• Газеты, часопісы і г.д.
  • Малы і Карлсан, які жыве на даху  Астрыд Ліндгрэн

    Малы і Карлсан, які жыве на даху

    Астрыд Ліндгрэн

    Выдавец: Папуры
    Памер: 168с.
    Мінск 2019
    37.46 МБ
    Карлсан прылятае зноў
    Карлсан прылятае зноў
    Карлсан хітруе зноў
    Карлсан хітруе зноў
    Астрыд Ліндгрэн
    Photo JACOB FORSELL
    1907-2002
    
    Пераклад са шведскай Алесі Башарымавай
    Мастак
    Арсен Джанік’ян
    Мінск
    УДК 821.113.6-34-93
    ББК 84(4Шве)-44
    Л59
    ASTRID LINDGREN «Lillebror och Karlsson pa taket» First published in 1955 by Rabdn & Sjogren, Sweden
    For more information about Astrid Lindgren, see www.astridlindgren.com. All foreign rights are handled by The Astrid Lindgren Company, Lidingo, Sweden.
    For more information, please contact info@astridlindgren.se
    Для малодшага i сярэдняга школьнага ўзросту
    jOk ASTRID Ю LINDGREN
    COMPANY
    Ліндгрэн, Астрыд
    Л59 Малы і Карлсан, які жыве на даху : [для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту] / Астрыд Ліндгрэн ; пер. са швед. А. Башарымава ; маст. А. Джанік'ян. — Мінск : Папуры, 2019. —168 с.: іл.
    ISBN 978-985-15-4259-4.
    Гісторыю пра Малога і Карлсана, які жыве на даху, добра ведаюць і любяць дзеткі і іх бацькі ва ўсім свеце. Гумар, займальнасць і незвычайная чуласць да дзіцячай душы — адметнасць твораў Астрыд Ліндгрэн.
    Упершыню на беларускай мове выходзяць усе тры кнігі цыкла. Чытайце працяг гісторыі ў нашых выданнях «Карлсан прылятае зноў» і «Карлсан хітруе зноў». А пяшчотныя акварэльныя малюнкі ўкраінскага мастака Арсена Джанік’яна зробяць чытанне яшчэ цікавейшым і па-сапраўднаму незабыўным.
    УДК 821.113.6-34-93
    ББК 84(4Шве)-44
    ISBN 978-985-15-4259-4	© Text: Astrid Lindgren / The Astrid Lindgren Company
    © Арсен Джанік’ян, ілюстрацыі, 2018
    © Пераклад. Афармленне. Выданне на беларускай мове. ТАА «Папуры», 2019
    ЭМССШ
    Карлсан,	які жыве на даху	 7
    Карлсан	будуе вежу 	 21
    Карлсан	гуляе ў намёт	 37
    Карлсан	ідзе ў заклад 	 55
    Карлсан	хітруе 	 79
    Карлсан	гуляе ў прывіда 	103
    Карлсан чаруе з хітрунскім сабакам Альбергам 	124
    Карлсан ідзе на дзень народзінаў 	146
    ^арлсан, де жь^с на дху
    а самай звычайнай стакгольмскай вуліцы ў самым звычайным доме жыве самая звычайная сям’я на прозвішча Свантэсан. Яна складаецца з самага звычайнага таты, самай звычайнай мамы і трох самых звычайных дзяцей: Бусэ, Бэтан і Малога.
    «Ніякі я не звычайны Малы», — кажа Малы. Але гэта ён хлусіць. Вядома, ён звычайны. У свеце столькі хлопчыкаў, якім сем гадоў, у якіх блакітныя вочы, кірпаты нос, нямытыя вушы і вечныя дзіркі на каленках, што Малы, безумоўна, самы што ні ёсць звычайны.
    Бусэ пятнаццаць гадоў, ён любіць футбол і кепска вучыцца ў школе, так што і ён зусім сабе звычайны. А Бэтан чатырнаццаць, і валасы ў яе сабраныя ў хвост, зусім як у іншых звычайных дзяўчатак.
    На ўвесь дом ёсць толькі адна незвычайная асоба — гэта Карлсан, які жыве на даху. Ужо тое, што ён там жыве, вельмі незвычайна. Можа, дзенебудзь у свеце гэта нікога не здзівіла б, але ў Стакгольме амаль ніколі не бывае, каб нехта жыў у малюпасенькім дамочку на даху. А вось Карлсан жыве. Гэта вельмі маленькі, круглы і самаўпэўнены спадар, які да таго ж умее лятаць. Усе ўмеюць лятаць на самалётах або верталётах, а вось лятаць сам па сабе здольны толькі Карлсан. Ён проста паварочвае круцёлку — яна ў яго прыблізна там, дзе пуп, — і — шух! — у яго на спіне заводзіцца мудрагелісты маторчык. Карлсан стаіць нейкі час нерухома, пакуль маторчык раскручваецца. I вось калі той набірае патрэбную хуткасць, Карлсан уздымаецца і, лунаючы, адлятае так гожа і ўзнёсла, нібы ён які-небудзь начальнік канторы — калі толькі магчыма ўявіць начальніка канторы з маторам на спіне.
    Карлсан выдатна пачуваецца ў сваім дамочку на даху. Вечарамі ён сядзіць у сябе на ганку, курыць люльку і глядзіць на зоркі. Вядома, з даху зоркі бачныя нашмат лепей, чым з якога іншага месца ў доме, таму, папраўдзе, дзіўнавата, што ніхто болей на даху не жыве. Але жыхары дома не здагадваюцца, што можна жыць і там. Яны нават не ведаюць, што наверсе ёсць Карлсанаў дамок, бо той вельмі
    дбайна схаваны за вялікім комінам. Дый, дарэчы, амаль ніхто не заўважае такіх маленечкіх дамкоў, як у Карлсана, нават калі аб іх спатыкнецца. Адзін камінар неяк быў заўважыў Карлсанаў дамок, акурат калі мусіў спускацца ў комін, і здзівіўся не на жарт.
    — Нічога сабе, — прамармытаў ён. — Ты глядзі — дом. Вось дык дзіва, сапраўдны дамок, ды яшчэ дзе — проста на даху! I як ён сюды трапіў?
    Але потым ён пачаў чысціць комін і зусім забыўся на дамок ды больш пра яго не ўспамінаў.
    Вядома, Малы радаваўся, што пазнаёміўся з Карлсанам, бо там, куды ён прылятаў, пачыналіся захапляльныя прыгоды. Карлсан, мабыць, таксама радаваўся, што пазнаёміўся з Малым: што ні кажы, а жыць на самоце ў дамку, дзе пра цябе ніхто не ведае, бадай, не надта весела. Пэўна, здорава, калі ты прылятаеш, а цябе вітаюць: «Здароўценькі, Карлсан!»
    Вось як пазнаёміліся Малы і Карлсан.
    У гэты дзень усё ішло абы-як, і Малы не адчуваў ніякай радасці ад таго, што ён Малы. Зазвычай быць Малым цудоўна, бо ён жа пястунчык і ўлюбёнец усёй сям’і і ўсе патураюць яму, як толькі могуць. Але здараюцца і цяжкія дні, як цяпер. Мама насварылася, што ён ізноў падраў штаны, Бэтан сказала: «Смаркачы вытры, шмэндрык!» — а тата быў вельмі незадаволены, што ён позна вярнуўся са школы.
    — Чаго ты туляешся па вуліцах? — сказаў тата.
    Туляешся па вуліцах! Тата ж не ведаў, што Малы сустрэў сабаку. Мілага, прыгожага сабаку, які абнюхаў яго і паматляў яму хвастом з такім выглядам, нібыта хацеў быць сабакам Малога.
    Ён бы ім стаў у тую ж хвіліну, калі б гэта залежала толькі ад Малога. Але тата з мамай нізашто не хацелі мець сабаку ў доме. Дый, дарэчы, аднекуль раптам з’явілася цётка і паклікала: «Рыкі, сюды!» — і Малы адразу зразумеў, што гэты сабака ніколі не будзе ягоным.
    — Выглядае на тое, што свайго сабакі ў мяне не прадбачыцца да самай смерці, — горка сказаў Малы тым днём, калі ўсё ішло абы-як. — Вось у цябе, мама, ёсць тата, Бусэ і Бэтан заўсёды разам, а ў мяне дык зусім нікога няма.
    — Любы ты наш Малы, у цябе ж ёсць мы ўсе, — сказала мама.
    — Дзе ўжо — няма! — яшчэ гарчэй сказаў Малы, бо яму раптам падалося, што ў яго і праўда нікога няма ва ўсім свеце. Але адно, прынамсі, у яго было: свой пакой. I ён пайшоў туды.
    Стаяў светлы, прыгожы, цёплы вечар, і акно было адчыненае. Белыя фіранкі павольна ўздымаліся і ападалі, нібыта махалі бляклым зорачкам у вясновым небе. Малы падышоў да акна, каб паглядзець
    на вуліцу. Ён думаў пра таго мілага сабаку і спрабаваў уявіць, што той робіць цяпер. Можа, ляжыць у сваім кошыку-ляжанцы дзе-небудзь на кухні, а побач з ім сядзіць хлопчык — іншы хлопчык, а не Малы — і гладзіць яго калматую галаву, прыгаворваючы: «Рыкі, ты добры сабака!»
    Малы цяжка ўздыхнуў. I тут ён пачуў ціхі гуд. Гуд мацнеў, мацнеў, і раптам да акна павольна падляцеў маленькі таўсматы дзядзечка. Гэта быў Карлсан, які жыве на даху, толькі Малы яшчэ пра яго не ведаў.
    Карлсан акінуў Малога доўгім позіркам і паплыў у паветры далей. Палятаў над дахам насупраць, выпісаў круг вакол коміна, а пасля скіраваўся назад да акна Малога. Цяпер ён набраў хуткасць і прасвістаў міма хлопчыка амаль як рэактыўны самалёцік. Некалькі разоў ён так праносіўся побач, а Малы стаяў сабе ціха ды чакаў. У жываце прабірала ад захаплення: не кожнага дня таўсматыя дзядзечкі лятаюць перад вокнамі! Урэшце Карлсан запаволіўся перад самым карнізам.
    — Здароўценькі! — сказаў ён. — Можна ненадоўга прызямліцца?
    — Можна, калі ласка, — сказаў Малы. — А не складана так вось лятаць? — дадаў ён крыху пасля.
    — Толькі не для мяне, — важна адказаў Карлсан. — Для мяне ў гэтым няма нічога складанага. Бо я найлепшы ў свеце лятун. Але не параіў бы ўсялякім мяхам, набітым сенам, спрабаваць за мной паўтарыць.
    Малы адчуў, што ён сам акурат і быў такім «мехам, набітым сенам», і цвёрда вырашыў не спрабаваць паўтарыць Карлсанавы манеўры.
    — Як цябе завуць? — спытаў Карлсан.
    — Малы, — адказаў Малы. — Хаця насамрэч мяне завуць Свантэ Свантэсан.
    — Ты падумай, як па-рознаму бывае! Вось мяне дык завуць Карлсан, — сказаў Карлсан. — Проста Карлсан і нічога іншага. Здароўценькі, Малы.
    — Здароўценькі, Карлсан, — сказаў Малы.
    — Колькі табе гадоў? — спытаў Карлсан.
    — Сем, — адказаў Малы.
    — Гэта добра. Так трымаць! — сказаў Карлсан.
    Ён спрытна перакінуў праз акно таўсматую ножку і ўвайшоў у пакой Малога.
    — А табе колькі гадоў? — пацікавіўся Малы, бо яму падалося, што Карлсан занадта дзяціны для дзядзечкі.
    — Колькі мне гадоў? — паўтарыў Карлсан. — Я мужчына ў сваім найлепшым веку — гэта адзінае, што я магу сказаць.
    Малы не ведаў, што гэта значыць — быць мужчынам у сваім найлепшым веку. Ён задумаўся: а можа, ён таксама мужчына ў сваім найлепшым веку, толькі не ведае пра гэта? Таму асцярожна спытаў:
    — А які век найлепшы?
    — Любы! — задаволена сказаў Карлсан. — Прынамсі, калі гэта датычыць мяне. Я прыгожы, спрэс
    Карлсан, які жыве на даху разумны і ўзорна тоўсты мужчына ў сваім найлепшым веку.
    Потым ён узяў з кніжнай паліцы паравую машыну Малога.
    — Запусцім гэтую штуку? — прапанаваў ён.
    — Нельга, тата не дазваляе, — сказаў Малы. — Без таты ці Бусэ мне нельга яе запускаць.
    — Без таты, Бусэ або Карлсана, які жыве на даху, — сказаў Карлсан. — Найлепшы ў свеце запускальнік паравых машын — гэта Карлсан, які жыве на даху. Так і перадай свайму тату.
    Ён спрытна схапіў пляшку з дэнатуратам, што стаяла каля паравой машыны, напоўніў маленькую спіртоўку і запаліў яе. Хоць Карлсан і быў найлепшым у свеце запускальнікам паравых машын, але ўсё ж праліў на паліцу цэлую лужыну дэнатурату. Лужына загарэлася, і вакол паравой машыны заскакалі вясёлыя сінія язычкі полымя. Малы ўскрыкнуў і кінуўся да паліцы.
    — Спакойна, толькі спакойна, — сказаў Карлсан, адхіляючы яго пульхнай ручкай.
    Але Малы не мог сядзець спакойна і глядзець на гэты пажар. Ён схапіў старую анучу і патушыў вясёлыя язычкі агню. Там, дзе яны танчылі, на лакавай паверхні паліцы засталося некалькі вялікіх, брыдкіх плям.
    — Паглядзі, якая цяпер паліца! — захваляваўся Малы. — Што скажа мама?
    — Ат, гэта з’ява банальная, — сказаў Карлсан, які жыве на даху. — Парачка дробных плямак на паліцы — гэта з’ява банальная, так і перадай сваёй маме.
    Ён апусціўся на каленкі перад паравой машынай, вочы яго гарэлі.
    — Зараз затарахціць як мае быць! — сказаў ён.
    I праўда, хутка машына завялася. «Tax-TaxTax!» — замармытала яна. О, гэта была найцудоўнейшая паравая машына, якую толькі можна было ўявіць, і Карлсан выглядаў такім гордым і шчаслівым, нібыта сам стварыў яе!
    — Трэба праверыць засцерагальны кла