• Газеты, часопісы і г.д.
  • Карлсан хітруе зноў  Астрыд Ліндгрэн

    Карлсан хітруе зноў

    Астрыд Ліндгрэн

    Выдавец: Папуры
    Памер: 208с.
    Мінск 2020
    50.89 МБ
    Малы і Карлсан, які жыве на даху
    Малы і Карлсан, які жыве на даху
    Карлсан прылятае зноў
    Карлсан прылятае зноў
    — Ты што, Карлсан, — спалохаўся Малы, — нельга ж дзверы так свідраваць... Навошта ты гэта зрабіў?
    — Каб падглядаць, чым яны там займаюцца, вядома, — адказаў Карлсан.
    — Фу, як не сорамна, — сказаў Малы. — Мама кажа, што нельга падглядаць у замочную адтуліну.
    — Яна такая разумная, твая мама, — сказаў Карлсан. — Яна ўсё слушна кажа. Замочная адтуліна — каб замыкаць дзверы, гэта з самой назвы зразумела. Але гэта не замочная адтуліна, а дзвярное вочка... Ты такі кемлівы, што сам здагадаешся, для чаго
    яно... вось, менавіта, — сказаў Карлсан яшчэ да таго, як Малы паспеў нешта адказаць.
    Карлсан выцягнуў з рота жуйку і закаркаваў дзірку, каб яе не было відаць.
    — Хой, хой, — сказаў ён. — Даўно ў нас не было вясёлага вечарка, але сёння мы дакладна пазабаўляемся.
    Потым Карлсан паляцеў са свердлам дадому.
    — У мяне яшчэ такія-сякія справы, — сказаў ён. — Але я вярнуся, калі запахне смажанай салакай.
    — А што ў цябе за справы? — спытаў Малы.
    — Адна маленькая хуткая справа, каб хоць, прынамсі, здабыць грошай сабе на марку, — сказаў Карлсан і паляцеў.
    Але ён і праўда вярнуўся, калі запахла смажанай салакай. За вячэрай ён быў у гуморы. Ён выняў з кішэні пятак і запхнуў яго ў кулак фрэкен Бок.
    — Гэта каб цябе крыху падбадзёрыць, — сказаў ён. — Купі сабе якую-небудзь фінціклюшку на шыю ці яшчэ што-небудзь такое!
    Фрэкен Бок адкінула манету.
    — Я цябе сама зараз адфінціклюшу! — сказала яна.
    Але тут акурат прыйшоў дзядзька Юліус, і фрэкен Бок, відавочна, не захацела фінціклюшыць Карлсана пры ім.
    — Яна робіцца такая лагодная і дзіўная, як толькі з’яўляецца Казачнік Юле, — сказаў пасля Карлсан Малому. Фрэкен Бок і дзядзька Юліус ужо, як звычайна, зачыніліся ў гасцёўні, каб папіць кавы сам-насам.
    — А зараз мы паглядзім, наколькі ўвогуле яны могуць быць жахлівыя, — сказаў Карлсан. — Я зраблю апошнюю спробу па-добраму, але потым пачну надзаляць ім бязлітасна і страшна.
    На здзіўленне Малога, ён дастаў з кішэні цыгару, запаліў яе і пагрукаў у дзверы. Ніхто не крыкнуў «Уваходзьце, калі ласка!», але Карлсан усё адно ўвайшоў, энергічна папыхваючы цыгарай.
    — Прабачце, гэта, напэўна, пакой для курцоў, — сказаў ён. — У такім разе я, мабыць, магу тут выкурыць цыгару?
    Але тут дзядзька Юліус проста раз’юшыўся. Ён выхапіў у Карлсана цыгару, разламаў яе напалам і сказаў, ігто калі ён яшчэ хоць раз убачыць, як Карлсан курыць, то так яго адлатошыць, што той павек не забудзе, і з Малым больш гуляць не дазволіць, за гэтым дзядзька Юліус прасочыць.
    Вусны Карлзана задрыжалі, вочы напоўніліся слязьмі, і ён прымерыўся даць дзядзьку Юліусу кухталя.
    — А я такі добры да цябе быў усе гэтыя дні, дурань такі, — сказаў ён, красамоўна зыркнуўшы на дзядзьку Юліусг.
    Але той выштурхаў яго з гасцёўні, рассоўныя дзверы зачыніліся, а потым пачулася, як шчоўкнула засаўка. Раней цзверы не замыкаліся.
    — Бачыш сам, — сказаў Карлсан Малому, — без надзаляння тут ніяк.
    Ён пагрукаў кулаком у дзверы і крыкнуў:
    — Ты мне і цыгару спаганіў, дурань!
    Потым ён засунуў руку ў кішэню штаноў і чымсьці там загрымеў. Гучала быццам манеты. Так, зусім як пятакі, як цэлая куча пятакоў.
    — Шчасце, што я багаты, — сказаў ён, і Малы затрывожыўся.
    — Адкуль у цябе столькі грошай?
    Карлсан таямніча падміргнуў яму.
    — Заўтра даведаешся, — сказаў ён.
    Малы яшчэ болын захваляваўся. А раптам Карлсан кудысьці злятаў і скраў гэтыя грошы! Тады ён нічым не лепшы за Філе і Руле... I праўда, а што, калі ён не толькі на яблычнай арыфметыцы знаецца? Малога гэта вельмі турбавала. Але ў яго не было болей часу пра гэта думаць, бо Карлсан ужо акуратна і ціха выкалупваў жуйку з дзвярнога вочка.
    — Ну вось, — сказаў ён і паглядзеў у дзірку. Але адразу ж адхіснуўся, нібыта ўбачыў штосьці жахлівае.
    — Як ім не сорамна! — сказаў ён.
    — Што яны робяць? — Малога разабрала цікаўнасць.
    — Я б і сам хацеў ведаць, — сказаў Карлсан. — Але гэтыя свавольнікі пераселі!
    Звычайна дзядзька Юліус і фрэкен Бок сядзелі на маленькай канапе, якую цудоўна было відаць праз дзвярное вочка. Там яны і знаходзіліся, калі Карлсан зайшоў да іх з цыгарай. Але цяпер яны адтуль зніклі. Малы сам змог пераканацца, калі зазірнуў у вочка. Яны, відаць, перайшлі на іншую канапу, якая стаяла ля акна, і гэта, сказаў Карлсан, было падступна і здрадліва. Сумленныя людзі, запэўніў ён, заўсёды сядзяць так, каб іх было бачна і ў вочка, і ў замочную адтуліну.
    Бедны Карлсан! Ён плюхнуўся на крэсла ў вітальні і няўцешна ўперыўся перад сабой. Упершыню здавалася, што ён упаў духам. Нялёгка прыняць, што твая цудоўная ідэя з дзвярным вочкам выявілася нічога не вартай!
    — Хадзем, — сказаў ён урэшце. — Пойдзем пашукаем што-небудзь у цябе, можа, сярод тваіх мэтлахаў знойдзем якіх цапстрыкаў ці добрых штуковін для надзаляння.
    Карлсан доўга корпаўся ў шуфлядках і скрынках Малога, але не знаходзіў нічога прыдатнага для надзаляння. Раптам ён прысвіснуў і выцягнуў доўгую шкляную трубку, з якой Малы звычайна страляў гарошынамі.
    — Тое, што трэба, — задаволена сказаў Карлсан. — Цапстрыка знайшлі, засталося адшукаць штуковіну!
    I ён знайшоў штуковіну, прычым выдатную. Гэта быў вялізны надзіманы шар.
    — Хой, хой, — сказаў Карлсан, і ягоныя пульхныя ручкі задрыжалі ад нецярплівасці, калі ён прывязваў шар да аднаго канца трубкі. Потым ён прыставіў трубку другім канцом да вуснаў і надзьмуў яго. Карлсан задаволена крэкнуў, калі ўбачыў непрыгожы твар, надрукаваны чорным колерам на жоўтым шары, які рос усё больш і больш, пакуль ён дзьмуў.
    — Гэта, мабыць, задумана як твар Месяца, — вырашыў Малы.
    — Гэта можа быць задумана як хоць што, — сказаў Карлсан і выпусціў з шара паветра. — Галоўнае, што гэтым можна надзаляць.
    I надзалянне выйшла цудоўнае. Яно атрымалася сапраўды цудоўнае, хаця Малы хіхікаў так, што ледзь усё не сапсаваў.
    — Хой, хой, — сказаў Карлсан і асцярожна прасунуў у вочка шкляную трубку з абвіслым, як анучка, шарам. Потым ён пачаў штомоцы дзьмуць у трубку, а Малы стаяў побач і хіхікаў — о, як бы ён хацеў вось цяпер сядзець у гасцёўні разам
    з фрэкен Бок і дзядзькам Юліусам і раптам убачыць вялізны твар Месяца, які надзімаецца ва ўсім сваім харастве, але не ў небе, дзе яму варта было б быць, а дзесьці ў змроку каля дзвярэй. У гэты час года, праўда, сапраўднага змроку не бывае, але ў гасцёўні ўсё ж было дастаткова цёмна, каб такая заблукалая поўня выглядала містычна і вусцішна, гэта Малому было ясна.
    — Мне трэба зрабіць прывідны рык, — сказаў Карлсан. — Панадзімай пакуль, каб паветра не выйшла!
    I Малы паслухмяна нахіліўся да трубкі і пачаў надзімаць, пакуль Карлсан выдаваў жахлівыя прывідныя рыкі. Напэўна, ад іх двое, што сядзелі ў гасцёўні, схамянуліся і ўбачылі нарэшце твар Месяца, таму што раптам пачуўся крык, якога чакаў Карлсан!
    — Крычыце-крычыце, — задаволена сказаў Карлсан, але потым прашаптаў:
    — А цяпер будзе самае цікавае!
    Ён дазволіў паветру вырвацца з шара, той нібы хрыпянуў і абвяў, зноў ператварыўшыся ў анучку. Карлсан паспешліва зацягнуў яго праз адтуліну назад і гэтак жа імкліва заляпіў вочка новай порцыяй жуйкі, а сам хутка, як вожык, знік пад столікам
    Карлсан алкрывае дзядзьку Юліусу казачны свет у вітальні — звыклай схованцы. Малы запоўз следам так шпарка, як мог.
    У наступную секунду яны пачулі, як засаўка адсунулася і дзверы адчыніліся. Фрэкен Бок высунула галаву з гасцёўні.
    — Мабыць, гэта ўсё ж дзеці, — сказала яна.
    Але за ёй стаяў дзядзька Юліус і горача пратэставаў.
    — Колькі я мушу табе даводзіць, што казачны свет поўніцца патаемнікамі і што толькі патаемнікі могуць пралятаць скрозь зачыненыя дзверы, як ты не разумееш?
    Тады фрэкен Бок рахмана адказала, што калі падумаць, то ўсё так і ёсць. Але яна відавочна не жадала дазваляць розным патаемнікам з казачнага свету, каб тыя заміналі ёй папіваць каву з дзядзькам Юліусам, бо вельмі хутка яна зноў завабіла яго за сабой на канапу. Карлсан і Малы засталіся ў вітальні, і глядзець ім заставалася толькі на зачыненыя дзверы. Задавальненне так сабе, падумаў Малы. Карлсан, напэўна, думаў тое самае. Так, ён дакладна думаў тое самае!
    I тут раптам зазваніў тэлефон. Малы адказаў. Гэта быў голас нейкай цётачкі, якая хацела паразмаўляць з фрэкен Бок. Малы здагадаўся, што гэта Фрыда
    з Фрэйгатан, і, да свайго сораму, узрадаваўся. Цяпер ён меў поўнае права перашкаджаць фрэкен Бок, і хаця ён быў добрым хлопчыкам, але часам любіў пагарэзаваць.
    — Фрэкен Бок, вас да тэлефона! — крыкнуў ён і пагрукаў у дзверы.
    Але марна.
    — Скажы, што я занятая, — крыкнула ў адказ фрэкен Бок.
    Hi патаемнікі, ні фрыды не маглі адарваць яе ад кавы і ад дзядзькі Юліуса. Малы вярнуўся да тэлефона і перадаў словы фрэкен Бок Фрыдзе, але тая пачала распытваць, чым гэта такім занятая яе сястра, калі яна зможа перазваніць і ўсё такое. Урэшце Малы сказаў:
    — Вы лепей самі ўсё заўтра ў яе спытайце!
    Потым ён паклаў слухаўку і азірнуўся, дзе там Карлсан. Але той знік. Малы пашукаў яшчэ і знайшоў яго ў кухні. Дакладней, на адчыненым акне. На падаконні верхам на найлепшай мамінай мятле сядзела нешта, што мусіла быць Карлсанам, хаця выглядала яно як маленькая ведзьма ці варажбітка: твар чорны, на галаве хустка, а на плячах вядзьмарская мантыя ў кветачкі — старая бабуліна лёгкая кофта, якую яна забыла ў каморы, калі гасцявала апошні раз.
    — He, Карлсан, — захваляваўся Малы, — табе нельга зноў лятаць на вачах у дзядзькі Юліуса.
    — Гэта не Карлсан, — сказаў Карлсан глуха, — гэта злыдзьма, дзікая і страшэнная!
    — Злыдзьма? — перапытаў Малы. — Што гэта, такая ведзьма?
    — Так, але страшнейшая, — сказаў Карлсан. — Злыдзьмы нашмат злейшыя на людзей. Раззлуеш TaKyra — нападзе без папярэджання.
    — Але... — запнуўся Малы.
    — Яны самыя небяспечныя ва ўсім казачным свеце, — заявіў Карлсан. — I я ведаю парачку, у якой зараз ад выгляду злыдзьмы валасы стануць дыбарам.
    I злыдзьма вылецела ў чэрвеньскі блакіт, у чарадзейнае сутонне. Малы стаяў і не ведаў, што яму рабіць. Але потым прыдумаў і пабег у пакой Бусэ. Адтуль ён пабачыць не горш за дзядзьку Юліуса і фрэкен Бок, як злыдзьма залятае ў гасцёўню.
    Паветра ў пакоі здавалася задушлівым, і Малы адчыніў акно. Ён вызірнуў адтуль і ўбачыў, што акно гасцёўні таксама адчыненае — насустрач летняй ночы і казачнаму свету! Малы падумаў, што дзядзька Юліус і фрэкен Бок сядзяць там і нават не здагадваюцца, няшчасныя, што злыдзьмы існуюць. Яны былі так блізка ад яго, што ён мог чуць іх мармытанне. Шкада, што нельга іх пабачыць!