• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    ХАБЕАС КОРПУС AKI (Habeas Corpus Act), адзін з асн. канстытуцыйных актаў Вялікабрытаніі. Прыняты ў 1679. Назва ад лац. форхгулы Habeas С. ad subjiciendum — пачатковыя радю загаду суда аб дастаўцы арыштаванага. Гаран-туе недатыкальнасць асобы, вызначае працэсуальныя правы грамадзян, праві-лы арышту і прыцягнення абвінавача-ных да суда.
    ХАБЕРЛАНД (Haberland) Крыс'гаф (хрыш-чаны 17.1.1750. Рыга — 19.3.1803). ла-тышскі архітэктар; прадстаўшк класі-
    цызму. Вучыўся ў Берліне і Дрэздэне (1770—76). Сярод твораў: у Рызе — ча-тырохвугольная плошча з царквой Пят-ра і Паўла ў ансамблі цытадэлі (1780— 86, з С.Зеге), дамы Голендэра (1787), Крузе (1788) і інш., перабудова б. гар. б-кі ў Домскім манастыры (1778—87); цэрквы Яня ў Валку (1785), у Катлакал-не пад Рыгай (1791—92).
    ХАБЕРМАС, Габермас (Habermas) Юрген (н. 18.6.1929, г. Дзюсельдорф, Германія), нямецкі філосаф і сацыёлаг. Праф. Гайдэльбергскага (1962—64) і Франкфурцкага (1964—71, 1983—94) ун-таў. У 1971—83 садырэктар Ін-та даследаванняў жыццёвых умоў навук.-тэхн. свету (г. Штэрнберг). Аўтар прац «Струкгурныя змены грамадскасці» (1962), «Пазнанне і інтарэс», «Тэорыя і пра-кгыка» (абедзве 1963), «Тэорыя камуні-катыўнага дзеяння» (т. 1—2, 1981), «За-позненая рэвалюцыя» (1990) і інш. Ран-ні перыяд у эвалюцыі яго поглядаў ха-рактарызуецца ўплывам неамарксізму і франкфурцкай школы, позні — наблі-жэннем да традыц. лібералізму і гуманіз-му. Распрацаваў тэорыю камунікатыў-нага дзеяння, пад якім разумеў моўнае ўзаемадзеянне індывідаў, што ўпарад-коўваецца паводле абавязковых норм і накіроўваецца на дасягненне згоды ў фармальных і нефармальных структурах грамадства. Камунікатыўнае дзеянне ад-розніваў ад інсгрументальнага ці стратэ-гічнага, якое характэрна для сферы працы і адпавядае тэхн. нормам і праві-лам рацыянальнага выбару. Адрозніваў таксама нармалізаванае дзеянне, звяза-нае з устанаўленнем прававых норм і забеспячэннем іх выканання з выка-рыстаннем уладных паўнамоцтваў, і эк-спрэсіўнае («драматургічнае»), звязанае са стварэннем і разуменнем твораў мас-тацтва. Ядром грамадзянскай супольнасці лічыў сац. ўтварэнні, што ўзнікаюць па-за межамі дзейнасці дзяржавы і экано-мікі (культ. асацыяцыі, царква, спарт. клубы, сродкі масавай інфармацыі, па-літ. партыі і інш.), задача якіх — па-шырэнне сац. роўнасці і свабоды, пера-будова і дэмакратызацыя дзяржавы. Выступаў за стварэнне агульнаеўрап. канстытуцыі, якая б забяспечыла фар-міраванне агульнаеўрап. грамадзянскай супольнасці, паліт. культуры і грамадз. салідарнасці.
    Тв.: Рус. пер. — Демократня. Разум. Нрав-ственность: Московскне лекцнн н ннтервью. 2 нзд. М., 1995; Моральное сознанне п ком-мунмкатнвное действне. СПб., 2000; Вовлече-нне Другого: Очеркн полнт. теорнн. СПб., 2001; Почему Европе нужна констнтуцня? // Соцнологня. 2001. № 4' Фнлософня как ме-стоблюстмтель н ннтерпретатор // Путь в фй-лософню: Антологня. СПб., 2001.
    Літ.: Фурс В.Н. Фмлософня незавер-шенного модерна Юргена Хабермаса. Мн., 2000; Современная западная і еоретнческая соднологня. Вьш. 1. Юрпн Хабермас. М., 1992; Современные соцнолошческне теорнн обіцества. М., 1996. В.Дз.Марозаў.
    ХАБЛ (Hubble) Эдвін Паўэл (20.11.1889, г. Маршфілд, ЗША — 28.9.1953), аме-рыканскі астраном. Чл. Нац. АН ЗША
    ХАВАНСКІЯ	515
    (192	7). Вучыўся ў Чыкагскім ун-це. У 1914—17 у Йоркскай, з 1919 у Маўнт-Вілсанаўскай абсерваторыях. Навук. пра-цы па вывучэнні галактык. Прапанаваў класіфікацыю туманнасцей на галак-тычныя і пазагалактычныя (1922). Да-казаў, што блізкія да Зямлі галактыкі з’яўляюцца зорнымі сістэмамі, падоб-нымі да нашай Галактыкі. Устанавіў за-канамернасць «разбягання» галакгык (гл. Хабла закон, Хабла пастаянная). Яго імем названы касм. тэлескоп (гл. Хабла тэлескоп).
    ХАБЛА ЗАКОН, закон, які ўстанаўлівае прапарцыянальнасць скорасці касмала-гічнага «разбягання» пазагалактычных аб’ектаў (скопішчаў галактык) ад ад-легласці да іх. Выражаецца формулай: v = Н • г, дзе v — скорасць «разбягання»; г — аддегласць да аб’екга; Н — Хабла пас-таянная. Адкрыты Э.П.Хаблам (1929). Гл. таксама Касмалагічнае расшырэнне.
    ХАБЛА ІІАСТАЯННАЯ. каэфіцыент пра-парцыянальнасці ў Хабла законе. Абаз-начаецца Н. N = 50—100 км/(с-Мпк). Названа імем Э.ПХабла.
    ХАБЛА ТЭЛЕКСКОП, к а с м і ч н ы тэлескоп імя Э.Хабла, тэ-лескоп (рэфлектар) для назіранняў і даследаванняў касм. аб’ектаў з арбіты ШСЗ. Распрацаваны НАСА з удзелам Еўрап. касм. агенцтва. Названы імем Э.П.Іойм. Люстра дыям. 2,4 м, агуль-ная маса 12 т. Выведзены на арбіту выш. 610 км амер. пілатуемым касм. ка-раблём «Дыскаверы». Даследаванні пра-водзяцца з 20.5.1990. Выкарыстоўваецца для вывучэння далёкіх планет, зорак, туманнасцей і галактык, пошуку чор-ных дзір і інш. У.С.Ларыёнаў.
    ХАВАНСКІЯ, расійскі княжацкі род у 15—19 ст., прадстаўнікі якога займалі буйныя дзярж. і ваен. пасады. Пахо-дзяць ад кн. Нарымонта (1294—1348), 2-га сына вял. кн. ВКЛ Гедзіміна. Сын Нарымонта Патрыкей у 1408 перайшоў на службу да Маскоўскага вял. князя Васілія I. Унук Патрыкея Васіль Фёда-равіч па празванні Хаванскі — непас-рэдны родапачынальнік X., з якіх найб. вядомыя;
    I в а н Андрэевіч X. (?—1621), у час «Смуты» з 1607 акгыўны ўдзельнік ваен. дзе-янняў супраць Ілжэдзмітрыя II, ад прыхільні-каў якога ў 1609 вызваліў гарады Ржэў 1 Ста-рыца; адзін з кіраўнікоў народнага апаічэння 1612'. ваявода ў Яраслаўлі (1613—14) і Ноўга-радзе (1617—19); Іван Мікітавіч X (? — каля1671), баярын, ваявода; кіраваў задушэн-нем Наўгародскага і Пскоўскага паўстанняў 1650, у вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654— 67удзельнік узяцця Смаленска (1654) і потым ваявода ўім;Іван Андрэевіч X. (мя-нушка Таратуй —пустамеля; ?—1682). баярын, ваявода; у вайну 1654—67 і рус,-швед. вайну 1654—57 ваявода ў Магілёве (з 1656) і Пскове (1657—61); у 1657 разбіў каля г. Гдоў швед. войска; у 1659—60 узначаліў рэйд царскіх войск па Беларусі, які суправа-джаўся вял. спусташэннямі і забойствамі мір-
    516	ХАВАНШЧЫНА
    ных жыхароў; у снеж. 1659 захапіў г. Гродна. у студз. 1660 — Брэст, пазней неаднаразова разбіты войскамі Рэчы Паспалітай; кіраваў падаўленнем Маскоўскага паўстання 1662; кі-раўнік Маскоўскага паўстання 1682, т.зв. «Ха-ваншчьшы», у час якога ўзначальваў Стра-лецкі іГрыказ; пакараны смерцю; Аляк-сандр Мікалаевіч X. (1771—1857). сенатар, кіраўнік Дзярж. асігнацыйнага банка і экспедыцыі нарыхтоўкі каштоўных палер (з 1818); М ік а л ай М і к а л а е в і ч X. (1777— 1837), ген. ад інфантэрыі, сенатар. чл. Дзярж. савета (з 1836); у 1823—37 бел. генерал-гу-бернатар. М.Г.Нікіцін.
    «ХАВАНШЧЫНА», пашыраная ў л-ры назва Маскоўскага паўстання 1682, ад прозвішча кіраўніка стралецкага руху кн. І.А.Хаванскага.
    ХАГАНІ ШЫРВАНІ Афзаладдзін Ібра-гім Алі аглы (каля 1120, г. Шэмаха, Азербайджан — 1199), азербайджанскі паэт, мысліцель. Вывучаў тэалогію, ас-траномію, філасофію, логіку, юрыспру-дэнцыю, араб. і перс. мовы. Служыў пры двары шырваншаха Манучэхра II. Вандраваў па краінах Б.Усходу. Развіў і ўдасканаліў жанры газелі і касыды, у якіх услаўляў прыгажосць і розум чала-века. Жыццю народаў Б.Усходу прысве-чана адна з лепшых яго паэм «Падару-нак двух Іракаў». Твор у многім аўта-біяграфічны, адлюстроўвае некат. сац.-паліт. абставіны эпохі. Аўтар цыкла філас. элегій «Турэмныя», панегірыч-ных касыд.
    Тв.: Рус. пер. — Лпрнка. Баку, 1982.
    Літ.: Рзакулнзаде С.Д. Обіцествен-но-полнтмческле н фнлософскне взгляды Ха-ганп Шнрванп. Баку, 1962.
    ХАГАРД (Haggard) Генры Райдэр (22.6.1856, Брадэнем, Вялікабрыта-нія — 14.5.1925), англійскі пісьменнік. Па адукацыі юрыст. Шмат падарожні-чаў. Аўгар прыгодніцкіх і гіст. раманаў «Капальні цара Саламона» (1885, экра-нізаваны ў 1938), «Клеапатра» (1889, экранізаваны ў 1939 і 1964), «Дачка Мантэсумы» (1893), «Цудоўная Марга-рэт» (1907), у якіх прагматызму суп-рацьпаставіў свет экзотыкі, далёкага мі-нулага. У позніх творах «Пярсцёнак ца-рыцы Саўскай» (1910), «Дзіця буры» (1913), «Свяшчэнная кветка» (1915) і інш. паэтызаваў «моцную асобу», апраў-дваў каланіялізм.
    Тв.: Рус. пер. — Копн царя Соломона; Прекрасная Маргарет. Мн., 1990; Клеопатра; Владычвда Зарн. М., 1991; Хозяйка Блосхол-ма. Мн., 1991; Бенята: Романы. Мн., 1994; Дочь Монтесумы. Мн., 1995; Она; Ледяные богн; Аэша. Мн., 1995.
    ХАГЕН (Hagen), горад на 3 ФРГ, у зям-лі Паўн. Рэйн-Вестфалія, на р. Фольме, паблізу яе ўпадзення ў р. Рур. Вядомы з 8 ст. 214 тыс. ж. (1991). Трансп. вузел. Прам-сць: чорная і каляровая металур-гія, машынабудаванне (у т.л. с.-г., эл.-тэхн.), металаапр., тэкст., папяровая, мэблевая.
    ХАГІНС (Huggins) Чарлз Брэнтан (22.9.1901, г. Галіфакс, Канада — 1997), амерыканскі хірург і анколаг. Чл. Нац. АН ЗША (1949). Скончыў Гарвардскі ун-т (1924). У 1936—62 праф. хірургіі Чыкагскага ун-та. У 1951—69 у лабара-торыі па даследаванні раку клінікі Бен-Мей (дырэктар). Навук. працы па гар-монатэрапіі раку, біяхіміі ферментаў. Нобелеўская прэмія 1966 (з Ф.Роўсам).
    В.Ф.Ермакоў.
    ХАДАВАЯ ЧАСТКА транспартнай м а ш ы н ы, сукупнасць элементаў ша-сі, што ўтвараюць цялежку машыны, якая забяспечвае яе перамяшчэнне. Напр., Х.ч. аўтамабіля ўключае раму, масты, колы з шынамі і падвеску (злучае колы з рамай ці нясучым кузавам). На ця-лежку Х.ч. змяшчаюць кузаў, кабіну і інш. вузлы.
    ХАДАВЕЦКІ (Chodowiecki) Даніэль Ні-калаус (16.10.1726, г. Гданьск, Поль-шча — 7.2.1801), нямецкі графік і жы-вапісец; адзін з вядучых майстроў ням. асветніцкага рэалізму. 3 1743 вучыўся і працаваў у Берліне. 3 1790 віцэ-дырэк-тар, з 1797 дырэктар Берлінскай AM. У творах перадаваў побыт бюргераў («Та-варыства ў берлінскім Тыргартэне»), сцэны з жыцця рамеснікаў («У столя-ра», «У краўца», «У кнігадрукара»; усе каля 1790), стварыў жывапісныя і гра-фічныя партрэты («Аўтапартрэт з сям’-ёй», 1771). Аўтар шматлікіх (каля 2 тыс.) ілюстрацый да твораў І.Гётэ, Г.Ле-сінга, Ж.Ж.Русо і інш.. выкананых у тэхніцы мініяцюрна-тонкага афорта.
    Літ:. Bauer J.-H. D.N. Chodowiecki. Hannover, 1982.
    ХАДАЙНІЦТВА. 1) афіцыйная просьба або прадстаўленне, накіраванае дзярж. органам або грамадскім арг-цыям вы-шэйшай інстанцыі. 2) Афіц. просьба пра выкананне працэсуальных дзеянняў або прыняцце рашэння. накіраваная органу дазнання, следчаму, пракурору, суддзі або суду. Права на заяву X. даец-ца пэўным удзельнікам працэсу, а так-сама ўпаўнаважаным органам дзярж. кі-равання, прафсаюзаў, грамадскіх арг-цый. X. аб апратэставанні прыгавораў і інш. суд. пастаноў, якія набылі законную сі-лу, могуць быць пададзены любой асо-бай, установай або арг-цыяй.