• Газеты, часопісы і г.д.
  • Карлсан хітруе зноў  Астрыд Ліндгрэн

    Карлсан хітруе зноў

    Астрыд Ліндгрэн

    Выдавец: Папуры
    Памер: 208с.
    Мінск 2020
    50.89 МБ
    Малы і Карлсан, які жыве на даху
    Малы і Карлсан, які жыве на даху
    Карлсан прылятае зноў
    Карлсан прылятае зноў
    
    Photo JACOB FORSELL
    1907-2002
    Карлсан зноў»
    Пераклад са шведскай Алесі Башарымавай
    Мастак
    Арсен Джаніккн
    Мінск
    УДК 821.113.6-34-93
    ББК 84(4Шве)-44
    Л59
    ASTRID LINDGREN «Karlsson pa taket smyger igen» First published in 1968 by Raben & Sjogren, Sweden
    For more information about Astrid Lindgren, see www.astridlindgren.com. All foreign rights are handled by The Astrid Lindgren Company, Lidingo, Sweden.
    For more information, please contact info@astridlindgren.se
    Для малодшага i сярэдняга школьнага ўзросту
    XV ASTRID
    LW LINDGREN
    COMPANY
    Ліндгрэн, Астрыд
    Л59 Карлсан хітруе зноў : [для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту] / Астрыд Ліндгрэн ; пер. са швед. А. Башарымава ; маст. А. Джанік'ян. — Мінск : Папуры, 2020. — 208 с. : іл.
    ISBN 978-985-15-4262-4.
    Найлепшы ў свеце хітрун, малявальнік пеўняў і запускальнік паравых машын, ды і проста спрэс разумны і ўзорна тоўсты мужчына ў сваім найлепшым веку, вяртаецца, каб пагарэзнічаць ізноў... Упершыню на беларускай мове выходзяць усе тры кнігі цыкла. Чытайце папярэднія гісторыі ў нашых выданнях «Малы і Карлсан, які жыве на даху» і «Карлсан прылятае зноў».
    Для дзяцей малодшага школьнага ўзросту, іх трошкі старэйшых брацікаў і сястрычак, а таксама для ўсіх дарослых.
    УДК 821.113.6-34-93
    ББК 84(4Шве)-44
    ISBN 978-985-15-4262-4	© Text: Astrid Lindgren / The Astrid Lindgren Company
    © Арсен Джанік’ян, ілюстрацыі, 2018
    © Пераклад. Афармленне. Выданне на беларускай мове. ТАА «Папуры», 2020
    ^МССШ
    Кожны мае права быць Карлсанам 	 7
    Карлсан успамінае, што ў яго дзень народзінаў	 33
    Карлсан — найлепшы вучань у класе 	 61
    Карлсан начуе ў Малога 	 77
    Карлсан займаецца булачкавым і аладкавым надзаляннем 	 96
    Карлсан — найлепшы ў свеце даследчык храпу	 121
    Карлсан хітруе ў цемры 	 140
    Карлсан адкрывае дзядзьку Юліусу казачны свет 	 165
    Карлсан робіцца самым заможным багацеем свету 	 189
    Кожны мас npa^a
    Карлсанам
    днаго ранку Малы — самы меншы з дзяцей сям’і Свантэсанаў — прачнуўся і пачуў, як мама і тата размаўляюць на кухні. Здавалася, яны ці то злуюцца, ці то чымсьці засмучаныя.
    — Вось і дачакаліся, — сказаў тата. — Ты паглядзі, што пішуць у газеце, вазьмі пачытай!
    — О, які жах, — сказала мама. — Які жах!
    Малы хуценька вылез з пасцелі. Ён таксама хацеў даведацца, што там за жах такі.
    I даведаўся. На першай старонцы газеты быў за-
    галовак:
    ЛЯТУЧАЯ БОЧКА — ЦІ НЕШТА ІНШАЕ?
    Далей было напісана:
    Што за містычнае дзіва лятае ў нас па-над Стакгольмам? Людзі сцвярджаюць, што надзвычай маленькая лятучая бочачка або нешта падобнае час ад часу з магутным гудзеннем пралятае па-над дахамі Васастана. Адміністрацыі паветраных зносін нічога не вядома пра незвы■ чайны лятучы транспартны сродак. Ёсць падазрэнне, што які-небудзь замежны шпіён вылецеў ; на заданне і нешта высочвае. Каб высветліць гэта, лятучы аб'ект мусіць быць злоўлены. Калі гэта падступны маленькі шпіён, яго трэба перадаць у рукі паліцыі, прычым неадкладна. Хто разгадае лятучую таямніцу Васастана? Мы абяцаем дзесяць тысяч крон у якасці ўзнагароды таму, каму ўдасца злавіць гэты шумны прадмет, чым бы ён ні быў. Проста прынясіце лятучы аб'ект у нашу рэдакцыю і атрымайце свае грошы.
    — Бедны Карлсан, — сказала мама. — Людзі яго да смерці заганяюць.
    Малы спалохаўся, раззлаваўся і засмуціўся — усё
    адначасова.
    — Чаму Карлсан не можа проста лятаць як хоча?! — крыкнуў ён. — Ён жа нічога не зрабіў. Ён проста жыве ў сваім дамку на даху — хіба ён
    не можа палятаць крыху вакол? Што ў гэтым кепскага?
    — Нічога, — сказаў тата. — Няма ў гэтым нічога кепскага. Проста Карлсан крышачку... хм... незвычайны.
    Так, сапраўды, у Карлсане было нешта незвычайнае, гэта мусіў прызнаць нават Малы. Незвычайна, што маленькія таўсматыя матарызаваныя дзядзечкі са складным прапелерам на спіне і з уключальнікам на жываце жывуць у асобных дамочках на даху.
    Такім маленькім дзядзечкам быў Карлсан, найлепшы сябар Малога. Ён быў нават больш найлепшым сябрам за Крыстэра і Гунілу, якія ўсё адно дужа падабаліся Малому і з якімі ён гуляў, калі Карлсан, бывала, раптам знікаў або не меў часу.
    Карлсан лічыў, што Крыстэр і Гуніла нічога не вартыя. Ён пырхаў калі Малы іх згадваў.
    — He кажы пры мне пра гэтых малявак, — казаў ён. — Я прыгожы, спрэс разумны і ўзорна тоўсты мужчына ў сваім найлепшым веку! Колькі дурненькіх хлопчыкаў, па-твойму, маюць такога найлепшага сябрука, га?
    — Ніколькі, толькі я, — адказваў Малы, і кожны раз на сэрцы ў яго цяплела ад радасці. Якое шчасце, што Карлсан абжыўся акурат на ягоным даху! У Васастане было поўна такіх самых старых непрыгожых
    дамоў, як той, дзе жыла сям’я Свантэсанаў, і якое шчасце, што Карлсану собіла трапіць акурат на іхны дах, а не на чыйсьці іншы!
    Хаця спачатку мама і тата не надта ўзрадаваліся Карлсану, і Бусэ з Бэтан адразу яго не ўпадабалі. Уся сям’я — апроч Малога, вядома, — лічыла Карлсана самым жахлівым, разбэшчаным, бессаромным і назойлівым вісусам, якога толькі можна прыдумаць. Але з часам яны ўсе пачалі да яго прывыкаць. Цяпер Карлсан ім амаль падабаўся, а самае галоўнае, яны разумелі, што Малому ён патрэбны. Бусэ і Бэтан былі нашмат старэйшыя за Малога. Ён меў патрэбу ў найлепшым сябру, калі ўжо ў яго не было аднагодкі сястры або брата. Яшчэ ён, вядома, меў свайго сабаку — цудоўнага маленькага Бімба, але нават гэтага не ставала: Малому быў патрэбны Карлсан.
    — I па-мойму, Карлсану Малы таксама патрэбны, — казала мама.
    Але ўсё адно спачатку тата і мама хацелі трымаць Карлсана ў таямніцы. Яны разумелі, які ўздымецца вэрхал, калі, напрыклад, пра яго пранюхае тэлебачанне або калі штотыднёвікі пачнуць пісаць пра «Карлсана ў сябе дома».
    — Ха-ха, а было б цудоўна, — сказаў аднойчы Бусэ, — калі б мы ўбачылі на вокладцы «Тыднёвіка»
    Карлсана, які нюхае букет чайных руж у зале ці штосьці падобнае!
    — Дурань ты, — сказаў тады Малы. — У Карлсана няма ніякай залы, у яго толькі маленькі пакойчык, завалены рознымі штукамі, і ніякіх руж там няма.
    Безумоўна, Бусэ і сам гэта ведаў. I ён, і Бэтан, і мама з татам аднойчы — але толькі аднойчы — пабывалі на даху і паглядзелі дамочак Карлсана. Яны падняліся туды праз акенца на гарышчы — тое самае, якім карыстаўся камінар, — і Малы паказаў ім, як удала дамок Карлсана схаваўся за комінам блізка-блізка да глухой сцяны суседняга дома.
    Мама крыху спалохалася, калі апынулася на даху і ўбачыла вуліцу так далёка ўнізе. Яна ледзь не самлела і мусіла схапіцца за комін.
    — Малы, паабяцай, што ніколі не будзеш хадзіць сюды адзін, — сказала яна.
    Перш чым абяцаць, Малы падумаў.
    — Добра, — сказаў ён урэшце, — я ніколі не буду хадзіць сюды адзін... хаця, можа быць, я буду часам прылятаць сюды з Карлсанам, — дадаў ён ціха-ціха. Калі мама гэтага не пачула, то хай потым наракае на сябе. Ды і як яна можа патрабаваць, каб Малы ніколі не наведваў Карлсана? Яна ж нават не ўяўляе, як весела можа
    быць у маленькім пакойчыку Карлсана, заваленым рознымі штукамі.
    Але цяпер усяму дакладна канец, горка падумаў Малы. I ўсё праз гэтыя брыдкія газетныя пісулькі.
    — Перадай Карлсану, каб асцерагаўся, — сказаў тата. — Няхай нейкі час не лятае вакол так шмат. Лепей сядзіце ў тваім пакоі: там яго ніхто не ўбачыць.
    — Але калі ён будзе сваволіць, я яго выстаўлю, — сказала мама.
    Яна паставіла Малому талерку кашы на кухні, паклала крышку і ў місачку Бімба. Тата развітаўся і пайшоў у кантору. Маме, як высветлілася, таксама трэба было ў горад.
    — Я выскачу ў бюро падарожжаў, можа, яны прапануюць нам штось цікавае на час татавага адпачынку, — сказала яна і пацалавала Малога. — Я хутка вярнуся.
    I Малы застаўся адзін. Адзін з Бімба, кашай і сваімі думкамі. I з газетай. Яна ляжала з ім no634, і ён час ад часу зазіраў у яе.
    Пад той нататкай пра Карлсана быў прыгожы здымак вялікага белага парахода, які прыплыў да Стакгольма і стаў на якар у праліве Стромэн. Малы паглядзеў на параход — о, які ён прыгожы! Вось бы пабачыць на свае вочы такі карабель, а яшчэ лепш — паплыць на ім праз мора!
    Малы спрабаваў глядзець толькі на карабель, але ягоны позірк увесь час чапляўся за брыдкі загаловак:
    				— ■ р
    ЛЯТУЧАЯ БОЧКА — ЦІ НЕШТА ІНШАЕ?
    Малога не адпускала трывога. Трэба як найхутчэй пагаварыць з Карлсанам, але так, каб не напалохаць
    яго занадта, бо хто ведае — а раптам Карлсан напужаецца так, што паляціць і ніколі болей не вернецца!
    Малы ўздыхнуў. Потым несхаць засунуў у рот лыжку кашы. Ён яе не глытаў, а проста трымаў на языку, быццам каштаваў. Малы быў з тых хударлявых кволенькіх хлопчыкаў з кепскім апетытам, якіх так шмат апошнім часам. Калі ён сядзеў за сталом, то заўсёды калупаўся ў ежы цэлую вечнасць.
    He надта смачная штука гэтая каша, думаў Малы. Можа, яна крыху пасмачнее, калі пасыпаць яе цукрам болей. Ён узяў цукарніцу, але ў той самы міг пачуў за акном гудзенне матора і — шух! — у кухню заляцеў Карлсан.
    — Здароўценькі, Малы! — крыкнуў ён. — Адгадай, хто самы лепшы з найлепшых сяброў, і адгадай, чаму ён прыляцеў акурат цяпер?
    Малы паспешліва праглынуў тое, што было ў ягоным роце.
    — Самы лепшы з найлепшых сяброў — гэта ты, Карлсан! Але чаму ты прыляцеў акурат цяпер?
    — Адгадай з трох разоў, — сказаў Карлсан. — Таму што я засумаваў па такім дурненькім хлопчыку, як ты, ці таму што я проста памыліўся і заляцеў не туды, хаця збіраўся зрабіць кола над Каралеўскім паркам, ці таму што я ўнюхаў кашу — давай, адгадвай!
    Твар Малога пасвятлеў ад радасці.
    — Таму што ты засумаваў па мне, — сарамліва выказаў ён здагадку.
    — Няправільна, — сказаў Карлсан. — I над паркам я лятаць не збіраўся, так што далей можаш не адгадваць.
    «Каралеўскі парк, — падумаў Малы, — о, туды Карлсану зусім нельга лятаць! Ды і ў іншыя месцы, дзе поўна людзей, якія змогуць яго пабачыць, таксама. Трэба нарэшце растлумачыць яму гэта».
    — Карлсан, паслухай, — пачаў Малы, але спыніўся, бо раптам заўважыў, што Карлсан незадаволены: ён закапыліў губу і хмура глядзеў на Малога.
    — Прылятаеш тут замораны голадам, — сказаў ён, — і каб жа табе хто крэсла прапанаваў, ды талерку паставіў, ды сурвэтку начапіў, ды кашы болей наваліў, прымаўляючы: «Лыжачку за маму, лыжачку за тату, лыжачку за цётку Аўгусту»!
    — Хто такая цётка Аўгуста? — зацікавіўся Малы.