• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    ФУНДАМЕНТ ПЛАТФОРМЫ КРЫ-ШТАЛІЧНЫ, ніжні структурны ярус стараж. платформы, складзены з крышт. парод. Гл. таксама Фундамент у геалогіі.
    ФУНДАМЕНТАІПЗМ 1) кансерватыў-ны кірунак у пратэстантызме, прадстаў-нікі якога патрабуюць прыняцця ў якасці асновы («фундамента») вераву-чэння ўсяго зместу Свяшчэннага пісан-ня і адмаўляюць любыя спробы яго але-гарычнага і рацыяналістычнага вытлу-мачэння. Узнік у 1910-я г. ў ЗША як рэакцыя на пашырэнне матэрыялізму, неадарвінізму і крытычных адносін лю-дзей да Бібліі; было апублікавана вы-данне «The fundamentals» («Асновы»; вып. 1—12, 1910—12), якое і дало назву ўсяму руху. Найб. росквіту дасягнуў у 1920-я г., калі па ініцыятыве фундамен-талістаў у многіх паўд. штатах ЗША былі прыняты т.зв. «антыэвалюцыйныя законы», якія забаранялі выкладанне вучэння Ч.Дарвіна. У 1919 на Сусв. біб-лейскай канферэнцыі ў Філадэльфіі заснавана Сусв. хрысц. фундаменталісц-кая асацыяцыя. На Ніягарскіх біблейс-кіх канферэнцыях, якія рэгулярна пра-водзяцца ў ЗІПА, былі выпрацаваны 5 асн. прынцыпаў у якасці базы Ф.: бога-натхнёнасць і непагрэшнасць Бібліі; бо-жая прырода Ісуса Хрыста; бязгрэшнае зачацце; збавіцельная ахвяра сына Бо-жага; яго фіз. ўваскрэсенне і будучае другое прышэсце. 2) Ідэалагічная пры-хільнасць зыходным ідэям, прынцыпам, каштоўнасцям пэўных вучэнняў, дак-трын [напр., ісламскі Ф., язычніцкі Ф., этнічны Ф., экалагічны («зялёны») Ф, і да т.п.). Узнікае ва ўмовах крызісу яко-га-н. руху і праяўляецца ў супраціўленні, у тл. гвалтоўнымі сродкамі, працэсу змен і абнаўлення розных сфер грамад-скага жыцця. Напр., прыхільнікі іслам-скага Ф. выступаюць за няўхільнае вы-
    кананне прадпісанняў Карана і шарыя-ту і ўвядзенне іх у якасці абавязковых норм сучаснага ірамадска-паліт. жыцця (ісламізацыя), выкарыстоўваюць метады тэрору і насілля ў «свяшчэннай вайне» (газават, джыхад) з іншаверцамі за ўма-цаванне і пашырэнне мусульманскага ўплыву ў свеце. С.Ф.Дубянецкі.
    ФУНДАМЕНТАЛЬНЫЯ АСТРАНА-МІЧНЫЯ ПАСТАЯННЫЯ, астрана-мічныя параметры, якія характарызу-юць памеры, становішча, рух нябесных цел і захоўваюць пастаянныя значэнні ці павольна мяняюцца ў часе. Вызнача-юцца з астр. назіранняў ці тэарэтычна. Прыклады Ф.а.п.: астранамічная адзін-ка, гравітацыйная пастаянная, скорасць святла ў вакууме, паралакс Сонца, эк-ватарыяльны радыус Зямлі і інш. Выка-рыстоўваюцца для пераходу ад каарды-нат з непасрэдных назіранняў да гелія-цэнтрычных і геацэнтрычных каарды-нат; рашэння задач дынамікі Сонечнай сістэмы, прыкладных задач геадэзіі, картаграфіі, касманаўтыкі; вызначэння эфемерыд Сонца, Месяца і планет.
    ФУНДАМЕНТАЛЬНЫЯ ЎЗАЕМА-
    ДЗЕЯННІ, узаемадзеянні ў прыродзе, лзе першаснымі крыніцамі і перанос-чыкамі з’яўляюцца элементарныя часці-цы. Гл. таксама Адзіная тэорыя поля, Квантавая тэорыя поля, Поля тэорыя, Узаемадзеянні элементарных часціц.
    ФУНДАМЕНТАЛЬНЫЯ ФІЗІЧНЫЯ
    ПАСТАЯННЫЯ. сусветныя канстанты, некаторыя фізічныя пастаянныя, якія ўваходзяць у найб. агульныя (фундаментальныя) фіз. зако-ны ці з’яўляюцца харакгарыстыКамі элементарных часціц або працэсаў мік-расвету. Вызначаюць асн. ўласцівасці матэрыі і яе будовы, харакгарызуюць дакладнасць і паўнату нашых уяўленняў аб навакольным свеце.
    Да Ф.ф.п. адносяць незалежныя пастаян-ныя (напр., Планка пастаянная, зарад элемен-тарны) і іх камбінацыі (напр., Больцмана пас-таянная, Фарадэя пастаянная). У розных раз-дзелах фізікі найчасцей выкарыстоўваюцца гравітацыйная пастаянная, скорасць святла ў вакууме, магнітная пастаянная, электрычная пастаянная, тонкай структуры пастаянная, Рыдберга пастаянная і інш. На аснове Ф.ф.п. створана некалькі варыянтаў т.зв. «сапраў-дных» сістэм адзінак фіз. велічынь (гл. Нату-ральная сістэма адзінак). Значэнні Ф.ф.п., ат-рыманыя ў найб. дакладных і надзейных эк-сперыментах, наз. узгодненымі і выкарыстоў-ваюць у метралогіі дая стварэння эталонаў адзінак фіз. велічынь.
    Літ:. Квантовая метрологня н фундамен-тальные константы: Пер. с англ. М., 1981; Хуторской АВ. Фундаментальные фй-знческне постоянные. Мн., 1988; Спнрн-д о н о в О.П. Фундаментальные фнзнческне постоянные. М., 1991; Фнзнческне велмчн-ны: Справ. М., 1991. А.І.Болсун.
    ФУНДАМЕНТАЛЬНЫЯ ЧАСЦІЦЫ, элементарныя часціцы, якія выконва-юць функцыі першасных крыніц і (або) першасных пераносчыкаў фундамен-
    функцыя	501
    тальных узаемадзеянняў. Да іх адносяць 36 элементарных часціц: 6 кваркаў і 6 лептонаў з іх адпаведнымі антычасціца-мі, 12 калібровачных базонаў (фатон, 3 слабыя калібровачныя базоны і 8 глюо-наў), а таксама гіпатэтычныя — базон Хігса і гравітон. Гл. таксама Узаемадзе-янні элементарных часціц, Фізіка элемен-тарных часціц. АЛБогуш.
    ФУНДАЦЫЯ (ад лац. fundatio засна-ванне), у ВКЛ ахвяраванне манасты-рам, храмам і інш. установам зямель-ных угоддзяў, грошай, каштоўнасцей і інш. Ахвяраванні (фундушы) звычайна рабілі феадалы або дзяржава для засна-вання пераважна духоўных устаноў і іх матэрыяльнага забеспячэння. У ВКЛ у 15—пач. 16 ст. вядомы Ф. каталіцкім рэліг. установам. Паводае пастановы 1481 вял. князя літ. Казіміра буд-ва правасл. храмаў на тэр. ВКЛ было заба-ронена і толькі ў 1507 датавана першая пасля амаль 30-гадовага перапынку гра-мата аб Ф. на правасл. царкву. Асн. формай Ф. дзяржавы і насельнштва на цэрквы і касцёлы ў 1-й пал. 16 ст. была дзесяціна — натуральны падатак збож-жам. У выніку правядзення валочнай памеры дзесяціна ў дзярж. уладаннях адмянялася, а цэрквы і касцёлы надзя-ляліся зямлёй (1—2 валокі). Ахвяраван-ні і завяшчанні асобных феадалаў на карысць царквы былі разнастайныя: зямля з сялянамі, пустаўшчыны, сена-жаці, лясы, гар. юрыдыкі, вёскі, маён-ткі, грошы, каштоўнасці, рухомая маё-масць і інш. В. Ф.Голубеў.
    ФУНДАЦЫЯ ІМЯ П.КРАЧЭЎСКАІ'А бел. грамадская дабрачынная арг-цыя ў замежжы. Створана ў 1958 у Нью-Йор-ку, каб «утрымліваць у Злучаных Шта-тах Амерыкі беларускі культурны цэнтр, у якім будуць сабраны і захаваны гісто-рыя і традыцыя Беларусі». Старшыні: М.Гарошка, В.Тумаш, Ф.Бартуль (з 1982). У 1963 фундацыя набыла жылыя дамы ў Нью-Йорку, фін. прыбытак ад здачы ў арэнду якіх выкарыстоўваецца на падтрымку бел. культуры, устаноў, у тл. Беларускага інстытута навукі і мастацтва, асобных даследчыкаў. Mae б-ку, захоўвае архівы вядомых бел. дзеячаў. Праводзіць навук. і літ. веча-рыны, грамадскія сходы, сустрэчы бела-русаў Паўн. Амерыкі. А.СЛяднёва.
    ФУНДЎК (Coiylus), віды і формы ля-шчыны, якія культывуюць на ппантацыях. Да Ф. адносяць ляшчыны: буйнаплод-ную, або ламбардскі арэх (С. maxima), звычайную (С. avellana), пантыйскую (С. pontica), іх гібрыды і буйнаплодныя формы інш. відаў. Таксама Ф. наз. шіа-ды (арэхі) гэтых відаў і форм. Іх выка-рыстоўваюць у кандытарскай прам-сці, атрымліваюць алей (у ядры арэха д» 70%), спажываюць у ежу. Асн. вытвор-цы — краіны Міжземнамор’я.
    І.М.Гарановіч.
    ФЎНЕЎ Іван (24.7.1900, с. Горна-Беша-віца, Балгарыя — 21.7.1983), балгарскі
    скульптар. Нар. мастак Балгарыі (1961). Герой Сац. Працы (1967). Скончыў AM у Сафіі (1930), з 1945 яе прафесар. Тво-ры (у жалезабетоне) пераважна на рабо-чую тэму: «Рабкоры» (1931), «Машы-ніст» (1933), «У вагоне трэцяга класа» (1936) і інш. Працаваў таксама ў жанры партрэта («Георгі Караславаў», «Нікола Хрэлкаў», абодва 1932), у манум. скулытгуры («Партызаны», 1945). Адзін з аўтараў манумента ў гонар Сав. Арміі ў Сафіі (1954). Прэмія імя Дзімітрова 1950.
    Літ.: О с т о а ч Д. йван Фунев. Софня, 1956
    ФУНІКУЛЁР (франц. funiculaire ад лац. funiculus вяроўка, канат), чыгунка з ка-натнай цягай для перамяшчэння паса-жыраў і грузаў на кароткую адлегласць па стромкіх пад’ёмах і спусках (з вуглом да 35°). Грузавыя Ф. таксама наз. пад’ёмнікамі, элеватарамі. З’явіліся ў 1854 у Італіі і Аўстрыі, у Расіі — у пач. 20 ст. ў гарадах Ніжні Ноўгарад і Кіеў.
    Вагоны рухаюцца паміж верхняй і ніжняй станцыямі пры дапамозе каната, які звязвае іх з цягавай лябёдкай, размешчанай на вер-хняй станцыі, скорасць да 5 м/с.
    ФУНІКУЛІТ (funiculitis ад лац. funiculus канацік), 1) запаленне карэньчыкаў спіннога мозга ў месцы іх злучэння ў агульны канацік за міжпазваночным вузлом (да ўтварэння нерв. спляцення).
    2)	Запаленне семяннога канаціка.
    ФЎНКЦЫІ ЛАДДВЫЯ ў м у з ы ц ы, значэнне элементаў лада (гукаў у адна-галоссі, гукаў і сутуччаў ў шматгалоссі). Выяўляюць муз.-сэнсавыя сувязі ў муз. тэматызме, форме музычнай на ўсіх уз-роўнях, а таксама суадносіны элементаў (простых і складаных) у ладавай сістэ-ме. Найб. абагульненыя тыпы Ф.л. — устой і няўстой. У мажоры і міноры дзейнічаюць Фл. адмысловага роду — функцыі танальныя. Музыцы 20 ст. ўласціва абнаўленне функцыянальнасці шляхам мадыфікацыі класічнай мадэлі Ф.л. і ўтварэннем новых гукавышын-ных сістэм (алеаторыка, дадэкафонія і інш.) з адпаведнымі функцыямі гукаў і сугуччаў. Т.АДубкова.
    ФЎНКЦЫІ ТАНАЛЬНЫЯ ў м у з ы -ц ы, роля акордаў (гукаў) у пэўнай та-нальнасці. Вызначаюцца суадносінамі ўстойлівых і няўстойлівых акордаў (гу-каў) у танальнай гармоніі. 3 асн. Ф.т. устойлівасць уласціва тоніцы, няўстой-лівасць — дамінанце, субдамінанце і ад-паведна акордам дамінантавай і субда-мінантавай груп. Гл. таксама Лад, Фун-кцыі ладавыя, Гукарад. ТЛ.Дубкова.
    ФЎНКЦЫЙ ТЭОРЫЯ, раздзел матэ-матыкі, які вывучае агульныя ўласцівас-ці функцый. Падзяляецца на тэорыі функцый сапраўднай пераменнай і кам-плекснай пераменнай.
    Асн. кірункі Ф.т. сапраўднай п е -раменнай: метрычная тэорыя функцый (функцыі вывучаюцца на аснове паняцця ме-ры мноства), тэорыя набліжэння функцый
    (вывучае пытанні набліжанага прадстаўлення функцый з дапамогай адпаведных аналітыч-ных сродкаў), дэскрыптыўная тэорыя фун-кцый (асн. аб’ект вывучэння — аперацыя лі-мітнага пераходу). Ф.т. камплекснай пераменнай — тэорыя функцый, воб-ласцю вызначэння якіх з'яўляецца мноства пунктаў на камллекснай плоскасці (функцыі адной камплекснай пераменнай) ці мноства пункгаў л-мернай камплекснай эўклідавай прасторы (функцыі многіх камплексных пе-раменных). Ў вузкім сэнсе — тэорыя аналі-тычных функцый адной ці некалькіх камплек-сных пераменных.
    ФУНКЦЫЯ (ад лац. functio выкананне) у філасофіі, адносіны двух ці групы аб’екгаў, калі змена аднаго з іх прыводзіць да змены іншых; знешняе выяўленне ўласцівасцей аб’екта ў пэў-най сістэме адносін. Паняцце ўведзена Г.В.Лейбніцам. Тэорыю Ф. распрацаваў Э.Касірэр, які лічыў, што пазнанне на-кіравана на вывучэнне Ф. аб’ектаў (уза-емаадносін і залежнасцей паміж імі), a не на выяўленне субстанцыі ізаляваных аб’ектаў. Асаблівую ролю паняцце Ф. адыгрывае ў сістэмньш падыходзе, дзе яно выступае ў цеснай сувязі з па-няццем структуры. У сацыялогіі пад Ф. разумеецца роля, якую выкон-вае пэўны сац. ін-т ці працэс адносна сац. сістэмы ўвогуле (напр., Ф. дзяржа-вы, сям’і, мастацтва адносна грамад-ства), а таксама залежнасць, якая назі-раецца паміж рознымі кампанентамі адзінага сац. працэсу, калі змены адной часткі сістэмы вытворныя ад змен у інш. яе частцы (напр., змены ў суадно-сінах гар. і сельскага насельніцтва як Ф. развіцця прам-сці). Гл. таксама Структурна-функцыянальны аналіз.