• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Прырода. Архіпелаг Ф. складаецца з 332 астравоў, найб. Віты-Леву (10,6 тыс. км2) і Вануа-Леву (5,8 тыс. км2). Боль-шасць астравоў вулканічнага паходжан-ня. У рэльефе пераважаюць плато, пе-расечаныя горнымі хрыбтамі (г. Томані-ві, выш. да 1323 м, в-аў Віты-Леву). Уз-доўж узбярэжжаў — вузкія раўніны; берагі амаль усіх астравоў акаймаваны каралавымі рыфамі, шмат лагун і залі-ваў. Карысныя выкапні: золата, сераб-ро, баксіты, медныя і марганцавыя ру-ды, вапнякі. Клімат трапічны акіяніч-ны, вільготны, частыя ўраганы. Сярэд-нямесячныя т-ры 25—28 °C. Ападкаў ад 1700 да 3500 мм за год (на паўд.-ўсх. наветраных схілах). Глебы чырваназём-ныя. Паўд.-ўсх. схілы ўкрыты вільгот-нымі трапічнымі лясамі з каштоўнымі пародамі дрэў (сандалавае, цікавае, чырвонае), на падветраных схілах пера-важае саванна. Жывёльны свет бедны. Шматлікія рэзерваты.
    Насельніцтва. Каля 51% насельніцтва складаюць фіджыйцы (пераважна на-шчадкі шлюбаў меланезійцаў і паліне-зійцаў), 44% — індусы, 5% — еўрапей-цы, кітайцы і інш. Вернікі хрысціяне (метадысты і католікі 52%), індуісты (38%), мусульмане (8%) і інш. Сярэд-няя шчыльн. 45,5 чал. на 1 км2. Каля 110 астравоў ненаселены. Сярэднегада-вы натуральны прырост 1,8%. Гар. на-сельніцтва 49%. Гал. горад — Сува (167,4 тыс. ж. з прыгарадамі, 1996). У сельскай гаспадарцы занята 44% экана-
    мічна актыўнага насельніцтва. у прам-сці 35%, у абслуговых галінах 21%.
    Гаспадарка. Ф. —адна з найб. экана-мічна развітых краін Акіяніі. Валавы ўнутр. прадукт (ВУП) у 1998 склаў 5,4 млрд. дол. (6,7 тыс. дол. на 1 чал.). Ас-нова эканомікі — сельская гаспадарка і турызм. У сельскай гаспадарцы ствара-ецца каля 20% ВУП. Пад ворывам і шматгадовымі насаджэннямі каля 10% тэр. Асн. экспартуемыя культуры: цукр. трыснёг (пл. 73,3 тыс. га, збор 3280 тыс. т), какосавая пальма (11,2 тыс. т коп-ры), імбір (1,1 тыс. т). Гал. харч. куль-туры: рыс (17 тыс. т), кукуруза, copra,
    Герб і сцяг Фіджы.
    какава (2,4 тыс. т), ананасы, бананы, цытрусавыя і інш. Гадуюць (тыс. галоў, 1997) буйн. par. жывёлу (344), коз (235), свіней (112). Развіта птушкагадоўля (3,9 млн. галоў). Улоў рыбы 36,4 тыс. т (1999). Нарыхтоўка каштоўных гатункаў драўніны (511 тыс. м3). Здабыча золата (каля 1,5 т штогод), серабра. вапняку. Вытв-сць электраэнергіі 550 млн. кВт гадз (80% на ГЭС, 20% на ЦЭС). Апрацоўчая прам-сць (10% ВУП) прад-стаўлена прадпрыемствамі лёгкай прам-сці
    (вытв-сдь адзення, абутку, трыкат. вы-рабаў), па перапрацоўцы с.-г. сыравіны (вытв-сць цукру, копры, алею, піва, цыгарэт, рысаачыстка) і вэнджання ры-бы. Есць з-ды па выгв-сці буд. матэры-ялаў (цэмент, буд. дэталі, дахавы матэ-рыял), фанеры і запалак, мылаварная ф-ка, суднарамонтныя майстэрні. Ту-рызм — другая па значнасці галіна гас-падаркі. Цёплы клімат, пясчаныя пля-жы, празрыстыя воды, каралавыя рыфы штогод прыцягваюць каля 360 тыс. ту-рыстаў (пераважна з Аўстраліі, Новай Зеландыі, Японіі, ЗША, Вялікабрыта-ніі). 5^1998 даход ад турызму склаў 266 млн. долараў. Даўж. чыгункі 597 км, аў-тадарог 3440 км, у т.л. 1692 км з цвёр-дым пакрыццём. У краіне 30 тыс. лег-кавых і 29 тыс. грузавых аўгамабіляў. Гал. парты: Ламбаса, Лаўтока, Левука, Савусаву, Сува. 25 аэрапортаў. Экспарт (393 млн. дол., 1998) цукру, адзення, золата, рыбы, драўніны, імпарт (612 млн. дол., 1998) машын і трансп. абста-лявання, нафтапрадуктаў, харч. выра-баў, хімікатаў. Гал. гандл. партнёры: Аў-
    стралія, Новая Зеландыя, Японія, ЗША, дзяржавы Акіяніі. Краіна атрымлівае фін. дапамогу ад Аўстраліі, Японіі, Но-вай Зеландыі, Еўрап. фонду развіцця, ААН і інш. Грашовая адзінка — фі-джыйскі долар.
    Гісторыя. Ф. заселены меланезійцамі ў 2-м тыс. да н.э. Першым з еўрапейцаў Ф. наведаў у 1643 галандскі мараплавец К.Я.Тасман, у 1774 іх даследаваў англ. мараплавец Дж.Лук. У 1835 тут з'явіліся амер. місіянеры-летайыс-ты, пры падтрымцы якіх правадыр в-ва Мбаў — Какамбаў аб’яднаў увесь архіпелаг і ў 1857 абвясціў сябе каралём Ф. У 1874 англі-чане прымусілі яго прызнаць брыт. пратэкта-рат над Ф. Для працы на плантацыях цукр. трыснягу пачаўся масавы ўвоз насельніцтва з Індыі, якое да 1950-х г. складала больш за па-лавіну насельніцтва Ф. 10.10.1970 абвешчана незалежнасць Ф. ў складзе Садружнасці і прынята канстытуцыя. Да нашага часу вос-трай унутрыпаліт. праблемай Ф. застаюцца адносіны паміж індусамі і карэннымі фі-джыйцамі. Перамога інд. партый на выбарах 1987 прывяла да 2 ваен. пераваротаў, у выніку якіх 1.10.1987 Ф. абвешчаны рэспублікай і выйшлі з Садружнасці (адноўлены ў 1997); шмат індусаў выехала з краіны. Канстытуцыя 1990 замацавала за карэннымі фіджыйцамі большасць у парламенце. 3 1998 дзейнічаюць новыя папраўкі да канстытуцыі, якія павялі-чылі норму этн. прадстаўніцтва індусаў у пар-ламенце. На Ф. дзейнічаюць паліт. партыі:
    Да арт. Фіджы. Панарама г. Сува.
    фізіка 371
    Фіджыйская паліт. партыя, Усеагульная пар-тыя выбаршчыкаў, Нац. федэратыўная пар-тыя. Ф. —чл. ААН (з 1970), Садружнасці.
    Літ.: Малаховскнй К.В. Под юж-ным крестом. М., 1974.
    ФІДЫЙ (Pheidias; пач. 5 ст. да н.э. — каля 432—431 да н.э.), старажытнагрэ-часкі архітэктар, скульптар і жьгвапісец; адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў мастацтва высокай класікі. Працаваў у Афінах, Алімпіі, Дэльфах, Платэях. Яго творы вядомы паводле апісанняў era-pax. аўтараў і рым. копій. У эпоху Пе-рыкла (444 429 да н.э.) кіраваў буд-вам Афінскага акропаля. Сярод скульпт. работ найб. славутыя бронз. статуя Афі-ны Прамахас (каля 460 да н.э.), гравды-ёзныя статуі ў тэхніцы хрысаэлефанты-навай скульптуры — Зеўса ў храме Зеў-са ў Алімпіі (каля 430 да н.э.; адно з ся-мі дзівосаў свету) і Афіны Парфенас у храме Парфенон у Афінах (432 да н.э.). Найб. ўяўленне пра творчасць Ф. дае скульпт. ўбранне Парфенона (438—432 да н.э.; фрагменты захоўваюцца ў Брыт. музеі ў Лондане, Луўры і Музеі Акропа-ля ў Афінах), выкананае пад яго кіраў-ніптвам і, магчыма, пры яго ўдзеле. Скульптура Парфенона ў спалучэнні з архітэктурай храма з’яўляецца адным з самых высокіх узораў сінтэзу мастац-тваў, адметная багаццем рытмаў і кам-пазіцыйных прыёмаў, мяккай мадэлі-роўкай.
    Літ:. Сндорова Н. Жнзнь м творчес-тво Фндня // йскусство. 1970. № 9.
    ФІДЭІЗМ (франц. fideisme ад лац. fides вера), рэлігійнае вучэнне, якое абвя-шчае прьырытэт веры над розумам, рэ-ліг. пазнання над навук. ведамі. Фідэіс-ты лічаць, што толькі рэліг. вера дае сапраўднае тлумачэнне прынцыпам светабудовы і надае чалавечаму жыццю сэнс і мэту, бо навук. пазнанне абмя-жоўваецца аналізам пачуццёва ўспры-мальных фактаў і не разглядае звышна-туральныя з’явы.
    Найб. яркі прадстаўнік Ф. —Аўгусцін, які прытрымліваўся прынцыпу «без веры няма ведаў, няма ісціны». Паводле аўгусцініянсіпва, ісціна цалкам змешчана ў адкрыцці, што выкладзена ў Бібліі, і не патрабуе навук. до-казаў. Фама Аквінскі абвясціў прынцып гар-моніі веры і розуму, рэлігіі і навук. ведаў, выступаў за іх узаемнае дапаўненне і лічыў, што навук. пазнанне толькі садзейнічае рацы-янальнаму абгрунтаванню рэліг. догматаў. Супраць спроб рацыянальнага абгрунтавання веры выступаў М.Лютэр, які імкнуўся вызва-ліць хрысціянства ад схаластычнага рацыяна-лізму. Вытокі правасл. Ф. — у вучэннях ві-зант. багасловаў Грыгорыя Паламы, Грыго-рыя Сінаіта і інш., якія гал. сродкамі пазнан-ня божай ісціны прызнавалі малітоўнае сузіранне, містычнае азарэнне, аскетычны подзвіг. У.С. Салаўёў лічыў, што правасл. тэа-логія павінна развівацца ў выглядзе «цэльных ведаў», якія спалучаюць сузіральна-рэліг. міс-тычнае пазнанне з навук. эмпірычным і ра-цыянальным філасофскім; на яго думку, эм-пірычнае пазнанне раскрывае знешні бок рэ-чаў, рацыянальнае — магчымасці самога мыслення, але абсалютная ісйіна даступна толькі рэліг. пазнанню. У 20 ст. элементы Ф. характэрны для персаналізму, неатамізму і рэліг. экзістэнцыялізму, таксама для тэалагіч-ных канцэпцый хрысціянства і інш. рэлігій,
    якія выступаюць супраць разумення навукі як адзінай крыніцы пазнання ісціны, але не ад-маўляюць яе ролю, імкнуцца даказаць яе су-мяшчальнасць з рэлігіяй. В.Дз.Марозаў.
    ФІДЭР (англ. feeder ад feed сілкаваць), 1)у радыётэхніцы —лінія для перадачы эл.-магн. ваганняў (хваль) ра-дыёчастаты ад крыніпы ваганняў (напр., радыёперадатчыка) да перада-вальнай антэны (у правадным вяшчанні ад трансляцыйнага вузла да абаненцкага гучнагаварьшеля). Адрозніваюць Ф. ад-крытыя (адна-, двух- і шматправодныя лініі, дыэлектрычныя радыёхваляводы) і закрытыя (адна- і шматправодныя эк-ранаваныя лініі, напр., радыёчастотньы кабелі, і метал. радыёхваляводы). 2) У электраэнергетыцы — раз-меркавальная кабельная або паветраная лінія электраперадачы напружаннем звьгчайна 6—10 кВ.
    ФІЁЛЬ (Fiol) Швайпольт (?, г. Ной-штат, Германія — паміж 1525 і 1526), славянскі першадрукар. Займаўся гаф-цярегвам (вышыванне золатам), у 1489 атрымаў каралеўскі прывілей на вынай-дзеную ім водаадліўную машыну для шахтаў. Падтрымліваў сувязі з гуманіс-тамі, прагрэс. прафесурай Ягелонскага ун-та ў Кракаве. Каля 1490 на сродкі гараджаніна Яна Турзона заснаваў дру-карню ў Кракаве, кірылаўскі шрыфт для якой зрабіў студэнт ун-та Рудольф Барсдорф. Надрукаваў першыя кнігі кі-рылаўскага шрыфту: «Актоіх» і «Часа-слоў» (1491), у 1492—93 «Трыёдзь пос-ная» і «Трыёдзь каляровая» (недатава-ныя; на думку некат. даследчыкаў, Ф. памагалі бел. і ўкр. студэнты, якія вучыліся ва ун-ue). Выданні ўпрыгожа-ны арнаментам (застаўкі, ініцыялы), надрукаваны ў 2 фарбы. «Актоіх» і «Трыёдзь каляровая» маюць ксілагра-фічныя франтыспісы. У пач. 1492 дру-карня Ф. закрыта каталіцкай царквой. Захаваліся 92 экз. яго выданняў і іх фрагментаў.
    Літ.: Немнровскнй Е.Л. Начало сла-вянского кннгопечатаняя. М., 1971; Я го ж. Опнсанне нзданнй тнпографнн Швайпольта Фноля // Опнсанне старопечатных мзданнй кнрнлловского шрмфта. М., 1979.
    Г.Я.Галенчанка.
    ФІЁРД, ф ё р д (нарв. fjord), вузкі глы-бокі марскі заліў з высокімі, стромкімі і скалістымі берагамі. Узніклі пры затап-ленні морам апрацаваных ледавіком рачных далін і тэктанічных упадзін. Даўж. да 200 км і больш, глыб. больш за 1 км. Характэрны для берагоў Нарве-гіі, Грэнландыі, Чылі, Аляскі (ЗША), Новай Зямлі (Расія).
    ФІЗАЛІС, м а х у н к a (Physalis), род кветкавых раслін сям. паслёнавых. Каля 100 відаў. Пашыраны ў тропіках і суб-тропіках, пераважна ў Амерыцы. У культуры 3 віды Ф.: мексіканскі тамат, або ліпкаплодны (Р. іхосагра), перуан-скі, ці перуанская вішня (Р. peruviana), і сунічны, або апушаны (Р. pubescens). На Беларусі 1 заносны від — Ф. звы-