• Газеты, часопісы і г.д.
  • Малы і Карлсан, які жыве на даху  Астрыд Ліндгрэн

    Малы і Карлсан, які жыве на даху

    Астрыд Ліндгрэн

    Выдавец: Папуры
    Памер: 168с.
    Мінск 2019
    37.46 МБ
    Карлсан прылятае зноў
    Карлсан прылятае зноў
    Карлсан хітруе зноў
    Карлсан хітруе зноў
    кія ж растапыраныя, як у твайго былога хлопца?
    Гэта быў спосаб пацвяліць Бэтан.
    — Чуеш, што ён кажа, мама? — сказала яна. — Разумееш цяпер, чаму я хачу пазбавіцца ад Малога? Ён адпужвае кожнага, хто да мяне прыходзіць!
    — О, ты перабольшваеш, — прымірэнча сказала мама, якая не любіла, калі яе дзеці сварацца.
    — Яшчэ як адпужвае, — запэўніла Бэтан. — Хіба ён не адвадзіў Класа? Ён тады стаў перад ім, утаропіўся, глядзеў-глядзеў і як выдаў: «Такія вушы Бэтан не даспадобы». Ясна, што Клас так больш і не завітаў з таго разу.
    — Спакойна, толькі спакойна, — сказаў Малы тонам Карлсана. — Спакойна, толькі спакойна! Я пасяджу ў сябе — і зусім задарма. Я не бяру платы за тое, каб мяне не бачылі.
    — Цудоўна, — сказала Бэтан. — Пакляніся толькі! Пакляніся, што не будзеш паказвацца ўвесь вечар!
    — Клянуся, — сказаў Малы. — Я не шалею па гэтых тваіх Пэлях, можаш не сумнявацца. Я б сам заплаціў дваццаць пяць эрэ, абы іх толькі не бачыць!
    Крыху пазней Малы і праўда ўжо сядзеў у сваім пакоі — зусім задарма. Мама і тата выправіліся ў кіно, Бусэ сышоў, а з гасцёўні Малы мог, прыадчыніўшы дзверы, пачуць слабое, ціхае мармытанне. Гэта Бэтан буркавала там са сваім Пэле. Малы пару разоў адчыняў дзверы і прыслухоўваўся, пра што яны гаварылі, але не мог нічога расчуць. Тады ён стаў каля акна і пачаў глядзець у сутонне. Ён зірнуў уніз на вуліцу — раптам пабачыць Крыстэра і Гунілу? Але там былі толькі вялікія хлопцы, і яны дубасіліся. Было вельмі цікава назіраць, пакуль доўжылася бойка, але яна, на жаль, хутка скончылася, і ўсё зноўку зрабілася гэткім жа нудным.
    Тут ён пачуў чароўны гук. Гэта было гудзенне матора, а праз секунду ў акно заплыў Карлсан.
    — Здароўценькі, Малы, — бестурботна сказаў ён.
    — Здароўценькі, Карлсан, — сказаў Малы. — Куды ты прапаў?
    — Як гэта? Ты пра што? — спытаў Карлсан.
    — Ну, ты ж быў знік, — сказаў Малы. — Калі ты мусіў пазнаёміцца з мамай і татам. Чаму ты паляцеў?
    Карлсан узяўся ў бокі, і выгляд у яго зрабіўся вельмі сярдзіты.
    — He, такога я яшчэ не чуў! — сказаў ён. — Можа, пра свой дом клапаціцца ўжо і не трэба? Хіба домаўласнік не павінен даглядаць свой дом, га? Што загадаеш мне рабіць, калі твае мама з татам прыходзяць выказаць мне пашану акурат тады, калі я займаюся сваім домам?
    Ён агледзеўся ў пакоі.
    — Наконт дамоў, — сказаў ён. — Дзе мая вежа? Хто разбурыў маю прыгожую вежу? I дзе мая катлетка?
    Малы пачаў запінацца:
    — Я не думаў, што ты вернешся, — роспачна сказаў ён.
    — Анягож! — сказаў Карлсан. — Найлепшы ў свеце будавальнік будуе вежу — і што адбываецца? Нехта спраўляе маленькі парканчык вакол яе і пільнуе, каб вежа стаяла на месцы ва ўсе дні? He, дзе ўжо там! Разбураюць, абрынаюць — вось што яны робяць, ды яшчэ і з’ядаюць чужыя катлеты!
    Карлсан адышоўся, сеў на ложак і надзьмуўся.
    — Ат, гэта з’ява банальная, — сказаў Малы і махнуў рукой, як рабіў Карлсан. — Няма пра што турбавацца.
    — Вось як ты загаварыў, — абурана сказаў Карлсан. — Вядома, лёгка ўсё паламаць, а потым проста сказаць, што гэта з’ява банальная, што няма чаго турбавацца. А я ж пабудаваў тую вежу вось гэтымі няшчаснымі ручкамі!
    Ён сунуў свае пульхныя ручкі пад самы нос Малому. Потым зноў сеў на зэдлік і захмурыўся як ніколі.
    — Я з табой не гуляю, — сказаў ён. — Я з табой не гуляю, калі ўсё гэтак.
    Малы быў у адчаі. Ён стаяў і не ведаў, што яму рабіць. Доўгі час яны маўчалі. Урэшце Карлсан сказаў:
    — Калі б я атрымаў маленькі падаруначак, магчыма, я зноў бы павесялеў. He дакладна, але, магчыма, я зноў бы павесялеў, калі б атрымаў які-небудзь маленькі падаруначак.
    Малы падбег да стала і пачаў заўзята корпацца ў шуфлядцы, бо там у яго было нямала цудоўных штук. Там былі ягоныя маркі і каменныя шарыкі, каляровыя крэйдачкі і цынавыя салдацікі. А яшчэ там ляжаў кішэнны ліхтарык, які ён дужа любіў.
    — Хочаш сабе яго? — спытаў ён, паказваючы Карлсану ліхтарык.
    Той адразу яго схапіў.
    — Якраз нечым такім і мусіць быць тое, што магло б развесяліць мяне зноў, — сказаў Карлсан. — Ён не такі цудоўны, як мая вежа, але калі я атрымаю яго, то ўсё ж паспрабую крышачку развесяліцца.
    — Ён твой, — сказаў Малы.
    — Ён жа гарыць? — з падазрэннем спытаў Карлсан і ўключыў ліхтарык. I праўда — той засвяціў, і вочы Карлсана таксама заззялі.
    — Уяві: цяпер, гуляючы па даху восеньскімі вечарамі, калі вакол так цёмна, я змагу пасвяціць ім і знайсці свой маленькі дамок і не заблукаю між комінаў, — сказаў ён і пагладзіў ліхтарык.
    Малы вельмі ўсцешыўся, пачуўшы словы Карлсана. Ён толькі хацеў, каб той аднойчы ўзяў яго з сабой пагуляць па даху і паглядзець, як Карлсан свеціць ліхтарыкам у цемры.
    — Ну здароўценькі, Малы, вось я і зноў вясёлы! — сказаў Карлсан. — Вядзі сваіх маму з татам знаёміцца са мной.
    — Яны ў кіно пайшлі, — сказаў Малы.
    — Пайшлі ў кіно! Калі маглі сустрэцца са мнойі — агаломшана сказаў Карлсан.
    — Так, дома толькі Бэтан... Ну і яе новы хлопец. Яны ў гасцёўні, і мне нельга туды выходзіць.
    — Што я чую? — ускрыкнуў Карлсан. — Ты не можаш пайсці куды табе заманецца? Я не збіраюся цярпець гэтага ні хвіліны. Давай, хадзі сюды...
    — Але ж я паабяцаў, — сказаў Малы.
    — А я абяцаю, што калі Карлсан бачыць несправядлівасць, то налятае на яе, як каршун! — сказаў Карлсан. — А што дакладна ты ім паабяцаў?
    — Я паабяцаў не паказвацца ў гасцёўні ўвесь вечар.
    — Ну, значыць і не пакажашся, — сказаў Карлсан. — Але ж ты, пэўна, хочаш паглядзець на новага хлопца Бэтан?
    — Ну, ведаеш, праўду кажучы, хачу, — горача сказаў Малы. — Раней у яе быў адзін, ну проста з недаравальна растапыранымі вушамі! Дык хачу паглядзець, якія вушы ў гэтага новага.
    — Вось і я б паглядзеў, — сказаў Карлсан. — Пачакай крыху, і я што-небудзь нахітрую. Найлепшы хітрун у свеце — гэта Карлсан, які жыве на даху.
    Ён агледзеўся ў пакоі.
    — Ну вось, — кіўнуў ён. — У нас ёсць коўдра... Якраз тое, што трэба. Я ж ведаў, што нештачка нахітрую.
    — I што ты нахітраваў? — пацікавіўся Малы.
    — Ты абяцаў не паказвацца ў гасцёўні ўвесь вечар, праўда ж? Але калі ты пойдзеш туды пад коўдрай, дык і не пакажашся.
    — Так... але... — пачаў быў Малы.
    — Калі ты пойдзеш туды пад коўдрай, дык і не пакажашся, і ніякіх «так-але», — адрэзаў Карлсан. — А калі я пайду пад коўдрай, то таксама не пакажуся, і тым горай для Бэтан. Калі ўжо яна такая дурніца, то так мяне і не пабачыць! Небарака, бедненькая Бэтан!
    Ён схапіў коўдру з ложка Малога і накінуў яе сабе на голаў.
    — Хадзі сюды да мяне! — крыкнуў ён. — Хадзі ў мой намёт!
    Малы залез да яго пад коўдру. Карлсан задаволена пасмейваўся.
    — Бэтан жа не казала, што не хоча бачыць у гасцёўні намёта? Любы чалавек быў бы рады пабачыць намёт. Асабліва такі, у якім нешта свеціцца, — сказаў Карлсан і ўключыў ліхтарык.
    Малы не быў упэўнены, што Бэтан узрадуецца намёту, але яму вельмі падабалася сядзець з Карлсанам пад коўдрай і свяціць ліхтарыкам. Малы сказаў, што было б гэтак сама весела нават не хадзіўшы ні да якіх Бэтан: можна застацца
    і пагуляць у намёт у ягоным пакоі. Але на гэта Карлсан не пагадзіўся.
    — He выношу несправядлівасць, — сказаў ён. — Я траплю ў гасцёўню, чаго б гэта ні каштавала!
    I вось намёт пасунуўся да дзвярэй. Малому заставалася толькі рухацца разам з ім. Пульхная далонь высунулася з-пад коўдры, ухапілася за ручку дзвярэй і ціха ды асцярожна іх адчыніла. Намёт выслізнуў у вітальню, якая аддзялялася ад гасцёўні толькі тоўстай заслонай. Мармытанне зрабілася болып выразным, але ўсё адно не настолькі, каб можна было разабраць словы. Лямпа ў гасцёўні не гарэла, Бэтан і ейнаму ГІэле, відавочна, хапала слабага, цьмянага святла звонку.
    — Гэта добра, — прашаптаў Карлсан. — Значыць, мой ліхтарык будзе нашмат лепей бачны.
    Акурат тады ліхтарык у яго быў выключаны.
    — Бо мы мусім з’явіцца як радасная і прыемная нечаканасць, — прашаптаў Карлсан і ўхмыльнуўся пад коўдрай.
    Ціха і павольна намёт наблізіўся да заслоны. Бэтан і Пэле сядзелі на маленькай канапе каля супрацьлеглай сцяны. Ціха, павольна намёт скіраваўся туды.
    — Ты мне падабаешся, Бэтан, — пачуў Малы хрыплы голас хлопца.
    Які ж ён недарэка, гэты Пэле!
    — Праўда? — сказала Бэтан, і зноў зрабілася ціха.
    Быццам цёмная навала, па падлозе рухаўся намёт, павольна і няўхільна падступаючыся да канапы, бліжэй і бліжэй. Вось засталося ўсяго пару крокаў — але двое на канапе нічога не чулі і не заўважалі.
    — А я табе падабаюся, Бэтан? — вельмі сарамяжліва спытаў Пэле.
    Хлопец не паспеў атрымаць адказу. Бо акурат у гэты міг шэрыя цені пакоя разрэзала святло ліхтарыка і ўдарыла яму проста ў твар. Ён ускочыў, Бэтан ускрыкнула, пачуліся смешкі і тупаценне, якія таропка аддаляліся ў вітальню.
    Калі цябе толькі што асляпіла ліхтарыкам, ты нічога не можаш бачыць. Затое пачуць — можаш. Так што Бэтан і ейны Пэле пачулі той смех. Дзікі, задаволены смех, што пырскаў з-за заслоны.
    — Гэта мой гадкі меншы брат, — сказала Бэтан. — Ну цяпер ён ужо ў мяне атрымае...
    Малы заліваўся так, што аж хапаўся за жывот.
    — Ну вядома ж, ты ёй падабаешся! — крыкнуў ён. — Чаму б ты не падабаўся? Бэтан усе хлопцы падабаюцца, калі ты не ведаў!
    Потым пачуўся грукат і яшчэ крыху смешак.
    — Спакойна, толькі спакойна, — прашаптаў Карлсан, калі намёт кульнуўся падчас шалёнага адступлення да дзвярэй.
    Малы стараўся быць спакойным, хаця ў ім усё яшчэ клекатаў смех, і хаця Карлсан паваліўся проста на яго, так што было не разабраць, дзе нага Карлсана, а дзе ягоная ўласная, і хаця ён разумеў, што Бэтан можа накінуцца на іх у любы міг.
    Яны хуценька ўсхапіліся на ногі і рынуліся да пакоя Малога ў суцэльнай паніцы, бо Бэтан была ўжо блізка.
    — Спакойна, толькі спакойна, — шаптаў Карлсан, і яго круглявыя ножкі тупацелі пад коўдрай, як барабанныя палачкі. — Найлепшы ў свеце хуткасны бягун — гэта Карлсан, які жыве на даху! — шаптаў ён, але гучаў пры гэтым вельмі запыхана.
    Малы таксама бег даволі шпарка. Анягож, было куды спяшацца! Яны ўратаваліся ў самую апошнюю секунду, заскочыўшы ў пакой Малога. Карлсан спрытна павярнуў ключ і ціха ды задаволена запырскаў смехам, стоячы за дзвярыма, у якія малаціла Бэтан.
    — Пачакай у мяне, Малы, я да цябе дабяруся! — злосна крычала яна.
    — Але я, прынамсі, у гасцёўні не паказаўся! — крыкнуў Малы. I з-за дзвярэй зноў пачулася хіхіканне.
    Хіхікалі двое, і Бэтан выдатна б гэта