• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Як навука ўзнікла ў 2-й пал. 19 —пач. 20 ст. У Расіі першыя ін-ты фіз. метадаў лячэн-ня засн. ў Севастопалі (1914), Петраградзе і ў Хоўрыне пад Масквой (1916).
    На Беларусі навукова-даследчыя ра-боты вядуцца ў НДІ неўралогіі, нейрахі-рургіі і фізіятэрапіі, Бел. МАПА, мед. ун-тах. Вьшучаюцца прыродна-кліма-тычныя ўмовы для развіцця санаторна-курортнай справы, значэнне фіз. і ку-рортных фактараў у прафілактыцы і комплексным лячэнні хворых, пытанні біял. і лячэбнага ўздзеяння магнітных палёў і інш. Укаранёны ў лячэбную практыку метады лазернай тэрапіі, створаны апараты ўздзеяння імпульс-ным магнітным полем. Развіццю дасле-даванняў па праблемах Ф. садзейнічалі працы бел. вучоных І.П.Антонава, Г.Я.Багель, Д.А.Маркава, У.С.Улашчыка і інш.
    Літ.: У л а ш н к В.С. Введенне в теоре-тнческне основы фнзнческой терапнн. Мн., 1981; Яго ж. Очеркн обшей фнзяотерапнн. Мн., 1994. Т.І.Жукоўская.
    «ФНЗКУЛЬТЎРННК БЕЛОРЎССЙЙ», назва газ. «Спортйвная панорама» ў 1951—95.
    ФІЗб (Fizeau) Арман Іпаліт Луі (23.9.1819, Парыж — 18.9.1896), фран-цузскі фізік. Чл. Парыжскай АН (1860), чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1875). Вучыўся ў Калеж дэ Франс. 3 1863 праф. Політэхн. школы ў Парыжы. Навук. працы па оптыцы. Даў тэарэт. тлумачэнне Доплера эфекту ў оптыцы (1848) і прапанаваў на яго аснове метад вызначэння прамянёвай скорасці руху зорак па зрушэнні спектральных ліній у іх спектрах. Распрацаваў метад вызна-чэння скорасці святла (гл. Фізо метад) і першы правёў яе вымярэнне ў зямных умовах. Вызначыў скорасць святла ў ру-хомай вадкасці і паказаў, што святло
    часткова захопліваецца рухомым ася-роддзем (1851; дослед Ф.), што адыгра-ла важную ролю пры стварэнні элек-традынамікі рухомых асяроддзяў і стала адным з эксперым. абгрунтаванняў спец. тэорыі адноснасці.
    Літ.: Льоццн М. Нсторня фнзнкн: Пер. с нтал. М., 1970. С. 208—211; Голнн Г.М., Фнлоновнч С.Р. Классвкн фнзн-ческой наукн (с древнейшнх времен до нача-ла XX в.). М„ 1989. С. 428^139. А.І.Болсун.
    ФІЗб МЁТДД, адзін з метадаў вызна-чэння скорасці святла. Прапанаваны А.ІЛ.Фізо ў 1849.
    Паводле Ф.м. светлавы прамень перарыва-ецца зубчастым колам: святло праходзіць праз прамежак паміж зубцамі дыска, дцбіва-ецца ад люстэрка і вяртаецца да назіральніка праз адзін з інш. прамежкаў паміж зубцамі. Скорасць святла вызначаюць па вядомых ад-легласці паміж дыскам і люстэркам, а таксама часе павароту дыска на 1, 2 ці больш зубцоў.
    Да арт. Фізо метад: 1 — паўпразрыстае люс-тэрка; 2 — крыніца святла; 3 — зубчастае кола; 4 — плоскае люстэрка; L — базавая адлегласць.
    ФІЗУЛІ (Ф у з у л і) Мухамед Сулейман аглы (1494, г. Кербела, Ірак — 1556), азербайджанскі паэт. Пісаў на азерб., перс. і араб. мовах. Атрымаў усебако-вую адукацыю, ведаў філасофію, матэ-матыку, медыцыну, гісторыю, права, логіку, астраномію і інш. Найб. поўны збор яго рукапісаў (куліят), які адно-сіцца да 1522, уключае лірыку, алега-рычныя паэмы і навелы, філас. трактат «Узыход перакананняў», пераклад з перс. на азерб. мову аповесці Хусейна Ваіза Кашафі «Сад шчасліўцаў», зб-кі кіт’а (урыўкаў), рубаі (чатырохрадкоўяў) і інш. Вяршыня творчасці Ф. — паэма «Лейлі і Меджнун» (1536—37) пра ка-ханне паэта Кейса і прыгажуні Лейлі. Паэт. дасягненне Ф. — газелі і касыды. Аўтар паэм «Гашыш і віно», «Спрэчка пладоў», празаічнай паліт. сатыры «Кні-га скаргаў». Падзяляў некат. ідэі суфіз-му, прапаведаваў аскетызм. Узбагаціў лексіку і стылістыку азерб. мовы. Твор-
    часць Ф. зрабіла вял. ўплыў на інш. л-ры народаў Усходу.
    Тв:. Рус. пер. — Газелн. М., 1959; Лнряка. Баку, 1981.
    Літ.: Эфенднев М. М.Фязуля. Баку, 1966.
    ФІКАБІЁНТ (ад грэч. phykos водарасць + біёнт), водарасцевы кампанент слая-віны лішайніку. Прадстаўлены пераваж-на сіне-зялёнымі, зялёнымі, радзей жоўга-зялёнымі і бурымі водарасцямі. Большасць з іх існуе ў свабодным ста-не, некат.— толькі як Ф. Найб. пашы-раная зялёная водарасць трэбуксія, якая з’яўляецца Ф. амаль паловы ўсіх лішай-нікаў.
    ФІКАБІЛІНЫ (ад грэч. phykos вода-расць + лац. bilis жоўць), пігменты чырв. і сіне-зялёных водарасцей. Па-водле хім. буцовы — бялкі з групы хрома-пратэідаў; у небялковую ч. ўвахо-дзяць храмафоры біліны — аналагі жоўцевых к-т. Удзельнічаюць у фота-сінтэзе. Паглынаюць выпрамяненне ў зялёнай вобласці спектра, дзе паглы-нанне хларафілам нязначнае. Гл. такса-ма Фікацыяніны, Фікаэрытрыны.
    ФІКАМІКОЗЫ, інфекцыйныя хваро-бы чалавека і жывёл, якія выклікаюцца ніжэйшымі грыбамі фікаміцэтамі. Па-шыраны паўсюдна. На Беларусі найб. хварэюць буйн. par. жывёла, свінні, авечкі, коні, птушкі і інш. Адрозніва-юць вісцэральны (сістэмны) і падскур-ны Ф.
    Споры грыба пранікаюць у арганізм жывёл праз стрававальны тракт, дыхальныя шляхі і пашкоджаную скуру. В і с ц э р а л ь н ы Ф. ха-рактарызуецца развіццём гранулём у лімфа-тычных вузлах, печані, лёгкіх і нырках, такса-ма язваў у страўніку і кішэчніку. П а д -с к у р н ы Ф. характарызуецца лакалізава-ным хранічным запаленнем скуры і слізістых абалонак з разрастаннем тканак. Сустракаец-ца пераважна ў коней. Адрозніваюць 2 тыпы гэтай хваробы: гіфамікоз (з пашкоджаннем скуры ног) і гранулёматоз (з пашкоджаннем скуры і слізістых абалонак насавых адтулін, насавых хадоў і губ). Лячэнне тэрапеўтычнае, хірургічнае.
    ФІКАЦЫЯНІНЫ (ад грэч. phykos вода-расць + kyanos цёмна-сіні), сінія піг-менты з групы фікабілінаў, якія змя-шчаюцца ў сіне-зялёных і чырв. вода-расцях; бялковая ч. малекулы з некаль-кіх субадзінак, што маюць па 2—4 храмафорныя групоўкі. Фотасінтэтыч-ныя пігменты удзельнічаюць у паглы-нанні энергіі святла і яе перадачы на хларафіл.
    ФІКАЭРЫТРЬІНЫ (ад грэч. phykos во-дарасць + erythros чырвоны), чырвоныя пігменты з групы фікабілінаў, якія змя-шчаюцца ў клетках чырв. і сіне-зялёных водарасцей; дадатковыя фотасінтэтыч-ныя пігменты. Існуюць 3 віды Ф. (Р, В, С), іх адрозніваюць па спектры паглы-нання.
    382 фіксаж
    ФІКСАЖ ФАТАГРАФІЧНЫ, зама-цавальнік фатаграфічны, водны раствор (ці паста), што выкарыс-тоўваецца для замацавання фатаграфіч-нага. Пераўтварае непраяўлены галаге-нід серабра фатагр. эмульсіі ў комплекс-ныя солі, якія раствараюцца ў вадзе.
    Асн. комплексаўтваральныя кампаненты Ф.ф. — тыясульфаты (найб. пашыраны тыя-сульфат натрыю), для нейтралізацыі рэшткаў праявіцелю (у фатагр. эмульсіі) дадаюць кіс-лату (напр., воцатную ці серную) або кіслыя солі (кіслы Ф.ф.), для павышэння трываласці фатагр. слоя ўводзяць хромавы ці алюмакалі-евы галын (дубільны Ф.ф.), для скарачэння часу фіксавання — хларыд амонію (хуткі Фф).
    ФІКСАЦЫЯ (позналац. fixatio, ад лац. fixus цвёрды, нерухомы, моцны), 1) за-мацаванне чаго-н. у пэўным станові-шчы. 2) Устанаўленне, вызначэнне тэр-мінаў выканання пэўнай справы, узроў-ню развіцця чаго-н. (напр., Ф. ўзроўню зарплаты і цэн). 3) Адзначэнне, вылу-чэнне звестак, думак у свядомасці, па-мяці, таксама іх замацаванне ў пісьмо-вай, фатагр., камп’ютэрнай формах. 4) Засяроджванне на чым-н. увагі. 5) Ап-рацоўка фіксажам фатаграфічным пра-яўленых адбіткаў на негатыве або пазі-тыве. 6) Спосаб захавання прыжыццё-вай структуры і хім. саставу клетак, тка-нак і органаў жывых арганізмаў. Адбываецца шляхам іх апрацоўкі роз-нымі рэактывамі (фармалінам, спіртам, ацэтонам, чатырохвокісам осмію) і кан-сервацыяй, таксама высушваннем і за-марожваннем ва ўмовах вакууму.
    ФІКТЫЎНЫ КАПГГАЛ (ад фікцыя), капітал, увасоблены ў каштоўных папе-рах (акцыі, аблігацыі і інш.), якія пры-носяць даход іх уладальнікам у выглядзе працэнтаў, дывідэндаў, самастойна аба-рачаюцца (прадаюцца і купляюцца) на рынку каштоўных папер. Ф.к. не ства-рае сам па сабе даход, прыбытак, a толькі садзейнічае пераразмеркаванню даходаў. У адрозненне ад рэальнага ка-піталу не ўяўляе матэрыяльна-рэчавых або духоўных каштоўнасцей, у адроз-ненне ад пазыковага капіталу не з’яўля-ецца грашовым. Фарсіраваны рост Ф.к. (дзярж. пазык, дзярж. даўгоў) садзейні-чае ўзмацненню інфляцыі.
    ФІКТЫЎНЫ ШЛЮБ, рэгістрацыя йілюбу без намеру стварыць сям’ю.
    ФІКУС (Ficus), род кветкавых раслін сям. тутавых. 800—1000 відаў. Пашыра-ны ў абодвух паўшар’ях, пераважна ў вільготных трапічных лясах Паўд. Азіі. На Беларусі ў пакоях і аранжарэях вы-рошчваюць каля 10 відаў. Найб. вядо-мыя: інжыр, Ф. растрата (F. rostrata) і эластычны (F. elastica).
    Вечназялёныя, зрэдку лістападныя дрэвы і кусты, часам ліяны. У трапічных лясах вялі-кія, гіганцкія дрэвы, выш. да 40 м, дыям. 3— 5 м, часта з дошкападобнымі каранямі каля асновы. Многія Ф. маюць паветраныя карані,
    якія могуць так аплятаць дрэва-гаспадара, што яно гіне (т.зв. Ф.-задушальнік), або ўтва-раць слупападобныя апоры (баньян). Лісце чаргаванае, суцэльнае або лопасцевае, глян-йавае ці апушанае, даўж. да 70 см. Кветкі дробныя, пераважна аднаполыя, размешчаны ўнутры па сценках суквеццяў (сіконіяў). Плод — касцянкападобны, у суплоддзі. Не-кат. ядомыя (напр., інжыр, сікамор). Усе віды маюць у сабе млечны сок. Многія Ф. маюць каштоўную драўніну, некат. расліны-гаспада-ры лакавага чарвяца, з якога атрымліваюць шэлак (прыродную смалу жывёльнага пахо-джання). Харч., тэхн., дэкар. расліны.
    /М.Гарановіч.
    Фікус эластычны.
    ФІКЦЫЯ (ад лац. fictio выдумка), неш-та несапраўднае, наўмысна вьшуманае з пэўнымі мэтамі; падман, які не адпавя-дае рэчаіснасці.
    ФІКЦЫЯНАЛІЗМ (ад фікцыя), філа-софскае вучэнне, паводле якога ўяўлен-ні пра сусвет — сукупнасць ілюзій, фікцый, якія не маюць аб’ектыўнага тэ-арэт. значэння; разнастайнасць агнас-тыцызму. Заснаваны Ф.Ніцшэ, набыў развіццё ў канцэпцыі Х.Файхінгера, не-пазбежны вывад якой — самаліквіда-цыя філасофіі як адной з фікцый.
    ФІЛ..., ФІЛА,.., ...ФІЛ (ад грэч. phileo люблю), частка складаных слоў, якая абазначае любоў, захапленне чым-н. (напр., філакартыя, філатэлія) і адпавя-дае паняццям «аматар», «прыхільнік» (напр., славянафіл, бібліяфіл).
    ФІЛА (Filla) Эміль (14.4.1882, г. Хропі-не, Чэхія — 7.10.1953), чэшскі мастак, мастацтвазнавец. Вучыўся ў AM у Пра-зе (1903—06). Выкладаў у Маст.-пра-мысл. школе ў Празе. Прадстаўнік ан-тыфаш. кірунку ў чэшскім мастайтве 1930-х г. У 1939—45 зняволены ў канц-
    лагер. У творах звяртаўся да прыёмаў экспрэсіянізму і кубізму, якія вылуча-юцца фарбавай экспрэсіяй, драматыз-мам, алегарычнасцю: «Фашызм» (1937), «Барацьба льва з быком» (1938), «Будзе вайна, будзе...» (1939), «Бухенвальд» (1947). Аўтар серый, кампазіцый «Бала-ды» (1939), нацюрмортаў (1947—48), пейзажаў «Чэшскае міжгор’е» (1949—52).