Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
У.Л. Сакалоўскі.
ХАЙМВЕР (Heimwehr), ваенізаваныя фарміраванні самааховы ў міжваен. Аў-стрыі (напачатку надпартыйныя, пазней фаш. кірунку). Узнік у 1919 з арг-цый б. франтавгкоў і грамадз. гвардыі. У 1930—36 развіўся ў паліт. рух, проціста-яў с.-д. Шуцбунду. Арыентаваўся на фаш. Італію, выступаў за дыктатарскае
дзярж. кіраванне на прынцыпе фюрэр-ства і карпаратыўнага грамадства («аў-страфашызм»), У 1933—34 падтрымаў федэральнага канцлера Э.Дольфуса пры ўстанаўленні ім аўтарытарнага кіраван-ня дзяржавай. У час падаўлення паў-стання сацыял-дэмакратаў у лют. 1934 выкарыстоўваўся як дапаможная палі-ЦЫЯ. У.Я.Калаткоў.
ХАЙНАНЬ. востраў у Паўднёва-Кітай-скім м., тэр. Кітая. Аддзелены ад маце-рыка аднайм. пралівам. Пл. 34 тыс. км2. На Пн алювіяльныя раўніны, у цэнтр. і паўд. раёнах горы (выш. да 1867 м, г. Учжышань). Клімат трапічны, мусон-ны. На раўнінах т-ра студз. 16—19 °C, ліп. да 29 °C; ападкаў 1,2—1,5 тыс. мм, у гарах — да 3 тыс. мм за год. Горныя вечназялёныя лясы (пальмы, пандану-сы, камфаравае і тунгавае дрэвы, бам-бук) і хмызнякі. На раўнінах вырошчва-юць рыс, бавоўнік, цукр. трыснёг і інш. Рэзерват Лэдун-Цзяньфынлін, некалькі заказнікаў. На Пн — г. Хайкоў.
ХАЙНЕМАН (Heinemann) Густаў (23.7.1899, Швелм, Германія —7.7.1976), дзяржаўны дзеяч ФРГ. Юрыст. 3 1945 чл. Хрысц.-дэмакр. саюза (ХДС). У 1949— 50 міністр унутр. спраў ва ўрадзе К.Л&-наўэра, адначасова прэзідэнт сінода евангелічнай царквы ФРГ (да 1955). У 1952 выйшаў з ХДС і ўгварыў пацыфісц-кую Агульнагерм. нар. партыю. 3 1957 чл. С.-д. партыі Германіі (СДПГ). У 1966—69 міністр юстыцыі. У 1969—74 федэральны прэзідэнт ФРГ (першы ад СДПГ). Садзейнічаў прымірэнню ФРГ з краінамі, якія пацярпелі ў час нацысц-кай дыктатуры.
ХАЙРЎЛІН Якун Ісмаілавіч (н. 21.5.1931, г. Самарканд, Узбекістан), бел. мастак. Скончыў Ташкенцкае маст.. вучылішча (1960). У 1958—64 працаваў у Ташкенц-кім драм. т-ры (з 1960 гал. мастак). 3 1966 у Мінску, у 1969—91 у выд-ве «Беларусь». Працуе ў галіне плаката. жывапісу, акварэлі, афармленчага мас-тацтва. Сярод лепшых плакатаў: «8-е сакавіка» (1966), «Са святам Перамогі» (1970), «Квітней. краіна родная» (1972), «Пакуль не позна» (1980), «Снід», «Што пакінем нашчадкам», «Чэ Гевара» (усе 1988; за апошні дыплом Міжнар. конкурсу плаката ў Гаване), «Сум-ленне» (1990), «Я другой такой краіны не ведаю...» (1991), «Уваходзячы ў XXI стагоддзе» (1992), «50 гадоў вызвалення Беларусі» (1994), «Мой амулет» (2000), «Увага. Снід» (2001). Творы вызначаюц-ца актуальнасцю праблем, лаканізмам выяўл. сродкаў, выкарыстаннем сімва-лаў і метафар. Аўтар жывапісных работ «Венецыя. Лагуна», «Гандальер» (абе-дзве 1996), «Венгрыя. Лотас» (2002).
ХАЙРЎЛІНА Альфія Ягфараўна (н. 22.9.1936, Казань), бел. фізік. Д-р фіз,-матэм. н. (1998). Скончыла Казанскі ун-т (1959). 3 1963 у Ін-це фізікі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па пытан-нях дынамічнай і доплераўскай спеКтра-
скапіі ў полідысперсных асяроддзях, асаблівасцях інтэрферэнцыі ў рассей-вальных асяроддзях, метадах аптычнай дыягностыкі звышгладкіх люстраў і планарных металазмяшчальных нана-струкгур. Распрацавала метадалогію аптычнай дыягностыкі біяфіз. парамет-раў крыві і біял. тканак, метады вызна-чэння памераў і аптычных харакгарыс-тык слабапаглынальных часцінак з да-памогай шматразовага рассеяння.
Тв.: Восстановленме спектра мннмой ча-стн комплексного показателя преломлення пнгмента «мягкнх» частац прн нх плотной упаковке (разам з Г.С.Дубавай, С.Ф.Шу-мілінай) // Журн. прнкладной спектроско-пнн. 1981. Т. 34, № 6; Взаммосвязь угловых н спектральных характернстмк поля рассеян-ного нзлучення с мнкротопографпческнмм характернстнкамн полнрованных поверхнос-тей (у сааўг.) // Оптнка н спектроскопня. 1991. Т. 71, № 6. В.З.Анісовіч.
ХАЙРЫНГ (англ. highring), 1) сярэдне-тэрміновая арэнда машын і абсталяван-ня (ад 6 мес да 3 гадоў) без перадачы права ўласнасці арандатару. 2) Адна з форм сярэднетэрміновага крэдытавання экспарту без перадачы арандатару права ўласнасці на тавар. Куплены тавар зас-таецца ва ўласнасці прадаўца, пакуль не будзе ўнесена апошняя частка сумы, якая выплачваецца за яго (тавар высту-пае як матэрыяльнае забеспячэнне крэ-дыту).
ХАЙТЫНК (Haitink) Бернард (н. 4.3.1929, Амстэрдам), галандскі дыры-жор. 3 1964 гал. дырыжор амстэрдам-скага арк. «Канцэртгебаў», з 1988 муз. кіраўнік т-ра «Ковент-Гардэн» (Лон-дан). Працуе таксама з Венскім філар-манічным і інш. аркестрамі. Майстар іптэрпрэтацыі музыкі Г.Малера і Дз.Ша-стаковіча.
Я.Хайрулін Што пакінем нашчадкам. 1988.
ХАКАЙДА 523
ХАЙФА. горад у Ізраілі. 255 тыс. ж. (1997). Трансп. вузел. Гал. порт краіны на Міжземным моры. Нафтаправоды з Эйлата і Тэль-Авіва. Прам-сць: мета-лургічная, нафтаперапр., хім., тэкст., шкляная, цэм., харчовая. Музеі, у т.л. стараж. мастацгва, сучаснага мастацгва Японіі. Рэшткі крэпасці крыжаносцаў, шпіталя (17 ст.).
ХАЙ-ФАЙ [ад англ. hi(gh)-fi(delity) які дакладна ўзнаўляе], відэа- і акустычная апаратура, а таксама носьбіты інфарма-цыі для высокадакладнага відэа- і гука-ўзнаўлення.
ХАЙФОН (Hai Phong), горад у В’етна-ме, у дэльце р. Хангха (Чырвоная), у зал. Бакбо Паўд.-Кітайскага мора. 3 прыгарадамі складае асобную адм.-тэр. адзінку. Засн. ў 1870-х г. 1,3 млн. ж. (1984). Трансп. вузел. Буйны марскі порт на ПнУ В’етнама і важны гандл.-прамысл. цэнтр. Прам-сць: суднабуда-ванне, харчасмакавая, лёгкая, цэм., суд-на-, аўта- і інш. рамонтныя прадпрыем-ствы. Рыбалоўства. Традыц. рамёствы.
ХАЙХЭ, рака на У Кітая. Утварае ніж-нюю ч. сістэмы рэк Байхэ, Вэйхэ, Юн-дынхэ, Цзыяхэ і Дацынхэ. Даўж. (ад вусця р. Вэйхэ) 102 км. пл. бас. 280 тыс. км2. Цячэ па Вял. Кітайскай раўні-не, упадае ў заліў Бахайвань Жоўтага мора. Летнія паводкі. Сярэдні расход вады каля 650 м3/с. Суднаходная. На X. — г. Цяньцзінь.
ХАЙ-ЭНД. прафесійная апаратура (у адрозненне ад бытавой) відэа- і гука-ўзнаўлення; таксама найвышэйшы ўзро-вень тэхн. рашэнняў, найноўшых матэ-рыялаў і тэхнал. працэсаў для дасягнен-ня найбольшай магчымай якасці. Да-лейшы этап развіцця хай-фай тэхнікі.
ХАКАДАТЭ, горад у Японіі, на ПдЗ в-ва Хакайда. 306 тыс. ж. (1992). Най-буйн. порт вострава ў праліве Цугару, злучаны паромам і падводным тунэлем з г. Аомары (в-аў Хонсю). Прам-сць: судна- і станкабудаванне, нафтаперапр., хім., цэм., рыбакансервавая, дрэваапра-цоўчая. Цэнтр рыбалоўства. Ун-т.
ХАКАЙДА востраў на Пн Японіі, другі па велічыні пасля в-ва Хонсю. Абмыва-ецца Ціхім ак. і яго морамі — Япон-скім і Ахоцкім. Пл. 77,7 тыс. км2 (з прылеглымі астравамі 78,5 тыс. км2). Рэльеф пераважна горны, выш. да 2290 м (г. Асахі). Дзеючыя вулканы (Усу і інш.). Радовішчы каменнага вугалю, жал. руды, серы. Клімат умераны акіянічны, мусонны. Сярэдняя т-ра студз. ад -3 °C да -11 °C, ліп. 17—21 °C. Ападкаў 800—1500 мм за год. Гал. рэкі — Ісіка-ры, Тэсіо, Токаты — багатыя гідра-энергіяй, сплаўныя. Азёры: Сарома (ла-гуннае), Куцяра, Сікоцу, Тоя (кратэр-ныя) і інш. Каля 60% тэр. (пераважна ў гарах) укрыта лясамі (хвойныя на Пн,
524 ХАКАСІЯ
мяшаныя і шыракалістыя на Пд). Раў-ніны пад с.-г. ўгоддзямі (рыс і інш. збожжавыя). Рыбалоўства. Нац. паркі — Сікоцу Тоя, Дайсецудзан, Акан, Сірэто-ка. Гал. гарады — Сапара, Хакадатэ. Востраў X. — асобны эканам. раён Японіі аграрна-індустр. характару, гал. пастаўшчык лесу і лесапрамысл. пра-дукцыі.
ХАКАСІЯ. Рэспубліка Хака-с і я. Размешчана на Пд Усх. Сібіры, у Рас. Федэрацыі. Пл. 61,9 тыс. км2. Нас. 578 тыс. чал. (2001), гарадскога 71%. Сярэдняя шчыльн. 9,3 чал. на 1 км2. Жывуць хакасы (11,1%), рускія (79,5%), украінцы (2,3%), немцы (2%), татары (0,8%), беларусы (0,7%) і інш. Сталі-ца — г. Абакан. Гал. гарады: Чарна-горск, Саянагорск, Абаза, Сорск.
Прырода. Зах. ч. займаюць усх. схілы Кузнецкага Алатау (выш. да 2178 м, г. Верхні Зуб) і Абаканскі хр. (выш. да 1984 м); на Пд і ПдУ паўн. адгор’і Зах. Саяна (выш. да 2930 м, г. Карагош). На У Мінусінская і Чулыма-Енісейская катлавіны. Карысныя выкапні: камен-ны вугаль, жал. і медна-малібдэнавыя руды, золата, гіпс, мармур. Клімат рэз-ка кантынентальны. Сярэдняя т-ра
Белагорск
6 Кап ева
54!
Шары^ава
РЭСПУБЛІКА ХАКАСІЯ
Маштаб 1:6 500 000
□ апаведнік Чазы
° Ардтанікідзеўскав
Прыісковыо
Усць Абакан
Таштып.
акасія
3 ° '2936 г.Нарагош
Камумар
I гВерхні Зуб2І78 $ МЕЖДУРЗЧАНСК--
Сорск
-----Прыгор
Чарнагорск
- Ідрынскае раснатуранск
Балыкса
Абаза
Нубайка
аянагорск
МайнаО Чаромушкі ®
Шушанскае
студз. ад -15 да -21 °C, ліп. 17—20 °C. Ападкаў ад 300 мм у катлавінах да 700 мм у гарах. Гал. рэкі — Енісей (з пры-токам Абакан), Том, Белы і Чорны Іюс (бас. р. Об). Шматлікія азёры з прэснай (Чорнае, Фыркал, Іткуль) і салёнай (Беле, Шыра) вадой. Глебы чарназём-ныя, у гарах дзярнова-падзолістыя, гор-на-таежныя і горна-тундравыя. Стэпа-вая расліннасць катлавін зменьваецца ў гарах хвойнымі (лістоўніца, кедр, хвоя, піхта) лясамі, горнымі тундрамі, альпій-скімі і субальпійскімі лугамі. Пад лесам 40% тэр. 3 жывёл у стэпах пашыраны
крот, гарнастай, каланок, у гарах — ва-вёрка, заяц-бяляк, ліс, воўк, мядзведзь: з птушак — рабчык, глушэц. Запавед-нікі Малы Абакан, Чазы, ч. Алтайскага.
Гаспадарка. Асн. галіны прам-сці — горназдабыўная, каляровая металурпя (53,7% кошту прамысл. прадукцыі) і па-ліўна-энергет. комплекс (19,5%). Зда-быча каменнага вуталю 5,4 млн. т (Мі-нусінскі вугальны басейн), жал. руды 1,8 млн. т (Абаканскі руднік), медна-маліб-дэнавых руд (Сорскае радовішча), зола-та (раён Кап’ёва, Шыры), мармуру. Асн. прадпрыемствы каляровай мета-лургіі: Саянскі алюмініевы з-д, Сорскі малібдэнавы камбінат, Туімскі з-д па апрацоўцы каляровых металаў (латунны пракат). Вытв-сць элеетраэнергіі 25.7 млрд. кВт • гадз (2000), пераважна на ГЭС (Саяна-Шушанская і Майнская на р. Енісей). Машынабудаванне і метала-апрацоўка (вытв-сць вагонаў, кантэйне-раў, помпаў) у Абакане. У вярхоўях рэк Чулым і Абакан лясная прам-сць, дрэ-ваапр. ў г. Абаза, г.п. Усць-Абакан і Бельтырскі. Лёгкая (трыкат., тэкст., абутковая), харч. (мясная. малочная. масласыраробная) прам-сць; гідроліз-ны з-д у г.п. Усць-Абакан. Вытв-сць буд. матэрыялаў. Пасяўныя пл. займа-юць 280,9 тыс. га (2000). Вырошчваюць збожжавыя культуры (пераважна пша-ніцу), бульбу, агародніну, кармавыя куль-туры. Збор (тыс. т., 2000) збожжа — 110, бульбы — 183, агародніны — 95. Гал. галіна жывёлагадоўлі — авечкага-доўля. Гадуюць (тыс. галоў, 2000) буйн. par. жывёлу (130), свіней (46). Зверага-доўля, пчалярства. Асн. віды транспар-ту: чыг. (Ачынск—Абакан з адгаліна-ваннем на Чарнагорск, Тайшэт-—Аба-кан—Новакузнецк—Магнітагорск з ад-галінаваннем на Абазу і Саянагорск). рачны (па р. Енісей) і аўтамаб. (Усінскі і Абазінскі тракты). Даўж. чыгункі 642 км, аўтадарог з цвёрдым пакрыццём 2485 км. Аэрапорты ў Абакане і Саяна-горску. Бальнеагразевы курорт Шыра.