• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Te.'. Electrical activity of grain boundaries in shaped grown silicon (y сааўг.) // Physica status Solidi (a). 1990. Vol. 119, №2; Прнмененне водородно-плазменной технологнн для модн-фнкацнн свойств кремння н создання струк-тур на его основе (у сааўт.) // Фнзнка н хн-ммя обработкн матерналов. 2000. № 5.
    ФЯДбТАЎ Георгій Пятровіч (13.10.1886. г. Саратаў, Расія — 1.9.1951), расійскі рэліг. філосаф, гісторык і ггубліныст. Вучыўся ў пецярбургскіх тэхнал. ін-це і ун-це, у Іенскім ун-це (Італія). У 1914—18 прыват-дацэнт Пецярбургска-га ун-та, у 1920—22 праф. і заг. кафед-ры Саратаўскага ун-та. У 1925 эмігры-раваў у Францыю, дзе выкладаў у Рус. правасл. багаслоўскім ін-це. У 1943—51 праф. Свята-Уладзімірскай духоўнай акадэміі ў Нью-Йорку. Адзін з засна-вальнікаў час. «Новый град» (Парыж, 1931—39), у якім развіваў ідэі хрысціян-скага сацыялізму. У цэнтры яго філас.
    512	фядотаў
    даследаванняў гістарыясофія, у межах якой аналізаваў праблемы сэнсу і пер-спекгыў гісторыі, прызначэння і лёсу культуры і цывілізацыі, своеасаблівасць рус. культуры і гісторыі, рэліг.-мараль-ныя асновы жыцця грамадства («Свя-тыя Старажытнай Русі», 1931; «1 ёсць і будзе: Разважанні аб Расіі і рэвалюцыі». 1932; «Сацыяльнае значэнне хрысціян-ства», 1933; зб. арт. «Новы град», 1948. і інш.). Лічыў, што жывая хрысц. свядо-масць не ўспрымае ні веры ў прагрэс грахоўнай і смяротнай культуры. ні абыякавага сузірання яе распаду і гібелі. Паводле Ф., думка аб асабістай смерці і канцы гісторыі можа выклікаць настрой безнадзейнасці, а можа стаць і вытокам праверкі сумлення і паглыблення жыц-цёвага вопыту; таму заклікаў да сац. дысцыпліны і адказнасці кожнага за выкананне сваіх абавязкаў. Эсхаталагіч-ныя ідэі Ф. вылучаюць і падкрэсліва-юць момант папярэдняй незададзенасці і непрадбачанасці сапраўднага руху гіс-торыі, паколькі Бог у якасці яе тварца не пазбаўляе чалавека свабоды волі і права выбару.
    Тв.: Хрлстнаннн в революцлл. Парлж, 1957; Ллцо Росслл: (Сгатьл 1918—1950). Па-рлж, 1974; Россля л свобода. Нью-Йорк, 1981; Судьба л грехл Росслл: йзбр. ст. по фмлософлл рус. лсторлл л культуры. Т. 1—2. СПб., 1991—92; О святостл. лнтелллгенцлл л большевлзме: йзбр. ст. СПб., 1994; Связые Древней Русл. Ростов н/Д, 1999. В.І.Боўш. ФЯДбТАЎ Павел Андрэевіч (4.7.1815, Масква — 26.11.1852), рускі мастак; пачынальнік крытычнага рэалізму ў рус. выяўл. мастацгве. У 1834—44 на вайск. службе, у час якой наведваў ры-савальныя класы Пецярбургскай AM. 3 1849 яе акадэмік. Пачынаў з замалёвак ваен. побыту, потым звярнуўся да са-тыр. жанравых сцэн («Вынік сканання Фідэлькі», 1844). Яго творы «Свежы ка-валер» (1846), «Пераборлівая нявеста» (1847), «Сватанне маёра» (1848), «Сне-данне арыстакрата» (1849—51) — не-вял., дэталёва распрацаваныя карціны з
    разгорнутым сюжэтам і з’едлівай саты-рай на звычкі тагачаснага грамадства. Познія работы «Удовачка» (1851), «Ан-кор, яшчэ анкор» (каля 1851) трагічныя і поўныя спачування да адзінокіх, абяз-доленых людзей. Паэтычнасцю вызна-чаюцца партрэты Н.П.Ждановіч (1849), Е.П.Растапчыной (каля 1850) і інш. Яго творчасці харакгэрны жыццёвая праўда, наватарскія прыёмы сюжэтнага апавя-дання, майстэрства ў абмалёўцы харак-тараў.
    Літ.: Сарабьянов Д.В. П.АФедотов. Л„ 1985.
    В.Р Фясенкаў
    ФЯД^НКА Анатоль Сямёнавіч (н. 19.7.1929, г. Грозны, Расія), бел. матэ-матык. Д-р фіз.-матэм. н. (1974), праф. (1976). Скончыў Маскоўскі ун-т (1952). 3 1955 у БДУ (у 1973—76 і ў 1977—93 заг. кафедры, у 1976—77 дэкан ф-та, у 1979—81 прарэктар). Навук. працы па дыферэнцыяльнай геаметрыі, тэорыі груп Лі і аднародных прастораў. Атры-маў класіфікацыю псеўдарыманавых сі-метрычных прастораў з класічнымі асн. групамі, даследаваў рэгулярныя прасто-ры з сіметрыямі.
    Тв:. Снмметрлческле пространства с про-стымм некомпактнымл фундаментальнымл группамм // Докл. AH СССР. 1956. Т. 108, № 6; Пространства с слмметрлямл. Мн.. 1977; Алгебра н аналлтлческая геометрня. Ч 1—2. Мн., 1984—87 (у сааўг.). П.М.Бараноўскі.
    ФЯЛІНСКАЯ Ева Зыгмунтаўна (26.12.1793. в. Узнога Клецкага р-на Мінскай вобл. — 20.12.1859), удзельніца нац.-вызв. руху на Беларусі, пісьменніца, мемуарыстка. У сярэдзіне 1830-х г. стварыла і ўзнача-
    ліла «Жаночае таварыства», філіял тай-най арг-цыі Ш.Канарскага «Садруж-насць польскага народа». У 1838 зняво-лена ў Кіеўскую цытадэль, пазней сас-лана ў г. Бярозаў Цюменскай вобл. (1839-41), Саратаў (1841—44). У «Дзён-ніку...» часоў ссылкі (апубл. ў віленскім час. «Атэнэум», 1846) апісала свае ўра-жанні ад прыроды Зах. Сібіры, паўстан-не хантаў і ненцаў пад кіраўніцтвам Ва-улі Піетоміна, побыт і фальклор наро-даў Поўначы і Паволжа. Напісала і над-рукавала ў Вільні ў 1852—53 на польск. мове ўспаміны пра свае «падарожжы» ў Сібір, жыццё ў Бярозаве і Саратаве (пе-ракладзены на англ., франц. і дацкую мовы і ўспрыняты сучаснікамі як даку-мент эпохі). У аповесцях «Герсылія» (1849), «Пан дэггутат» (1852), «Плямен-ніца і цётка» (1853), ва «Успамінах аб жыцці» (1856, 1859—60) і інш. творах паказала жыццё розных слаёў бел. гра-мадства, асабліва шляхты. «Успаміны...» з’яўляюцца каштоўным творам па гісто-рыі нораваў на Беларусі, Валыні і ў Літ-ве канца 18 — пач. 19 ст.
    Літ:. Грлцкевлч В.П. От Немана к берегам Тнхого океана. Мн.. 1986. С. 188— 203; Географы і падарожнікі Беларусі: [Аль-бом-атлас]. Мн.. 1999. ВА.Ярмомнка. ФЯСЁНКАЎ Васіль Рыгоравіч (13.1.1889, г. Новачаркаск, Расія — 12.3.1972), ра-сійскі астраном, адзін з заснавальнікаў астрафізікі ў СССР. Акад. AH СССР (1935; чл.-кар. 1927). Акад. АН Казах-стана (1946). Скончыў Харкаўскі ун-т (1911). Выкладаў у ВНУ. Адзін з аргані-затараў Астр. ін-та імя П.К.Штэрнберга (у 1923—30 і 1936—39 дырэктар). Ства-ральнік Астрафіз. ін-та АН Казахстана (1942; да 1964 дырэкіар). 3 1945 стар-шыня К-та па метэарытах AH СССР. Навук. працы па фізіцы Сонца, зорак, планет і метэораў, праблемах касмагоніі і атм. оптыцы. Прапанаваў дынамічную тэорыю задыякальнага святла. Даследа-ваў яркасць дзённага і свячэнне начно-га неба. Сфармуляваў крытэрый пры-ліўнай устойлівасці нябесных цел.
    Тв.: Солнце л солнечная слстема: йзбр. труды. М.. 1976.
    Літ.: В.Г.Фесенков. М.. 1961.
    П Фядотаў. Сватанне маёра. 1848.
    ФЯЦІСАЎ Іван Якаўлевіч (21.10.1920, г.п. Тума Разанскай вобл., Расія — 5.10.1994), бел. мастак. Засл. работнік культуры Беларусі (1989). Скончыў Іва-наўскае маст. вучылішча (1947). Праца-ваў у розных жанрах станковага жыва-пісу. Яго партрэтам уласцівы выразныя псіхал. і сац. харакгарыстыкі: «Беларус» (1949), «Будаўніца» (1958), АА.Ус (1959). даярка Н.Жук (1962), «Ганаровыя іра-мадзяне Брэста» (1978), серыі партрэтаў будаўнікоў Бярозаўскай ДРЭС (1960), ветэранаў Вял. Айч. вайны (1958—80). Аўгар сюжэтна-тэматычных карцін «Юныя мічурынцы» (1952), «Салдацкія хваля-ванні ў Брэсцкай крэпасці ў 1905 г.» (1956), «Пераемнасць» (1970), «Памяць пра невядомыя магілы» (1977), «Развед-чыкі» (1985), лірычных пейзажаў, афар-млення экспазіцый музеяў Брэстчыны: у гарадах Брэст, Баранавічы, Бяроза, Пінск, Столін, в. Камароўка.
    X, дваццаць чацвёртая літара бел. алфа-віта. Паходзіць з кірыліцкай х («хер»), якая адпавядала грэка-візант. устаўнай X («хі»). У старабел. графіцы ў сувязі з функцыянаваннем розных пісьмовых школ і выкарыстаннем розных тыпаў пісьма (устаў, паўустаў, скорапіс) ужы-валася ў некалькіх варыянтах, якія па-магаюць вызначаць час і месца напісан-ня помнікаў. Абазначала гукі «х», «х’» («мохь», «тнхнй»). Мела лічбавае зна-чэнне «шэсцьсот». У 16 ст., акрамя ру-капіснай, набыла друкаваную форму. У сучаснай бел. мове абазначае іпумныя глухія фрыкагыўныя заднеязычныя зычныя гукі «х». «х’» («хата», «хітры» — «х’ітры»). Бывае вялікая і малая, мае рукапісную і друкаваную форму.
    А.М.Булыка.
    ХААВА (Haava) Ганна (сапр. X a а в a -ківі Ганна Разаліе; 15.10.1864, Йыге-васкі павет, Эстонія — 13.3.1957), эс-тонская пісьменніца. Нар. пісьменнік Эстоніі (1954). Скончыла Тартускую вышэйшую жан. школу (1884). ІІраца-вала ў г. Лейпцыг (Германія) і Пецяр-бург. Друкавалася з 1886. У зб. «Вершы» (т. 1—3, 1888—97) і кн. «Перакрыжава-ныя хвалі» (1910) рамант. любоўная лі-рыка. Зб-кі «Хвалі» (1906), «Дзеці Поў-начы» (1913), «Пра нашы дні» (1920) прасякнуты грамадз., сац.-крытычнымі матывамі. У зб-ках «А ўсё-такі жыццё добрае» (1930), «Я эстонскую песню спяваю» (1935) матывы адзіноты, неза-даволенасці жыццём. Яе паэзія адмет-ная эмацыянальнасцю, нар. прастатой: многія вершы пакладзены на музыку. У кн. прозы «Карцінкі з жыцця Эстоніі» (1911, 2-е выд. 1972) аўтабіягр. эскізы, сял. апавяданні.
    Тв.: Рус. пер. — [Стахотворення| // Анто-логня эстонской поэзнп. М.: Л., 1959. Т. 2.
    ХААНПЯ (Наапраа) Пенці (14.10.1905, Піпала. Фінляндыя — 30.9.1955), фін-
    скі пісьменнік. У 1920-я г. далучыўся да літ. групы «Туленкантаят» («Агнянос-цы»). Аўтар зб-каў навел «Уздоўж гас-цінца» (1925), «Вецер вее над намі» (1927), «Сучаснасць» (1942), «Хета Pax-Ka, пажылы чалавек» (1947), «Фізікі-атамшчыкі» (1950) і інш., у цэнтры якіх лёсы простых людзей, што воляй абста-він апынуліся ў нялёгкіх жыццёвых сі-туацыях. Антымілітарысцкая скірава-насць у зб. апавяд. «Пляц і казарма» (1928), раманах «Боты дзевяці салдат» (1945), «Выпадак з фельдфебелем Сата» (апубл. 1956). У раманах «Зачараванае кола» (1931). «Сяляне і іх цені» (1935), «Мука» (1949) у рэаліст. манеры з выка-рыстаннем асаблівай эпізадычна-наве-лістычнай пабудовы апавядае пра цяж-касці штодзённага жыцця простых лю-дзей, найперш сялянства. На бел. мову асобныя яго творы пераклаў Я.Лапатка.
    Тв.: Бел. пер. — Боты дзевяці салдат: Ра-маны. Мн.. 1994; Рус. пер. —Повестн н рас-сказы. М., 1956; Нзбранное. М.. 1981.
    Л. IT. Баршчэўскі.
    ХААПСАЛУ. кліматагразевы курорт у Эстоніі. на беразе Хаапсалускага заліва Балтыйскага мора. Засн. ў 1825. Клімат умераны, вільготны, пераходны ад мар-скога да кантынентальнага. Асн. пры-родныя лек. фактары: марская сульфід-ная глеевая гразь, мяккі клімат; таксама марскія, вуглякіслыя і інш. ванны і ду-шы. Лечаць хваробы органаў апоры і руху, стрававання, нерв. сістэмы. Сана-торый, курортная паліклініка, водагра-зелячэбніца.
    ХАБАНЭРА [ісп. habanera ад г. Гавана (La Habana)], кубінскі нар. танец і пес-ня. Муз. памер 2/4. Тэмп умераны. 2-часткавая кампазіцыя з двух 8-такта-вых перыядаў, кожны з якіх паўтараец-ца двойчы. Паходзіць ад еўрап. кантрдан-са, завезенага на Кубу ў канцы 18 ст. У