Карлсан хітруе зноў
Астрыд Ліндгрэн
0+
Выдавец: Папуры
Памер: 208с.
Мінск 2020
Затое злыдзьму ён бачыў. Толькі падумаць: калі б ён не ведаў, што гэта проста Карлсан, а не сапраўдная злыдзьма, кроў застыла б у жылах, няма сумневаў! Сапраўды вусцішна пабачыць на свае вочы злыдзьму ў небе. Так і сам паверыш у казачны свет, падумаў Малы.
Злыдзьма праляцела пару разоў міма акна гасцёўні і зазірнула туды. Тое, што яна ўбачыла, яе
Карлсан адкрывае дзядзьку Юліусу казачны свет відавочна здзівіла і расчаравала, бо яна некалькі разоў паматляла галавой. Яна яшчэ не заўважыла Малога ў суседнім акне, а той не насмеліўся азвацца. Але Малы горача замахаў рукамі, і тады злыдзьма пабачыла яго. Яна памахала яму ў адказ, і чорны твар асвятліла шырокая ўхмылка.
Малы падумаў, што дзядзька Юліус і фрэкен Бок, відаць, не ўбачылі злыдзьму, бо іхняя размова-мармытанне працягвалася гэтак жа спакойна. Але раптам цішыню і спакой летняга вечара прарэзаў крык. Крычала яна, злыдзьма. Ой, як яна крычала — зусім як... Напэўна, зусім як злыдзьма, бо Малы ніколі ў жыцці не чуў такога крыку, і здавалася, што лямант гэты ідзе ажно з казачнага свету.
Болей ніякага мармытання з гасцёўні не чулася — павісла поўная цішыня.
Але злыдзьма імкліва заляцела да Малога і адным рыўком скінула з сябе хустку і кофту, выцерла з твару сажу аб фіранкі Бусэ — і вось у пакоі ўжо ніякая не злыдзьма, а проста Карлсан, які паспешліва закінуў вопратку, мятлу і ўсё злыдзьмаўскае прычындалле пад ложак Бусэ.
— Ведаеш што, — сярдзіта падскочыў Карлсан да Малога. — Трэба прапісаць у законе, каб старым людзям забаранялася вось так паводзіцца.
— Гэта як? Што яны рабілі? — зацікавіўся Малы.
Карлсан раззлавана паматляў галавой.
— Ён трымаў яе за руку! Ён сядзеў там і трымаў яе за руку! Яе — Страхмістрыню! Ну, што ты на гэта скажаш?
Карлсан уперыўся ў Малога, нібыта чакаў, што той самлее ад здзіўлення, а калі гэтага не здарылася, гыркнуў:
— Ты што, не чуеш, што я кажу? Яны сядзелі там і трымаліся за рукі — ат жа якія дурылы!
Карлсан ро&цда самым замо^ным бажссм
аступны дзень стаў для Малога незабыўным. Ён прачнуўся рана, прычым сам, а не ад крыкаў найлепшага ў свеце Карлсана, які прыляцеў яго будзіць. Малы здзівіўся і на дыбачках пабег у калідор, каб узяць газету. Ён хацеў пачытаць коміксы ў цішыні і спакоі, пакуль дзядзька Юліус не забярэ газету сабе. Але да коміксаў у гэты дзень так і не дайшло. Бедны Малы, ён нават не перагарнуў першую старонку! Бо на яго адтуль глядзеў вялізны загаловак, ад якога ў Малога выступіў халодны пот.
ТАЯМНІЦА РАЗГАДАНАЯ! ГЭТА БЫЎ HE ШПІЁН
Пад загалоўкам быў фотаздымак з мостам Вэстэрбрун, над якім ляцеў — так, Малы не памыліўся —
над мостам ляцеў Карлсан. Яшчэ там змяшчаўся здымак буйным планам, дзе Карлсан з ухмылкай паказваў свой складны прапелер і круцёлку на жываце, якая ўключала матор.
Малы чытаў і плакаў.
Учора ў рэдакцыю завітаў дзіўны госць. Прыгожы, спрэс разумны і ўзорна тоўсты мужчына ў сваім найлепшым веку — як ён сам прадставіўся — наведаў нас і запатрабаваў узнагароду дзесяць тысяч крон. Лятучая таямніца з Васастана — гэта ён сам, а не хто-небудзь іншы, запэўніў ён і дадаў, што ён ніякі не шпіён, і мы яму верым. ! «Я шпіёню толькі за такімі, як Страхмістрыня і Казачнік ' Юле», — сказаў ён. Гэта вельмі дзіцячыя і прастадушныя словы, і, наколькі мы разумеем, гэты наш «шпіён» — проста надзвычай тоўсты школьнік, найлепшы вучань у класе, як сцвярджае ён сам. Але ў хлопчыка ёсць тое, што прымусіць любое дзіця яму пазайздросціць. Гэта маленькі маторчык, з дапамогай якога ён можа лятаць, — вы бачыце яго на фота. Матор стварыў найлепшы ў свеце вынаходнік, сцвярджае хлопчык. Аднак расказаць падрабязней пра гэта ён адмовіўся. Мы зазначылі, што вынаходнік мог бы стаць мультымільянерам, калі б наладзіў масавую вытворчасць такіх матораў, на што хлопчык адказаў: «Вялікі дзякуй, не трэба забіваць неба лятучымі дзецьмі, хопіць мяне і Малога!»
Тут Малы ўсміхнуўся — а здорава ўсё ж, што Карлсан хоча лятаць з ім адным, а не з кімсьці яшчэ! — але потым шморгнуў носам і працягнуў чытаць.
Трэба прызнаць, хлопчык здаваўся не зусім нармальным. Размаўляў блытана, на нашы пытанні адказваў дзіўна і нават не захацеў назваць імёны сваіх бацькоў. «Маці ў мяне мумія, а бацька — Дуг Сноў», — урэшце сказаў ён. Больш мы ад яго нічога не дазналіся. «Сноў» гучыць як англійскае прозвішча, так што, магчыма, бацька хлопчыка — англічанін. У любым разе, верагодна, ягоны бацька — вядомы лётчык, калі мы слушна зразумелі няўцямную прамову хлопчыка. Відавочна, сын зацікавіўся палётамі дзякуючы бацьку. Хлопчык запатрабаваў адразу ж выдаць яму ўзнагароду. «Яе мушу атрымаць я, а не Філе ды Руле ці яшчэ які памаўзлюка», — сказаў ён. Усю суму ён папрасіў выдаць манетамі па пяць эрэ, «бо толькі пятакі — сапраўдныя грошы», патлумачыў ён. Ён пайшоў ад нас з кішэнямі, набітымі пятакамі. Па рэшту ён зойдзе з тачкай, як толькі зможа. «Глядзіце не прамантачце мае грошы, іначай прыляціць злыдзьма і забярэ вас», — папярэдзіў ён. Што ні кажыце, знаёмства з ім было займальнае, нават калі мы зразумелі не ўсё з таго, што ён кажа. «Запомніце, што вы заплацілі толькі прыблізна за адзін вялікі палец на маёй назе», — такія
былі яго развітальныя словы. Потым ён вылецеў у акно і пакіраваў у бок Васастана. Як ні дзіўна, прозвішча хлопчыка не Сноў, як у бацькі. Як так атрымалася, ён таксама адмовіўся патлумачыць. Ён ні на якіх умовах не захацеў раскрыць нашай газеце сваё сапраўднае імя, «бо Малы і супраць», як ён патлумачыў. Падобна, што ён вельмі
прывязаны да свайго малодшага сябра. Такім чынам, як і бы нашага госця ні звалі, мы не можам раскрыць яго I імені, але ж можам прынамсі сказаць, што пачынаецца
яно на «Карл», а заканчваецца на «сан». Але паколькі асоба не хоча паведамляць газеце сваё імя, то мы мяр• куем, што яна мае на гэта права. Таму мы і называлі
тут хлопчыка проста хлопчыкам, а не Карлсанам, як яго насамрэч завуць.
— «Падобна, што ён вельмі прывязаны да свайго малодшага сябра», — прамармытаў Малы і зноў шморгнуў носам. Але потым ён падышоў да шнурка ад званка і сярдзіта таргануў за яго. Наверсе прагучаў сігнал «Прылятай!»
I Карлсан прыляцеў. Ён загудзеў у акне, жвавы і вясёлы, як чмель.
— Ці пішуць сёння ў газеце што-небудзь асаблівае? — гулліва спытаў ён і выкапаў з зямлі персікавую костачку. — Прачытай мне, калі там Hernia сапраўды цікавае!
— Як табе не сорамна! — сказаў Малы. — Ты хіба не разумееш, што ўсё сапсаваў? Нас ніколі не пакінуць у спакоі, ні цябе, ні мяне.
— Няўжо нехта думае, што цябе трэба пакінуць у спакоі? — сказаў Карлсан і выцер запэцканыя ў зямлі далоні аб піжаму Малога. — Трэба, каб бабахала, каб весела было, а іначай я не гуляю, так і ведай. Ну давай, пачытай мне ўжо!
I пакуль Карлсан лятаў то так, то гэтак перад люстэркам, захапляючыся сабой, Малы яму чытаў.
Ён прапускаў месцы накшталт «надзвычай тоўстага школьніка», каб не засмучаць Карлсана, але ўсё астатняе прачытаў ад пачатку і да канца. Карлсан аж надзьмуўся ад задавальнення.
— «Займальнае знаёмства» — гэта пра мяне! Так, у гэтай газеце пішуць толькі праўду.
— «Падобна, што ён вельмі прывязаны да свайго малодшага сябра», — прачытаў Малы і сарамліва паглядзеў на Карлсана. — Таксама праўда?
Карлсан прыпыніў палёт, каб падумаць.
— Як ні дзіўна, праўда, — крыху неахвотна пагадзіўся ён. — Толькі падумаць, што нехта можа быць прывязаны да такога дурненькага хлопчыка, як ты! Гэта ўсё, вядома, ад маёй дабрыні, бо я самы добры і лагодны ў свеце... Ну, чытай далей!
Але Малы не змог чытаць далей, пакуль не праглынуў камяк у горле: усё ж ён і праўда падабаецца Карлсану! Тады астатняе ўсё няважна!
— А добра, што я сказаў ім, каб не друкавалі маё імя ў газеце, — сказаў Карлсан. — Гэта я выключна дзеля цябе зрабіў, бо ты ж у такой таямніцы мяне хочаш трымаць, што вы, што вы!
Потым ён схапіў газету і нейкі час замілавана разглядаў абодва фотаздымкі.
— Проста неверагодна, які ж я прыгожы, — сказаў ён. — А які я ўзорна тоўсты — гэта яшчэ больш неверагоцна, ты паглядзі!
Ён паднёс газету пад нос Малому. Але потым забраў назад і горача цмокнуў сваё фота, на якім паказваў круцёлку на жываце.
— Хой! Калі я бачу сябе, мне хочацца крыкнуць «ур-ра!» — сказаў ён.
Але Малы выхапіў у яго газету.
— Нельга, каб фрэкен Бок і дзядзька Юліус гэта ўбачылі, — сказаў ён. — Нізашто!
Ён засунуў газету як мага далей у шуфлядку стала. Праз хвіліну ў пакой зазірнуў дзядзька Юліус і спытаў:
— Малы, гаЕ ета ў цябе?
Малы паматляў галавой:
— He, не ў мяне!
У яго ж і праўда яе не было, бо яна ляжала ў шуфлядцы, патлумачыў ён потым Карлсану.
Але, здавалася, дзядзька Юліус не так ужо і пераймаўся газетай. Яму, відаць, было пра што падумаць, прычым думалася пра нешта прыемнае, бо ён
выглядаў незвычайна вясёлым. Да таго ж ён збіраўся ісці да лекара. Апошні раз. Праз пару гадзін дзядзька Юліус з’язджаў назад у Вэстэргётланд.
Фрэкен Бок дапамагла яму апрануць паліто, і Малы з Карлсанам чулі, як яна пераконвае яго, каб зашпільваўся на ўсе гузікі, акуратна пераходзіў дарогу і не курыў так рана.
— Што сталася з нашай Страхмістрыняй? — здзівіўся Карлсан. — Яна лічыць сябе ягонай жонкай?
Сапраўды, гэты дзень быў поўны нечаканасцей!
He паспеў дзядзька Юліус сысці, як фрэкен Бок кінулася камусьці тэлефанаваць. Яна размаўляла гучна, і Карлсан з Малым усё чулі.
— Алё, Фрыда? — бадзёра пачала яна. — Як ты там, нос на месцы?.. Сапраўды? Але я табе так скажу, за мой нос можаш болей не хвалявацца, бо я яго забіраю з сабой у Вэстэргётланд, я туды зараз пераязджаю... He, не працаваць — а замуж, уся такая непрыгожая — ну, што ты на гэта скажаш?.. Вядома, я магу табе сказаць, за каго, — за спадара Юліуса Янсана, за яго і нікога іншага... так, менавіта, лічы, што цяпер ты размаўляеш са спадарыняй Янсан, мая Фрыдачка... Ты расчулілася, плачаш... Ну, ну, Фрыда, годзе раўці, ты яшчэ захамутаеш якога-небудзь зладзюгу... Ну ўсё, няма часу, жаніх можа прыйсці ў любую хвіліну... Потым болей раскажу, мая Фрыдачка.
Карлсан вырачыўся на Малога.
— Ці існуюць якія-небудзь добрыя горкія лекі для тых, хто з’ехаў з глузду? — спытаў ён. — Бо калі існуюць, нам трэба зараз жа выдаць дзядзьку Юліусу вялікую-вялікую дозу!