• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Да арт. Францыя. Прэзідэнт Францыі Ж.Пампіду (трэці злева) і Генеральны сакратар ЦК КПСС Л.І.Брэжнеў (трэці справа) на перагаво-рах у г. Заслауе Мін-скай вобл. Студзень 1973.
    датэрміновых парламенцкіх выбарах. Няздольнасць ФСП пераадолець крызіс 1990-94 стала прычынай перамогі пра-вай кааліцыі на парламенцкіх выбарах 1993 і выбрання ў 1995 прэзідэнтам Ж.Шырака.
    У 1993—97 правыя ўрады працягвалі неаліберальныя рэформы і завяршылі струкгурную рэформу эканомікі, што паспрыяла эканам. ўздыму Ф. ў 1997— 2000. Скарыстаўшы незадаволенасць насельнінтва аўтарытарна-тэхнакратыч-нымі метадамі рэфармавання, левая ка-аліцыя (ФСП, ФКП, левыя радыкалы, «зялёныя», Рух грамадзян) перамагла на парламенцкіх выбарах 1997. Яе ўрад на чале з Л.Жаспэнам працягваў распача-тыя правымі эканам. рэформы і імкнуў-ся адагггаваць грамадства да постін-дустр. фазы. Скарыстаўшы недаацэнку левымі праблемы бяспекі, якая абвас-трылася пасля знійгчэння тэрарыстамі будынкаў сусв. гандл. цэнтра ў Нью-Йорку (11.9.2001), правыя партыі пера-маглі на парламенцкіх выбарах 2002, прэзідэнтам зноў выбраны Ж.Шырак. У знешняй палітыцы 1980—90-х г. Ф. за-сяродзіла ўвагу на пьпаннях еўрап. ін-тэграцыі, імкнучыся захаваць лідзірую-чае становішча ў Аб’яднанай Еўропе. 3 1980-х г. яна не супраціўлялася росту
    паўнамоцгваў наднац. структур ЕЭС і расшырэнню Еўрапейскага Саюза. 3 мэ-тай паслабіць уплыў ЗША у НАТО у 1990 выстуіііла з ідэяй стварэння агуль-наеўрап. узбр. сіл, у 1996 вярнулася ў ва-ен. арг-цыю НАТО. Пры гэтым яна ў 1980-90-я г. працягвала прагматычную знешнюю палітыку і займала асобую пазіцыю па шэрагу міжнар. праблем. У 1990-я г. Ф. актывізавала супрацоўніц-тва з краінамі Азіі і Лацінскай Амерыкі, у якіх бачыла добры рынак збыту для сваіх тавараў. Ф. — чл. ААН (з 1945), НАТО (з 1949), Еўрап. Саюза (з 1992) і інш. міжнар. паліт. і эканам. груповак. Дыпламат. адносіны з Рэспублікай Бе-ларусь устаноўлены 25.1.1992.
    ІІалітычныя партыі і прафсаюзы. Аб’яднанне ў падтрымку рэспублікі, Франц. сацыяліст. партыя, Саюз за франц. дэмакратыю, Ліберальная дэ-макратыя (раней Рэсп. партыя), Дэ-макр. сіла, Франц. камуніст. партыя, Радыкальная сацыяліст. партыя, «Зялё-ныя», Нац. фронт і інш. Асн. прафс. аб’яднанні: Усеагульная канфедэрацыя працы, Франц. дэмакр. канфедэрацыя працы, Федэрацыя нац. адукацыі і інш.
    Ахова здароўя. Паводле ацэнкі Між-нар. арг-цыі аховы здароўя, Ф. мае леп-шую ў свеце сістэму аховы здароўя. Вы-сокая якасць мед. абслугоўвання, сац. страхаванне, суадносіны стану здароўя сярод розных слаёў насельніцтва адпа-вядаюць сусв. стандартам (напр., расхо-ды на лек. сродкі на душу нас. — 1869 долараў у год, 2001). Сярэдняя працяг-ласць жыцця мужчын 75, жанчын 83 га-ды (2001). Смяротнасць — 9 на 1 тыс. чал. Узровень нараджальнасці — 12 на 1 тыс. чал. Натуральны прырост 0,3%. Забеспячэнне бальнічнымі ложкамі — 1 на 86 чал., урачамі — 1 на 343 чал. Дзіцячая смяротнасць — 4 на 1 тыс. нованароджаных (2001).
    Асвета, навуковыя ўстановы. Сучас-ная сістэма адукацыі Ф. вызначаецца высокай цэнтралізаванасцю, падпарад-кавана Мін-ву нац. адукацыі, вышэй-шай школы, навукі і прафес. інтэгра-цыі. Уключае дашкольныя, агульнаадук. ўстановы і ВНУ. Існуюць дзярж. і пры-ватныя (пераважна рымска-каталіцкія) навуч. ўстановы. Абавязковае навучанне пачынаецца з 6-гадовага ўзросту і пра-цягваецца 10 гадоў. Пач. адукацыя (да 11 гадоў) — 1-я ступень школьнай сіс-тэмы; сярэдняя (да 15-гадоў) дае база-вую адукацыю для набыцця прафесій-най, якая ажыццяўляецца ў ліцэях, агульнаадук. і тэхн. калежах. Далейшая сярэдняя адукацыя набываецца ў ліцэ-ях; пасля заканчэння навучання ў іх (1-3 гады) выдаецца дыплом бакалаўра. Пасля заканчэння поўнай сярэдняй адукацыі навучэнцы маюць права пас-туплення ва ун-т без экзаменаў. Асн. тыпы ВНУ — ун-ты, універсітэцкія тэхнал. ін-ты, інж. школы, вышэйшыя пед. школы, універсітэцкія ін-ты па падрыхтоўцы выкладчыкаў (пераважна
    470 францыя
    дзяржаўныя) і прыватныя прафес. шко-лы. У сістэме ВНУ асн. роля належыць ун-там (у 2002 іх каля 90). Навучанне ва ун-це мае 3 узроўні: 1-ы двухгадовы (з выдачай дыплома аб атрыманні агуль-най універсітэцкай адукацыі); 2-гі з паглыбленай агульнанавук. і прафес. падрыхтоўкай (з выдачай дыплома лі-цэнцыята пасля 1-га года навучання, дыплома метрыз пасля 2-га года наву-чання, дыплома магістра пасля 3-га rofla навучання); 3-і з высокім узроўнем падрыхтоўкі кадраў у галіне навук. дас-ледаванняў (пасля 1-га года навучання дыплом аб вышэйшай спец. адукацыі, пасля 2-га года навучання дьшлом аб паглыбленай універсітэцкай адукацыі, які дазваляе прадоўжыць вучобу ў дак-тарантуры). Найб. ун-ты: Парыжскі уні-версітэт, Тулузкі (з 1229), Марсельскі (з 1409), Бардоскі (з 1441), Лільскі (з 1809) і інш. Найб. б-кі: Францыі Нацыя-нальная бібліятэка, Парыжскага ун-та, Ін-та Францыі, Вышэйшай нармальнай школы, Нац. цэнтра мастацтва і культу-ры Жоржа Пампіду і інш. Найб. музеі: Луўр, Нацыянальны музей сучаснага мас-тацтва, Клюні (сярэдневяковага мас-тацтва), Гімэ (культуры і мастацтва Ус-ходу), араб. свету, афр. і акіянічнага мастацтва і інш. Н.-д. работу ў Ф. пра-водзяць Ін-т Францыі, Ін-т ядз. фізікі пры Ліёнскім ун-це, Ін-т фізікі Зямлі, Нац. ін-т біялогіі мора і Матэм. ін-т Анры Пуанкарэ пры Сарбоне, кафедры ун-таў.
    Друк, радыё, тэлебачанне. У 2000 у Ф. выдавалася больш за 3200 перьыд. выданняў, у т.л. 71 агульнанац., больш за 450 рэгіянальных і мясц. газет, каля 1300 часопісаў і 1400 навук. і прафес. выданняў. Найб. утшывовыя газеты: «Монд», «Фігаро», «Liberation» («Вызва-ленне», з 1973); сярод папулярных: «Aujourd’hui en France» («Сёння ў Францыі»), спарт. «L’Equipe» («Каман-да»), эканам. «Les Echos» («Хроніка»). 3 рэгіянальных газет найб. тыражныя: «Ouest France» («Заходняя Францыя»), «Le Parisien» («Парыжанін»), «Sud-Ouest» («Паўднёвы Захад»), «Le Voix du Nord» («Голас Поўначы», yce з 1944). Вядучае інфарм. агенцтва — Франс Прэс, 3 агенцтвы фотаінфармацыі — Гама, Сігма, Сіпа. Радыёвяшчанне з 1922. Працуюць грамадскае «Радыё Францыі» (мае 52 радыёстанцыі, у т.л. 5 агульнанац.), каля 1080 прыватных ра-дыёстанцый, у т.л. 20 агульнанац. (са-мыя папулярныя РТЛ, Еўропа-1, Радыё Монтэ-Карла; з муз. — НРЖ, Еўропа, Фан-радыё, Настальжы). 3 1975 перада-чы вядзе Міжнар. франц. радыё (круг-ласутачныя перадачы на 19 мовах). Тэ-лебачанне з 1936. 7 агульнанац. тэлека-налаў. Тэлеканалы «Франс-2», «Франс-3, «Франс-5» утвараюць холдзінг гра-мадскага тэлебачання «Тэлебачанне Францыі» (з 2000). Асацыяцыя тэлекам-паній франка- і нямецкамоўных краін «Арт» кіруе каналам «Арт Франс». «Тэ-
    лебачанне Францыі» і «Арт Франс» ува-ходзяць у кансорцыум спадарожнікавага тэлебачання «ТВ-5» (з 1984). 3 1982 раз-віваецца камерцыйнае тэлебачанне: «ТФ-1», «М6», «Канал Плюс». Каля 25 буйных рэгіянальных тэлевізійных ка-налаў; каля 180 тэлеканалаў прымаюцца са спадарожнікаў і праз кабельныя сет-кі. У г. Ліён працуе Т-ва па выпуску еў-рап. шматмоўнага канала навін «Еў-раньюс». Міжнар. франц. тэлеканал (з 1989) распаўсюджвае ў замежных краі-нах (у тл. і на Беларусі) праграмы франц. тэлеканалаў. Дзейнасць грамад-скіх і камерцыйных радыёстанцый і тэ-лекампаній кантралюе незалежны Вы-шэйшы савет па тэлебачанні і радыёвя-шчанні.
    Літаратура. Першыя пісьмовыя пом-нікі (рэліг. тэматыкі) датуюцца 2-й пал. 9 ст. («Кантылена пра св. Еўлалію» і інш.). У 10-11 ст. узніклі эпічныя паэ-мы, т. зв. жэсты (песні пра воінскія подзвігі), якія стваралі і выконвалі жанглёры (вандроўныя паэты-песняры). 3 12 ст. яны аформіліся ў цыклы пра Карла Вялікага («Песня пра Раланда»), пра Гіёма Аранжскага («Каранаванне Людовіка»), пра феад. міжусобіцы («Ра-уль дэ Камбрэ», «Жырар Русільёнскі») і інш. Пашырыліся т. зв. вучоная паэзія і проза на лац. мове, узніклі літургічная драма, свецкая паэзія — лірыка ваган-таў. У 2-й пал. 12 ст. пад уплывам пра-вансальскай паэзіі трубадураў развіва-лася паэзія трувераў (Канон дэ Бэцюн, Тыбо Шампанскі і інш.). Узнікла кур-туазная навела — «ле» («Бружмель» Марыі Французскай). На раннім этапе развіцця рыцарскага рамана (склаўся ў 12 ст.) паэты выкарыстоўвалі ант. псеў-дагіст. паданні («Раман пра Трою», «Ра-ман пра Аляксандра»). У 1160—90-я г. з’явіліся любоўна-авантурныя раманы: найб. вядомы апрацоўкі кельцкіх легенд пра каханне Трыстана і Ізольды, верша-ваныя раманы «брэтонскага цыкла» па-водле кельцкіх паданняў пра караля Ар-тура і рыцараў Круглага стала (раманы Крэцьена дэ Труа). У 13 ст. тэмы і ма-тывы рыцарскай л-ры пераасэнсоўвалі-ся паводле новых маральна-этычных уяўленняў (алегарычны «Раман пра Ру-жу», які паўплываў на наступную ся-рэдневяковую л-ру). Вядучае месца за-няла гарадская л-ра. Папулярнасць на-былі фабліо, «жывёльны эпас» («Раман пра Ліса»). У 14—15 ст. трансфарма-цыя сістэмы паэт. жанраў і пашырэнне тэматыкі спрыялі ўзнікненню т. зв. па-эзіі фіксаваных форм (балада, рандо і інш.) і новай паэт. школы з уяўленнем пра паэзію як пра «другую рыторыку» (ЭДэшан, Гільём дэ Машо, Крысціна Пізанская і інш.). У канцы 15 — сярэ-дзіне 16 ст. сфарміравалася школа «вя-лікіх рыторыкаў». Дасягнула росквіту творчасць паэта-лірыка Ф.Віёна, які быў звязаны са школай Гільёма дэ Ма-шо, але наследаваў традыцыям вагантаў і фабліо. Яго індывідуалістычная паэзія бунтавала супраць сярэдневяковай рэг-ламентаванасці сродкамі пародыі і іра-нічнай стылізацыі. Позняе сярэдневя-коўе — час росквіту тэатр. жанраў. У 13
    ст. зарадзіліся міраклі, у 14 ст. — містэ-рыі, у пач. 15 ст. — маралітэ, камед. т-ры — саты і фарсы. У канцы 15 ст. па-шырылася цікавасць да гуманіт. навук, засвойваліся ант. спадчына і італьян. рэнесансавая культура. Лірыка 1-й пал. 16 ст. развівалася пад уплывам Ф.Пет-раркі (паэты ліёнскай школы). Спалу-чэнне італьян. паэт. культуры з нац. традыцыямі ў творчасці К.Маро. Разві-валася навелістыка (творчасць Марга-рыты Наварскай). Выдатны прадстаўнік ранняга Адраджэння — Ф.Рабле. У яго рамане «Гарганцюа і Пантагруэль» шы-рокая панарама тагачаснай рэчаіснасці спалучалася з ідэаламі рэнесансавага гуманізму. У сярэдзіне 16 ст. паэты «Плеяды» (Ж.Дзю Беле, П.Рансар і інш.) спрабавалі рэфармаваць франц. паэзію і драму, узбагацілі л-ру новымі жанрамі (элегія, ода, буколіка, эпічная паэма і інш.), што паспрыяла фарміраванню нац. літ. мовы. Традыцыі Адраджэння працягваў М.Мантэнь, стваральнік жан-ру эсэ.