Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
М.А.Паклонскі.
ФІЗІКА ПЛАЗМЫ, раздзел фізікі, які вывучае ўласцівасці плазмы і працэсы, што адбываюцца ў ёй.
Даследуе працэсы, якія адбываюцца ў ніз-ка- (т-ра менш за 108 К) і высокатэмператур-най плазме. Асн. праблемы ў галіне высока-тэмпературнай плазмы звязаны з распрацоў-кай эфектыўных метадаў разагравання плаз-мы да т-р не менш за 10’ К і ўтрымання яе на час, неабходны для ўзнікнення тэрма-ядзернай рэакцыі ў большай частцы рабочага аб’ёму плазмы. Ф.п. зорак і касм. прасторы вывучаецца ў астрафізіцы. Ф.п. даследуе так-сама калектыўныя з’явы, што ўзнікаюць пад уздзеяннем самаўзгодненых эл. і магн. палёў, створаных аб’ёмнымі зарадамі і эл. токамі часціц плазмы. Рассейванне часціц на турбу-лентных флуктуацыях эл. поля абумоўлівае анамальна інтэнсіўныя пераносу з’явы (дыфу-зію, цеплаправоднасць і інш.), а таксама вядзе да турбулентнага разагрэву (гл. Плазмадына-міка, Плазменныя патокі). Даследаванні Ф.п. звязаны з праблемамі радыёфізікі, фізікі цвёрдага цела, магнітагідрадынамічных і тэр-маэмісійных сродкаў пераўтварэння энергіі, плазменнай тэхналогіі, кіравальнага тэрма-ядзернага сінтэзу, а таксама з касм. даследа-ваннямі.
На Беларусі даследаванні Ф.п. пачалі-ся ў 1940-я г. ў БДУ і Фіз.-тэхн. ін-це АН Беларусі, сістэматычна вядуцца з сярэдзіны 1950-х г. у ін-тах фіз. і фіз,-тэхн. профілю Нац. АН, БДУ і інш. Пад кіраўніцтвам М.А..Ельяшэвіча і Д.І.Кісялеўскага прапанаваны метады атрымання нізкатэмпературнай плазмы, вывучаны працэсы ўзаемадзеяння плаз-мы і плазменных патокаў з цвёрдымі матэрыяламі, развіты спосабы ўнутры-рэзананснай спектраскапіі і рэзананс-най флуарэсцэнцыі для дыягностыкі плазмы, распрацаваны плазменныя прыстасаванні для атрымання дэкара-тыўных і ахоўных пакрыццяў на паверхні розных матэрыялаў, асновы тэхнал. працэсаў металізацыі высоканадзейных токаправодных сістэм электроннай тэх-нікі.
Літ.: Арцнмовнч Л.А. Элементарная флзнка плазмы. 3 нзд. М., 1969; Т р у б н й -
к о в Б.А. Введенне в теорлю плазмы. Ч. 1 — 3. М., 1969—78; Основы фнзлкл плазмы. Т. 1—2. М., 1983—84; Ч е н Ф.Ф. Введеняе в флзмку плазмы: Пер. с англ. М., 1987; Б у -р а к о в В.С., Р а й к о в С.Н., Ш н м а н о -в н ч В.Д. Флзлка плазмы н плазменные тех-нологлл в Беларуся. Мн., 2001. В.С.Буракоў.
ФІЗІКА СЕГНЕТАЭЛЙКТРЫКАЎ, раз-дзел фізікі дыэлектрыкаў, які вывучае ўласцівасці сегнетаэлектрыкаў. Тэорыя сегнетаэл. з’яў грунтуецца на агульнай тэорыі фазавых пераходаў, дынамічнай тэорыі сегнетаэлектрычнасці, дынаміч-най тэорыі крышталічнай рашоткі і інш.
Да яе асн. эксперым. даследаванняў адно-сяць: вывучэнне залежнасцей характарыстык (даменнай і крышталічнай структуры, дыэлек-трычнай пранікальнасці, палярызаванасці, сег-нетаэлектрычнага гістэрэзіса, фазавых пера-ходаў, эл.-мех. і цеплавых уласцівасцей і інш.) сегнетазлектрыкаў, сегнетаэлектрыкаў-паўправаднікоў, піраэлектрыкаў, сегнетаэлас-тыкаў і інш. крышталёў ад розных знешніх умоў (т-ры, напружанасці прыкладзенага эл. поля, гама-выпрамянення, іоннай імпланта-цыі і інш.).
На Беларусі даследаванні па Ф.с. па-чаліся ў 1950-я г. ў АН і сістэматычна вядуцца з 1960-х г. у Ін-це фізікі цвёр-дага цела і паўправаднікоў Нац. АН, Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектро-нікі, Бел. пед. ун-це і інш.
Літ.: Гл. да арт. Сегнетаэлектрычнасць.
П.А.Пупкевіч.
ФІЗІКА ЦВЁРДАГА ЦЁЛА, раздзел фі-зікі, у якім даследуюцца структура і ўласцівасці цвёрдых цел, а таксама з’я-вы, што адбываюцца ў іх. З’яўляецца тэарэт. асновай стварэння новых матэ-рыялаў з зададзенымі ўласцівасцямі.
Пачала развівацца з пач. 20 ст. пасля ства-рэння асноў квантавай механікі. Аб’ядноўвае крышталяграфію, фізіку росту крышталёў, фі-зіку трываласці і пластычнасці, магнетызм, звышправоднасць, радыяцыйную фізіку цвёр-дага цела (у тл. палімераў), фізіку нанаструк-тураваных матэрыялаў і інш. Тэарэт. аснова Ф.ц.ц. — квантавая механіка, квантавая элек-традынаміка, статыстычная фізіка, а таксама тэорыя суцэльных асяроддзяў. Пры апісанні ўласцівасцей цвёрдых цел улічваюцца калек-тыўныя з’явы: генерацыя фанонаў, плазмо-наў, эксітонаў і эксітонных кропляў, фазавыя пераходы, выпрамяненне (спантаннае і выму-шанае) і паглынанне эл.-магн. хваль, самаар-ганізацыя нанаразмерных структур і інш. Эк-сперыментальныя даследаванні праводзяцца метадамі рэнтгенаўскай, нейтроннай і элек-троннай дыфракцыі і мікраскапіі, аптычнай спектраскапіі, электрон-пазітроннай анігіля-цыі, мас-спектраскапіі другасных іонаў, зва-ротнага рэзерфардаўскага рассеяння лёгкіх іонаў і інш. Для стварэння новых матэрыялаў з зададзенымі ўласцівасцямі праводзяць дасле-даванні ва ўмовах звышнізкіх і высокіх тэм-ператур, звышвысокага і звышнізкага ціску, магутных эл. і магн. палёў. Для мадыфікацыі цвёрдых цел выкарыстоўваюць нераўнаваж-ныя метады: лазерную абляцыю, іонную ім-плантацыю, электроннае і нейтроннае апра-меньванне і інш. Новыя галіны ў кіраванні ўласцівасцямі цвёрдых цел — інжынерыя дэ-фектаў структуры і нанаструктуравання матэ-рыялаў. Гл. таксама Фізіка дыэлектрыкаў, Фі-зіка сегнетаэлектрыкаў.
На Беларусі даследаванні па Ф.ц.ц. пачаліся з 1930-х г. у БДУ, з 1957 сістэ-матычна праводзяцца ў Ін-це фізікі
цвёрдага цела і паўправаднікоў і Фізіка-тэхн. ін-це Нац. АН, БДУ і інш.
Л7т.: Каганов М.Й., Ф р е н к е л ь В.Я. Вехя лсторлн фнзлкл твердого тела. М., 1981; А ш к р о ф т Н., М е р м н н Н. Флзлка твер-дого тела: Пер. с англ. Т. 1—2. М., 1979; Каганов М.Й., Л л ф ш л ц Й.М. Квазн-частлцы: йден л прннцяпы квантовой флзл-кн твердого тела. 2 нзд. М., 1989; Г е р а с м -менко Н.Н., Джаманбалнн К.К., М е д е т о в Н.А. Самоорганнзованные на-норазмерные структуры на поверхностн н в обьеме полупроводннков. Алматы, 2002.
Ф.Ф.Камароў.
фізіка элементАрных часціц, раздзел фізікі, які вывучае ўласцівасці і ўзаемадзеянні элементарных часціц як асн. адзінак мікраструктуры матэрыі, першасных крыніц і носьбітаў усіх фун-даментальных узаемадзеянняў. Падзя-ляецца на тэорыю элементарных часціц і эксперым. Ф.э.ч. (фізіку высокіх энер-гій). Эксперым. база Ф.э.ч. — паска-ральнікі зараджаных часціц, тэарэт. фун-дамент — квантавая тэорыя поля.
Даследаванні ў галіне Ф.э.ч. пачаліся пасля адкрыцця электрона (1897, Дж.Дж. ТЬ.чсал) і пратона (1919, Э.Рэзерфард), выказвання гі-потэзы пра існаванне фатонаў (1905, АЭйн-штэйн). У 1932 у касм. прамянях адкрыта ан-тычасціца — пазітрон, тэарэтычна прадказа-ны П А.М Дзіракам (1928). Пасля адкрыцця нейтрона (1932) устаноўлена, што атамныя ядры ўсіх элементаў складаюцца з пратонаў і ней-тронаў (1932). У выніку адкрыты новыя тыпы фундаментальных узаемадзеянняў: моцнае і слабае. І.Я.Том, Дз.Дз./ваненка і Х.Юкава (1935) заклалі асновы тэорыі моцных узаема-дзеянняў (ядз. сіл.). Пасля прадказання існа-вання нейтрына (В.Паўлі; 1930) Э.Фермі пабу-даваў варыянт тэорыі слабых узаемадзеянняў (1933). У касм. прамянях выяўлены мюоны (1936) і піоны (1947), у 1950-я г. адкрыты т.зв. дзіўныя часціцы. На пратонных паска-ральніках адкрыты антыпратон (1955), анты-нейтрон (1956) і інш. антыбарыёны. Устаноў-лены характэрныя для слабых узаемадзеянняў з’явы незахавання прасторавай (1955) і камбі-наванай (1964) цотнасцей. Выяўлена існаван-йе электроннага і мюоннага (1962), а пазней тау-лептоннага (1975) нейтрына. На аснове класіфікацыі адронаў па мультыплетах (гл. Унітарная сіметрыя) узнікла гіпотэза: усе ад-роны складаюцца з розных камбінацый квар-каў і антыкваркаў. Сучасная калібровачная палявая тэорыя ўзаемадзеянняў элементарных часціц сцвярджае, што першаснымі крыніца-мі гэтых узаемадзеянняў з’яўляюцца лептоны і кваркі, а іх носьбітамі — кванты калібро-вачных вектарных палёў (гл. Калібровачная ін-еарыянтнасць). Кваркі і лептоны параджаюць эл.-магн. і слабыя ўзаемадзеянні, якія пераі носяцца адпаведна фатонамі і слабымі каліб-ровачнымі вектарнымі базонамі (паводле аб’яднанай тэорыі электраслабых узаемадзеян-няў). Кваркі з’яўляюцца таксама першаснымі крыніцамі моцных узаемадзеянняў, якія пера-носяцца глюонамі (гл. Квантавая хромадына-міка). Гл. таксама Фундаментальныя часціцы.
На Беларусі даследаванні ў галіне Ф.э.ч. распачаты ў 1936 Ф.І.Фёдаравым у БДУ; з 1955 праводзяцца ў Ін-це фізі-кі Нац. АН, Нац. цэнтры фізікі часціц і высокіх энергій, НДІ ядз. праблем БДУ, Гомельскім ун-це і інш.
Літ.: Б о г у ш А.А. Очеркн по нсторлн флзлкл млкромлра. Мн., 1990. А.А.Богуш.
Ф(ЗІКА-ГЕАГРАФ(ЧНАЕ РАЯНА-ВАННЕ, сістэмны падзел зямной па-
фізіка 375
верхні на асобныя супадпарадкаваныя прыродныя часткі. Адрозніваюць рая-наванне паводле кампанентаў прырод-нага асяроддзя (геамарфалагічнае, клі-матычнае, глебавае і гл.) і комплекснае (ландшафтнае). Занальныя адзінкі ком-плекснага раянавання — паясы геагра-фічныя, зоны геаграфічныя, падзоны, фі-зіка-геагр. палосы; азанальныя — сек-тар, краіна, вобласць, правінцыя, акру-га, раён.
Першае раянаванне Усх.-Еўрапейскай раў-ніны правёў Г.І.Танфільеў у 1897, тэр. Бела-русі — В.А.Дзяменцьеў у 1948 (удакладненні 1959 і 1960). Паводле прыродных умоў і накі-раванасці прыродных працэсаў на тэр. Бела-русі былі вылучаны 6 правінцый, 6 акруг, 40 раёнаў і 53 падраёны. Існуюць таксама спро-шчаныя варыянты Ф.-г.р., напр., 2 падзоны, 6 правінцый, 2 акругі, 32 раёны (Дзяменцьеў,
й^ I БЕЛАРУСКА-ВАЛДАЙСКАЯ ПРАВІНЦЫЯ а. Анруга Беларускага Паазер'я
Раены: 1. Нешчардаўскае ўзвышша.
2.Полацная нізіна. 3. Свянцянснія грады.
4. Ушацка-Лепельскае ўзвышша. 5. Чаш-ніцкая раўніна. 6. Гарадоцнае ўзвышша.
7. Віцебскае ўзвышша. 8. Суражсная ні-зіна. 9. Лучосная нізіна. 10. Верхнебярэ-зінская нізіна. 11. Нарачана- Вілейсная ні-зіна
[ | | | | | II ПРАВІНЦЫЯ ЎСХОДНЯЙ ПРЫБАЛТЫКІ Раёны: 15. Латгальснае ўзвышша. 16. Брас-лаўсная града
| -----1 III ЗАХОДНЕ-БЕЛАРУСКАЯ ПРАВІНЦЫЯ
Раёны: 17. Лідская раўніна. 18.Сярэдня-нёманская нізіна. 19. Верхнянёманская «і-зіна. 2О.Паўднёва-Заходняе адгалічаванне Беларуснай грады. 21.Капыльская града і раўніны, янія яе анаймоўваюць. 22.Барана-віцная раўніна.23. Прыбугская раўніна
б. Акруга Беларускай грады Раёны: 12. Ашмянснае ўзвышша. 13. Мінскае ўзвышша. 14. Аршанснае ўзвышша
Б. ПАДЗОНА ШЫРАКАЛІСТЫХ ЛЯСОЎ
I I VI ПАЛЕСКАЯ ПРАВІНЦЫЯ. Падправінцыя Беларуснага Палесся
Раёны: 28.Брэсцнае Палвссе. 29. Загароддзе. ЗО.Прыпяцнае Палессе. 31. Гомельскае Палессе.