• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Т.М.Міхеева.
    ФУКУСІМА, горад у Японіі, на Пн в-ва Хонсю. Адм. ц. аднайм. прэфектуры.
    Каля 260 тыс. ж. (1999). Трансп. вузел. Прам-сць: машынабудаванне, харч., хім., сілікатна-керамічная, тэкстыльная. АЭС. Ун-т. Каля Ф. — нац. парк Бандай-Асахі.
    ФУКУЯМА, горад у Японіі, на ПдЗ в-ва Хонсю. Каля 370 тыс. ж. (1999). Прам-сць: чорная металургія, хім., фар-мацэўтычная, машынабудаванне.
    К.Фукуі.
    ФЎЛЕР (Fuller) Джон Фрэдэрык Чарлз (1.9.1878, г. Чычэстэр, Вялікабрытанія — 10.2.1966), брытанскі ваенны дзеяч, гіс-торык і тэарэтык. Ген.-маёр (1930). Скончыў Акадэмію Генштаба, служыў у арміі на штабных пасадах. Удзельнік англа-бурскай вайны 1899—1902 і 1-й сусв. вайны. Спланаваў 1-ю ў гісторыі войнаў масіраваную танкавую атаку ка-ля франц. г. Камбрэ (20.11.1917). 3 1926 пам. нач. Генштаба. 3 1933 у адстаўцы. Аўтар ваен.-гіст. і ваен.-тэарэт. прац, у якіх у 1920—30-я г. абагульняў вопыт 1-й сусв. вайны і распрацоўваў тэорыю стварэння невял. высокамеханізаванай арміі, здольнай масіраванымі ўдарамі танкаў і авіяцыі вырашыць зыход вай-ны. У 1940 — 50-я г. выдаў шэраг прац па гісторыі 2-й сусв. вайны і інш. ваен.-гіст. праблемах.
    Тв.: Рус. пер. — Вторая мнровая война 1939—1945 гг. М., 1956.
    ФЎЛЕР (Fuller) Рычард Бакмінстэр (12.7.1895, г. Мілтан, ЗША — 1.7.1983), амерыканскі архітэктар, дызайнер, ін-жынер. Вучыўся ў Гарвардскім ун-це (1913—15). Працаваў у буд. кампаніі ў Чыкага, з 1959 ва ун-це Паўд. Ілінойса. Распрацаваў праект зборнага алюмініе-вага дома, падвешанага да мачты, т.зв. машыну для жылля (1927); 3-колавы аў-тамабіль (1933). Вынайшаў новую кар-таграфічную праекцыю свету (1942, складаецца з 6 прамавугольнікаў і 8 трохвугольнікаў, мае шэраг пераваг у параўнанні з глобусам). Распрацоўваў прасторавую канструкцыю «геадэзічнага купала» (паўсферы, што збіраліся з тэт-раэдраў): «Залаты купал» для Амер. выстаўкі ў Маскве (1959), павільён ЗША на Сусв. выстаўцы ў Манрэалі (1967) і інш., у 1966—67 распрацаваў праект горада, які плавае, для 300 тыс. жыхароў. Аўтар кніг «Тэхнічнае настаў-ленне для касмічнага карабля «Зямля» (1969), «Сінергетыка: даследаванні геа-метрыі мыслення» (1974), аўтабіяграфіі
    фундальныя	499
    <<Ідэі і цэласнасць» (1963). Імем Ф. наз-вана адна з форм вуіляроду — фулерэны.
    Н.К.Мазоўка.
    ФУЛЕР^НЫ (ад імя Р.Б.Фулера), ала-тропныя малекулярныя формы вугля-роду, у якіх атамы вугляроду (С) раз-мешчаны ў вяршынях полых шматгран-нікаў. Адкрыты Р.Кёрлам, Р.Крота, Р.Смелі. Структура, напр., Ф. Сбо мае выгляд усечанага ікасаэдра з 60 вяршы-нямі, так што кожны атам вугляроду належыць двум шасцівугольнікам і ад-наму правільнаму пяцівугольніку.
    Утвараюцца пры дугавым разрадзе паміж графітавымі электродамі ў інертнай атмасфе-ры (пры гэтым таксама ўгвараюцца вуглярод-ныя нанатрубкі — тубулены). У цвёр-дым агрэгатным стане Ф. фарміруюць мале-кулярныя крышт. струкгуры — ф у л е р ы -т ы, пры легіраванні якіх атрымліваюць фулерыды — перспектыўныя для ства-рэння звьппправаднікоў электрычнасці і інш. Сляды Ф. прысутнічаюць у прыродных міне-ралах (напр., у шунгіде). Выкарыстоўваюцца ў тэхніцы (для памяншэння трэння), у меды-цыне (для транспарціроўкі лекавых прэпара-таў у арганізме чалавека) і інш.
    Літ.: Смоллп Р.Е. Огкрывая фуллере-ны: Пер. с англ. // Ўспехн фнз. наук. 1998. Т. 168, № 3; Керл Р.Ф. Нстокн открытня фуллеренов: экспернмент н гнпотеза: Пер. с англ. // Там жа; К р о т о Г. Снмметрня, космос, звезды н С60: Пер. с англ. // Там жа.
    М.А.Паклонскі.
    ФЎЛТАН (Fulton) Роберт (14.11.1765, Літл-Брытэн, цяпер г. Фултан, ЗША — 24.11.1815), амерыканскі вынаходнік. 3 1786 жыў у Вялікабрытаніі, з 1797 у Па-рыжы, дзе ў 1803 стварыў невял. пара-вое судна.,У 1807 у ЗША пабудаваў першы колавы параход «Клермонт».
    ФУЛЯН, другая назва г. Цзіндэчжэнь у Кітаі.
    ФУМАРбЛЫ (італьян. fumarola ад лац. fumus дым), невялікія адтуліны і трэшчынкі на вулканічных конусах, па якіх уздымаюцца гарачая пара і газы. Адрозніваюць Ф. першасныя (выдзяля-юцца з магмы) і другасныя (з незасты-лых лававых патокаў). Бываюць у кра-тэры, на схілах, каля падножжа вулка-на. Састаў вывяржэнняў з Ф.: пара, хлорысты і фторысты вадарод, сярніс-ты, серавадародны і вуглякіслы газы і інш., т-ра да 900 °C. Пры паніжэнні т-ры пары ў ёй раствараюцца спадарож-ныя газы, рэчывы бакавых парод трэ-шчын і ўтвараюцца фумарольныя тэр-мы. 3 Ф. звязаны адклады галагенідаў, сульфатаў, самароднай серы і інш.
    ФУМІГАНТЫ [ад лац. fumigans (fumigantis) які акурвае, дыміць], хіміч-ныя рэчывы (інсектыцыды, акарыцыды, фунгіцыды і інш.), якія спосабам фумі-гацыі (парамі і газамі) выкарыстоўва-юцца для знішчэння шкоднікаў, узбу-джальнікаў і пераносчыкаў хвароб рас-лін. Ф. апрацоўваюць глебу, расліны, норы грызуноў, тару, с.-г. прадукцыю. склады, млыны, аранжарэі, цяпліцы, парнікі і інш. Як Ф. выкарыстоўваюць
    хлорпікрын, хлорэтан, сярністы газ, фармалін і інш. Большасць Ф. лятучыя, таксічныя, вогненебяспечныя.
    ФУМІГАТАР, машына для апрацоўкі фумігактамі глебы, пасадак, каранёвай сістэмы раслін і месц захоўвання с.-г. прадукцыі. Бываюць глебавыя і назем-на-палатачныя.
    Глебавы Ф. ФВ-2А — прычапны да трак-тара, выкарыстоўваецца для ўнясення фумі-
    гантаў у глебу у вадкім стане; наземна-пала-тачны ФЦМ зманціраваны на цялежцы. зні-шчае шкоднікаў цытрусавых дэкар. наса-джэнняў газамі цыяністага вадароду; Ф. ФСШ-2М — на самаходным шасі, выка-рыстоўваюць для апрацоўкі чайных кустоў цыяністым вадародам для знішчэння насяко-мых.
    Літ.: Механпзацня заіцмты растеннй: Справ. М., 1992. В.М.Кандрацьеў.
    ФУНАБАСІ, горад у Японіі, спадарож-нік Токіо. Каля 520 тыс. ж. (1999). Порт. Прам-сць: машынабудаванне, у т.л. станка-інструментальнае, дрэваапр., каляровая металургія. Аптовы рыбны базар.
    ФУНАРЫЯ (Funaria), род брыевых ім-хоў сям. фунарыевых. Каля 200 відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі 1 від —
    Фунарыя вільгацямерная
    Ф. вільгацямерная (F. hygrometrica). Трапляецца на вільготных лугах, палях, каля будынкаў.
    ^Ізярнінкі рыхлыя. Сцябло даўж. 0,5—5 см. Лісце яйцападобнае ці ланцэтнае. суцэльнае або зубчастае. Каробачка ад прамастойнай да павіслай. Каўпачок клабукападобны, з доўгай дзюбкай.
    Фумігатар: 1 — помпа-дазатар; 2— пнеўмагідраўлічны акумулятар; 3 — сілкавальнік; 4 — пласкарэзальныя лапы.
    ФУНАФЎЦІ (Funafuti), горад, сталіца дзяржавы Тувалу, на аднайм. атоле. 4 тыс. ж. (1995). Порт на Ціхім акіяне. Вываз копры.
    ФУНПЦЫДЫ (ад лац. fungus грыб + caedo забіваю), хімічныя рэчывы для знішчэння ці папярэджвання развіцця патагенных грыбоў; адна з груп песты-цыдаў. Бываюць у форме дустаў, эмуль-сій. суспензій. парашкоў, аэразолей. Спосабы выкарыстання: апырскванне ці апыльванне раслін і глебы, пратруч-ванне насення, фумігацыя насення і сховішчаў.
    Паводле хім. прыроды бываюць н е a р rani ч н ы я (злучэнні серы — вапнава-серны адвар, молатая і калоідная сера; медзі — мед-ны купарвас; ртуці — хлорная ртуць) і a р rani ч н ы я (вытворныя карбамінавай к-ты — цьшеб, купрацьш-1, полікарбацын: хіноны — фігон; ргуцьарган. злучэнні — граназан, мер-кургексан; аксатыінавыя злучэнні — вітавакс і інш.). Паводле характару дзеяння Ф. падзя-ляюць на ахоўныя (прафілакт.) і лячэбныя (тэрапеўтычныя). Паводле характару размер-кавання ў тканках раслін бываюць Ф. кан-тактныя (выклікаюць гібель грыба на павер-хні) і сістэмныя (пранікаюць у тканкі раслін).
    Некат. Ф. (хлорарган. злучэнні) выз-начаюцца высокай трываласцю ў біял. асяроддзях і назапашваюцца ў раслінах і расл. харч. прадукгах; паражаюць так-сама глебавыя мікраарганізмы, насяко-мых, птушак, рыб і інш., што пры сіс-тэматычным выкарыстанні вядзе да па-рушэння біял. раўнавагі ў біягеацэнозе.
    ФУНДАЛЬНЫЯ ЗАЛбЗЫ (ад лац. fundus дно), д о н н ы я з а л о з ы, за-лозы слізістай абалонкі страўніка пазва-ночных жывёл і чалавека.
    Трубчастыя залозы, размешчаныя ў слізіс-тым слоі дна і сценак страўніка. Складаюць асн. ч. яго залоз, таму іх наз. галоўнымі зало-замі. Ф.з. ўяўляюць сабой неразгалінаваныя на канцах трубачкі, якія выпрацоўваюць
    500	ФУНДАМЕНТ
    страўнікавы сок, саляную к-ту і гарманаль-ныя рэчывы, напр., гармон гастрын. У страў-ніку чалавека колькасць Ф.з. дасягае 35 млн., сярэдняя даўж. кожнай залозы 0,65 мм, ды-ям. каля 30—50 мкм, сакраторная пл. каля 3,5 м2
    ФУНДАМЕНТ (ад лац. fundamentum аснова), ніжняя частка будынкаў ці збу-даванняў, якая перадае нагрузку грун-там. Глыбіня Ф. залежыць ад інж.-геал. і гідралагічных умоў, канструкцыйных асаблівасцей будынкаў і збудаванняў, глыбінь прамярзання пучыністых грун-тоў, размыву (для гідратэхн. збудаван-няў). Ф. робяць з жалезабетону, бетону, бута-бетону, каменю, бутавага каменю, цэглы-жалезняку і дрэва.
    Фундаменгы: a — стужачны зборны; б —г пе-ракрыжаваны; в — зборны; г — слупкаваты: 1 — слуп з бетонных блокаў; 2 — жалезабе-гонная фундаментальная бэлька: 3 — кладка сцяны.
    Ф. падзяляюцца на масіўна-суцэльныя пад усім збудаваннем; стужачныя пад суцэльныя сцены; адзіночныя (слупавыя) пад калоны; каробчатыя — пад вышынныя дамы; рамныя для апор прамысл. установак; Ф. склаДкавага тыпу ці з абалонак у выглвдзе цел вярчэння пад асобныя апоры, калоны і высокія збуда-ванні; Ф. — блокі маставых апор, плацін, до-менных і коксавых печаў, веж, помнікаў, станкоў і інш.; палевыя. Паводле спосабу вы-рабу Ф. бываюць зборныя з гатовых блокаў, маналітныя і зборна-маналітныя. Да Ф. глы-бокага залажэння звычайна адносяцца кан-струкцыі, якія апускаюцца па меры вымання грунту з-пад ніжніх частак. Да іх належаць апускныя калодзежы, кесоны і цыліндрычныя абалонкі. Утвораныя поласці запаўняюцца бетонам, муроўкай, жвірам і пяском ці выка-рыстоўваюцца для розных падземных збуда-ванняў. Палевыя Ф. робяцца з забіўных ці набіўных паляў. Забіўныя палі робяць на за-водах ці палігонах і потым апускаюць у грунт адным са спосабаў: забіўкай, вібрацыяй. пад-мывам, закручваннем, зацісканнем ці камбі-нацыяй іх. Набіўныя палі ствараюцца непас-рэдна ў грунце на месцы праектнага станові-шча: угвараюць шчыліны ў грунце і запаўняюць бетонам. ЮА. Сабалеўскі, Дз.Ю. Сабалеўскі.
    ФУНДАМЕНТ у геалогіі, ніжні структурны ярус платформы. Складзены з метамарфізаваных, гранітызаваных, змятых у складкі і разбітых разломамі парод, пранізаных інтрузіямі. Утвараец-ца на даплатформавай стадыі развіцця зямной кары. Ф. стараж. платформ (кратонаў) мае дакембрыйскі (пераваж-на раннедакембрыйскі, больш за 1,6 млрд. гадоў) узрост; для яго характэрны гранулітавая і амфібалітавая фацыі рэгі-янальнага метамарфізму і моцная грані-тызацыя парод (Ф. крышталічны). Ф. маладых платформ мае познадакем-брыйскі або фанеразойскі ўзрост, скла-дзены са слаба метамарфізаваных, ін-тэнсіўна дыслацыраваных парод (склад-кавая аснова). 3 крышт. Ф. звязаны асн. радовішчы рудных і нярудных ка-рысных выкапняў. На Беларусі крышт. Ф. складзены з парод шчучынскай се-рыі і рудзьмянскай тоўшчы архею, ако-лаўскай і жыткавіцкай серый ранняга пратэразою, агаляецца на невял. пло-шчы на Пд, каля в. Глушкавічы Лель-чыцкага р-на (паўн. ўскраіна Украінска-га шчыта'). І.В.Найдзянкоў.