• Газеты, часопісы і г.д.
  • Карлсан хітруе зноў  Астрыд Ліндгрэн

    Карлсан хітруе зноў

    Астрыд Ліндгрэн

    Выдавец: Папуры
    Памер: 208с.
    Мінск 2020
    50.89 МБ
    Малы і Карлсан, які жыве на даху
    Малы і Карлсан, які жыве на даху
    Карлсан прылятае зноў
    Карлсан прылятае зноў
    Але Малы пра такія лекі нічога не ведаў.
    Карлсан спачувальна ўздыхнуў, а калі дзядзька Юліус вярнуўся ад лекара, ён ціха падышоў да яго і паклаў яму ў руку манетку ў пяць эрэ.
    — Навошта мне гэта? — спытаў дзядзька Юліус.
    — Купі сабе што-небудзь прыемнае, — цяжка вымавіў Карлсан, — табе гэта трэба.
    Дзядзька Юліус падзякаваў, але сказаў, што ён і без пятакоў вельмі шчаслівы і ўсцешаны.
    — Хаця вы, хлопчыкі, вядома, будзеце засмучаныя, калі я скажу, што збіраюся забраць ад вас цётку Хільдур.
    — Цётку Хільдур? — не зразумеў Карлсан. — Гэта яшчэ хто такая?
    Калі Малы яму патлумачыў, ён доўга рагатаў.
    Але дзядзька Юліус працягваў распісваць, які ён шчаслівы. Гэтых дзён яму ніколі не забыць, сказаў ён. Спачатку яму чароўным чынам адкрыўся казачны свет! Вядома, часам, калі ведзьмы ляталі перад акном, было страшнавата, але...
    — He ведзьмы, — сказаў Карлсан, — а злыдзьмы — дзікія, страшэнныя і жахліва вусцішныя!
    Але ўсё адно, працягваў дзядзька Юліус, добра адчуваць, што жывеш у тым самым свеце, што і твае продкі. Хаця найлепшы падарунак гэтых дзён — казачная прынцэса на імя Хільдур. Неўзабаве ў іх будзе вяселле!
    — Казачная прынцэса на імя Хільдур, — паўтарыў Карлсан з аганьком у вачах. Ён доўга смяяўся, потым паглядзеў на дзядзьку Юліуса, паматляў галавой і зноў засмяяўся.
    Фрэкен Бок тупала па кухні і была такой вясёлай, якой Малы яе ніколі не бачыў.
    — Мне таксама падабаюцца ведзьмы, — сказала яна, — бо калі б тое страхоцце не праляцела за акном і не напалохала нас у той вечар, то ты, Юліус, не кінуўся б мне на шыю, і нічога б тады не было.
    Карлсан уздрыгнуў.
    — Вельмі міла, — пачаў ён сярдзіта, але потым толькі пацепнуў плячыма. — Хаця гэта з’ява банальная. Але я лічу, што злыдзьмаў у Васастане нам болей не трэба.
    А фрэкен Бок усё хадзіла і хадзіла, і чым болып яна думала пра вяселле, тым весялейшай рабілася.
    — Ты, Малы, пойдзеш з намі на вяселле, — пагладзіла яна яго па шчацэ. — Я табе пашыю чорны аксамітны гарнітур — уяўляеш, які ты будзеш прыгажунчык?
    Малога перасмыкнула. Чорны аксамітны гарнітур... Ды Крыстэр з Гунілай яго да смерці абсмяюць!
    А вось Карлсан не засмяяўся, а ўзлаваўся.
    — Я з вамі не гуляю, калі мяне таксама не пусцяць на вяселле, — сказаў ён. — Я таксама хачу чорны
    аксамітны гарнітур, таксама хачу быць прыгажунчыкам, а іначай я проста не гуляю!
    Тут ужо фрэкен Бок засмяялася.
    — Анягож, цудоўнае вяселле будзе ў нас, калі мы пусцім цябе ў царкву!
    — Вось і я так думаю, — жыва падхапіў Карлсан. — Я мог бы стаяць ззаду за табой у сваім чорным аксамітным гарнітуры і махаць вушамі ды час ад часу даваць салют, бо на вяселлі ж мусіць быць салют!
    Дзядзька Юліус быў такі шчаслівы, што яму хацелася ўсіх радаваць, і ён дазволіў Карлсану таксама прысутнічаць на вяселлі. Але тады фрэкен Бок сказала, што калі Карлсан збіраецца прыйсці, то яна лепш увогуле не пойдзе замуж.
    Надышоў вечар. Малы сядзеў на ганку Карлсанавага дамка і глядзеў, як спускаюцца прыцемкі і па ўсім Васастане, па ўсім Стакгольме, куды сягае вока, загараюцца агні.
    У гэты вечар ён сядзеў побач з Карлсанам, і ўсё было так цудоўна. Недзе там, у Вэстэргётландзе, якраз цяпер падышоў да станцыі цягнік і з яго выходзіў дзядзька Юліус. Недзе там, у Балтыйскім моры, белы карабель з мамай і татам на борце трымаў курс на Стакгольм. Фрэкен Бок суцяшала Фрыду ў доме на вуліцы Фрэйгатан. Бімба забраўся спаць у свой кошык. А тут, на даху, побач са сваім найлепшым сябрам сядзеў Малы, і яны разам елі булачкі з вялікага пакета — смачныя, свежыя булачкі, спечаныя фрэкен Бок, — гэта было цудоўна. I ўсё адно Малога нешта трывожыла. У таго, каму
    выпала быць найлепшым сябрам Карлсана, не бывае спакою.
    — Я спрабаваў прыглядаць за табой, як толькі мог, — сказаў Малы. — Я праўда стараўся. Але што цяпер будзе, я не ведаю.
    Карлсан узяў яшчэ адну булачку і праглынуў яе цалкам.
    — Які ж ты дурны! Яны ж цяпер не змогуць здаць мяне ў рэдакцыю і атрымаць кучу пятакоў, я гэтаму паклаў канец! Філе, Руле і ўсяму іхняму кодлу цяпер нецікава паляваць на мяне, разумееш?
    Малы таксама ўзяў сабе булачку і задумліва яе ўкусіў.
    — He, гэта ты дурны, — сказаў ён. — Увесь Васастан будзе кішэць народам, мноства разявак захочуць паглядзець, як ты лятаеш, будуць спрабаваць скрасці твой матор і ўсякае такое.
    Карлсан ухмыльнуўся.
    — Ты праўда так думаеш? Прынамсі, гэта значыць, у нас раз-пораз будуць надарацца вясёлыя вечаркі!
    — Вясёлыя вечаркі, — сярдзіта перадражніў Малы. — Ды ў нас ніколі больш не будзе спакойнай хвіліны, кажу табе. Hi ў цябе, ні ў мяне.
    Карлсан выглядаў яшчэ больш задаволеным.
    — Што ж, трэба спадзявацца, што так яно і будзе.
    Малы раззлаваўся па-сапраўднаму.
    — Ну а як дасі гэтаму рады? — абурыўся ён. — Што ты будзеш рабіць, калі сюды заявяцца натоўпы людзей?
    Тады Карлсан схіліў галаву набок і паглядзеў на Малога з-пад чупрыны.
    — Ёсць тры спосабы, і ты іх ведаеш. Надзаляцв, хітраваць і фігураваць. I я збіраюся ўжыць усе тры.
    У яго быў такі хітры выгляд, што Малы не мог не засмяяцца, хоць і не збіраўся. Ён хіхікнуў — спачатку ціха, але потым смех, як бурбалкі, пачаў вырывацца з яго, і чым больш ён смяяўся, тым больш вясёлым рабіўся Карлсан.
    — Хой, хой, — сказаў ён і штурхануў Малога так, што той ледзьве не кульнуўся з ганка. А Малы тады засмяяўся яшчэ болын і падумаў, што самае вясёлае толькі пачынаецца.
    А Карлсан сядзеў на ганку і замілавана разглядаў два чорныя вялікія пальцы, што выглядвалі з падраных шкарпэтак.
    — He, не буду іх прадаваць, — сказаў ён. — Больш не прасі мяне, Малы! He прадам, бо гэтыя пальцы належаць самаму заможнаму багацею ў свеце, і яны больш не прадаюцца.
    Ён засунуў руку ў кішэню і задаволена загрымеў россыпам пятакоў.
    — Хой, хой, багаты, прыгожы, спрэс разумны і ўзорна тоўсты мужчына ў сваім найлепшым веку — гэта я. Найлепшы ў свеце ва ўсіх сэнсах Карлсан, разумееш, Малы?
    — Разумею, — сказаў Малы.
    Але ў кішэнях Карлсана былі не толькі пятакі — там быў яшчэ і ягоны маленькі пісталет. He паспеў Малы запярэчыць, як Карлсан бабахнуў такім стрэлам, што рэха ад яго пракацілася па ўсім Васастане.
    «Ну, пачалося», — падумаў Малы, бо ўбачыў, як у суседніх дамах адчыняюцца вокны, і пачуў узрушаныя галасы. Карлсан заспяваў, пагойдваючы двума чорнымі вялікімі пальцамі ў такт:
    Трэба, каб бабахала, каб весела было —
    вось так: бабах, бубух, бабам, бубум, тра-ла-ло!
    Каб імянінных булачак быў поўны дом, вось так! Бах, бух, бам, бум, бом!
    Хай мне крычаць:
    «Здароўценькі! Віншуем! Ура!» —
    I дораць падарункі, каб аж бах-тарарах!
    Вось так: хой, хой, хой!
    Вось так: вой, вой, вой!
    Вось так: бах, бубух, бабам, бубум і бом!
    АСТРЫД ЛІНДГРЭН (1907—2002) добра ведаюць ва ўсім свеце. Яе кнігі перакладзены больш чым на сто моў і выдадзены агульным накладам прыкладна 160 мільёнаў асобнікаў.
    Першая кніга пісьменніцы — «Піпі Доўгаяпанчоха» — выйшла ў 1945 годзе, адразу пасля Другой сусветнай вайны, і вельмі хутка стала папулярнай. Яна перакладзена на семдзесят моў. Потым Астрыд Ліндгрэн напісала яшчэ восемдзесят кніг. Па многіх з іх былі зняты фільмы, серыялы, пастаўлены спектаклі.
    «Чалавецтва занятае дзвюма вялікімі рэчамі: смерцю і любоўю. Яны хвалююць кожнага незалежна ад узросту. He трэба, каб кнігі палохалі дзяцей, але важна, каб мастацтва казала ім праўду гэтак жа, як і дарослым», — лічыла пісьменніца.
    У сваіх творах Астрыд Ліндгрэн часта паказвала тое асяроддзе, у якім сама жыла. Яна нарадзілася
    ў Насе, на хутары Вімербю, і шчаслівае дзяцінства на прыродзе адлюстравана ў многіх яе кнігах. Піпі Доўгаяпанчоха, Эміль, Карлсан, які жыве на даху, Браты Львінае сэрца, дзеці з Бюлербю, Роні, дачка разбойніка... Мільёны дзяцей і дарослых па ўсім свеце любяць гэтых персанажаў і адчуваюць сябе як дома на віле Кавардакуле, у замку разбойнікаў або на даху стакгольмскага дома.
    Астрыд была смелай і моцнай асобай, якая змагалася за правы дзяцей, выступала супраць гвалту і за гуманнае абыходжанне з жывёламі. Яна адыграла важную ролю ў фарміраванні грамадскай думкі ў Швецыі. Немагчыма пераацаніць значэнне пісьменніцы для ўсёй еўрапейскай культуры.
    «Я хачу пісаць для чытачоў, якія ўмеюць ствараць цуды. Дзеці ствараюць цуды, калі чытаюць. Вось чаму дзецям патрэбны кнігі».
    ПА ПЫТАННЯХ НАБЫЦЦЯ КНІГ ЗВЯРТАЙЦЕСЯ:
    г. Мінск, тэл. (8-10-375-17) 272-29-75;
    e-mail: popuri@mail.ru; mail@popuri.ru; www.popuri.ru; г. Масква, ТАА «Выдавецкі дом “Белкніга”», тэл. (495) 276-06-75; e-mail: popuri-mos@mail.ru, popuri-m@mail.ru.
    ERE ©
    Літаратурна-мастацкае выданне
    ЛІНДГРЭН Астрыд
    КАРЛСАН ХІТРУЕ ЗНОЎ
    Для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту
    Пераклад са шведскай мовы—Алеся Башарымава Мастак —Арсен Джанік’ян
    Адказны рэдактар —Наталля Давыдоўская Стылістычны рэдактар — Паліна Грынчанка Вёрстка — Вадзім Нога Карэктар — Віктар Іваноў Афармленне вокладкі — Ніна Дулуб
    Падпісана ў друк 04.12.2019. Фармат 70x90 1/16. Папера афсетная. Друк афсетны. Ум. друк. арк. 15,21. Тыраж 2100 экз. Заказ 0592.
    Дата вытворчасці: студзень 2020 г.
    ТАА «Папуры». Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў №1/151 ад 24.01.2014.
    Рэспубліка Беларусь, 220113, г. Мінск, вул. Мележа, 5, корп. 2, к. 403.
    Надрукавана ў друкарні «Фактор-Друк».
    Украіна, 61030, г. Харкаў, вул. Саратаўская, 51.
    Тэл.: + 380 57 717 53 57.