• Газеты, часопісы і г.д.
  • Малы і Карлсан, які жыве на даху  Астрыд Ліндгрэн

    Малы і Карлсан, які жыве на даху

    Астрыд Ліндгрэн

    Выдавец: Папуры
    Памер: 168с.
    Мінск 2019
    37.46 МБ
    Карлсан прылятае зноў
    Карлсан прылятае зноў
    Карлсан хітруе зноў
    Карлсан хітруе зноў
    лсан, і сур’ёзна адказаў:
    — He, хлопчык там быў толькі адзін — я.
    У мамы і праўда выматаліся нервы. Яна разам з татам, Бусэ, Бэтан і кучай іншых людзей стаяла
    на вуліцы і чакала Малога. Мама кінулася да яго, абняла і то плакала, то смяялася. А тата пранёс яго на руках да самай кватэры і ўвесь час моцна туліў да сябе. А Бусэ сказаў:
    — Ты нас да смерці перапалохаў, Малы.
    А Бэтан дык таксама заплакала і сказала:
    — Ніколі так болын не рабі, запомні гэта!
    Калі Малы крыху пазней ляжаў у сваім ложку, усе сабраліся вакол яго, нібы гэта быў ягоны дзень народзінаў. Але тата сказаў вельмі сур’ёзна:
    — Хіба ты не разумеў, што мы будзем хвалявацца? Хіба не разумеў, што мама будзе плакаць і бедаваць?
    Малы павярнуўся ў ложку.
    — Чаго вам было хвалявацца?.. — прамармытаў ён.
    Мама моцна-моцна абняла яго і сказала:
    — А раптам бы ты ўпаў! А раптам бы мы цябе страцілі!
    — А што, вы б тады шкадавалі? — з надзеяй спытаў Малы.
    — Вядома, яшчэ пытаеш! — сказала мама. — Мы ні за якія грошы ў свеце не захочам з табой расстацца, ты ж гэта ведаеш сам.
    — Што, нават за сто тысяч мільёнаў крон? — спытаў Малы.
    — Нават за сто тысяч мільёнаў крон!
    — Гэта я столькі каштую? — здзівіўся Малы.
    — Ну а як жа! — сказала мама і зноў абняла яго.
    Малы задумаўся. Сто тысяч мільёнаў крон — гэта ж шалёная куча грошай! Няўжо ён і праўда столькі каштуе? I гэта пры тым, што купіць шчаня — сапраўднае цудоўнае шчаня — можна за нейкія дзве сотні крон!
    — Слухай, тата, — сказаў Малы, паразважаўшы як след. — Калі я каштую сто тысяч мільёнаў крон, то мне ж можна атрымаць дзвесце з іх на рукі, каб купіць сабачку?
    Карлсан гулдс
    Іолькі на наступны дзень за абедам яны пачалі распытваць Малога, як ён змог трапіць на дах.
    — Ты пралез праз акенца на гарышчы? —
    спытала мама.
    — He, я туды прыляцеў — разам з Карлсанам, які жыве на даху, — сказаў Малы.
    Мама і тата пераглянуліся.
    — He, так больш не можа працягвацца, — сказала мама. — Я звар’яцею ад гэтага Карлсана.
    — Малы, Карлсана не існуе, — сказаў тата.
    — He існуе! — сказаў Малы. — Учора, прынамсі, ён яшчэ існаваў.
    Мама пахітала галавой.
    — Добра, што школа хутка скончыцца і ты паедзеш да бабулі, — сказала яна. — Спадзяюся, туды Карлсан за табой следам не паляціць.
    Пра гэтую акалічнасць Малы зусім забыўся. На лета яго адправяць да бабулі, і два месяцы ён не зможа бачыцца з Карлсанам. He тое каб у бабулі яму не падабалася. Там заўжды было вельмі весела, але ж — ах! — як ён будзе сумаваць без Карлсана! А раптам, калі ён вернецца, Карлсана ўжо не будзе на іхнім даху!
    Малы паставіў локці на стол, падпёр галаву рукамі і паспрабаваў уявіць, якім будзе ягонае жыццё без Карлсана.
    — Прыбяры локці са стала, ведаеш жа, што нельга, — сказала Бэтан.
    — He твой клопат, — агрызнуўся Малы.
    — He стаў локці на стол, Малы, — сказала мама. — Хочаш яшчэ квяцістай капусты?
    — He ўжо, лепей памерці, — сказаў Малы.
    — Фу, брыдка так казаць, — сказаў тата. — Трэба казаць: «Не, дзякуй».
    «Вось як яны раскамандаваліся статысячамільённакронавым дзіцём», — падумаў Малы, але не сказаў так. Замест гэтага ён патлумачыў:
    — Калі я кажу «лепей памерці», дык вам жа і так ясна, што я маю на ўвазе «не, дзякуй».
    — Але джэнтльмены так не кажуць, — заўпарціўся тата. — А ты ж хочаш быць джэнтльменам, Малы?
    — He ўжо, я лепш хачу быць такім як ты, тата, — сказаў Малы.
    Мама, Бусэ і Бэтан засмяяліся. Малы не зразумеў, чаму, але падумаў, што яны смяюцца з таты. I гэта яму не спадабалася.
    — Я хачу быць такім, як ты, тата, — проста добрым, — сказаў ён, лагодна гледзячы на бацьку.
    — Дзякуй, сынку, — сказаў тата. — Дык што, ты праўда не хочаш болей капусты?
    — He ўжо, лепей памерці, — сказаў Малы.
    — Але яна карысная, — сказала мама.
    — Так я і думаў, — сказаў Малы. — Усё самае нясмачнае чамусьці лічыцца самым карысным. I чаго яны пхаюць усе вітаміны ва ўсё нясмачнае, хацеў бы я ведаць!
    — Сапраўды, дзіўна, — сказаў Бусэ. — Па-твойму ж вітаміны мусяць быць у жуйцы ды ірысках, праўда?
    — Гэта самае разумнае, што я чуў ад цябе за апошні час, — сказаў Малы.
    Паабедаўшы, ён пайшоў у свой пакой. Ён усім сэрцам спадзяваўся, што Карлсан прыляціць. Малы ж павінен з’ехаць на канікулы, і яму хацелася паспець насустракацца з Карлсанам як мага болып.
    Напэўна, Карлсан адчуў гэта, бо заляцеў у пакой, як толькі Малы высунуў нос з акна.
    — Як ты сёння, без гарачкі? — спытаў Малы.
    — Гарачка... у мяне? — перапытаў Карлсан. — У мяне ніколі не было ніякай гарачкі. Гэта была толькі прыдумка.
    — Ты проста прыдумаў, што ў цябе была тэмпература? — здзівіўся Малы.
    — He, я проста прымусіў цябе думаць, нібыта ў мяне гарачка, — сказаў Карлсан і задаволена засмяяўся. — Найлепшы ў свеце хітрун — здагадайся, хто ён!
    Карлсан ні секунды не стаяў спакойна. Увесь час, пакуль размаўляў, ён шнарыўся па пакоі і цікаўна мацаў усё, адчыняў усе шафы і шуфлядкі, да якіх мог дабрацца, і даследаваў усё з найвялікшым інтарэсам.
    — He, сёння ў мяне няма гарачкі, — сказаў ён. — Сёння я каласальна здаровы і схільны пазабаўляцца.
    Малы таксама быў схільны пазабаўляцца. Але перш за ўсё ён хацеў, каб мама, тата, Бусэ і Бэтан пабачылі Карлсана і спынілі балбатню пра тое, што яго не існуе.
    — Пачакай крышку, — паспешліва сказаў ён. — Я зараз вярнуся.
    Ён кінуўся ў гасцёўню. Бусэ і Бэтан толькі-толькі сышлі. Гэта было жахліва, але затое мама з татам сядзелі там, і Малы ўзрушана сказаў:
    — Мама, тата, ідзіце хутчэй да мяне ў пакой!
    Ён не наважыўся згадаць пра Карлсана. Будзе лепш, калі яны ўбачаць яго без папярэджання.
    — Можа, лепей хадзі ты пасядзі з намі? — прапанавала мама.
    Але Малы пацягнуў яе за руку.
    — He, хадземце вы да мяне, я вам нешта пакажу.
    Нарэшце яны згадзіліся, ён павёў бацькоў за сабою і, радасны і шчаслівы, адчыніў дзверы ў пакой. Нарэшце яны пабачаць!
    Ад расчаравання ён ледзь не заплакаў. Пакой быў пусты — зусім як мінулым разам, калі ён збіраўся паказаць Карлсана.
    — Што ты хацеў нам паказаць? — спытаў тата.
    — Ды нічога, — прамармытаў Малы.
    На шчасце, тут зазваніў тэлефон, і яму не давялося нічога тлумачыць. Тата пайшоў адказваць. А ў мамы ў духоўцы стаяў шакаладны пірог, і яго трэба было пільнаваць. Малы застаўся адзін. Ён сеў каля акна, злы-злы на Карлсана, і вырашыў выказаць яму ўсё, хай толькі прыляціць ізноў!
    Але ніхто не прыляцеў. Замест гэтага адчынілася шафа, і адтуль высунуўся задаволены твар Карлсана.
    Малы страшэнна здзівіўся.
    — Што ты там рабіў, у маёй шафе? — спытаўся ён.
    — Выседжваў яйкі... He! Думаў над сваімі грахамі... He! Валяўся на паліцы... Так! — сказаў Карлсан.
    Малы забыўся на сваю крыўду. Ён проста радаваўся, што Карлсан знайшоўся.
    — Гэта вельмі добрая шафа для гульні ў хованкі, — сказаў Карлсан. — Давай згуляем! Я зноў лягу на паліцу, а ты адгадвай, дзе я.
    He паспеў Малы адказаць, а Карлсан ужо знік у шафе. Малы пачуў, як той караскаецца на паліцу.
    — Можаш шукаць! — крыкнуў Карлсан.
    Малы расчыніў шафу і адразу знайшоў Карлсана на паліцы.
    — Фу-фу, які ты гадкі! — уклікнуў Карлсан. — Ты ж мог бы пашукаць у ложку, ці за сталом, ці яшчэ дзе-небудзь для пачатпку. Я з табой не гуляю, калі ты так! Фу, які гадкі!
    Тут акурат у дзверы пазванілі, а следам з вітальні пачуўся голас мамы:
    — Малы, да цябе Крыстэр і Гуніла прыйшлі!
    Большага было і не трэба, каб да Карлсана вярнуўся добры настрой.
    — Мы з іх пахітруем, — прашаптаў ён Малому. — Зачыні за мной дзверы!
    Малы зачыніў шафу. I толькі ён гэта зрабіў, як у пакой зайшлі Гуніла і Крыстэр. Яны жылі на той
    самай вуліцы і хадзілі ў той самы клас, што і Малы. Малому вельмі падабалася Гуніла, ён часта расказваў маме, якая яна «фенаменальна цудоўная». Крыстэр таксама яму падабаўся: Малы ўжо выбачыў яму той гузак на лбе. Бойкі здараліся ў іх даволі часта, але потым хлопцы заўсёды мірыліся і заставаліся такімі ж добрымі сябрамі. Дарэчы, Малы біўся не толькі з Крыстэрам — ён удзельнічаў у дзікіх баталіях амаль з усімі дзецьмі з яго вуліцы. Але Гунілу не чапаў.
    — I як гэта ты яшчэ не дабраўся пабіцца з Гунілай? — аднойчы спытала ў яго мама.
    — Ну, яна такая фенаменальна цудоўная, што ў гэтым няма патрэбы, — адказаў Малы.
    Але Гуніла, вядома, таксама часам магла дражніцца. Учора, калі яны вярталіся са школы, Малы расказаў пра Карлсана, які жыве на даху, і Гуніла тады засмяялася і сказала, што Карлсан — гэта проста выдумка. Крыстэр з ёй пагадзіўся, і Малому давялося даць яму пстрычку, і вось акурат тады Крыстэр і кінуў камень у лабешнік Малому.
    Але цяпер яны прыйшлі да яго, і Крыстэр узяў з сабой Ёфу. Убачыўшы яго, Малы зусім забыўся пра Карлсана, што ляжаў на паліцы ў шафе. Ён лічыў, што сабакі — самае цудоўнае, што бывае на свеце. Ёфа скакаў і брахаў, а Малы абдымаў яго за шыю і гладзіў. Крыстэр стаяў побач і спакойна назіраў
    за гэтым. Ён жа ведаў, што Ёфа — ягоны сабака, а не чыйсьці яшчэ, так што Малы мог гладзіць яго колькі душа папросіць.
    Якраз калі Малы ўвесь быў заняты Ёфам, Гуніла сказала з задзірлівым смяшком:
    — А дзе твой няшчасны Карлсан, які жыве на даху? Мы думалі, ён будзе з табой.
    Толькі тут Малы ўспомніў, што Карлсан ляжыць на паліцы ў шафе. Але ён не ведаў, ці можна пра гэта расказваць, бо Карлсан жа хацеў неяк пахітраваць. Таму ён толькі сказаў:
    — П-ф-ф, ты ж кажаш, што Карлсана не бывае. Ты сказала ўчора, што ён выдумка.
    — I гэта праўда! — адказала Гуніла і засмяялася так, што на шчоках выступілі ямінкі.
    — А вось ён і не выдумка! — сказаў Малы.
    — Ды выдумка ён, — сказаў Крыстэр.
    — А вось і не! — сказаў Малы.
    Ён паразважаў, ці варта пашукаць якую-небудзь зачэпку, каб працягнуць гэтую «разумную гутарку», або лепей адразу надаваць Крыстэру кухталёў. Але да таго, як ён паспеў нешта вырашыць, з шафы пачулася гучнае, пранізлівае кукарэканне.
    — Гэта што? — сказала Гуніла, і яе раток, маленькі і чырвоны, як вішня, раскрыўся ад здзіўлення.
    — Кукарэку! — пачулася зноў, і прагучала гэта, нібы кукарэкаў сапраўдны певень.
    — У цябе ў шафе певень? — агаломшана запытаў Крыстэр.
    Ёфа загыркаў. А Малы засмяяўся, ды так, што слова не мог вымавіць ад смеху.
    — Кукарэку! — пачулася з шафы.
    — Я адчыню пагляджу, — сказала Гуніла.
    Яна адчыніла шафу і зазірнула ўнутр. Крыстэр падбег і зазірнуў таксама. Спачатку яны не ўбачылі нічога, апрача кучы адзення. Але потым яны пачулі зверху хіхіканне і калі паглядзелі туды, то ўбачылі маленькага таўсматага дзядзечку, які ляжаў на паліцы. Ён ёмка ўладкаваўся, абапёршыся на адзін локаць, і пабоўтваў пульхнай ножкай. Яго вясёлыя блакітныя вочкі ззялі.
    Hi Гуніла, ні Крыстэр спачатку не магл