• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    На Беларусі вучэнне Ф. пашырылася ў 2-й пал. 18 — пач. 19 ст. Прыхільні-кам ідэі натуральнага парадку выступаў І.Страйноўскі, які разумеў пад ім адзін-ства фіз. і маральнага парадку, законаў прыроды і грамадства; прынцыпы нату-ральнага права ён разглядаў у якасці крытэрыяў дасканаласці сац.-паліт. ла-ду, крыніцы правоў асабістай свабоды, узаемнай дапамогі, прыватнай уласнас-ці. Ідэю натуральнай абумоўленасці гра-мадскіх адносін падтрымліваў І.Я.Ма-сальскі, які падкрэсліваў неабходнасць больш эфектыўнага выкарыстання зям-лі і сял. працы як адзінай крыніцы ўсіх багаццяў, выступаў за паляпшэнне ма-тэрыяльных умоў жыцця і ўзроўню аду-кацыі сялян. І.І.Храптовіч звязваў маг-чымасць пастаяннага росту забяспеча-насці і асветы для ўсіх з арганізацыяй грамадскага жыцця ў адпаведнасці з патрабаваннямі натуральнага парадку, згодна з якім кожны павінен працаваць на тым месцы, якое яму наканавана. Погляды Ф. развівалі М.Ф.Карповіч, В.Калінскі, якія лічылі, шго ўзровень дзярж. дабрабыту залежыць ад земляро-баў — асн. стваральнікаў багаццяў, a ўсе сац. супярэчнасці яны звязвалі з цяжкім эканам. становішчам і нізкім узроўнем адукацыі сялянства.
    С.А.Яцкевіч.
    380	ФІЗІЯЛАГІЧНАЯ
    ФІЗІЯЛАГІЧНАЯ АКЎСТЫКА, псі-хафізіялагічная акустыка, раздзел акустыкі, які вывучае фізіял. заканамернасці слыху, уласцівасці слыху органаў, а таксама фізіял. заканамернас-ці і механізмы гукаўтварэння ў чалавека і жывёл. Сумяшчае фіз. і фізіял. мета-ды. Даследуе функцыі органаў гукаўгва-рэння (гартані, глоткі, вуснаў, зубоў) і аддзелаў вуха, што актуальна для прафі-лактыкі пашкоджанняў і лячэння слы-хавых і гукаўгваральных органаў, кан-струявання слыхавых апаратаў, развіц-ця тэхн. сродкаў успрымання і ўзнаў-лення гукаў маўленння, музыкі, распазнавання слыхавых вобразаў у кі-бернетыцы і інш.
    На Беларусі даследаванні ў галіне Ф.а. вядуцца ў НДІ неўралогіі, нейрахі-рургіі і фізіятэрапіі. ІА.Склют.
    ФІЗІЯЛАІІЧНЫЯ РАСТВбРЫ, агуль-ная назва ізатанічных раствораў, блізкіх да сывараткі крыві па асматычным ціс-ку, актыўнай рэакцыі асяроддзя і бу-ферных уласцівасцях. Паводле саставу солей іх выкарыстоўваюць у якасці лек. сродкаў, у лабараторнай практыцы і фі-зіял. эксперыментах. Гл. таксама Рынге-ра раствор.
    ФІЗІЯЛАгіЧНЫЯ РЬІТМЫ, змена ін-тэнсіўнасці і характару працэсаў, што перыядычна паўтараюцца ў клетках, тканках або ва ўсім арганізме. Напр., рытмічная актыўнасць нейронаў і моз-га, скарачэнні страўніка і перыстальты-ка кішэчніка, рытмы дзялення клетак, эстральны і менструальны цыклы і інш. Рытмічны характар мае большасць фізі-ял. працэсаў з перыядам ад мілісекунд да месяцаў і больш. Высокачастотныя рытмы мадулююцца больш нізкачастот-нымі (многагадзіннымі, сутачнымі, га-давымі) і разам складаюць рытмічную сістэму арганізма. Ф.р. — аснова боль-шасці біялагічных рытмаў. А.СЛеанцюк.
    ФІЗІЯЛбГІЯ (ад грэч. physis прырода + ... логія), навука, urro вывучае працэ-сы жыццядзейнасці (функцыі) асобных сістэм, органаў, тканак, клетак жывёль-ных і расл. арганізмаў.
    Ф. жывёл і чалавека падзя-ляюць на некалькі дысцыплін. Агульная Ф. даследуе прыроду працэсаў, агуль-ных для арганізмаў розных відаў (напр., дзейнасць узбуджальных тканак, іх раз-дражняльнасць, узбуджэнне), а таксама агульныя заканамернасці рэакцыі арга-нізма і яго струкгур на ўздзеянне знеш-няга. асяроддзя. Прадмет даследавання прыватнай спец. Ф. — вывучэнне асоб-ных класаў і груп (напр., с.-г. жывёл, гггушак), органаў або сістэм, функцыян. асаблівасцей арганізма ў спецыфічных умовах жыццядзейнасці і інш. Патала-гічная Ф. вывучае заканамернасці раз-віцця і ход паталаг. працэсаў у арганіз-ме. Ф. звязана з анатоміяй, гісталогіяй, цыталогіяй, эмбрыялогіяй, агульнай бія-логіяй, біяхіміяй, біяфізікай і біёнікай,
    эталогіяй, псіхалогіяй, педагогікай, ве-тэрынарыяй і інш.
    Як навука Ф, жывёл і чалавека ўзнікла ў 17 ст. (працы У.Гарвея, 1628). Асн. этапы: 17—18 ст. — адкрыццё рэфлекторнага прынцыпу дзейнасці арганізма (Р.Дэкарт), вывучэнне механізма дыхальных рухаў і прынцыпаў руху крыві (Дж.Барэлі), аналіз праменепраламлен-ня вочных абалонак (К.Шэйнер), уяўленне хім. сутнасці працэсаў дыхання (АЛЛавуазье') і стрававання (РА.Рэамюр, Л.Спаланцані), ад-крыццё біяэлектрычных з’яў (ЛГальвані). У 19 ст. для развіцця Ф. вял. значэнне мелі ад-крыцці ў арган. хіміі, клетачная і эвалюц. тэ-орыі, дасягненні ў фізіцы. Найб. дасягненні: устанаўленне нерв. механізма рэгуляцыі фун-кцый унугр. органаў, стварэнне рэфлектор-най тэорыі нерв. дзейнасці (Х.Бернар, І.М.&-чанаў, Ф.Мажандзі і інш.); даследаванні ме-ханізмаў сакрэцыі, усмоктвання, выдзялення (Р.Гейдэнгайн); распрацоўка асноў тэорыі зроку, слыху (VЛ.Ф.Гельмгольц)', адкрыццё ўмоўных рэфлексаў і распрацоўка вучэння аб вышэйшай нерв. дзейнасці (\.Х\.Паўлаў). У 20 ст. створана вучэнне аб вегетатыўнай нерв. сістэме (Дж.Ленглі), сфармулявана ўяўленне пра гамеастаз (У.Кенан), даследавана адапта-цыйна-трафічная функцыя сімпатычнай нерв. сістэмы (ЛА.Арбелі), створана вучэнне пра дамінанту (ААУхтомскі), вызначаны асн. прынцыпы інтэгратыўнай функцыі мозга (Ч.С. Шэрынгтан).
    На Беларусі даследаванні па Ф. жы-вёл і чалавека пачаліся ў 1922 у БДУ (Л.П.Розанаў). Асн. навук. цэнтры: Ін-т фізіялогіі Hau. АН Беларусі, БДУ, Мін-скі і Віцебскі мед. ун-ты, Гродзенскі мед. ін-т, Гомельскі ун-т. Вял. ўклад у развіц-цё Ф. зрабілі МА.Арынчын, АЮ.Брана-віцкі, ІА.Булыгін, Х.АВятохін, М.І.Гра-шчанкоў, В.М./ўрын, АС.Дзмітрыеў, І.К.Жмакін, АП.кесарава, ‘У М.Калюноў, А.АЛогінаў, У.У.Салтанаў, Г.С.Юньеў і інш. Даследуюцца цэнтр. і перыферыч-ныя механізмы тэрмарэгуляцыі, закана-мернасці дзейнасці вегетатыўнай нерв. сістэмы ў норме і ва ўмовах экстрэ-мальных фактараў навакольнага асярод-дзя і інш.
    Літ.: Шмндт-Ннельсен К. Фнзно-логня жнвотных: Прнспособленне н среда: Пер. с англ. Кн. 1—2. М., 1982; Очеркн нсто-рнн фнзнологнческнх наук в СССР: Нстокн н особенностн развнтня. Л., 1984; Основы фнзнологнм человека. Т. 1—2. СПб., 1994.
    У.У.Салтанаў.
    ФІЗІЯЛбГІЯ ГЎКАЎ мбвы, адзін з бакоў вывучэння гукаў чалавечай мовы ў фанетьшы; звязаны з функцыянаван-нем спецыфічных, уласна моўных (га-ласавыя звязкі) і неспецыфічных (ды-хальны апарат, гартань, надгартанныя поласці) органаў моўнага гукаўтварэн-ня, а таксама органаў моўнага слыху. Гл. таксама Моўны апарат.
    Літ.: Падлужны А.І., Ч э к м а н В.М. Гукі беларускай мовы. Мн., 1973.
    А.Я.Міхневіч.
    Фізіялбпя працы. раздзел фізіяло-гіі, які вывучае працэсы і асаблівасці іх рэгуляцыі ў час працоўнай дзейнасці чалавека. Як самаст. дысцыпліна скла-лася ў 2-й пал. 19 ст. (працы ГЛ.Ф./а;ам-гальца, ЭДзюбуа-Рэймона, Х.М.Сечанава і інш.). Асн. задачы: вызначэнне апты-мальных характарыстык, што спрыяюць захаванню працаздольнасці на высокім узроўні, і распрацоўка мерапрыемстваў
    па ахове здароўя, якія засцерагаюць ча-лавека ад уздзеяння неспрыяльных фак-тараў. Вывучаецца комплекс фізіял. пра-цэсаў: дыханне, кровазварот, страваван-не, функцыі вышэйшай нерв. дзейнас-ці, сенсорныя і рухальныя працэсы, a таксама актывацыйныя рэакцыі, што забяспечваюць рэалізацыю патэнцыяль-ных магчымасйей чалавека. На Беларусі праблемы Ф.п. даследуюцца ў Рэсп. на-вук.-практычным цэнтры гігіены.
    Фізіялдгія раслін. навука, штр вывучае арганізацыю, інтэграцыю і рэ-гуляцыю функцыянальных сістэм расл. арганізмаў. Асн. раздзелы: фотасінтэз і транспарт рэчываў, дыханне і абмен другасных злучэнняў, глебавае (каранё-вае) жыўленне, водны абмен, рост і развіццё, устойлівасць, фізіялогія імуні-тэту. У даследаваннях выкарыстоўваюц-ца класічныя метады (палявы і вегета-цыйны, водныя культуры і інш.), мета-ды фіз.-хім. біялогіі, культуры клетак і тканак, генныя муганты і інш.
    Развівалася як састаўная ч. батанікі. Як са-маст. навука пачала фарміравацца ў 1-й пал. 17 ст. (эксперыменты па жыўленні раслін, Ян ван Гельмант). Асн. этапы: адкрыццё фота-сінтэзу (канец 18 ст.; Дж.Б.Прыстлі, Я.Інген-гаўз, Ж.Сенеб’е), вывучэнне роставых ру-хаў — трапізмаў (Ч.Р.Дарвін і інш.), тэорыя мінер. (глебавага) жыўлення раслін (2-я пал. 19 ст.; Ю.Лібіх, НЛ.Сасюр, Ж.Бусенго), выву-чэнне механізмаў дыхання раслін (канец 19 —пач. 20 ст.; A.M Sax, УА.Паладзінў аб-мену рэчываў і энергіі (AC.Фамінцын), ролі хларафілу ў фотасінтэзе і абгрунтаванне касм. ролі зялёных раслін (КА.Ціміразеў). Уклад у развіццё Ф.р. зрабілі С.П.Костычаў (біяхімія раслін, экалагічная фізіялогія), АЛ.Курсанаў (інтэграцыя функцыян. сістэм, транспарт асі-мілятаў у расл. арганізме), А.А Нічыпаровіч (тэорыя фотасінт. прадукцыйнасці), М.Р.Ха-лодны, М.Х.Чайлахян (гарманальная тэорыя антагенезу), Р.Р.Бутэнка (морфагенез у куль-туры ізаляваных клетак і тканак).
    На Беларусі даследаванні па Ф.р. вя-дуцца з 1920-х г. у БДУ і БСГА (М.М.Гай-дукоў, ЦМ.Годнеў). Асн. навук. цэнтры: Ін-т эксперым. батанікі, Ін-т фотабія-логіі, Цэнтр. бат. сад Нац. AH Белару-сі, БДУ, БСГА, БелНДІ земляробства і кармоў. Найб. ўклад у развіццё Ф.р. зрабілі Н.ГАверына, АП.Валынец, АС.Ве-чар, М.М.Ганчарык, В.ПДзеева, Л.Р.Емя-льянаў, В.М.Іванчанка, УЛ.Калер, С.У.Ка-лішэвіч, В.Ф.Купрэвіч, МАЛаман, С.М.Маш-такоў, У.М.Рашэтнікаў, У.Р.Рэуцкі, ЯАСі-даровіч, СА.Сяргейчык, З.Я.Сярова, В.М.Цярэнцьеў, М.Ц.Чайка, У.М.Юрын і інш. Даследуюцца прырода і механізмы функцыянавання фотасінт. апарату, рост, развіццё і прадукцыйны працэс с.-г. раслін, механізмы ўстойлівасці да біягенных і абіягенных фактараў нава-кольнага асяроддзя, мінер. жыўленне і водны абмен, механізмы ўздзеяння сінт. рэгулятараў росту, фізіял. асновы селек-цыі с.-г. культур і інш.
    Літ.'. Нсторня бвологнн с древнейшнх вре-мен до начала XX в. М., 1972; Новые направ-ленмя в фнзнологнн растеннй. М., 1985; Hay-Ka Беларусн в XX столетан. Мн., 2001.
    М.А.Ламан.
    фізіяпрафілАктыка (ад грэч. physis прырода + prophylaktikos засцерагаль-
    ФІКАЭРЫТРЫНЫ 381
    ны), прадухіленне захворванняў чалаве-ка, заснаванае на выкарыстанні ўмайоў-вальнага і трэніравальнага ўздзеяння натуральных і штучна створаных фіз. фактараў. Найб. актыўныя і даступныя сродкі Ф.: паветра, вада (прэсная і Mi-Hep.), сонечнае і штучнае ультрафіяле-тавае выпрамяненне. Выкарыстоўваюц-ца таксама эл., магнітныя палі і інш. метады фізіятэрапіі, фізічная культура і спорт.
    ФіЗІЯТЭРАПІЯ (ад грэч. physis прыро-да + тэрапія), галіна клінічнай меды-цыны, якая вывучае ўплыў на арганізм прыродных (паветра, вада, сонечнае цяпло і святло) і штучных (эл. ток, маг-нітнае поле і інш.) фіз. факгараў, рас-працоўвае метады іх лячэбнага і прафі-лакт. выкарыстання. Задачы Ф. — нар-малізаваць функцыян. стан, спрыяць арганізму ў яго гамеастатычнай раўна-вазе, у стымуляванні механізмаў аховы, працэсах аднаўлення і кампенсацыі. Практычная Ф. ўключае водалячэнне, гразелячэнне, клімататэрапію, сонцаля-чэнне, электралячэнне і інш. Уздзеянне фактараў адбываецца праз нерв. і гума-ральны шляхі.