Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
фуэрас 509
рысы паэтыкі Ф. ўласцівы творчасці маладых бел. паэтаў П.Шукайлы. Я.Ві-дука (Я.Скрыган) і інш., літ. аб’яднан-ню «Беларуская літаратурна-мастацкая камуна». Большасць бел. літ.-маст. аб’яднанняў («Маладняк», «Узвышша», «Полымя») крытыкавалі Ф. Іх прадстаў-нікі адзначалі, што Ф. імкнецца падмя-ніць мастацтва рамёсніцтвам. На думку А.Бабарэкі, ідэолагам Ф. быў Мая-коўскі.
Літ.: Грамоты н декларацнн русскнх футу-рнстов. Пб.. 1912; Чуковскнй К. Фугу-рнсты. Пг., 1922; К о н а н У.М. Развіццё эс-тэтычнай думкі v Беларусі (1917—1934 гг.). Мн., 1968. У.М.Конан.
ФУТШТОК (ад англ. foot фут + ням. Stock палка), рэйка з дзяленнямі дая назірання за ўзроўнем вады. Устанаўлі-ваецца на вадамерных пастах рэк, азёр. мораў. Асн. марскія Ф. служаць таксама для вызначэння сярэдняга ўзроўню мо-ра і ўстанаўлення пач. ўзроўню для ад-ліку абсалютных вышынь і глыбінь (на Беларусі — ад нуля Кранштацкага Ф.).
ФУЦЗЯНЬ, правінцыя ва Усх. Кітаі, на ўзбярэжжы Усх.-Кітайскага м. і Тай-ваньскага праліва. Пл. 120 тыс. км . Нас. 34,4 млн. чал. (2001). Адм. ц. Фуч-жоў. Рэльеф гарысты (выш. да 2158 м, г. Уішань). Невял. раўніны каля марскіх берагоў і ўздоўж рэк. Клімат трапічны, мусонны. Ападкаў да 3000 мм. Рэкі па-рожыстыя, мнагаводныя; гал. — р. Мінь-цзян. Вечназялёныя лясы, высакатраў-ныя лугі. Аснова эканомікі — сельская гаспадарка, пераважна земляробства на арашальных землях. Гал. с.-г. культу-ры — рыс, батат, цукр. трыснёг, ты-тунь, алейная камелія, арахіс. Трапічнае садоўніцтва і чаяводства. Жывёлагадоў-ля, у т.л. шаўкаводства. Нарыхтоўка драўніны, кары камфоравага дрэва і пладоў лакавага дрэва. Здабьгча жал. і марганцавай руды, каменнага вугалю, алюмініевай сыравіны, солі (з марской вады). Асн. галіны прам-сці: харч., дрэ-ваапр. і папяровая, тэкст., у т.л. шаўко-вая, чорная і каляровая металургія, ма-шынабудаванне, у т.л. суднабудаванне. Рамёствы (фарфоравыя, лакавыя. бам-букавыя вырабы). Транспарт чыг., аўта-маб., марскі.
ФУЧЖОЎ, горад на ПдУ Кітая. Адм. ц. правінцыі Фуцзянь. 875 тыс. ж. (1990). Буйны гандл. порт у вусці р. Міньцзян (аванпорт Мавэй, даступны для марскіх суднаў). Прам-сць: харч., лёгкая, хім., металаапр.. электронная, тэкст., буд. ма-тэрыялаў. Суднаверф. Перапрацоўка мясц. прадукцыі сельскай і лясной гаспадаркі і марскіх промыслаў (адзін з найбуйн. цэнтраў рыбалоўства). Маст. рамёствы (лак, інкрустацыі, фарфор, вырабы з бамбуку і скуры).
ФЎЧЫК (Fucik) Юліус (23.2.1903. Пра-га — 8.9.1943), чэшскі пісьменнік, жур-наліст, літаратура- і тэатразнавец, гра-мадскі дзеяч. Нац. герой Чэхаславакіі. Скончыў Карлаў ун-т у Празе (1923). У 1928—38 рэдактар час. «Tvorba» («Твор-
часць»). у 1929—36 адзін з рэдактараў час. «Rude pravo» («Чырвонае права»), Як вынік паездак у СССР (1930 і 1934—36) кн. рэпартажаў «У краіне, дзе заўтра ўжо азначае ўчора» (1932), у якой стварыў новы тып рэпартажу. Аўтар шматлікіх артыкулаў, нарысаў, памфле-таў, цыкла гіст.-літ. прац. У 2-ю сусвет-ную вайну з 1940 у падполлі. У 1942 арыштаваны гестапа і пакараны смерцю ў берлінскай турме Плётцэнзе. Нататкі. зробленыя ў 1943 у турме Панкрац, склалі кн. «Рэпартаж з пятлёй на шыі» (выд. 1945). На бел. мову асобныя яго творы пераклаў Г.Шчарбатаў. У 1983
Ю.Фучык.
Бел. рэсп. т-р юнага гледача паставіў спектакль «Рэпартаж з пятлёй на шыі». Міжнар. прэмія Міру 1950.
Тв.: Бел. пер. — Слова перад пакараннем смершо. Мн.. 1953; Рус. пер. -— О театре н ллтературе: Сб. статей. М.; Л., 1964; йзбран-ное. Кн. 1—2. М., 1982—83.
Літ.: Вановская Т.В. Юлнус Фучнк. Л., 1960; Фучнкова Г. Воспомннання о Ю.Фучнке: Пер. с чеш. 3 нзд. М., 1973.
А.У.Вострыкава.
ФУШЎНЬ. горад на ПнУ Кітая, у прав. Ляанін, на р. Хуньхэ. 1,2 млн. ж. (1990). Адзін з найважн. цэнтраў цяжкай прам-сці. Прам-сць: чорная і каляро-вая металургія (выплаўка алюмінію), маш.-буд., нафтахім., цэм., вытв-сць Mi-nep. угнаенняў, кіслот, сінт. паліва і інш. У раёне Ф. здабыча каменнага ву-галю, гаручых сланцаў, жал. руды і алюмініевай сыравіны.
ФУШб (Fouche) Жазеф (21.5.1759, Ле-Пельрэн каля г. Нант. Францыя — 25 або 26.12.1820), французскі паліт. і дзярж. дзеяч. Герцаг Атранцкі (1809). У Французскую рэвалюцыю 1789—99 дэп. Канвента (з 1792), дзе спачатку быў прыхільнікам жырандыстаў, потым — якабінцаў. Галасаваў за смяротнае пака-ранне караля Людовіка XVI, як камісар Канвента ў шэрагу дэпартаментаў на-дзвычай жорстка падаўляў контррэв. мяцяжы. Прыхільнік Ж.Збера, удзельні-чаў у правядзенні палітыкі дэхрысціяні-зацыі. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў тэрмідарыянскага перавароту (ліп. 1794). У перыяд Дырэкторыі на дыпламат. па-садах, са жн. 1799 міністр паліцыі. У ліст. 1799 дапамог прыйсці да ўлады ген. Н.Банапарту (з 1804 імператар ІІа-палеон Г), у 1799—1802 і 1804—10 яго міністр паліцыі; стварыў сістэму паліт. разведкі, выпіуку і татальнага шпіянажу (звольнены за несанкцыянаваныя пера-
гаворы з Вялікабрытаніяй). У 1813—14 губернатар Ілірыйскіх правінцый. Пасля крушэння Напалеонаўскай імперыі (крас. 1814) заўзяты прыхільнік манархіі Бур-бонаў, але ў час «Ста дзён» (сак.—чэрв. 1815) перайшоў на бок Напалеона I, які зноў прызначыў яго міністрам паліцыі. Пасля бітвы пры Ватэрлоо (18.6.1815) зноў здрадзіў Напалеону і як кіраўнік Выканаўчай камісіі Часовага ўрада пад-рыхтаваў 2-ю рэстаўрацыю Бурбонаў. 3 ліп. 1815 міністр паліцыі і саветнік Лю-довіка XVIII, але ў тым жа годзе па пат-рабаванні ультрараялістаў звольнены і прызначаны пасланнікам у Саксонію. У 1816 як «царазабойца» абвешчаны выг-наннікам. Апошнія гады правёў у Аў-стрыі. Дзейнасць Ф. — узор беспрын-цыпнага кар’ерызму ў палітыцы.
ФУЭНЛЬЯНА (Fuenllana) Мігель дэ (пасля 1500, Навалькарнера, Іспанія — каля 1579), іспанскі кампазітар, віуэ-ліст. Быў сляпы. Служыў прыдворным музыкантам у Філіпа II, Ізабелы дэ Ва-луа. Віртуоз, прадстаўнік ісп. школы ві-уэлістаў 16 ст. Склаў зб. твораў «Кніга музыкі для віуэлы, названая «Арфеева ліра...» (1554), у які ўключыў свае царк. і свецкія творы, апрацоўкі рамансаў, творы нар. музыкі, пералажэнні твораў Х.Васкеса, А.Віларта і інш.
ФУЭНТЭС (Fuentes) Карлас (н. 11.11.1928, Мехіка), мексіканскі пісь-меннік. Па адукацыі юрыст. Друкуецца з 1954. У раманах «Край бясхмарнай яс-насці» (1958), «Смерць Артэміо Круса» (1962), «Стары грынга» (1985) падзеі мекс. рэвалюцыі, крытычнае даследа-ванне супярэчнасцей паслярэв. і сучас-най мекс. рэчаіснасці. Неаавангардысц-кія прыёмы ў раманах «Змена скуры» (1967), «Дзень нараджэння» (1975). У фантасмагарычным рамане-эпапеі «Terra nostra» (1975), філас. раманах «Далёкая сям’я» (1980) і «Хрыстафор ненароджа-ны» (1987) ідэі часавага кругавароту: страта самакаштоўнасцей сучаснага, незнішчальная актуальнасць мінулага. якое выступае як інтэгравальны пачатак гіст. працэсу. Выступае як драматург (п’есы «Усе кошкі шэрыя», 1970; «Каса-вокі кароль», 1971, і інш.) і крытык-эсэіст. Аўтар цыкла навел «Спаленая вада» (1981).
Тв:. Рус. пер. —Нзбранное. М., 1983.
ФУЭРАС (ісп. fueros), у сярэдневяко-вых дзяржавах Пірэнейскага п-ва збор законаў агульнага характару, іпто тычы-ліся ўсіх падданых каралеўства; хартыі феад. вольнасцей асобных правінцый, саслоўяў і родаў (існавалі і ў краінах Лац. Амерыкі); муніцыпальныя Ф. (са-мыя шматлікія) — нададзеныя (звычай-на каралём) фіксаваныя правы. прывілеі і абавязкі жыхарам гар. і сельскіх аб-шчын. Асабліва пашыраны ў 11—13 ст., калі каралеўская ўлада, каб прыцягнуць людзей для засялення вызваленых у вы-
510 ФУЭТЭ
ніку Ржанкісты зямель, давала ім раз-настайныя льготы. Да 14 ст. Ф. усіх ты-паў — асн. форма заканадаўства ў дзяр-жавах Пірэнейскага п-ва. У 14—15 ст. мясц. Ф. дзейнічалі паралельна з кара-леўскімі зводамі законаў. У аб’яднанай Іспаніі з канца 15 — пач. 16 ст. страцілі сілу.
ФУЭТЭ (франц. fouette), тэрмін. які абазначае шэраг танцавальных па, якія нагадваюць рухі плёткі (круціцца і рас-прамляецца). Ф. на 45° — віртуознае кручэнне па пальцах ног, інш. формы Ф. ўскладняюцца зменай ракурсаў. пад’ёмам нагі на 90° і інш. У балеце род піруэта, пры якім танцоўшчык у час кручэння на апорнай назе, другую ад-водзіць убок і потым хуткім ударальным рухам дакранаецца калена апорнай.
ФЭРБЕНКС (Fail-banks) Дуглас (сапр. Дуглас Элтан Томас У л ь м а н (Ullman); 23.5.1883, г. Дэнвер, штат Ка-ларада, ЗША — 12.12.1939], амеры-канскі кінаакцёр, прадзюсер. 3 1904 у т-ры, з 1915 у кіно. Найб. вядомы ў ам-плуа шукальніка прыгод у фільмах «Амерыканец» (1916), «Дзікі і лахматы» (1917), «Знак Зора» (1920), «Тры муш-кецёры» (1921), «Робін Гуд» (1922). «Багдадскі злодзей» (1924), «Чорны пі-рат» (1926), «Утаймаванне свавольніцы» (1929), «Прыватнае жыццё Дон Жуана» (1934) і інш. Аўтар шэрагу сцэнарыяў фільмаў. Спец. прэмія «Оскар» 1939.
ФЮЗЕЛЯЖ (франц. fuselage ад fuseau верацяно), корпус лятальнага апарата. прызначаны для мацавання крыла, апя-рэння, шасі, размяшчэння экіпажа, па-сажыраў, грузаў, абсталявання. часам таксама рухавікоў і паліўных бакаў. Ук-лючае сілавы набор (ланжэроны, стрын-геры, шпангоўты) і абшыўку. Ф. гідраса-малёта выконваецца ў выглядзе лодкі.
ФЮН (Fyn), востраў у групе Дацкіх а-воў у Балтыйскім м., тэр. Даніі. Пл. каля 3 тыс. км2. Абмываецца пралівамі Вял. і Малы Бельт. Берагі нізкія, рас-члянёныя бухтамі. Рэльеф — узгорыс-тая раўніна з марэннымі градамі. Вы-шыні да 131 м. Лугі. Большая ч. тэры-торыі пад с.-г. ўгоддзямі (пшаніца, яч-мень, цукр. буракі, сеяныя травы). Малочная жывёлагадоўля, свінагадоўля. Востраў злучаны мастамі з п-вам Ют-ландыя і паромамі з бліжэйшымі а-вамі (Зеландыя і інш.). Гал. горад — Одэн-се.
ФЮНЕС (Funes) Луі дэ (31.7.1914. г. Нант, Францыя — 27.1.1983), француз-скі кінаакцёр. Працаваў у кабарэ, на радыё, тэлебачанні, т-ры. 3 1945 у кіно. Талент коміка з шырокім выкарыстан-нем прыёмаў буфанады і «фарсірава-най» мімікі раскрыўся ў фільмах «Тата, мама, служанка і я» (1954), «Не злоўле-ны — не злодзей» (1958), серыяле пра Фантамаса (1964—66), «Разявака» (1965),
«Вялікая прагулка» (1966), «Замарожа-ны» (1969), «Скупы» (1980, і рэж. разам з Ж.Жыро), «Жандар і дзяўчаты-жанда-ры» (1982) і інш.
ФЮСТ&ЛЬ ДЭ КУЛАНЖ (Fustel de Coulanges) Нюма Дэні (18.3.1830, Па-рыж — 12.9.1889), французскі гісторык. Чл. Акадэміі маральных і паліт. навук (1875). Скончыў Вышэйшую нармаль-ную школу (Парыж, 1853). Праф. Страсбурскага ун-та (1861—70), Вы-шэйшай нармальнай школы (1870—75, у 1880—83 рэктар), Сарбоны (187 5—80, 1883—88). Працы па гісторыі антыч-насці і генезісе феадалізму ў Еўропе. Асн. твор: «Гісторыя грамадскага ладу старажытнай Францыі» (т. 1—6, 1875— 92). Выступіў з т.зв. раманістычнай кан-цэпцыяй, паводле якой у аснове еўрап. цывілізацыі ляжаць толькі рым. грамад-скія інстытуты: буйное землеўладанне, залежнасць ад яго непасрэдных вытвор-цаў, манархічная ўлада.