• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    ФЎРТВЕНГЛЕР (Furtwangler) Віль-гельм (25.1.1886, Берлін — 30.11.1954), нямецкі дырыжор, кампазітар; адзін з буйн. дырыжораў 20 ст. 3 1922 узна-чальваў аркестры Берлінскі філарманіч-ны (з перапынкам, з 1952 дырыжор па-жыццёвы), адначасова ў 1922—28 лейп-цыгскі Гевандхаўза, у 1928—30 і 1939— 45 Венскі філарманічны. Інтэрпрэтатар ням. і аўстр. сімф. і опернай класікі. Аўтар 3 сімфоній, канцэрта для фп. з арк., 2 санат для скрыпкі з арк. і інш., кніг пра музыку і музыкантаў.
    ФЎРТВЕНГЛЕР (Furtwangler) Іаган Адольф Міхаэль (30.6.1853, г. Фрайбург-ім-Брайсгаў, Германія — 11.10.1907), нямецкі археолаг і гісторык апт. мас-тацтва. 3 1884 праф. Берлінскага, з 1894 Мюнхенскага ун-таў. У 1878—79 вёў раскопкі ў Алімпіі, у 1901—07 у Эгіне, Амікле і Архамене. Выкарыстаўшы дак-ладны стылістычны аналіз і звесткі ант. аўтараў, вызначыў значную колькасць майстроў твораў стараж.-грэч. мастацгва («Шэдэўры грэчаскай скулыггуры», 1893; «Эгіна», 1906, і інш.).
    ФУРУНЖЫЕЎ Рыза Ібраімавіч (н. 5.3.1941, г. Сімферопаль, Украіна), бел. вучоны ў галіне інфарматыкі і тэхн. кі-бернетыкі. Канд. тэхн. н. (1970), праф. (1995). Брат Рэшата Фурунжыева. Скон-чыў Ленінградскі ун-т ікжынераў чыг. транспарту (1962). 3 1966 у Ін-це буд-ва і архітэктуры Дзяржбуда Беларусі. 3 1983 у Бел. аграрным тэхн. ун-це. На-вук. працы па матэм. мадэліраванні, ап-тымальным праектаванні і выліч. тэхні-цы. Распрацаваў алгарытмы і праграм-ныя комплексы аўтаматызаванага пра-ектавання аптымальных канструкцый на аснове метаду канечных элементаў.
    Тв.\ Рекомендацнн по расчету конструкцнй методом конечных элементов. Мн., 1981; Мнкропроцесеорная технмка в автоматнке. Мн.. 1991 (разам з М.І.Боханам).
    ФУРУНЖЫЕЎ Рэшат Ібраімавіч (н. 31.7.1938, г. Сімферопаль, Украіна), бел. вучоны ў галіне інфарматыкі і тэхн. кібернетыкі. Д-р тэхн. н. (1972), праф. (1974). Брат Рызы Фурунжыева. Скон-чыў Фрунзенскі політэхн. ін-т (1960). 3 1962 у Бел. нац. тэхн. ун-це (у 1976—89 заг. кафедры). Навук. працы па кам-п’ютэрным мадэліраванні, аптымаль-ным праектаванні, адаптыўным кіра-ванні, інфарм. тэхналогіях, стат. апты-мізацыі і ідэптыфікацыі шматмерных сістэм вібрааховы і стабілізацыі.
    Тв.: Вычнслнгельные машнны н програм-ммрованне. Мн., 1981; Вычяслнгельная тех-ннка м ее прнмененме. 3 нзд. Мн., 1984; Прчмененне математнческмх методов м ЭВМ: Программное моделнрованне снстем. Мн., 1991 (разам з М.М.Гурскім, Р.І.Фурун-жыевым). М.П.Савік.
    ФУРЎНКУЛ, вострае гнойна-некра-тычнае запаленне валасянога мяшочка і навакольнай злучальнай тканкі, абумоў-ленае ўкараненнем патагенных мікраар-ганізмаў, часцей стафілакокаў; хвароб-ны запаленчы вузел з амярцвеннем у цэнтры (т.зв. стрыжань). Прычыны: забруджванне скуры (асабліва хім. рэ-чывамі), мікратраўмы, расчухванні, па-вышаная дзейнасць потавых і сальных залоз. Можа развіцца на любым участку скуры, за выключэннем далоней і па-дэшваў. Множныя Ф., якія ўзнікаюць адначасова або адзін за адным, наз. фу-рункулёзам (бывае пры хваробах абмену рэчываў, напр., дыябеце цукровым). Калі Ф. зліваюцца і пашкоджваюць глыбокія слаі скуры і падскурнай клятчаткі, утва-раецца карбункул. Ускладненні: лімфа-дэніт, лімфангііт і інш. Лячэнне тэра-пеўт., хірургічнае.
    ФУРФУРбл, фурфураль (ад лац. furftir вотруб'е + oleum алей), араматьгч-пае злучэнне, С5Н4О2.
    Жаўгаватая (на паветры цямнее) масляніс-тая вадкасць з пахам свежага жытняга хлеба, kin 161,7 °C, шчыльн. 1160 кг/м3. Добра рас-твараецца ў большасці арган. растваральнікаў (ацэтоне, эфірах, спіртах), сярэдне —у вадзе (угварае азеатропную сумесь). Паводле хім. якасцей — тыповы альдэгід. Акісляецца да піраслізевай (у шчолачным асяроддзі) ці ма-леінавай (у кіслым) к-т. У прысугнасці ката-лізатара дэкарбаніліруецца з утварэннем фу-рану. Лёгка ўступае ў рэакцыі кандэнсацыі. Атрымліваюць гідролізам расл. пентозазмя-шчальнай сыравіны (кукурузныя катахі, аўся-нае, рысавае, сланечнікавае шалупінне). Вы-карыстоўваюць як сыравіну для сінтэзу фура-ну, сільвану, фурфурылавага спірту, фурана-вых смол, лек. сродкаў, пестыцыдаў і інш.
    ФЎРХГАТ (Furchgott) Роберт (н. 4.6.1916, г. Чарлстан, ЗША), амерыкан-скі вучоны ў галіне фармакалогіі. Скон-чыў ун-т Паўн. Караліны (Чэпел-Хіл, 1937) і Паўн.-Зах. ун-т (г. Чыкага, 1940). 3 1940 у Мед. каледжы Корнелскага ун-та, з 1949 у Вашынгтонскім ун-це. У 1956—88 у Мед. цэнтры Дзярж. ун-та Нью-Йорка (г. Бруклін), з 1989 праф. Мед. школы уй-та г. Маямі. Навук. працы па механізмах уздзеяння аксіду азоту ў кардыяваскулярнай сістэме, ме-табалізме макраэргічных злучэнняў у гладкіх мышцах. Распрацаваў тэорьпо рэцэптарнага ўзаемадзеяння, склаў кла-сіфікацыю адрэнарэцэптараў. Нобелеў-ская прэмія 1998 (з Л.Дж.Ігнара і Ф.Мурадам). В.Ф.Ермакоў.
    ФУСІНЬ, горад на ПнУ Кітая, на У правінцыі Ляанін. Каля 700 тыс. ж. (1999). Адзін з асн. цэнтраў вуглездабы-чы краіны. Прам-сць: машынабудаван-не (вытв-сць горнага абсталявання), хім., тэкст., харчовая.
    ФУТ (англ. foot літар. — ступня), 1) адзінка даўжыні ў сістэме англ. мер. Абазначаецца ft. 1 Ф. = 12 цалям = 0,3048 м. 2) Старажытная адзінка даў-жыні ў Беларусі і Расіі. 1 Ф. = 1/7 саж-ня = 12 цалям = 0,3048 м.
    ФУТ (Foot) Майкл (н. 23.7.1913, г. Плі-мут, Вялікабрытанія), англійскі паліт. і дзярж. дзеяч, журналіст. У 1942—44, 1952—59 рэдактар і да 1964 супрацоўнік шэрагу англ. газет. У 1945—55 і 1960— 92 адначасова дэп. парламента ад Лей-барысцкай партыі, выступаў супраць членства Вялікабрытаніі ў Еўрап. су-
    польнасцях. 3 1974 міністр працы. У 1976—79 лідэр палаты абшчын і лорд-прэзідэнт тайнага Дзярж. савета. У 1980—83 лідэр Лейбарысцкай партыі, выступаў за сацыяліст. пераўгварэнне брыт. грамадства. Аўтар кніг.
    ФЎТА-ДЖАЛбН (Fouta-Djallon), шіато ў Зах. Афрыцы, у Гвінеі. Уздымаецца прыступкамі ад 300 м каля раўнін і ўзбярэжжа Аглантычнага ак. да 1000 м і больш у цэнтр. ч. краіны. Найб. выш. 1537 м (г. Тамге). Складзена пераважна з пясчанікаў, пранізаных базальтамі, да-лерьпамі і габра. Ападкаў да 1500 мм за год. На Ф.-Дж. бяруць пачатак рэкі Гамбія, Бафінг (верхняе цячэнне р. Се-негал) і інш. Ландшафты другасных са-ваннаў, участкі вільготных вечназялё-ных лясоў. Развіты земляробства (про-са, рыс і інш.) і жывёлагадоўля.
    ФУТБбл (англ. football ад foot ступня + ball мяч), футбол еўрапейскі, с о к е р, спартыўная камандная гульня з мячом. Удзельнічаюць 2 каманды па 11 чал. — варатар (галкіпер), абаронцы (бекі), паўабаронцы (хаўбекі) і напада-ючыя (форварды). Працягласць гульні 90 мін (2 таймы па 45 мін) з 10—15-мі-нутным перапынкам. Гульні праводзяц-ца на футбольным полі (звычайна з травяным пакрыццём), афіц. — на полі памерам 100—110 х 69—75 м з адпа-веднай разметкай. Вароты памерамі 7.32 х 2,44 м. Мяч скураны надзіманы, акружнасцю каля 70 см, масай каля 450 г. Гульцы не маюць права дакранацца да мяча рукамі. Тэхн. прыёмы: вядзенне (дрыблінг), удары, спыненне мяча вы-конваюцца нагамі, галавой, корпусам. Варатар мае права лавіць і адбіваць мяч рукамі ў межах штрафной пляцоўкі. Парушэнні правіл караюцца штрафны-мі ўдарамі па свабодна ляжачым мячы. Мэта гульні — забіць як мага больш мячоў (галоў) у вароты саперніка. Рэг-ламент некат. спаборнііггваў прадугле-джвае пры нічыйным выніку матча да-датковы час гульні ці серыю пенальці для выяўлення пераможцы.
    Вытокі Ф. — гульні з мячом у краінах Стараж. Усходу, Стараж. Грэцыі і Рыма. ін-дзейскіх народаў Амерыкі. У блізкім да сучас-нага выглядзе вылучыўся ў сярэдзіне 19 ст. ў Англіі з 2 разнавіднасцей гульні з мячом (фуібол-рэгбі). 1-ы футбольны клуб («Шэ-філд Юнайтэд») засн. ў 1855. 1-я нац. асацы-яцыя Ф. ўзнікла ў 1863 у Англіі, тады ж у Кембрыджы вызначаны блізкія да сучасных правілы гульні. 1-я прафес. фугбольная ліга створана ў 1888 у Англіі. У канцы 19 — пач. 20 ст. арганізаваны нац. футбольныя саюзы. Міжнар. федэрацыя фугбольных асацыяцый (ФІФА) засн. ў Парыжы ў 1904 (аб’ядноўвае 204 краіны; 2003). У 1916 створана Канфедэ-рацыя Ф. Паўд. Амерыкі; у 1954 (Вена) — Саюз Еўрап. футбольных асацыяцый (УЕФА, аб’ядноўвае 52 краіны, 2003). а таксама Азі-яцкая канфедэрацыя; у 1957 — Афрыкан-ская; у 1961 — Канфедэрацыі Паўн. і Цэнтр. Амерыкі і Карыбскага бас.; у 1966 — Аўстра-ліі і Акіяніі. Першыя міжнар. матчы па Ф. адбыліся ў 1902 (Аўстрыя—Венгрыя. Ар-генціна—Уругвай). Міжнар. асацыяцыя пра-фес. футбалістаў існуе з 1995 (Парыж). У пра-граме Алімп. гульняў з 1900 (акрамя 1932). Чэмпіянаты свету праводзяцца з 1930 раз у 4
    гады (1-ы чэмпіён — зборная каманда Уруг-вая). чэмпіянаты Паўд. Амерыкі — з 1916, чэмпіянаты Еўропы — з 1960. Кубак еўрап. чэмпіёнаў разыгрываецца з 1955; Кубак Азіі — з 1956; Кубак Афрыкі — з 1957; Ку-бак уладальнікаў кубкаў еўрап. краін і Кубак уладальнікаў кубкаў Амерыкі (Кубак Ліберта-дорэс) — з 1960; Кубак УЕФА — з 1971; Су-перкубак Еўропы (паміж уладальнікамі Кубка чэмпіёнаў і Кубка уладальнікаў кубкаў) — з 1972; Міжкантынентальны кубак — з 1960. Чэмпіянаты СССР праводзіліся з 1936. Існу-юць таксама нац. віды Ф.: амер. Ф., аўстрал. Ф. 1 інш. У шэрагу краін набыў прызмамме жаночы Ф.. праводзяцца нац. чэмпіянаты і міжнар. спаборніцтвы сярод жан. каманд. 1-ы чэмпіянат свету па жан. Ф. адбыўся ў 1992 у Кітаі; перамагла зборная ка.манда ЗША З'я-віліся разнавіднасці Ф.: міні-Ф., пляжны Ф., футзал.
    На Беларусі Ф. развіваецца з пач. 20 ст. Першыя каманды аматараў з’явіліся ў 1910 (г. Гомель). Правілы гульні вы-дадзены ў 1911 (г. Магілёў). У 1912 ад-быліся першыя міжгароднія сустрэчы з футбалістамі гарадоў Добруш, Злынка, Клянцы. Кіеў, Навазыбкаў. У 1913—14 узніклі футбольныя каманды ў Мінску (1-ы матч 29.6.1913), Барысаве, Барана-вічах, Жлобіне, Пінску, Слуцку. 1-ы чэмпіянат Беларусі адбыўся ў 1922 (удзельнічалі каманды Барысава, Віцеб-ска, Мінска і Оршы). У 1928 створана 1-я зборная каманда Беларусі па Ф. і адбылася 1-я міжнар. сустрэча з каман-дай Швейцарыі. У турніры каманд са-юзных рэспублік на Усесаюзнай спар-такіядзе (1928) зборная каманда Белару-сі заняла 4-е месца. У чэмпіянатах СССР бел. футбалісты ўдзельнічалі з 1937. 3 1992 Беларусь —член ФІФА, з 1993 — УЕФА. Каманда «Дынама» (Мінск) — чэмпіён СССР (1982). Ста-лічныя каманды «Спартак» (1954) і «Дынама» (1963, 1983) — бронз. прызё-ры чэмпіянатаў СССР. У 1965 каманда «Дынама» (Мінск) — фіналіст Кубка СССР; увахбдзіла (1970—73, 1976. 1979—90) у вышэйшую лігу каманд-удзельніц чэмпіянатаў СССР: каманды Брэста, Віцебска, Гомеля, Гродна, Ма-гілёва і інш. гулялі ў 2-й лізе. Бел. фут-балістаў неаднаразова ўключалі ў збор-ныя каманды СССР. Сярод найб. вядо-мых спецыялістаў па Ф. на Беларусі: засл. трэнеры СССР і Беларусі Г.Б.Аб-рамовіч, В.У.Арзамасцаў, M.V.Базянен-каў, АМ.Байдачны, С.У.Бароўскі. Я.КЛлям-боцкі, В.А.Касянюк, ЛАЛапуноў, Э.В.Л/а-лафееў, Дз.П.Мацвееў, П.С.Мімрык, У.М.Радзішэўскі, АА.Сявідаў, Я.Ф.Шун-