нікі, звязаная з атрыманнем і выкарыс-таннем штучнага ахаладжэння ў межах ад 10 да -150 °C. Больш нізкія т-ры — галіна крыягеннай тзхнікі. Крыніцы хо-ладу — халадзільныя машыны і ахала-джальныя рэчывы, у якіх працэсы рас-тавання (напр., вадзяны лёд), субліма-цыі (цвёрдая вуглекіслата — сухі лёд) або растварэння (ахаладжальныя суме-сі) працякаюць пры т-рах ніжэй за 0 °C.
    Сродкі Х.т.: халадзільныя ўстаноўкі, пра-мысл. і быт. халадзільнікі, лёдагенератары. тэрмабаракамеры. электронныя прмабатарэі. кандьіцыянеры, замарожвальныя трубы (ка-лонкі) і інш. Сродкі і метады Х.т. выкарыс-тоўваюць у хім. (вытв-сць азотнай і хлорнай кіслот, сінт. каўчукоў, штучных валокнаў і інш ), харч. (вытв-сць. транспартаванне. за-марожванне харчовых прадуктаў і іх захоўван-не), нафтаперапрацоўчай і газавай прам-сці, у медыцыне, біялогіі. спорце, буд-ве (для за-марожвання ваданосных грунтоў).
    С.Я.Дзям ’янаў.
    5
    2	1
    Халадзільная тэхніка Схема рэгулявання тэм-пературы халадзільнай шафы халадзільніка: I — кампрэсар; 2 — электрарухавік; 3 — тэмпературнае рэле; 4 — адчувальны элемент рэле; 5 — шафа; 6 — выпаральнік; 7 — кан-дэнсатар.
    ХАЛАДЗІЛЬНАЯ ЎСТАНбЎКА, ком-плекс абсталявання для атрымання і падтрыманыя ў ахалоджвальных памяш-
    ХАЛАКОСТ	527
    каннях, целах або рэчывах т-р, ніжэй-шых за т-ру навакольнага асяроддзя. Складаецца з адной або некалькіх хала-дзільных машын, сістэм энерга-, цепла- і водазабеспячэння, прылад кіравання і кантролю.
    Холад ад Ху. да спажыўца падаецца звад-каваным або сціснутым холадагентам (непас-рэднае ахаладжэнне) ці ахалоджаным цепла-носьбітам (ахаладжэнне холаданосьбітам). Звычайна размяшчаюцца ў будынку, дзе і спажыўцы холаду, часам у асобным — хала-дзільнай станцыі. С.Я.Дзям’янаў.
    ХАЛАДЗІЛЬНІК, збудаванне ці апарат для ахалоджвання, замарожвання і за-хоўвання біял. аб’екгаў, мед. прэпара-таў, харч. ці інш. скорапсавальных прадуктаў пры т-рах, ніжэйіпых за т-ру навакольнага асяроддзя. Ахалоджванне ажыццяўляецца з дапамогай халадзіль-най машыны.
    Адрозніваюць X. хатнія і прамысловыя. X а т н і (быгавы) — шафа (2- і 3-секцый-ная) для кароткачасовага захоўвання (да не-калькіх сугак) ахалоджаных і працяглага (да 12 месяцаў) замарожаных харч. прадукгаў, a таксама для атрымання лёду. Бываюць кам-прэсійныя (холадагент —хладон-12; гл. Хяа-доны), абсарбцыйныя (на сумесі аміяку з ва-дой і вадародам) і тэрмаэл. (дзеянне ахала-джальных прыстасаванняў заснавана на Пем-цье з'явеў У параўнанні з кампрэсійнымі абсарбцыйныя X. бясшумныя, больш надзей-ныя ў эксплуатацыі, але расходуюць больш электраэнергіі. Бытавыя (кампрэсійныя) X. з’явіліся ў 3UIA (1910). Прамысло-в ы я X. бываюць вытв. (уваходзяць у склад харч. прадпрыемства. напр., мясакамбіната, малочнага з-да) і размеркавальныя (для за-хоўвання харч. прадукгаў на прадпрыемствах гандлю і грамадскага харчавання). У камерах X. т-ра каля 0 °C, для замарожвання -18 — -23 °C, для захоўвання прадуктаў да -18 °C (гл. Ахаладжэнне, Замарожванне харчовых прадуктаў).
    На Беларусі X. вырабляюцца на Мін-скім заводзе халадзільнікаў. С.Я.Дзям ’янаў.
    ХАЛАДЗІЛЬНЫ АГЁНТ, гл. Холада-гент.
    ХАЛАДЗІЛЬНЫ ЦЫКЛ, адваротны тэрмадынамічны кругавы працэс, які выкарыстоўваецца для штучнага ахала-джэння. Найб. пашыраны Х.ц., заснава-ныя на выпарэнні вадкасці, Джоўля— Томсана эфекце, расшырэнні рабочага цела ў дэтандэры, з дапамогай якіх ат-рымліваюць нізкія т-ры да 0,3 К. У ха-ладзільных машынах розных сістэм для павышэння эканамічнасці, расшырэння інтэрвалу т-р і інш. часта выкарыстоў-ваюцца ўскладненыя Х.ц. (шматсту-пеньчатыя, каскадныя, з рэгенерацыяй цешіаты і інш.). Напр., каскадны Х.ц. аб’ядноўвае некалькі Х.ц. і цеплата ад ніжэйшых цыклаў перадаецца верхнім цыклам. што дазваляе атрымліваць т-ру да -110 °C.
    ХАЛАДНАКРОЎНЫЯ ЖЫВЁЛЫ, гл. Пайкілатэрмныя жывёлы.
    ХАЛАДНАЛбмКАСЦЬ, уласцівасць матэрыялаў набываць (або значна павя-лічваць) крохкасць пры паніжэнні т-ры (не абавязкова ніжэй 0 °C). Абумоўлена рэзкім памяншэннем вязкасці матэрыя-лаў пры пэўнай т-ры (т.зв. крытычнай т-ры X.), утрыманнем шкодных дамеш-каў.
    Уласніва сплавам на аснове меТалаў з аб'ёмна-цэнтраванай кубічнай рашоткай (жа-леза. хром, малібдэн. вальфрам). Найб. прак-тычнае значэнне X. мае для сталі. Тлума-чыцца пераважным уплывам фосфару, які. раствараючыся ў ферыце, скажае яго рашотку, што вядзе да памяншэння вязкасці сталі. X. памяншаюць тэрмаапрацоўкай і легіраван-нем металаў, ачысткай ад шкодных дамеш-каў.
    ХАЛАДНІК, традыцыйная бел. страва. Шчаўе крышаць, вараць і астуджваюць.
    У адвар дадаюць накрышаныя свежыя агуркі, кроп, вараныя яйкі, смятану, соль. Гатуюць таксама з вараных бура-коў, бацвіння або на бурачным ці хлеб-ным квасе.
    ХАЛАДбК Леанід Аляксеевіч (н. 7.1.1934, в. Граб’ё Акцябрскага р-на Го-мельскай вобл.), бел. вучоны ў галіне с.-г. меліярацыі. Д-р тэхн. н. (1992), праф. (1994). Скончыў БСГА (I960). У 1966—72 і з 1976 у Бел. аграрным тэхн. ун-це, у 1972—76 у НДІ меліярацыі і воднай гаспадаркі. Навук. працы па гід-рамеліярацыі, прагназаванні і шіана-ванні водакарыстання, водаразмерка-вання і рэгулявання водна-паветранага рэжыму на асушальна-ўвільгатняльных сістэмах. Распрацаваў тэорыю зліцця і падзелу патокаў вадкасці, прапанаваў метады разліку асушальна-ўвільгатняль-ных сістэм.