• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    ЖБ.ЖФур’е.
    Ф.М.Ш.Фур'е
    віццё зах.-еўрап., рус. і амер. сац.-філас. думкі. Асн. творы — «Тэорыя чатырох рухаў і ўсеагульнага лёсу» (1808), «Трак-тат пра дамаводніцка-земляробчую аса-цыяцыю» (т. 1—2, 1822), «Новы свет, індустрыяльны і сацыятарны» (1829) і інш.
    Тв.: Рус. пер. —Язбр. соч. Т. 1—4. М.; Л., 1951—54. В.І.Боўш. ФУР’Ё ІНТЭГРАЛ, формула раскла-дання неперыядычных функцый на гарманічныя кампаненты, частоты якіх прабягаюць неперарыўную сукупнасць значэнняў. Прыведзена ў працах Ж.Б.Ж.Фурё па цеплаправоднасці (1811; пазней даказана інш. матэматы-камі). У камплекснай форме для інтэг-равальнай функцыі f(x) мае выгляд:
    1 г"
    f(х) = -== F (ity^du, дзе функцыя V 2л 4о
    Схема фуражыра:
    1 — механізм пад’ё-му; 2 — вентылятар;
    3 — дэфлектар; 4 — пнеўмапрывод; 5 — канфузар; 6 — здраб-няльны апарат.
    Фургон пасажырскі: мікрааўтобус «караван-канапа» «Шэўрале» G20 (ЗША).
    ФУРСАЎ
    505
    ^^^Ті^ fWe'^dx наз. Фур'е пераўтварэннем, частотнай харакгарыс-тыкай ці фур’е-спектрам функцыі f(x). Ф.і. можна разглядаць таксама як ліміт-ную форму Фур ’е шэрагу для функцый з перыядам 2Т, калі Т^а. Для неінтэгра-вальных функцый Ф.і. не існуе.
    ФУР’Е МЕТАД, метад раздзялення пе-раменных пры рашэнні дыферэнцыяль-ных ураўненняў. Метад прапанаваў ЖЛ. Д’аламбер для рашэння хвалевага ўраўнення, развіў Ж.Б.Ж.Фуд'е, у найб. агульнай форме сфармуляваў М.ВДс-траградскі.
    Паводле Ф.м. рашэнне дыферэнцыяльнага ўраўнення з зададзенымі пачатковай аднарод-най і краявой умовамі шукаецца ў выглядзе суперпазіцыі рашэнняў, штб задавальняюць краявыя ўмовы і прадстаўляюцца як здабытак функцый прасторавых пераменных і фун-кцый часу. Знаходжанне такіх рашэнняў звя-зана з адшуканнем уласных функцый і ўлас-ных значэнняў некат. дыферэнцыяльных апе-ратараў і наступным раскладаннем функцый пачатковых умоў па знойдзеных уласных функцыях. У прыватнасці, раскладанне фун-кцый у Фур ’е шэраг ці Фур ’е інтэграл звязана з выкарыстаннем Ф.м. для вывучэння задач ваганняў струны і цеплаправоднасці стрыж-ня.
    ФУР’Ё ПЕРАЎТВАРЭННЕ. лінейнае функцыянальнае пераўтварэнне, якое пераводзіць неперыядычную функцыю сапраўднай пераменнай f(x) (арыгінал) у функцыю F(u) (вобраз). Узнікла ў тэ-орыі цеплаправоднасці, выкарыстоўва-ецца ў розных раздзелах матэматыкі і тэарэт. фізікі.
    Вобраз зададзенай функцыі fix) выражаец-ца формулай: F (й) =-^^ f f(x)>r"adx. Кожнай аперацыі над функцыяй-арыгіналам адпавядае аперацыя над яе вобразам, якая часта значна прасцейшая за аперацыю над f(x), напр., аперацыі дыферэнцавання f(x) ад-павядае аперацыя множання вобраза на яго аргумент. Адваротнае Ф.п. задаецца Фур ’е ін-тэгралам.
    ФУР’Ё ШЭРАГ, шэраг для раскладан-ня перыядычнай функцыі на гарманіч-ныя кампаненты (гл. Гарманічны ана-ліз); асобная форма трыганаметрычнага шэрагу. Наз. імем Ж.Б.Ж.Фур’е, які яго ўвёў (1807).
    Калі f(x) — перыядычная функцыя з перыя-дам 2Т, то раскладанне яе ў Ф.ш. мае выгляд:
    , , а° v , 2лх . . 2лх , , f(x) = — + 2Да„ cos —+ b„ sin — ),дзе а„=
    п =1
    = ^ /(х) cos ^dx і b„ = j^ /(x) sin ^dx — каэфіцыенты Фур’е, л=1,2,3,... . Аналагічна бу-дуецца Ф.ш. для функцый многіх перамен-ных. Раскладанне функцый у Ф.ш. абагуль-няецца на любыя артанармоўныя сістэмы функцый (гл. Артаганальная сістэма), аба-гульненне Ф.ш. пры Т-ю> — Фур ’е інтэграл.
    ФУРКАТ (сапр. Халмухамедаў Закірджан; 1858, г. Каканд, Узбекі-стан — 1909), узбекскі паэт, мысліцель, публіцыст. Вучыўся ў медрэсэ ў Какан-
    дзе. 3 1891 шмат падарожнічаў. Узна-чальваў асветніцкі рух у грамадз. думцы і л-ры Узбекістана. Яго лірычныя газелі стылістычна самабьггныя, адзначаны свежасцю вобразаў, сцвярджаюць гонар чалавека.
    Тв.-. Рус. пер. — Нзбранное. Ташкент. 1981.
    ФУРМА (ад ням. Form літар. — фор-ма), прыстасаванне для падачы сцісну-тага паветра і кіслароду ў металургічныя печы і агрэгаты. Уяўляе сабой наканеч-нік спец. канструкцыі, якім заканчваец-ца трубаправод, што падводзіць выдзі-манне (паветра-, газаправод). Ф. ў до-меннай печы — круглая адтуліна з па-двойнымі сценкамі, паміж якімі цыркулюе ахаладжальная вада.
    ФЎРМАН Аляксандр Маркавіч (н. 18.10.1963, Мінск), бел. артыст балета. Засл. арт. Беларусі (1999). Скончыў Бел. харэагр. вучылішча (1981). 3 1981 саліст Нац. акад. т-ра балета Беларусі. Твор-часці Ф. ўласцівы тонкі артыстызм, унутраны тэмперамент, глыбокае пра-нікненне ў характар персанажа, шчы-расць, пачуццё гумару, тэхнічнасць. Ся-род партый: Філіп («Тыль Уленшпігель» Я.Глебава), сыны («Крылы памяці» У.Кандрусевіча), Шынкар («Кругаверць» А.3алётнева), Макбет («Макбет» В.Куз-няцова), Эспада і Гамаш («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Абат («Карміна Бурана» на муз. К.Орфа), Юнак («Шапэніяна» на муз. Ф.Шапэна), Драсельмеер, Дэзірэ, Ротбарт, Юнак («Шчаўкунок», «Спячая прыгажуня», «Лебядзінае возера» ГІ.Чай-коўскага, «Серэнада» на муз. Чайкоў-скага), Бог і Д’ябал («Стварэнне свету» А.Пятрова), Меркуцыо, Парыс («Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева), Тарэадор («Кармэн-сюіта» Ж.Бізэ—Р.Шчадрына) і інш.
    Літ.: Мушынская Т. Гаркавы смак ісціны: Партрэты. Мн., 1993. С. 90—92.
    ФЎРМАН Іван Пятровіч (1890, г. Магі-лёў — 1935), бел. мастацтвазнавец і краязнавец. Скончыў Віцебскае аддзя-ленне Маскоўскага археал. ін-та. 3 1931 працаваў у Віцебску ў краязн. музеі, чл. Камісіі па ахове помнікаў гісторыі і мастацтва акруговага т-ва краязнаўства. Даследаваў бел. нар. мастацтва, твор-часць бел. мастакоў С.Юдовіна, З.Гар-баўца, Я.Мініна і інш. Аўтар кн. «Кра-шаніна») (1925), «Віцебск у гравюрах С.Юдовіна» (1926), «Віцебскія мастакі-іравёры» (1928), «Гравюры З.І.Гарбаў-ца» у кн. «З.І.Гарбавец. Гравюры на дрэве» (1927). А.М.Падліпскі.
    ФЎРМАНАЎ Дзмітрый Андрэевіч (7.11.1891, с. Серада, цяпер г. Фурманаў Іванаўскай вобл., Расія — 15.3.1926), рускі пісьменнік. Вучыўся ў Маскоў-скім ун-це (1912—15). У 1918 чл. Іва-наўскага Савета рабочых і салдацкіх дэ-путатаў, сакратар Іванава-Вазнясенска-га губкома РКП(б); з 1919 камісар 25-й дывізіі Усх. фронту (камандзір В.І.Ча-паеў), нач. палітупраўлення Туркестан-
    скага фронту, нач. палітаддзела Кубан-скай арміі. 3 1923 сакратар Маскоўскай apr-цыі РАПІІ. Друкаваўся з 1910. Пер-шы адметны твор — аповесць «Чырво-ны дэсант» (1922). У рамане «Чапаеў» (1923, экранізацыя 1934) стварыў вобраз таленавітага нар. палкаводца. Аўтар ра-мана «Мяцеж» (1925), «Дзённікаў (1914— 1916)» (апубл. 1929), апавяданняў, на-рысаў, літ.-крытычных артыкулаў. На Беларусі паводле яго раманаў «Мяцеж» і «Чапаеў» паст. інсцэніроўкі (адпаведна 1927, БДТ-1; 1932, Дзярж. рус. драм. т-р).
    Тв:. Собр. соч. Т. 1—4. М., 1960—61; Бел. пер. —Чырвоны дэсант. Мн., 1929; М.В.Фрун-зе. Мн., 1930; Чапаеў. 5 выд. Мн., 1950.
    Літ:. Йсбах А.А Фурманов. М., 1968; Сотскова М.Н. Дмнтрнй Фурманов. М., 1969; Фурмановскнй сборннк. йваново, 1973.
    В.Я.Фурсаў.
    ФЎРМАНАЎ Ігар Аляксандравіч (н. 27.2.1960, г. Запарожжа, Украіна), бел. псіхолаг. Д-р псіхал. н. (1998), праф. (2001). Скончыў Бел. ін-т фіз. культуры (1981). 3 1990 у Нац. ін-це адукацыі (з 1990 заг. лабараторыі, з 1992 заг. аддзя-леНня, з 1994 нам. дырэкгара). 3 2000 заг. кафедры БДУ. Навук. працы па псіхал. праблемах дзіцячай агрэсіўнасці, парушэнняў асобаснага развіцця і паво-дзін дзяцей і падлеткаў, механізмаў рэ-гуляцыі матывацыйнай, эмацыяналь-най, валявой і маральнай сфер асобы, сям’і і адносін паміж дзецьмі і бацька-мі.
    Тв.: Детская агресснвность: Пснходаагнос-тнка н коррекцня. Мн., 1996; Пснхологн-ческая работа с детьмн, лпшеннымм рода-тельского попечнтельства. Мн., 1999 (разам э АААладзьіным, Н.В.Фурманавай); Пснхоло-гнческне особенностн детей, лншенных ро-днтельского попечнтельства. Мн., 1999 (з імі ж); Пснхологня обшення в учебно-педагогн-ческом процессе. Мн., 2000 (разам з АА.Ала-дзьіным, АМ.Амялішка).
    ФУРбР (ад лац. furor раз’юшанасць, нястрымнасць), шумны поспех, які выклікае ўсеагульнае адабрэнне; бурнае праяўленне захаплення кім-н., чым-не-будзь.
    ФЎРСАЎ Васіль Ягоравіч (10.3.1920, в. Малыя Хутары Краснапольскага р-на Магілёўскай вобл. — 17.11.1943), Герой Сав. Саюза (1943). Працаваў шахцёрам. У Вял. Айч. вайну на фронце з 1941. Удзельнік абароны Кіева, Данбаса (Ук-
    506	ФУРСАЎ
    раша), Растова-на-Доне, Паўн. Каўказа. Старшына роты горнастралк. палка Ф. вызначыўся ў час Керчанска-Эльты-генскай аперацыі 1943 пры захопе плац-дарма ў раёне г. Керч; памёр ад ран.
    ФЎРСАЎ Мацвей Васілевіч (? — 8.6.1901), бел. археолаг, краязнавец, пе-дагог. Чл.-кар. Маскоўскага археал. т-ва (1893). Працаваў настаўнікам гісторыі, дырэктарам Магілёўскай класічнай гім-назіі; рэдактар неафіц. часткі «Могйлев-скйх губернскйх ведомостей» (1883—87). Праводзіў экспедыцыі ў бас. Дняпра. Разам з С.Ю.Чалоўскім склаў карту ар-хеал. помнікаў Магілёўскай губ. Да 9-га археал. з’езда падрыхтаваў рзферат і фа-таграфіі стараж. цэркваў, розных гіст. прадметаў, валуноў з геральдычнымі знакамі, стараж. рукапісаў і інш. Апі-санні знаходак змешчаны ў «Памятнай кнізе Магілёўскай губерні». Адзін з аў-тараў кнігі «Спроба апісання Магілёў-скай губерні...» (кн. 1—3. Магілёў, 1882—84).
    Тв:. йсторнчесюій очерк Могнлевской гу-берннн. Мопілев, 1882; Поселення смолен-скмх крнвмчей в пределах Могнлевской гу-бернмн // Могнлевскме губернскне ведомос-тн. 1895. №70. ГА.Каханоўскі.
    ФЎРСЕНКА Аляксандр Васілевіч (18.1.1903, г. Сімферопаль, Украіна — 30.9.1975), бел. і расійскі палеантолаг. Чл.-кар. АН Беларусі (1950), д-р геола-га-мінералагічных н. (1963), праф. (1937). Скончыў Ленінгралскі ун-т (1924). 3 1930 ва Усесаюзным н.-д. геолагаразве-дачным ін-це. 3 1951 у ін-це геал. навук АН Беларусі (заг. лабараторыі), аднача-сова ў БДУ (заг. кафедры). 3 1964 у Ін-це геалогіі і геафізікі Сіб. аддз. АН СССР (заг. лабараторыі). Навук. працы па біястратыграфічным падзеле тоўшчаў асадкавых горных парод і ўдакладненні становішча нафтавых світ у геал. разрэ-зах розных раёнаў СССР. Правёў пале-анталагічнае вывучэнне даантрапагена-вых парод на Беларусі.
    Тв.: О стратнграфня девонскнх отложеняй Прнпягского прогнба // Тр. Ленннгр, о-ва естествомспытателей. 1957. Т. 69, вып. 2; Фо-рамнннферы верхнего эоцена Белорусснн н нх стратнграфнческое значенне (разам з К.Б.Фурсенка) // Палеонтологня я стратн-графмя БССР. Мн., 1961. Сб. 3; Введенне в нзученме форамнннфер. Новоснбнрск, 1978.