Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
ХАНДРЫЛА (Chondrilla), род кветка-вых раслін сям. складанакветных (ас-травых). Каля 30 відаў. Пашыраны ў стэпавых і пустынных раёнах Еўразіі і Паўн. Афрыкі. На Беларусі 1 від — X. сітападобная, або звычайная (Ch. juncea). Трапляецца ў хваёвых лясах, да-лінах рэк, уздоўж дарог.
Двух- і шматгадовыя травяністыя расліны выш. 50—125 см са стрыжнёвым коранем. Сцёблы растапырана-галінастыя. Прыкаранё-вае лісце ў разетцы, чаранковае. выемчата-перыста-надрэзанае, сцябловае — лінейнае. Кветкавыя кошыкі сабраны ў сціснуга-мя-цёлчатае суквецце. Плод — сямянка.
Дз.І. Траццякоў.
ХАНЗАДЗЯН Серо Мікалаевіч (н. 3.12.1915, г. Гарыс, Арменія), армянскі пісьменнік. Засл. дзеяч кулы. Арменіі (1974). Герой Сац. Працы (1984). Скон-чыў Гарыскае пед. вучылішча (1934). Працаваў настаўнікам. Аўтар раманаў «Людзі нашага палка» (1950), «Зямля» (кн. 1—2, 1954—55), «Мхітар Спара-пет» (1961), «Каджаран» (1965), «Сві-танне над Севанам» (1974), «Загавары-це, горы Арменіі» (1976), «Царыца Ар-меніі» (1978), «Андранік» (1989), «Нждзе» (1993), мемуараў «Кніга пра былое» (1966), «Тры гады і 291 дзень» (1972), зб-каў навел, кнігі публіцыстыкі «Ска-занне пра родны край» (кн. 1—2, 1980—81). На бел. мову яго асобныя творы пераклалі Ю.Канэ, М.Парахневіч, П.Стэфановіч, В.Супрунчук, Г.Шупень-ка. Дзярж. прэмія Арменіі 1977.
Тв.: Рус. пер. — Жажду — дайте воды: Повестн. Фронтовой дневннк. М.. 1974.
САрзуманян.
ХАНІНАЎ Міхаіл Ванькаевіч (1.1.1919, пас. Цаган-Нур, Калмыкія — 22.9.1981), калмыцкі пісьменнік, перакладчык. Скончыў Вышэйшыя літ. курсы (1969), Літ. ін-т імя М.Горкага (1975) у Маскве. У 1942—44 удзельнік партыз. руху на Беларусі. Друкаваўся з 1935. Асн. тэмы твораў — гісторыя роднай зямлі, пар-тыз. гераізм. Аўтар зб-каў лірыкі «Калі звініць мая домра» (1964), «Да апошняй атакі» (1968), «Вясна майго стэпу» (1969), «Пад небам Расіі» (1971), «Не страляйце ў Радзіму маю» (1978), «Ка-выль» (1979), зб-каў апавяданняў і на-рысаў «Людзі нашага часу» (1962), «Ду-шэўныя людзі» (1966), аўтабіягр. апо-весці «Міша Чорны — гэта я!» (1976), рамана «Памятаеш, зямля Смаленская» (1977). Перакладаў на калмыцкую мову творы Я.Купалы, П.Броўкі, А.Пысіна, М.Танка. На бел. мову яго асобныя
Хандрыла сітападобная.
творы пераклалі М.Аўрамчык, Р.Бара-дулін, Броўка. Г.Бураўкін, С.Грахоўскі, І.Калеснік, К.Камейша, Пысін, Ю.Свір-ка, М.Танк. Ганаровы грамадзянін г. Бе-разіно Мінскай вобл.
Тв.. Бел. пер. — Хвоі і цюльпаны. Мн.. 1970; Жураўлі над стэпам. Мн., 1977.
Літ.: Дугннец А. Нскры над пеплом. М., 1970. А.А.Марціновіч.
ХАНІНГАВАЛЬНЫ СТАНОК, шліфа-вальна-прыцірачны металарэзны станок для апрацоўкі пераважна цыліндрычных паверхняў ханінгаваннем.
Адрозніваюць Хс.: адна- і шматшпіндэль-ныя; для апрацоўкі адтулін і вонкавых паверх-няў; верт.. гарыз. 1 нахіленыя; універсальныя і спецыялізаваныя; паўаўтам. і аўтаматычныя. Рабочы інструмент — ханінгавальная галоўка (хон), якая робіць адначасова вярчальны (ад электрапрывода) і зваротна-паступальны (ад гідрапрывода) рухі. Са шпіндэлем станка хон злучаны універсальнымі шарнірамі (забяспеч-вае яго самаўстаноўку адносна паверхні, што апрацоўваецца). Выкарыстоўваюцца ў буйна-серыйнай і масавай вытв-сці для апрацоўкі блокаў цыліндраў рухавікоў унугр. згарання. паліўнай апаратуры і інш.
ХАНІНГАВАННЕ (ад англ. honing лі-тар. — тачыць), аддзелачная апрацоўка металаў рэзаннем на ханінгавальным станку. разнавіднасць абразіўнай апра-цоўкі. Выконваецца дробназярністымі абразіўнымі брускамі, што манціруюцца на галоўцы (хоне). Робіцца пасля шлі-фавання, чыставога або прэцызійнага расточвання, разгорткі ці працягвання. X. апрацоўваюць цыліндрычныя скраз-ныя, глухія і ступеньчатыя адтуліны. вонкавыя паверхні.
ХАНІЯРА (Honiara), горад, сталіца дзяржавы Саламонавы Астравы. на ПнУ в-ва Гуадалканал, на р. Матаніка. 30,5 тыс. ж. (1989). Порт (вываз копры. марожанай рыбы, какосавага алею. драўніны). Аэрапорт.
ХАНКА (Hanko), Га н гут, паўвостраў на ПдЗ Фінляндыі. Выступае ў Фінскі зал. Балтыйскага м. на 35 км. Узгорыс-тая раўніна, укрытая хвойнымі лясамі. Порт — Ханка.
Пасяленні на п-ве вядомы з 13 ст. 3 канца 13 ст. да 1809 ён у складзе Швецыі. У Паў-ночную вайну 1700—21 тут адбыўся Гангуцкі бой 1714. У 1809—1917 X. ў складзе Рас. ім-перыі. са снеж. 1917 —Фінляндскай рэспуб-лікі. Пасля савецка-фінляндскай ваііны 1939— 40 стаў сав. ваенна-марской базай Балт. фло-ту. У Вял. Айч. вайну 22.6—2.12.1941 мясц. гарнізон (25 тыс. чал.. 95 берагавых і зеніт-ных гармат, 20 самалётаў, 7 катэраў. 16 дапа-можных суднаў) 165 дзён абараняў п-аў. але пасля таго як сав. войскі пакінулі Талін (28.8.1941). X. апынуўея ў варожым тыле. Стаўка Вярх. Галоўнакамандавання вырашы-ла эвакуіраваць яго абаронцаў. 23.10— 2.12.1941 9 трансп. канвояў пад камандаван-нем віцэ-адм. В.П.Дразда вывезлі з п-ва ў Ле-нінград 22 тыс. чал. з узбраеннем, тэхнікай і харчаваннем, што значна дапамагло абарон-цам горада. Паводае пагаднення аб перамір'і з Фінляндыяй 1944 і мірнага дагавора 1947 СССР адмовіўся ад правоў на арэнду X.
ХАНКА, возера ў Прыморскім краі Расіі і ў Кітаі. Размешчана на Прыханкай-
ХАНСЕН 539
скай нізіне на выш. 6,8 м. Пл. 4190 км2 (з іх 3030 ы2 у Расіі), даўж. 95 км, глыб. 1—3 м, найб. да 10,6 м. Памеры X. моцна мяняюцца пры ваганнях уз-роўню. Берагі б. ч. забалочаныя. Упада-юць рэкі Лефу, Мо і інш., выцякае р. Сунгача (прыток р. Усуры). Замярзае ў ліст., ускрываецца ў красавіку. Рыба-лоўства, промысел андатры. Суднаход-ства. Па берагах гнездаванні вадаплаў-ных птушак.
ХАНЛАРАВА Зейнаб Ях’я кызы (н. 28.12.1936, Баку), азербайджанская спя-вачка (лірычнае сапрана). Нар. арт. Азербайджана (1975). Нар. арт. СССР (1980). Скончыла муз. вучылішча імя А.Зейналы ў Баку (1961). 3 1961 у Азерб. т-ры оперы і балета. Сярод пар-тый: Лейлі, Аслі («Лейлі і Меджнун», «Аслі і Керэм» У.Гаджыбекава). Высту-пае як канцэртная спявачка з выканан-нем мутамаў, нар. песень. Дзярж. прэ-мія Азербайджана 1988.
ХАНОЙ (Ha Noi), горад, сталіца В’ет-нама, на р. Хангха, за 175 км ад яе ўпа-дзення ўзал. Бакбо Паўд.-Кітайскага мо-ра. 1,3 млн. ж. (1996); марскі аванпорт Хайфон. Разам з прыгарадамі ўтварае асобную адм. адзінку. Трансп. вузел (трансв’етн. чыг. магістраль і 5 шашэй-ных дарог). Міжнар. аэрапорт Найбай. Гал. эканам. і культ. цэнтр краіны. Прам-сць: машынабудаванне (у т.л. станкабудаванне, трансп., эл.-тэхн.) і металаапрацоўка, хім., дрэваапрацоўка, тэкст. (баваўняная, шаўковая), харч., тытунёвая, керамічная, гумавая, абутко-вая. піваварная, рысаачышчальная. Са-
Ханой Храм літаратуры ў гонар Канфуцыя. 1070
Ханой. Будынак Вялікага тэатра.
матужная вытв-сць прадметаў хатняга ўжытку, маст. вырабаў. Ун-т.
Паселішча на тэр. X. існавала з 3 ст. Горад узнік у 5 ст. (паводле інш. крыніц — у 8 ст.). У 9—11 ст. наз. Дайла, з 11 ст. — Тханглаўнг (Горад дракона. які лунае). ui Дангкінь (Усх. сталіца). У 1804, калі сталіца была пераведзе-на ў г. Хюэ, X. стаў гал. горадам паўн. ч. В'етнама. У 1839 атрымаў назву X (Міжрэч-ча). 3 1882 адм. цэнтр франц. пратэктарата Танкін. з 1902 — сталіца Франц. Індакітая. У 1920-я г. X — адзін з цэнтраў нац.-вызв. і рабочага рухаў. У 2-ю сусв. вайну 1939—45 акупіраваны (канец 1940) яп. войскамі. У вы-ніку Жнівеньскай рэвалюцыі 1945 у X. абве-шчана Дэмакр. Рэспубліка В'етнам. У вайну Супраціўлення в'етнамскага народа 1945—54 X. акупіраваны франц. войскамі (выведзены паводле Жэнеўскіх пагадненняў 1954, гл. Жэ-неўскія нарады 1954—59). Падвяргаўся бам-бардзіроўкам амер. авіяныі ў час В'етнамскай вайны 1964—73 (найб. моцныя налёты ў снеж. 1972). Адбудаваны. 3 1976 сталіца Са-пыяліст. Рэспублікі В’етнам.
Стары горад пераважна з традыц. 2-павярховымі дамамі (на 1-м паверсе крамы, майстэрні) сканцэнтраваны ў раёне воз. Вернутага мяча. Новы горад з 2—3-павярховымі дамамі еўрап. тыпу, садамі, паркамі абкружае Стары горад з 3 і Пд. Помнікі сярэдневяковага дой-лідства: пагада Мот-Кот на адным слу-пе (1049, адноўлена ў 1956) — сімвал горада; Храм дзвюх сясцёр Чынг (у стылі кіт. пагады, быў аздоблены зала-тымі статуэткамі Буды, на сценах заха-валіся барэльефы); пагада Нефрытавай гары на воз. Вернутага мяча, Храм ча-рапахі, Храм л-ры ў гонар Канфуцыя (1070; вакол яго каменныя чарапахі падтрымліваюць 84 пліты з імёнамі пе-раможцаў у літ. спаборнштвах). Вылу-чаюцца будынак Політэхн. ін-та (1960-я г., арх. Е.Буднік і інш.), маўзалей Хо Шы Міна (1975). У 1970-я г. сав. архі-тэктары на чале з С.Сакаловым распра-цавалі генплан горада. Музеі: гіст., в’етн., маст. Т-ры: оперы і балета, драм.; сімф. аркестры.
НЖ.Мазоўка (архітэктура).
ХАНОК Эдуард Сямёнавіч (н. 18.4.1940, зернесаўгас у Фёдараўскім р-не Куста-найскай вобл., Казахстан), беларускі кампазітар. Засл. дз. маст. Беларусі (1982). Нар. арт. Беларусі (1996). Скон-чыў Мінскае муз. вучылішча імя М.Глінкі (1962, кл. Я.Глебава), Маскоў-скую кансерваторыю (1969, кл. Цз.Ка-балеўскага, А.Пірумава). У 1969—72 выкладаў у Крыварожскім пед. ін-це. На Беларусі ў 1946—62 і з 1974. Найб. плённа працуе ў песенным жанры. Яго музыцы ўласцівы вобразнасць, мела-дычнасць, запамінальнасць з харакгэр-нымі інтанацыяй, гармоніяй і рытмікай. Сярод песень «Зіма», «Давай пагаво-рым», «Ці. тое яшчэ будзе», «Малінаў-ка», «Я ў бабулі жыву», «Завіруха», «Вы шуміце, бярозы», «Ты вазьмі мяне з са-бой» і інш., многія з якіх напісаны на вершы сучасных бел. паэтаў. Напісаў музыку да драм. спеетакляў: «Маладая гвардыя» паводле А.Фадзеева, «Кот у ботах» С.Пракоф’ева і Г.Сапгіра (Бел. рэсп. т-р юнага гледача), «Брэсцкая Крэпасць» К.Губарэвіча (Брэсцкі абл.
драм. т-р), «Амаральная гісторыя» Э.Брагінскага і Э.Разанава, «Канёк-Гар-бунок» паводле казкі П.Яршова (Дзярж. рус. драм. т-р Беларусі). Аўтар музыкі да бел. анімацыйных фільмаў, мюзікла «Маленькая краіна» (у сааўт., 2000. Масква) і інш.
Э.С.Ханок
ХАНСЕН (Hansen) Крысціян Фрэдэрык (29.11.1756, Капенгаген — 10.7.1845), дацкі архітэктар; прадстаўнік класіцыз-му. Вучыўся ў AM у Капенгагене (да 1774); выкладчык (у 1808—35 праф.) і дырэкгар (1811—21, 1827—30) у ёй. У 1782—1800 працаваў у Германіі і Італіі. 3 1808 вышэйшы інспектар па буд-ве ў Даніі. Асн. творы ў Капенгагене: пасля пажару 1794 аднавіў у стьыі класіцызму палац Крысціянсбарг (1800—20), цэр-квы, у т.л. Маці Божай (1811—29), у двары палаца Крысціянсбарг (1826— 28), ратуша, школа Метрапалітан (абе-дзве 1816) і інш.