• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    ФЁДАРАЎ Яўграф Сцяпанавіч (22.12.1853, г. Арэнбург, Расія — 21.5.1919), расій-скі геолаг, мінералог, петрограф; адзін з заснавальнікаў структурнай крышталя-графіі. Акад. Pac. АН (1919). Скончыў Ваен.-інж. вучылішча П872), Пецярбург-скі горны ін-т (1883). 3 1885 у Геал. к-це, з 1895 праф. Маскоўскага с.-r. ін-та. У 1905—10 дырэктар Пецярбургскага гор-нага ін-та. Навук. працы па тэорыі сі-метрыі і будове крышталёў (вывеў 230 законаў будовы крышт. рашоткі; 1890); распрацаваў метады крышталеграфічна-га даследавання, спраектаваў двухкруж-ны тэадалітны ганіёметр (1889), вынай-шаў універсальны аптычны столік, т.зв. фёдараўскі столік. Заснаваў крыштале-хім. аналіз (вызначэнне рэчыва па фор-ме крышталёў).
    Тв:. Снмметряя н структура крнсталлов: Основные работы. М., 1949.
    Літ.: Кумок Я.Н. Евграф Федоров. М., 1971.
    ФЁН (ням. Fohn ад лац. favonius цёплы зах. вецер), моцны парывісты і цёплы вецер, які дзьме з гор у даліны. Узнікае, калі паветра перацякае праз грэбень
    фіброз	367
    горнага хрыбта і адыябатычна награва-ецца пры спусканні па падветраным схіле. Змены т-ры і вільготнасці паветра бываюць вельмі значныя і рэзкія, што паскарае раставанне снегу і сход лавін. Працягласць Ф. звычайна каля сугак. Найб. вадомы ў Альпах, Гімалаях, на Каўказе і Паміры.
    Ф’ЁРАВІНЦІ, Фіяраванці (Fiora-vanti) Арыстоцель (каля 1415, г. Балоння, Італія — каля I486), італьянскі архпэктар, інжынер. Да 1473 працаваў пераважна ў Балонні і Мілане. Вядомасць набыў за інж. работы па ўмацаванні і перасоўцы буйных збудаванняў. У 1475 па запра-шэнні вял. кн. Івана III Васілевіча пры-ехаў у Маскву. Пабудаваў Успенскі са-бор (1475—79) Крамля Маскоўскага, у якім гарманічна спалучыў традыцыі Уладзіміра-Суздальскай школы дойлід-ства з рацыяналістычнымі рысамі архі-тэктуры італьян. рэнесансу. Як ваен. ін-жынер і начальнік артылерыі ўдзельні-чаў у паходах Івана III на Ноўгарад (1477—78), Казань (1482), Цвер (1485). Зрабіў вял. ўплыў на развіццё рус. буд. тэхнікі.
    Літ.: 3 е м цо в С.М., Глазычев В.Л. Арястотель Фьоравантн. М., 1985; П одья-польскяй С.С. Нтальянскяе стронтель-ные мастера в Россня в конце XV —начале XVI в. по данным пнсьменных ясточняков (опыт составлення словаря) // Реставрацня я архнтектурная археологня: Новые матерналы н нсслед. М., 1991.
    ФЁРСТ, мастак 19 ст. Вядома, што ў 1857 рэстаўрыраваў касцёл св. Тэрэзы ў Вільні, каля 1880 размалёўваў інтэр’ер Магілёўскага касцёла кармелітаў.
    ФЁРСТЭР (Foerster) Іосеф Багуслаў (30.12.18 59, Прага — 29.5.1951), чэшскі кампазітар, педагог. Нар. арт. Чэхасла-вакіі (1945). Скончыў Арганную школу ў Празе (1882). 3 1903 праф. Новай кан-серваторыі ў Вене, з 1919 — Пражскай кансерваторыі. У 1931—39 прэзідэнт Чэш. акадэміі навук і мастацтваў. Сярод твораў: оперы, у т.л. «Ева» (паст. 1899), меладрамы; 5 сімфоній (1888—1929); 2 араторыі; 4 кантаты (1889—1946), у тл. «1945» (1945); камерна-інстр. ансамблі; рамансы, у т.л. на вершы М.Лерманта-ва, А.Пушкіна і інш. Аўтар кніг пра Э.Грыга, Б.Сметану, успамінаў.
    «ФІАТ» («Fiat», «Fabrika Italiana di Automobili Torino»), вядучая аўтамаб. кампанія Італіі. Засн. ў 1899. Штаб-ква-тэра ў г. Турын. Уключае: канцэрн «Fiat Auto» (легкавыя аўтамабілі «Фіат», «Альфа Рамео», «Ферары» і інпі.), кам-панію «Iveco» (грузавыя аўтамабілі, аў-тобусы, с.-г. і буд.-дарожная тэхніка, спец. ваен. тэхніка, дызельныя рухаві-кі), кампанію «Fiat Avio» (распрацоўка авіяц. і касм. тэхналогій: вьггв-сць руха-вікоў і кампанентаў для авіяцыі, судна-вых турбін, сістэм ядзерных рэакгараў і інш.). Буйнейшы ў Італіі пастаўшчык спец. гатункаў сталі, чыгуну, алюмінію; адзін з асн. вытворцаў свету высокатэх-нал. аўтамабільных сістэм і вузлоў. Ук-
    лючае 1063 кампаніі (большасць за мя-жой). У вытв-сці заняты каля 224 тыс. чал. Выдае газ. «Ла Стампа».
    М.Б.Жукава.
    «ФіАт», сям’я аўтамабіляў аднайм. італьян. кампаніі. Легкавыя аўтамабілі выпускаюцца з 1899, грузавыя — з 1903. Пярэднепрывадныя легкавыя аўтамабілі маюць кузаў хэтчбэк, кабрыялет, седан ці універсал з 2 або 4 дзвярамі, умяшча-юць 4 ці 5 чалавек (мікрааўгобусы — да 8), бензінавы або дызельны рухавік ма-гутнасцю ад 29 да 140 кВт, найб. ско-расць да 211 км/гадз. Грузавыя аўгама-білі малога і сярэдняга класаў (поўная маса да 3,5 т) пераважна з кузавам фур-гон маюць рухавікі магутнасцю ад 42 да 85,5 кВт.
    ФІБЕК (Fibek) Франц (н. 1960, Вена), першы аўстрыйскі касманаўт. Скончыў Вышэйшы тэхн. ун-т (1985). 3 1989 у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю.А.Гагарына. 2—10.10.1991 здзейсніў (як касманаўт-даследчык) палёт у скла-дзе экіпажаў касм. карабля (КК) «Саюз ТМ-13» і арбітальнай станцыі «Мір» (пасадка на КК «Саюз ТМ-12») па пра-граме «Аўстрамір». У космасе правёў 7,9 Сут. У.С.Ларыёнаў.
    ФІБІГЕР (Fibiger) Іаханес Андрэас Грыб (23.4.1867, г. Сількебарг, Данія — 30.1.1928), дацкі вучоны ў галіне мікра-біялогіі і патолагаанатоміі. Чл. Каралеў-скай дацкай АН. Вучань Р.Коха і Э.А. фон Берынга. У 1900—05 дырэктар Ін-та клінічнай бактэрыялогіі, адначасова з 1900 праф. паталогіі Капенгагенскага ун-та. Навук. працы па эксперым. ан-калогіі, даследаваў уздзеянне канцэра-генных рэчываў на арганізм. Нобелеў-ская прэмія 1926. В.Ф.Ермакоў.
    ФІБІХ (Fibich) Здэнак (21.12.1850, Вшэбаржыцы каля г. Часлаў, Чэхія — 15.10.1900), чэшскі кампазітар, піяніст, дырыжор і хормайстар; адзін са ства-
    Да арт. «ФІАТ»: 1 —развазны фургон мадэлі «Дуката»; 2 —легкавы аўтамабіль «Брава».
    ральнікаў нац. муз. драмы. Вучыўся ў муз. школе Б.Сметаны (1865—66), Лейп-цыгскай кансерваторыі (1866—67) і інш. 3 1871 у Празе. У 1875 і 1877 ды-рыжор і хармайстар «Часовага тэатра», у 1878—81 рэгент хору рус. правасл. цар-квы, з 1899 заг. рэпертуарнай ч. ў опер-най трупе Нац. т-ра. У 1873—74 выкла-даў у Віленскім муз. вучылішчы Рус. муз. т-ва. Прадстаўнік чэш. муз. раман-тызму. Свае драм. прынцыпы найб. паслядоўна ўвасобіў у трылогіі сцэн. меладрам «Іпадамія» (паст. 1890—91). Сярод твораў: 7 опер, у т.л. «Бланік» (паст. 1881), «Шарка» (паст. 1897), ме-ладрамы, сімфоніі, камерна-ікгтр. і фп. п’есы, песні.
    ФІБРА (лац. fibra валакно), ліставы цепла- і электраізаляцыйны матэрыял, таксама заменнік скуры. Вырабляюць прамочваннем паперы-асновы (некаль-кі слаёў) канцэнтраваным растворам хларыду цынку з наступным прасаван-нем (або цісненнем). Выкарыстоўваец-ца ў прыладах і апаратах для ўшчыль-нення месцаў злучэння дэталей, такса-ма для вырабу чамаданаў, скрынак і інш.
    фібраблАсты (ад лац. fibra валакно + грэч. blastos зародак, парастак), па-шыраная клетачная форма злучальнай тканкі жывёльных арганізмаў. Развіва-юцца з мезенхімы. Пры паталаг. станах Ф. ўдзельнічаюць у гаенні ран, развіцці рубцовай тканкі, утвараюць злучальна-тканкавыя капсулы вакол іншароднага цела.
    ФІБРАІН (ад лац. fibra валакно), фібры-лярны бялок, які складае асн. масу (каля 2/з) натуральнага шаўковага валакна, a таксама павуціны.
    Вязкая сіропападобная вадкасць, зацвер-дзявае на паветры ў трывалую нераствараль-ную нітку. Mae ў сабе вял. колькасць гліцы-ну, аланіну, серыну, тыразіну. Другасная структура Ф. ўтвараецца за кошт антыпара-лельнага размяшчэння пептыдных ланцугоў і падтрымліваецца міжмалекулярнымі вадарод-нымі сувязямі. Валакно шоўку складаецца з 2 элементарных нітак Ф., абкружаных абалон-кай з інш. бялку — серыцыну.
    ФІБРАЛІТ (ад лац. fibra валакно + грэч. lithos камень), будаўнічы цеплаіза-ляцыйны і канстр. матэрыял. Атрымлі-ваюць прасаваннем у формах сумесі Mi-Hep. вяжучага (паленага магнезіту, цэ-менту) і драўніннай стружкі. Вырабляец-ца ў выглядзе пліт (для цеплаізаляцыі), радзей — тонкіх аддзелачных лістоў (для перагародак, запаўнення каркасаў унутр. сцен і інш.).
    ФІБРрЗ (ад лац. fibra валакно), разрас-танне валакністай злучальнай тканкі. Бывае ў выніку запалення, пасля ўздзе-яння іанізавальнага выпрамянення (Ф. прамянёвы), ад цырозу печані (Ф. печа-ні) і інш.
    368	ФІБРОМА
    ФІБРбМА (ад лац. fibra валакно + ...ома), дабраякасная пухліна з валакніс-тай злучальнай тканкі. Бывае ў скуры, звязках, слізістых абалонках, унугр. ор-ганах. Часта спалучаецца з разрастан-нем інш. тканак — мышачнай (фібра-міома), сасудзістай (ангіяфіброма) і інш. Лячэнне хірургічнае.
    ФІБРЬІН (ад лац. fibra валакно), нерас-тваральны бялок, які ўтвараецца пры згусанні крыві з растваральнага бялку плазмы крыві фібрынагену; структурная аснова тромба. Выпадае ў асадак нак-шталт клубка нітак. Закупорвае прасвет пашкоджанага крывяноснага сасуда і спыняе крывацёк. Ф. ахоўвае раневыя паверхні ад узбуджальнікаў інфекйыі шляхам утварэння фібрынавага бар’ера.
    ФІБРЫНбЛІЗ (ад фібрын + лізіс), рас-тварэнне ўнутрысасудзістых тромбаў і пазасасудзістых згусткаў фібрыну пад уз-дзеяннем протэалітычных ферментаў плазмы крыві і форменных элементаў. Бялкі, што ажыццяўляюць Ф., — сас-таўная ч. процізгусальнай сістэмы арга-нізма, накіраванай на падтрыманне вадкага стану крьші. Ф. актывізуецца пры эмацыянальным узрушэнні, страху, траўмах, гіпадынаміі і інш. уздзеяннях, якія вядуць да павышэння пранікаль-насці сасудзістай сценкі. Прыгнечванне Ф. садзейнічае трамбозу, развіццю атэ-расклерозу. Празмерная актывацыя вык-лікае дыятэз гемарагічны.
    ФІБУЛА (лац. fibula), шпілька для за-шпільвання верхняга адзення ў стараж. народаў. Яе выраблялі з бронзы, жале-за, радзей з золата ці серабра. З’явілася ў бронзавым веку і была найб. пашыра-на ў кельцкіх (латэнскіх) плямён. Ад іх трапіла да германцаў, славян, балтаў. На тэр. Беларусі самыя стараж. Ф. ран-нелатэнскага тыпу з’явіліся ў 3 ст. да н.э., знойдзены на помніках мілаград-
    Фібулы: 1 — ранняга жалезнага веку з археалагічнага комплексу Тайманава Быхаўскага раёна;
    2 — з Гомеля (6—7 ст.); 3 — з могільніка каля в. Нісімкавічы Чачэрскага раёна (10—12 ст.).
    скай культуры і паморскай культуры. У плямён зарубінецкай культуры пашыра-ны Ф. сярэднелатэнскага (3—2 ст. да н.э. — 1 ст. н.э.) і позналатэнскага (1 ст. да н.э. — 1 ст. н. э.) тыпаў, запазы-чаныя ў кельтаў (Велямічы, Атвержычы, Чаплін і інш.). Плямёны зарубінецкай культуры выкарыстоўвалі і мясц. тыпы Ф. з трохвугольным шчытком. Акрамя латэнскіх на Беларусі ў невял. колькас-ці трапляюцца шматчасткавыя Ф. інш. тыпаў: воінскія (1 ст. да н.э. — 1 ст. н.э.; Велямічы, Малышкі, Мілаград, Чаплін і інш), «вочкавыя» (1—2 ст. н.э.; /вань, Курадава, Слабодка), падвязныя (1—4 ст. н.э.; Банцараўшчына, Брэсцкі бескурганны могільнік, Лемяшэвічы, На-васёлкі, Чаплін), з грэбенем на спінцы (2-я пал. 2 — пач. 3 ст. н.э.; Брэсцкі бескурганны могільнік), пальцавыя (5— 7 ст.; Нікольцы) і інш. 3 канца 1-га тыс. да н.э. ў плямён зарубінецкай, днепра-дзвінскай культуры, штрыхава-най керамікі культуры з’явіліся простыя па канструкцыі падковападобныя Ф. (Васількоўка, Загорцы, Кастрыца, Чаплін і інш.). Сустракаюцца Ф., упры-гожаныя эмалямі (Малышкі). Падкова-падобныя Ф. існавалі доўгі час, найб. пашыраны ў 10—13 ст., з ужытку вый-шлі ў 14 ст. Знойдзены ў гарадах Ваўка-выск, Гомель, Лукомль, Мінск, Пінск, Полацк і інш. Некат. тыпы Ф. у стара-жытна-рускі час мелі кольца-, серпапа-добную і інш. формы. Сярод рэдкіх знаходак на Беларусі шкарлупінападоб-ныя і роўнаплечуковыя Ф. (11—13 ст.; Маскавічы).