Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
Ф’ЮЧЭРС (англ. futures тавары, якія закупляюцца загадзя), ф’ючэрсная з д з е л к а, біржавая здзелка на куплю або продаж тавараў, паслуг ці каштоў-ных папер праз пэўны тэрмін па цэнах, якія дзейнічалі на момант заключэння пагаднення. Пашыраны на рынках та-вараў, для якіх харакгэрны значныя змены цэн і дастаткова вял. аб’ёмы продажу (с.-г. і сыравінныя тавары, ва-люта, акцыі, аблігацыі і інш.). Выка-рыстоўваецца для страхавання ад не-спрыяльных ваганняў цэн, а таксама для атрымання прыбытку ад гэтых ваган-няў.
ФЯДЗЕЦКІ (Fiadziecki) Канстангы (15.2.1815—3.6.1856), польскі акцёр, ан-трэпрэнёр. Вучыўся ў Варшаўскай д?ам. школе Б.Кудліча. Працаваў у т-рах Е ір-шавы, Кракава, Познані, Вільні. У 1848—50 у Мінску (трупа В.Драздоў-скага). Першым выканаў на мінскай сцэне ролю Гараднічага («Рэвізор» М.Гогаля, 1849). У 1851 арганізаваў уласную трупу, з якой выступаў у Ві-цебску (1851—52), Магілёве і Гомелі (1852), Шклове (1852, 1853), а таксама ў Кіеве і Жытоміры. 3 1853 як акцёр пра-цаваў у трупах Камянца-Падольскага, Жытоміра. Ю.А.Пашкін.
ФЯДЗЮНІНСКІ Іван Іванавіч (30.7.1900, в. Гілёва Тугулымскага р-на Свярдлоў-скай вобл., Расія — 17.10.1977), удзель-нік баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1939). Ген. арміі (1955). Скончыў Уладзівастоцкую пя-хотную школу (1924), курсы «Выстрал» (1931), удасканалення вышэйшага нач-саставу пры Ваен. акадэміі Генштаба (1941) і Вышэйшыя акад. курсы (1948) пры гэтай жа акадэміі. У Чырв. Арміі з 1919. Удзельнік грамадз. вайны, баёў на Зах. фронце ў 1920, на Кіт.-Усх. чыгун-цы ў 1929, на р. Халхін-Гол у 1939. У Вял. Айч. вайну камандаваў стралк. корпусам, 32-й, 42-й, 54-й, 5-й арміямі; з кастр. 1941 — Ленінградскім фрон-там; з кастр. 1942 нам. каманд. Волхаў-
скім, з мая 1943 — Бранскім франтамі. 3 ліп. 1943 каманд. 11-й, са снеж. 1943 2-й ударнай арміямі. Удзельнік абароны і прарыву блакады Ленінграда, Курскай бітвы, Бранскай, Гомельска-Рэчыцкай, Усх.-Прускай, Берлінскай аперацый. Войскі 11-й арміі пад камандаваннем Ф. 26.11.1943 вызвалілі г. Гомель. У 1946—47 і 1954—65 камавд. войскамі шэрагу ваен. акруг, у 1951—54 нам. і 1-ы нам. галоўнакамандуючага Групай сав. войск у Германіі. Са снеж. 1965 у Мін-ве абароны СССР. Дэп. Вярх. Са-вета СССР у 1958—66.
ФЯДЗЮНЬКІН Дзяніс Васілевіч (н. 14.10.1927, в. Саітаўка Ніжагародскай вобл., Расія ), бел. вучоны ў галіне фізія-логіі раслін. Канд. біял. н. (1979). Скон-чыў Ленінградскі ін-т кінаінжынераў (1952). 3 1964 у Ін-це эксперым. ба-танікі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па праблемах мінер. і светлавога жыў-лення раслін у штучных умовах. Рас-працаваў устаноўку для канвеернага вы-рошчвання эфіраалейных і харч. раслін на суднах, палярных станцыях, ва ўмо-вах герметычнага аб’ёму і інш. Дзярж. прэм я Беларусі 1980.
Тв.: Хлорофнлл. Мн.. 1974 (у сааўг.); Ме-тоднческое пособне по выіашмванню расте-ннй на ледоколах. М., 1987 (разам з К.В.Бах-новай, Л.В.Мыцько); Hi тенснвная культура растенпй в нскусственьых условнях. Мн., 1988 (у саа;т.).
ФЯДЗібШЫН Анатоль Уладзіміравіч (11.5.1891, г. Слуцк Мінскай вобл. — 10.3.1972), бел. вучоны ў галіне заалогіі і паразіталогіі; заснавальнік зоагеаграфіі Беларусі. Д-р біял. н. (1938), праф. (1927). Скончыў Маскоўскі ун-т (1913). 3 1921 у БДУ (заг. кафедры), адначасо-ва ў 1922—28 у Ін-це бел. культуры (кі-раўнік сектара). 3 1933 у г. Омск (Ра-сія). Навук. працы па арніталогіі, пра-блемах павелічэння і зберажэння паляў-нічай фауны.
Тв.: Речной бобр, его нсторня, жмзнь a опыты по размноженню. М.. 1935; Птацы Белорусснм. Мн., 1967 (разам з М.С.Долбі-кам).
ФЯДЗЯЕВА Ніна Рыгораўна (27.1.1912, С.-Пецярбург — 6.12.1990), расійская і бел. акгрыса. Засл. арт. Карэліі (1948). Засл. арт. Беларусі (1967). Скончыла студыю пры Ленінградскім Чырв. т-ры (1936). Працавала ў т-рах Ленінграда, Жданава, Петразаводска. У 1957—76 у Магілёўскім абл. драм. т-ры. На бел. сцэне выконвала драм., характарныя ролі: Альжбета, Паланея («Паўлінка» «Прымакі» Я.Купалы), пані Мура («Му-рын Бор» І.Ісачанкі), Карпінская («Гэта было ў Магілёве» Я.Тарасава), Клаўдзія Пятроўна («Ленінградскі праспект» І.Што-ка), Флора («Драпежніца» паводле А.Бальзака), баранеса Шампаньі («Сала-мяны капялюшык» ЭЛабіша), Дульская («Мараль пані Дульскай» Г.Запольскай), Беліса («Хітрамудрая закаханая» Лопэ дэ Вэгі) і інш.
ФЯДОРЫ. вёска ў Столінскім р-не Брэсцкай вобл.. каля р. Стубла. на аў-
ФЯДОТАЎ 511
тадарозе Столін—Пінск. Цэнтр сельса-вета і калгаса. За 32 км на 3 ад г. Сто-лін, 213 км ад Брэста, 32 км ад чыг. ст. Гарынь. 1156 ж., 417 двароў (2002). Ся-рэдняя школа, Дом культуры, б-ка, ам-булаторыя, аддз. сувязі. Малітоўны дом адвентыстаў. Брацкая магіла сав. воінаў.
ФЯДОСІК Анатоль Сямёнавіч (н. 7.2.1926, в. Кашэвічы Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл.), бел. фалькла-рыст. Засл. дз. нав. Беларусі. (1990). Д-р філал. н. (1974), праф. (1981). Скончыў БДУ (1953). 3 1946 настаўнічаў. 3 1961 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нац. АН Беларусі (з 1962 ву-чоны сакратар, з 1967 заг. секгара, ад-начасова з 1969 нам. дырэктара). Дасле-дуе фалькл. сатыр. жанры, сямейна-аб-радавую паэзію, нар. творчасць перыяду Вял. Айч. вайны, гісторыю фалькларыс-тыкі, узаемасувязі слав. фальклору, літ.-фалькл. сувязі. Адзін з аўтараў кніг «А.К.Сержпутоўскі» (1966, з В.К.Бан-дарчыкам), «Народная спадчына» (1984, з Г.А.Пятроўскай), «Каляндарна-песен-ныя, абрадавыя і гульнявыя традыцыі славян у мінулым і сучасным» (1988, з З.Я.Мажэйка), «Чаго на свеце не бы-вае» (1990, з Пятроўскай), «Беларускі абрадавы фальклор у агульнаславянскім кантэксце» (1998), «Сямейна-абрадавая паэзія: Народны тэатр» (2001), «Народ-ная проза» (2002, з К.П.Кабашнікавым, АВ.Цітаўцом). Сааўтар вучэбных дапа-можнікаў і падручнікаў для ВНУ. Скла-дальнік тамоў «Сацыяльна-бытавыя казкі» (1976), «Жарты, анекдоты, гума-рэскі» (1984) з серыі «Беларуская на-родная творчасць» (гал. рэдактар зводу; Дзярж. прэмія Беларусі 1986). Чл. камі-сіі слав. фальклору пры Міжнар. к-це славістаў.
Тв.: Антырэлігійныя матывы ў беларускім фальклоры. Мн., 1963; Беларуская народаая сатырычная проза. Мн., 1969; Трапным на-родным словам. Мн., 1971; Развіццё беларус-кай савецкай фалькларыстыкі. Мн., 1977; Праблемы беларускай народнай сатыры. Мн., 1978; Народная паэзія барацьбы. Мн., 1981; Фальклор і «масавая культура». Мн., 1986; Беларуская савецкая фалькларыстыка. Мн., 1987; Беларуская вусна-паэтычная творчасць. 2 выд. Мн., 1988 (у сааўг.); Партнзанская быль не забыта. Мн., 1990; Ілюзорнасць і сапраўднасць: «Белыя плямы» ў гісторыі фалькларыстыкі 20—30-х гг. Мн.. 1991; Бела-руская сацыяльна-быгавая казка. Мн., 1995; Беларуская сямейна-абрадавая паэзія. Мн., 1997; Анталогія беларускага народнага анек-дота і жарта. Мн., 2001; Анталогія беларускай народнай прыказкі. прымаўкі і выслоўя. Мн., 2002. А.І.Клімовіч.
ФЯДбСІК Віктар Анатолевіч (н. 9.2.1951, в. Сінкевічы Лунінецкага р-на Брэсцкай вобл.), бел. гісторык. Д-р гіст. н. (1992), праф. (1993). Сын А.С.Фядосі-ка. Скончыў БДУ (1973). 3 1976 у Мін-скім ін-це кулыуры, з 1983 у БДУ (з 1988 заг. кафедры гісторыі стараж. свету і сярэдніх вякоў). Даследуе гісторыю ант. хрысціянства. Рым. імперыі, ката-ліцкай царквы ў сярэднія вякі. Адзін з аўтараў даведніка «Сярэдневяковы свет у тэрмінах, імёнах і назвах» (1999), пад-
ручнікаў па гісторыі сярэдніх вякоў для ВНУ і школ.
Тв.: Таннства без тайн. Мн., 1979; Крнтнка богословскнх концепцнй сушностн хрнстнан-ского катехумената. Мн., 1983; Церковь н го-сударство. Мн., 1988; Клпрнан н антнчное хрнстяанство. Мн., 1991; Семь чудес света. Мн.. 2002. А.Г.Зельскі.
ФЯДОСКІНСКАЯ МІНІЯЦЮРА, рускі нар. мініяцюрны жывапіс на лакавых вырабах з пап’е-машэ (куфэрках, таба-керках і інш.). Засн. ў 1798 П.Кораба-вым у с. Данілкава, якое пазней злілося з суседнім сялом Фядоскіна Мыці-шчынскага р-на Маскоўскай вобл. У канцы 19 ст. вытв-сць перайшла да П.Лукуціна. «Лукуцінскія» майстры ства-рылі арыгінальную школу мініяцюры, якая вылучалася вытанчанасцю малюн-ка, маляўнічай дэкаратыўнасцю. Харак-тэрныя прыёмы пісьма — кампазіцыі на чорным лакавым фоне з лесіроўкай па перламутры, сусальным золаце і се-рабры, упрыгожванне інкрустацыяй, «шатландкай» (каляровай сеткай з тон-кіх ліній або палос), узорам «пад чара-паху». Пашыраныя сюжэты 19 ст. — катанне на тройках, чаяванне, танец, копіі карцін і партрэтаў, нацюрморты. 3 1910 — «Фядоскінская саматужная ар-цель» (пазней — фабрыка). У 1931 ар-ганізавана Фядоскінская маст. школа, якая прадоўжыла традыцыі «лукуцінскіх лакаў». 3 1950-х г. побач з традыц. сю-жэтамі пашырыліся казачныя, быт., пейзажныя. У 1980—90-я г. ўзрасла ці-кавасць да прадметнай формы.
Літ:. Федоскнно“ребо5кіпо: (Лаковая мн-ннатюра: Каталог]. Калннннград. 1996.
Я.М.Сахута.
Да арт. Фядоскінская міміяцюра. Шкатулка «Тройка». 1880-я г.
ФЯДОТАВА (Пазнякова) Глікерыя Мікалаеўна (22.5.1846, г. Арол, Расія — 24.2.1925), расійская актрыса. Нар. арт. Рэспублікі (1924). Герой Працы (1924). Скончыла Маскоўскае тэатр. вучылішча (1862). Дэбютавала ў Малым т-ры (1862, Верачка — «Дзіця» ГІ.Бабарыкі-на). Лепшыя ролі ў п’есах А.Астроўска-га, найб. значная — Кацярына («На-вальніца»), Сярод інш. роляў: Снягу-рачка, Васіліса Мяленцьева (аднайм. п’есы, ролі нап. для Ф.), Ларыса («Бес-пасажніца»). Кручыніна («Без віны ві-наватыя»), Лідзія Чабаксарава і Чабак-
сарава-маці («Шалёныя грошы»), Мар-фа («Дзмітрый Самазванец і Васіль Шуйскі»), Вызначылася таксама ў п’е-сах У.Шэкспіра: Катарына («Утайма-ванне свавольніцы»), лэдзі Макбет («Макбет»), Беатрычэ («Многа шуму з нічога») і інш., у п’есе Ф.Шылера «Ма-рыя Сцюарт» (Елізавета). Яе мастацтва было адметнае эмацыянальнасцю, эфекг-насцю і яркасцю сцэнічнага малюнка. Гастралявала на Беларусі (летам 1895 у Мінску, Гродне, Магілёве і інш.).
Л.В.Камнда.
Г.М.Фядотава
ФЯДбТАВА КАСА, пясчаная каса ў паўн.-зах. ч. Азоўскага мора. Даўж. каля 50 км, шыр. каля 5 км. Паўд. расшыра-ная частка наз. Біручы востраў (да 1929 быў аддзелены ад касы вузкім пралі-вам).
ФЯДОТАЎ Аляксандр Кірылавіч (н. 7.2.1942, г. Валгаград, Расія), бел. фізік. Д-р фіз.-матэм. н. (1994), праф. (1996). Скончыў БДУ (1964). 3 1966 у Ін-це фі-зікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН Беларусі. 3 1980 у БДУ (з 1997 заг. ка-федры). Навук. працы па фізіцы цвёр-дага цела і паўправаднікоў. Даследаваў фіз. ўласцівасці неўпарадкаваных мета-лаў, сплаваў і паўправаднікоў з элек-трычна актыўнымі неаднароднасцямі. тугаплаўкія рэчывы, дыфузію ў склада-ных паўправадніковых сістэмах, матэ-рыялы для сонечнай энергетыкі.