Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
Літ.: Маркузе Г. Эрос н цнвнлнэацня: Пер. с англ. Кнев, 1995; Райх В. Пснхоло-гня масс н фашнзм: Пер. с нем. СПб., 1997; Я г о ж. Сексуальная революцня: Пер. с нем. СПб.; М., 1997; Яго ж. Функцня оргазма: Пер. с нем. СПб.; М., 1997. І.В.Катляроў.
ФР^ЙДІПНА Рахіль Хацквлеўна (20.9.1906, в. Самацеевічы Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобл. — 25.4.1986), расій-скі хімік-арганік. Чл.-кар. AH СССР (1958). Скончыла Маскоўскі ун-т (1930). У 1935—39 і 1941—54 у Ін-це арган. хіміі, з 1954 у Ін-це элементаар-ган. злучэнняў AH СССР (заг. лабара-торыі). Навук. працы па хіміі арган., элементаарган. і квазікомплексных злу-чэнняў, тэламерызацыі і ізамерызацыі. Адкрыла дваістую рэакцыйную здоль-насць алкіл- і алкенілмеркургалагені-даў, з’яву перагрупоўкі (ізамерызацыі) полігалоідаліфатычных радыкалаў у вадкай фазе (у сааўт.); распрацавала шэраг метадаў сінтэзу хім. злучэнняў. Дзярж. прэмія СССР 1986.
Тв:. Методы элементоорганнческой хнмпл. Хлор. Алнфатнческне соедннення. М., 1973 (у сааўг.); Раднкальная теломернзацня. М., 1988 (у сааўт.). М.М.Касцюковіч.
ФРЭЙДЫЗМ, назва школ і кірункаў, якія выкарыстоўваюць вучэнне З.Фрэй-да для тлумачэння псіхалогіі чалавека, з’яў культуры і грамадскага жыцця ўво-гуле. Засяроджвае ўвагу на тэорыі псіха-аналізу, а не на яго метадах. Агульная рыса разнастайных школ Ф. — уяўлен-не пра ўнутр. бессвядомыя памкненні як рухальную сілу паводзін людзей, асн. механізм іх псіхікі. Адрозненні ў погля-дах фрэйдыстаў звязаны з розным разу-меннем таго, якое з бессвядомых пам-кненняў з’яўляецца вызначальным для свядомасці і паводзін людзей, тракгоў-кай фрэйдаўскай тэорыі асобы (суадно-сін кампанентаў псіхікі «Яно», «Я» і «Звыш-Я»). Многія з паслядоўнікаў Фрэйда імкнуліся тлумачыць з’явы ма-ралі і права, навукі і мастацтва, рэлігіі,
прычыны войнаў і інш. гіст. падзей канфлікгамі ў глыбінях чалавечай псіхі-кі. Сярод плыней Ф. вылучаюць класіч-ны і псіхакульт. Ф., неафрэйдызм, фрэй-дамарксізм і інш., прадстаўнікі якіх ад-ны палажэнні вучэння Фрэйда крыты-куюць, другія развіваюць, распрацоўва-юць новыя фрэйдысцкія тэорыі.
Сярод школ Ф. вылучаюць вучэнні, рас-працаваныя А.Адлерам і К.Г.Юнгам — вучня-мі Фрэйда, якія пазней адыіплі ад яго тэорыі, стварылі ўласныя і далі пачатак неафрэйдыз-му. Прадстаўніккласічнага Ф. — лідэр псіхааналізу ў Вялікабрьгганіі Г.Фрэйд (дачка З.Фрэйда) пашырыла разуменне ролі «Я», да-пусціла магчымасць яго незалежнага фун-кцыянавання ад «Яно», развіла базавае пала-жэнне псіхааналізу пра «ахоўныя механізмы» псіхікі ад станаў непакою, удакладніла фрэй-даўскія паняцці і наблізіла іх да паняццяў акад. эксперым. псіхалогіі. Сярод амер. пры-хільнікаў ф. вылучаюцца Г.У.Олпарт, Г.Мю-рэй, Э.Эрыксан, Э.Бёрн. Олпарт прызнаваў значэнне бессвядомых памкненняў, але выс-тупаў супраць іх абсалютызацыі; на яго дум-ку, у паводзінах здаровага чалавека гал. ролю адыгрывае рацыянальнае, і толькі неўротыкі кіруюцца імпульсамі бессвядомага. Мюрэй гал. задачу «Я» бачыў у падаўленні непажада-ных імпульсаў «Яно». Эрыксан развіваў фрэйдаўскае вучэнне пра стадыяльнае развіц-цё асобы і падкрэсліваў значэнне сац. факта-раў у пераходзе ад адной стадыі да іншай. Бёрн прызнаваў незалежнасць ад свядомасці многіх псіхічных працэсаў і засяроджваў ува-гу на станах «Я», звязанных са зносінамі з інш. людзьмі («аналіз узаемадзеянняў»), У сав. псіхалогіі праблемы бессвядомага дасле-давалі Дз.М.Узнадзе, В.М.Лейбін і інш. Уз-нікненне псіхакультурнага Ф. звя-зана з даследаваннямі К.Хорні і Э. Фрома, якія трактавалі культуру як усё грамадскае асярод-дзе чалавека, што істотна ўплывае на яго, але вызначальнымі для псіхічнай дзейнасці пры-знавалі «ўнугр. жыццёвыя сілы». Прадстаўнікі фрэйдамарксізму (Г.Маркузе, В.Райх і інш.) імкнуліся да сінтэзу псіхааналізу Фрэйда і марксізму, абгрунтоўвалі агульнасць шэрагу палажэнняў гэтых вучэнняў. У 1990-я г. тэорьпо бессвядомага і псіхааналізу развіва-лі амер. псіхолагі І.Вайнер і Дж.Р.Сёрл, рас. вучоныя Лейбін, АМ.Ругкевіч і інш.
Літ.: Руткевнч AM. От Фрейда к Хайдеггеру, М., 1985; Пснхоаналнз н культу-ра: Нзбр. труды Карен Хорнн н Эрнха Фром-ма: Пер. с англ. М., 1997; О л п о р т Г. Лнч-ность в пснхологнн: Пер. с англ. М., 1998; Б е р н Э. Групповая пснхотерапня: Пер. с англ. М., 2000; Лейбнн В.М. Класснчес-кнй пснхоаналнз: нсторня, теорня, практнка. М.; Воронеж, 2001; Вайнер Н. Основы пснхотерапля: Пер. с англ. 2 нзд. СПб., 2002; С е р л Д. Открывая сознаняе заново: Пер. с англ. М., 2002. В.Дз.Марозаў.
ФРЭЙЗЕР (Fraser), рака на ПдЗ Кана-ды. Даўж. 1370 км, пл. бас. каля 220 тыс. км2. Вытокі ў Скалістых гарах, пе-расякае Унутр. плато Брыт. Калумбіі, упадае ў праліў Джорджыя Ціхага ак. каля г. Ванкувер. Сярэдні расход вады .3550 м3/с. Разводдзе з мая да верасня. Ледастаў з ліст.—снеж. да сак.—краса-віка. Суднаходная ў ніжнім цячэнні (на 180 км). У вусці — г. Нью-Уэстмінстэр. Адкрыта англ. падарожнікам С.Фрэйзе-рам у 1805—07.
ФРЭЙЗЕР (Fraser) Джон Малколм (н. 21.5.1930, г. Мельбурн, Аўстралія), дзяржаўны і паліт. дзеяч Аўстраліі.
ФРЭНЕЛЯ 491
Скончыў Оксфардскі ун-т. ІОрыст. У 1955—83 дэп. аўстрал. парламента ад Ліберальнай партыі, у 1975—83 лідэр гэтай партыі. У 1966—72 быў міністрам арміі, адукацыі і навукі, абароны, у 1975—83 — прэм’ер-міністр Аўстраліі. Ажыццявіў праграму шырокай лібералі-зацыі эканомікі, што спрыяла эканам. росту, адначасова вяло да росту беспра-цоўя і стала прычынай адстаўкі ўрада Ф. ў 1983.
Р.Х.Фрэйдліна.
А.Ж.Фрэнель.
ФР^ЙЗЕР, Ф р э з е р (Frazer) Джэймс Джордж (1.1.1854, г. Глазга, Вялікабры-танія — 7.5.1941), брытанскі этнограф і гісторык рэлігіі. Вучыўся ва ун-тах Глазга (1869—74) і Кембрыджа (1874— 79). Праф. Ліверпулскага (з 1907) і Кембрыджскага (з 1921) ун-таў. Пры-хільнік параўнальна-гістарычнага мета-ду. Сістэматызаваў звесткі аб перша-бытных вераваннях, татэмізме, аніміз-ме, табу, паказаў іх генет. сувязь з рэлі-гіямі стараж. дзяржаў, іудаізмам, хрысціянствам. Паводле Ф., чалавечая свядомасць эвалюцыяніравала ад пана-вання магічных уяўленйяў да «веку рэ-лігіі», потым да «веку навукі». Ф. проці-пастаўляў магію рэлігіі, ідэалогію выво-дзіў з індывід. псіхалогіі. Асн. працы: «Залатая галіна» (1890), «Даследаванне магіі і рэлігіі» (т. 1—12, 1907—15), «Та-тэмізм і экзагамія» (1910).
ФРЭЙКА (Frejka) Іржы (6.4.1904, Оўце-хавіцы, Чэхія — 27.10.1952), чэшскі рэ-жысёр; прадстаўнік чэшскага авангар-дызму ў т-ры. Скончыў пражскія ун-т і кансерваторыю. У 1920-я г. рэж. у «Вызваленым» т-ры, з 1929 — у Нац. т-ры, у 1945—50 маст. кіраўнік Т-ра на Вінаградах у Празе. 3 1946 выкладаў у Акадэміі мастацтваў у Празе. Ставіў сац.-вострыя, умоўныя па форме спек-таклі: «Цырк Дандэн» паводле п’есы «Жорж Дандэн» Мальера (1925), «Жан-чыны на свяце Фесмафорыяў» (1926) і «Птушкі» (1934) Арыстафана, «Фуэн-тэ Авехуна» Лопэ дэ Вэгі (1935), «Барыс Гадуноў» А.Пушкіна (1937), «Рамэо і Джульета» (1938), «Макбет» (1946), «Він-дзорскія свавольніцы» (1949) У.Шэкспіра, «Гора ад розуму» А.Грыбаедава (1947) і інш.
ФР^ЙЛІНА (ад ням. Fraulein дзяўчына, паненка), жанчына з арыстакратычнай
сям’і, якая знаходзіцца ў свіце карале-вы, царыцы, прынцэсы і г.д.; адпавед-нае прыдворнае званне.
ФРЭЙМАН. Фрэймане [Freimane; сапр. Пастэрнак (Pasternak)] Лідзія (н. 6.4.1920, г.п. Дандушэнь, Малдова), латышская акгрыса. Нар. арт. СССР (1970). Скончыла сіудыю пры Т-ры драмы Латвіі (1947). 3 1947 у Нац. т-ры Латвіі. Яе мастадтва вызначаецца знешняй стрыманасцю ў спалучэнні з унутр. дра-матызмам. Сярод роляў: Аніта («Сын ры-бака» В.Лаціса), Ошу Ганна («Зямля зялё-ная» А-Упіта), Надзея («Варвары» М.Гор-кага), Федра («Федра» Дж.Расіна), Стэ-ла («Мілы лгун» Дж.Кілці) і інш. Дзярж. прэміі СССР 1950, 1951.
ФРЙЙНДЛІХ Аліса Брунаўна (н. 8.12.1934, С.-Пецярбург), расійская ак-трыса. Дачка БА.Фрэйндліха. Нар. арт. Расіі (1971). Нар. арт. СССР (1981). Скончыла Ленінградскі тэатр. ін-т (1957). Працавала ў ленінградскіх т-рах імя В.Камісаржэўскай, з 1961 у Т-ры імя Ленсавета, з 1983 у С.-Пецярбургскім Вял. драм. т-ры імя Г.Таўстаногава. Яе мастацгва вылучаецца лёгкасцю, нату-ральнасцю і адначасова вьгтанчанасцю пераўвасаблення і рэзкай характарнас-цю, камедыйнасцю і прыглушанай лі-рычнасцю, музыкальнасцю. Сярод ро-ляў: Ранеўская («Вішнёвы сад» А.Чэха-ва), Кацярына Іванаўна («Злачынства і кара» паводле Ф.Дастаеўскага), Эліза Дулітл («Пігмаліён» Б.Шоу), Катарына («Утаймаванне свавольніцы» У.Шэкспі-ра), лэдзі Мільфард («Каварства і ка-ханне» Ф.Шылера), Марта і Яна («Ін-тэрв’ю ў Буэнас-Айрэсе» Г.Баравіка), Ліка, Яна («Мой бедны Марат», «Стара-модная камедыя» ААрбузава), Элейн На-ваца, Бобі Мітчэл, Джанет Фішэр («Гэ-ты палка закаханы» Н.Саймана), Аман-да Уінгфілд («Шкляны звярынец» Т.Уіль-ямса), Ванда («Барменка з дыскатэкі» паводле Ю.Андрэева) і інш. 3 1958 зды-маецца ў кіно: «Службовы раман» (1977), «Сталкер», «Старамодная камедыя» (або-два 1980), «Агонія» (1981), «Жорсткі ра-манс» (1984) і інш. Дзярж. прэміі Расіі 1976, 1996.
Літ.'. Тнмченко М. АФрейндашх. М., 1982. Л.В.Календа.
ФРЭЙНДЛІХ Бруна Артуравіч (10.10.1909, С.-Пецярбург — 9.7.2002), расійскі ак-цёр. Нар. арт. СССР (1974). Скончыў тэатр. тэхнікум пры Ленінградскім тра-ме (1934). 3 1931 працаваў (з перапын-кам) у ленінградскіх т-рах імя Абкома ВЛКСМ, юнага гледача, Вял. драм., з 1948 у Расійскім т-ры драмы і’мя Пуш-кіна. Яго мастацтва адметнае майстэр-ствам сцэнічнага дыялога, спалучэннем інтэлектуальнага і лірычнага пачатку. Сярод роляў: Старадум («Недаростак» Дз.Фанвізіна), Хлестакоў («Рэвізор» М.Го-галя), Глумаў («На ўсякага мудраца ха-пае прастаты» АА.строўскага), Гаеў («Віш-нёвы сад» А.Чэхава), Барон («На дне» М.Горкага), Пер Гюнт («Пер Гюнт» Г.Іб-сена), айцец Серафім («Усё застаецца
людзям» С.Алёшына), Баляснікаў («Каз-кі старога Арбата» А.Арбузава) і інш. 3 1949 здымаўся ў кіно: «Аляксандр Па-поў» (1949), «Розныя лёсы» (1956), «Бацькі і дзеці» (1959), «Мёртвы сезон» (1968), «Чайкоўскі» (1970), «Бег» (1971), «Расія маладая» (тэлефільм, 1982) і інш. Дзярж. прэмія СССР 1951.
ФРЭНАЛбПЯ [ад грэч. phren (phrenos) душа, розум, сэрца + ..логія], вучэнне аб сувязі псіхічных асаблівасцей чалаве-ка ці жывёлы з вонкавай формай чэра-па. Распрацавана аўстр. урачом і аната-мам Ф.Галем. Асаблівае пашырэнне на-бьша ў 1-й пал. 19 ст. ў краінах Зах. Еў-ропы, дзе ў 1830—40-х г. ствараліся фрэналагічныя т-вы. Прыхільнікі Ф. лі-чылі, што кара галаўнога мозга склада-ецца з шэрагу цэнтраў, у якіх лакалізу-юцца пэўныя здольнасці чалавека; пры моцным развіцці пэўнай здольнасці ад-паведны цэнтр мозга таксама больш развіты, што нібьпа адаюстроўваецца на канфігурацыі чэрапа («шышкі здоль-насцей» да музыкі, паэзіі, жывапісу, «пагоркі» славалюбства, сквапнасці і інш.). Дасягненні ў фізіялогіі даказалі няслушнасць Ф., што надоўга дыскрэ-дытавала рацыянальнае ў вучэнні Га-ля — прынцып лакалізацыі вышэйшых псіхічных функцый, які атрымаў па-цвярджэнне ў 1870-х г. (Г.Фрыч, Э.Гіт-цыг і інш.).