• Газеты, часопісы і г.д.
  • Малы і Карлсан, які жыве на даху  Астрыд Ліндгрэн

    Малы і Карлсан, які жыве на даху

    Астрыд Ліндгрэн

    Выдавец: Папуры
    Памер: 168с.
    Мінск 2019
    37.46 МБ
    Карлсан прылятае зноў
    Карлсан прылятае зноў
    Карлсан хітруе зноў
    Карлсан хітруе зноў
    і вымавіць ні слова, толькі Ёфа гырчаў. Але калі да Гунілы вярнулася мова, яна сказала:
    — Гэта хто?
    — Проста маленькая выдумка, — сказаў дзіўны тыпус на верхняй паліцы і яшчэ болып задрыгаў нагой. — Маленечкая такая выдумка, якая проста ляжыць і адпачывае. Карацей кажучы... Мяне не бывае!
    — Гэта... гэта... — пачаў запінацца Крыстэр.
    — Маленькая выдумка, якая проста валяецца тут ды кукарэкае ва ўсёй сваёй святой прастаце, — сказаў дзядзечка.
    — Гэта Карлсан, які жыве на даху? — прашаптала Гуніла.
    — Так, а ты што думала? — сказаў Карлсан. — Ты, можа, думала, што гэта спадарыня Густафсан з дзевяноста другой кватэры прабралася сюды і скруцілася абаранкам?
    Малы адно рагатаў, бо Гуніла і Крыстэр так і пасталі, разявіўшы раты, — ну і твары ў іх былі!
    — Ну што, з’елі? — сказаў урэшце Малы.
    Карлсан саскочыў з паліцы. Ён падышоў да Гунілы і гарэзліва ўшчыкнуў яе за шчаку.
    — А гэта што за маленькая дзяціная выдумка? — спытаў ён.
    — Мы... — пачаў Крыстэр.
    — Як тваё прозвішча, Аўгуст? — спытаў Карлсан.
    — Я не Аўгуст, — сказаў Крыстэр.
    — Іх завуць Гуніла і Крыстэр, — сказаў Малы.
    — Сапраўды, чаго толькі з людзьмі не здараецца! — сказаў Карлсан. — Але не засмучайцеся праз гэта, не трэба... На жаль, не могуць усе звацца Карлсанамі.
    Ён з цікаўнасцю агледзеўся і, не перавёўшы дыху, загаварыў далей:
    — Я схільны крыху пазабаўляцца. Можа, пакідаем крэслы з акна ці яшчэ што-небудзь?
    Малому не дужа спадабалася такая ідэя, і ён быў упэўнены, што мама з татам таксама не ацэняць.
    — Ну, калі яны такія старамодныя, то хай сабе, — сказаў Карлсан, — нічога тут не зробіш. Тады давядзецца прыдумаць штосьці яшчэ, бо пазабаўляцца я мушу. А інакш я з вамі не гуляю, — сказаў ён і пакрыўджана закапыліў губу.
    — Вядома ж, мы нешта прыдумаем! — прымірэнча сказаў Малы.
    Але было відаць, што Карлсан вырашыў крыўдзіцца.
    — Толькі сцеражыцеся, каб я зноў ад вас не паляцеў, — сказаў ён.
    I Малы, і Крыстэр, і Гуніла — усе разумелі, якая гэта была б бяда, таму яны кінуліся прасіць і маліць Карлсана застацца.
    Карлсан пасядзеў яшчэ крыху з даволі пакрыўджаным тварам.
    — Гэта не дакладна, — сказаў ён урэшце, — але можа быць я застануся, калі вунь яна пагладзіць мяне і скажа: «Мілы Карлсан!» — сказаў ён і паказаў маленькім тоўсценькім пальчыкам на Гунілу.
    I Гуніла хуценька падбегла яго пагладзіць.
    — Мілы Карлсан, застанься, і мы прыдумаем якую-небудзь забаву, — сказала яна.
    — Ну добра, тады я застануся, — сказаў Карлсан, і дзеці з палёгкай выдыхнулі.
    Але зарана.
    Мама і тата Малога калі-нікалі хадзілі на вечаровую прагулку. Вось і цяпер мама крыкнула з вітальні:
    — Мы пойдзем прагуляемся! Крыстэр і Гуніла могуць заставацца да васьмі, а ты пасля адразу гэць у ложак, Малы. Я потым зайду сказаць табе дабранач.
    I яны пачулі, як у калідоры грукнулі дзверы.
    — Яна не сказала, колькі можна заставацца мне, — сказаў Карлсан і закапыліў губу. — Я з вамі не гуляю, калі ўсё так несправядліва.
    — Ты можаш заставацца колькі захочаш, — сказаў Малы.
    Карлсан закапыліў губу яшчэ больш.
    — Чаму мяне не выганяюць а восьмай, як іншых? — сказаў ён. — Я з вамі не гуляю...
    — Я папрашу маму, каб яна выставіла цябе а восьмай, — паспешліва сказаў Малы. — Якую б забаву нам прыдумаць, як лічыш?
    Раптам кепскі настрой Карлсана як ветрам здзьмула.
    — Можам пагуляцца ў прывіда і перапалохаць народ да смерці! — сказаў ён. — Вы не ўяўляеце, што я магу зрабіць з дапамогай адной толькі маленькай прасціны. Калі б мне плацілі пяць эрэ за кожнага, каго я напужаю да смерці, — вось бы я ірысак тады накупіў! Я найлепшы ў свеце прывід, — сказаў Карлсан, і вочы яго заззялі весела-весела.
    Малы, Крыстэр і Гуніла вельмі хацелі пагуляць у прывіда, але Малы сказаў:
    — Але так страшна пужаць людзей усё ж не трэба!
    — Спакойна, толькі спакойна, — сказаў Карлсан. — He трэба вучыць найлепшага ў свеце прывіда, як палохаць і як не. Я спужаю іх да смерці толькі трошкі, яны амаль нічога і не заўважаць.
    Карлсан падышоў да ложка Малога і сцягнуў прасціну.
    — 3 гэтага атрымаецца міленькі прывідны касцюмчык, — сказаў ён.
    У шуфлядцы Малога ён знайшоў чорную крэйду, якой намаляваў на прасціне вусцішны твар. Потым ён узяў нажніцы Малога і выразаў дзве адтуліны для вачэй — Малы нават спыніць яго не паспеў.
    — Прасціна... гэта з’ява банальная, — сказаў Карлсан. — А прывіду трэба бачыць, інакш яго можа занесці ў Індакітай ці яшчэ куды.
    Ён накінуў прасціну на голаў, як балахон, і толькі ягоныя пульхныя ручкі тырчалі з бакоў. Хаця дзеці ведалі, што пад прасціной усяго толькі Карлсан, ім усё адно зрабілася страшна, а Ёфа зайшоўся дзікім брэхам. He супакоіла іх і тое, што прывід раптам завёў матор і пачаў лятаць вакол люстры, і прасціна пры гэтым трапятала ад хуткасці.
    — Я маленькі матарызаваны прывід. Дзікі, але прыгожы, — сказаў Карлсан.
    Дзеці стаялі нерухома і спалохана перыліся ў яго, а Ёфа брахаў.
    — Праўду кажучы, я люблю лятаць шумна, — сказаў Карлсан. — Але калі ўжо прывіднічаць, дык, пэўна, лепей уключыць глушыльнік. Вось так!
    I ён залунаў амаль бязгучна, зрабіўшыся яшчэ больш падобным да прывіда, чым раней.
    Цяпер трэба было знайсці каго напалохаць.
    — Я магу вылецець у пад’езд — там заўжды кагосьці сустрэнеш. У яго будзе шок на ўсё жыццё! — сказаў Карлсан.
    Зазваніў тэлефон, але Малому не хацелася ісці адказваць. Ён пакінуў яго званіць.
    Карлсан пачаў спрабаваць розныя страшныя ўздыхі і стогны.
    — Прывід, які не ўмее ўздыхаць і стагнаць, нічога не варты, — сцвярджаў Карлсан, — Гэта першае,
    што маленькія прывіды мусяць вывучыць у сваіх прывідных школах.
    Усё гэта заняло багата часу. А калі яны нарэшце стаялі ў калідоры, гатовыя выйсці на лесвічную пляцоўку папрывіднічаць, то пачулі дзіўнае шкрабанне аб дзверы. Спачатку Малы падумаў, што мама і тата ўжо вярнуліся. Але потым ён заўважыў доўгі дрот, які прасунуўся ў шчыліну для лістоў. I тады Малы ўспомніў, як зусім нядаўна тата зачытваў нешта маме з газеты. Там было напісана, што акурат цяпер у горадзе з’явілася шмат дамушнікаў. Зладзеі былі хітрыя: спачатку яны тэлефанавалі, каб праверыць, ці ёсць хто дома. Калі ніхто не адказваў, яны хуценька беглі да той кватэры, куды званілі, і ім заставалася толькі ўзламаць замок, увайсці і злямзіць усё каштоўнае.
    Малы страшэнна перапалохаўся, калі зразумеў, што ў дзверы лезуць зладзеі. Крыстэр і Гуніла таксама спужаліся. Крыстэр цяпер шкадаваў, што замкнуў Ёфу ў пакоі Малога, каб той не брахаў, пакуль прывід будзе страшыць народ.
    Хто не баяўся, дык гэта Карлсан.
    — Спакойна, толькі спакойна, — прашаптаў ён. — На такія вось выпадкі прывід — найлепшае, што можна прыдумаць. Давайце ўсе ў гасцёўню — гэта ж там, пэўна, твой бацька трымае свае залатыя зліткі і дыяменты? — сказаў ён Малому.
    Карлсан, Малы, Гуніла і Крыстэр ціхенечка пракраліся ў гасцёўню і пахаваліся хто дзе. Карлсан ускочыў у прыгожую старую шафу, дзе мама захоўвала бялізну, але не паспеў толкам зачыніць дзверцы, бо зладзеі ўжо зайшлі на дыбачках у пакой. Малы, які ляжаў за канапай каля каміна, асцярожна выглянуў з-за яе. Пасярод вітальні стаялі двое злыдняў — вусцішнае відовішча. I — ты глядзі! — гэта былі не хтосьці там, а Філе і Руле.
    — Тэк, цяпер давай знойдзем, дзе ў іх тут грошыкі-брыльянцікі, — сказаў Філе ціхім хрыплым голасам.
    — У гэтай штуковіне, нябось, — сказаў Руле, паказваючы на антыкварны сакрэтнік, у якім было мноства маленькіх шуфлядак.
    Малы ведаў, што ў адной з іх мама трымала грошы на гаспадарку, а ў другой — дарагі прыгожы пярсцёнак і брошку, што атрымала ад бабулі. А тата захоўваў там залаты медаль за трапнасць у стральбе. Будзе жахліва, калі зладзеі гэта ўсё ўмыкнуць, падумаў Малы і ледзьве не заплакаў у сябе за канапай.
    — Ты давай разбярыся з гэтай махінай, — сказаў Філе. — А я тым часам схаджу на кухню, гляну, ці няма ў іх срэбных лыжак.
    Філе знік, а Руле пачаў выцягваць шуфлядкі. Ён прысвіснуў ад задавальнення. «Знайшоў грошы
    на гаспадарку», — падумаў Малы і засмуціўся яшчэ болып.
    Руле выцягнуў наступную шуфлядку і зноў прысвіснуў: цяпер, відаць, ён знайшоў пярсцёнак і брошку.
    Але потым Руле больш не свістаў. Таму што з шафы з папераджальным стогнам вылецеў прывід. I калі Руле азірнуўся і ўбачыў яго, з ягонага горла вырваўся хрып, а з рук выпалі грошы на гаспадарку, пярсцёнак, брошка і ўсё астатняе. Прывід лунаў вакол яго з уздыхамі і стогнамі, а потым раптам рынуўся на кухню. Праз секунду адтуль выбег зусім белы з твару Філе і закрычаў:
    — Пруле, там рывід!
    Ён хацеў сказаць «Руле, там прывід», але так спалохаўся, што замест гэтага сказаў «Пруле, там рывід!» I нядзіва, што ён спужаўся, бо прывід ляцеў за ім па пятах і вусцішна ўздыхаў ды стагнаў.
    Руле і Філе кінуліся да дзвярэй, а прывід ляцеў за імі і лапатаў скрыдламі. Яны выбеглі ў калідор і за дзверы, але прывід вылецеў следам, пагнаў іх уніз па сходах і ўвесь час крычаў страшным ледзяным голасам:
    — Спакойна, толькі спакойна! Зараз я вас даганю, вось тады мы павесялімся!
    Але потым прывід стаміўся і вярнуўся ў гасцёўню. Малы падабраў з падлогі грошы, пярсцёнак і брошку і схаваў іх назад у сакрэтнік, а Гуніла з Крыстэрам пазбіралі ўсе срэбныя лыжкі, што выпалі з рук у Філе па дарозе з кухні ў гасцёўню.
    — Найлепшы ў свеце прывід — гэта Карлсан, які жыве на даху! — сказаў Карлсан, здымаючы з сябе касцюм прывіда.
    Дзеці засмяяліся: яны былі такія шчаслівыя! Карлсан сказаў:
    — Нішто не перашкодзіць прывіду, калі трэба напалохаць зладзеяў! Калі б людзі ведалі пра гэта, то ля кожнай гарадской касы навязалі б па маленькім злосным прывідзе.
    Малы ажно падскокваў ад радасці, што маміны грошы, пярсцёнак і брошка, а таксама срэбныя лыжкі і татаў залаты медаль уратаваныя.
    — Падумаць толькі, якія ж дурныя бываюць людзі — вераць у прывідаў! — сказаў Малы. — Нічога звышнатуральнага не бывае, так сказаў тата.
    Ён упэўнена кіўнуў.
    — Дурныя зладзеі, яны думалі, што гэта прывід вылецеў з шафы, а гэта было не нешта звышнатуральнае, а ўсяго толькі Карлсан, які жыве на даху!
    Карлсан чарус з хіш^унсКім са&Ом ^льбсргам
    аступнага ранку сонная ўскудлачаная фігурка ў блакітнай паласатай піжаме басанож прадыбала на кухню да мамы. Бусэ і Бэтан пайшлі ў школу, а тата ў кантору. Але Малому яшчэ рана было сыходзіць, і гэта было добра, бо ён вельмі любіў пабыць вось так сам-насам з мамай уранку. Хаця ён і быў вялікім хлопцам і хадзіў ужо ў школу, ён усё адно любіў пасядзець у мамы на каленках, калі ніхто не бачыў. Тады ў іх так добра атрымлівалася размаўляць, і калі хапала часу, мама і Малы звычайна спявалі адно аднаму песні ці баялі казкі.
    Мама сядзела за сталом, чытала газет