Малы і Карлсан, які жыве на даху
Астрыд Ліндгрэн
Выдавец: Папуры
Памер: 168с.
Мінск 2019
я схаджу на кухню прынясу некалькі.
Карлсан задаволена кіўнуў.
— Добра, — сказаў ён. — Добра! Але паспяшайся! Адным глядзеннем на карціны сыты не будзеш, хай яны сабе з пеўнямі ці без!
Малы хуценька пабег на кухню. Мама стаяла каля пліты ў клятчастым фартуху, ахутаная найцудоўнейшым катлетным водарам. Яна страсянула патэльню над агнём, і ў той заскакала процьма маленечкіх, акуратных карычневых катлетак.
— Здароў, Малы, — сказала мама. — Хутка будзем есці.
— Матуля, а можна мне пару катлетак на сподачку, я сабе ў пакой забяру? — папрасіў Малы сваім самым упрошвальным голасам.
— Сонейка, мы ж праз пару хвілін ужо будзем есці, — сказала мама.
— Ведаю, і ўсё адно, — сказаў Малы. — Пасля абеду я патлумачу навошта.
— Добра, добра, — сказала мама. — Вось табе пару штучак!
Яна паклала шэсць катлетак на маленькую талерачку. О, як чароўна яны пахлі, якія яны былі маленькія, карычневыя і прыгожыя — акурат такія, як трэба! Малы асцярожна ўзяў талерку аберуч і хуценька панёс яе ў свой пакой.
— Вось, Карлсан! — гукнуў ён, адчыніўшы дзверы.
Але Карлсан знік. Малы стаяў там з катлетамі, а Карлсана як ветрам змяло. Малы страшэнна зажурыўся: усё адразу зрабілася такім сумным!
— Ён паляцеў, — сказаў хлопчык сам сабе ўголас. Але тут...
— Піп, — раптам пачуў ён кагосьці. — Піп!
Малы азірнуўся навокал. У нагах ложка, пад коўдрамі, віднеўся невялікі тоўсценькі гарбок. Ён варушыўся. Піск ішоў адтуль. Праз секунду з-пад коўдры паказаўся чырвоны твар Карлсана.
— Хі-хі, — сказаў Карлсан. — Паляцеў! — сказаў ты. Ён паляцеў! Хі-хі, а я зусім і не паляцеў! Я проста так прыкінуўся.
Тут ён убачыў катлеткі. «Чык!» — павярнуў ён круцёлку на жываце. Матор загудзеў, і Карлсан плаўна пераляцеў з ложка проста да талеркі, мімалётам падчапіў адну катлетку, шпарка ўзняўся пад столь і пачаў лятаць вакол люстры, смакуючы катлеціну.
— Смаката! — сказаў ён. — Надзвычай смачная катлетка! Можна было б падумаць, што яе прыгатаваў найлепшы ў свеце катлетны смажун, але гэта, відавочна, не так.
Ён рэзка апусціўся да талеркі і схапіў яшчэ адну.
Тут з кухні паклікала мама:
— Малы, мы сядаем есці, мый хутчэй рукі і прыходзь!
— Мне трэба зноў ненадоўга сысці, — сказаў Малы і адставіў талерку. — Але я хутка вярнуся. Абяцай, што дачакаешся мяне!
— Добра, але чым мне бавіцца ўвесь гэты час? — спытаў Карлсан, прызямляючыся каля Малога з дакорлівым плюхам. — Мне трэба які-небудзь вясёлы занятак. У цябе зусім-зусім не засталося паравых машын?
— Зусім-зусім, — сказаў Малы. — Але ты можаш узяць мой канструктар.
— Давай яго сюды, — сказаў Карлсан.
Малы дастаў канструктар з шафы, у якой трымаў свае цацкі. Гэта быў сапраўды цудоўны канструктар з мноствам дробных дэталек, якія можна было прыкручваць адну да адной і рабіць розныя рэчы.
— Вось, трымай, — сказаў ён. — Можна будаваць машыны, пад’ёмныя краны і ўсё што захочаш...
— Ты думаеш, найлепшы ў свеце будавальнік не ведае, што можна, а чаго нельга пабудаваць? — сказаў Карлсан. Потым ён спрытна засунуў у рот яшчэ адну катлецінку і накінуўся на скрынку з канструктарам.
— Паглядзім, паглядзім, — сказаў ён і высыпаў усе дэталі на падлогу.
Малы мусіў сысці, хаця нашмат ахвотней ён бы застаўся паглядзець, як найлепшы ў свеце будавальнік возьмецца за справу на ўсім сур’ёзе.
Апошняе, што пабачыў Малы, азірнуўшыся ў дзвярах, — гэта Карлсана, які сядзеў на падлозе, задаволена напяваючы сабе пад нос:
— Які разумны я... I здольны як ніхто... I ўзорна тоўсты я... Гам! — апошняе слова ён праспяваў праз секунду пасля таго, як праглынуў чацвёртую катлетку.
Мама з татам і Бусэ з Бэтан ужо сядзелі за сталом. Малы праслізнуў на сваё месца і начапіў сурвэтку.
— Паабяцай мне адну рэч, мама. I ты таксама, тата, — сказаў ён.
— Што нам трэба паабяцаць? — спытала мама.
— Спачатку паабяцайце! — сказаў Малы.
Тата не надта хацеў абяцаць нешта вось так, проста з моста.
— Хто цябе ведае, можа, ты зноўку хочаш, каб я паабяцаў табе сабаку, — сказаў ён.
— He, гэта зусім не пра сабаку, — сказаў Малы, — але яго ты таксама можаш паабяцаць, калі хочаш. He, гэта нешта іншае, нічога небяспечнага! Паабяцайце, што вы абяцаеце!
— Ну добра, калі так, то абяцаем, — сказала мама.
— Ага, вы толькі што паабяцалі нічога не казаць Карлсану пра паравую машыну! — задаволена сказаў Малы.
— Ха, — сказала Бэтан. — Як яны змогуць нешта сказаць Карлсану, калі яны ніколі яго не сустрэнуць?
— Ну вядома, яны яго сустрэнуць, — пераможна сказаў Малы. — Пасля абеду. Ён цяпер у маім пакоі.
— Ой, я ледзь катлетай не падавіўся! — сказаў Бусэ. — Карлсан — у тваім пакоі?
— Уяві сабе, ён там!
Гэта і праўда была пераможная хвіля Малога.
О, хутчэй бы яны ўжо даелі — тады яны пабачаць...
Мама пасміхнулася.
— Мы будзем вельмі радыя сустрэцца з Карлсанам, — сказала яна.
— Так, і Карлсан сказаў тое самае! — запэўніў Малы.
Нарэшце яны даелі фруктовы суп. Нарэшце мама паднялася з-за стала. Настаў вялікі момант.
— Хадземце разам, — сказаў Малы.
— Упрошваць не трэба, — сказала Бэтан. — Я не супакоюся, пакуль не ўбачу гэтага твайго Карлсана.
Малы пайшоў першы.
— Запомніце, што вы паабяцалі, — сказаў ён, перш чым адчыніць дзверы ў свой пакой. — Hi слова пра паравую машыну!
Ён націснуў на ручку дзвярэй і адчыніў іх.
Карлсана ў пакоі не было. Ён знік. Пад коўдрай на ложку Малога не ўздымаўся пульхны гарбок.
Але пасярод раскіданай на падлозе кучы драўляных цурбэлак узвышалася вежа. Вельмі высокая і вельмі вузкая вежа. Хаця Карлсан, вядома, мог набудаваць і пад’ёмных кранаў, і ўсялякага іншага, гэтым разам ён задаволіўся тым, што склаў кубікі адзін на адзін у вельмі высокую і вельмі вузкую вежу. Зверху яе ўпрыгожвала тое, што, відавочна, мусіла быць купалам, — маленькая кругленькая кат-
летка.
Карлсан гулдс ў намёж
Гэта быў цяжкі момант для Малога. Маме не спадабалася, што яе катлеты пускаюць на купалы, і яна, вядома, лічыла, што гэта Малы так прыгожанька аздобіў вежу.
— Карлсан, які жыве на даху... — пачаў быў Малы, але тата строга перапыніў:
— Досыць ужо гэтых тваіх фантазій пра Карлсана, Малы!
Бусэ і Бэтан толькі пасмяяліся.
— Бач ты, які гэты Карлсан, — сказаў Бусэ. — Гэта ж трэба яму было змыцца акурат тады, калі мы хацелі з ім пазнаёміцца!
Малы сумна з’еў катлету і сабраў свае кубікі. He было ніякага толку болып гаварыць пра Карлсана. Але без яго было сумна, страшэнна сумна.
— Хадземце піць каву, а на Карлсана давайце забудземся, — сказаў тата і суцяшальна пагладзіў Малога па шчацэ.
Яны заўжды пілі каву перад камінам у гасцёўні, і сёння ўвечары таксама, хаця стаяў цёплы вясновы вечар і ліпы на вуліцы перад домам ужо выпусцілі зялёныя лісточкі. Малы не любіў каву, але затое любіў сядзець разам з мамай, татам, Бусэ і Бэтан перад агнём.
— Заплюшчы вочы, мама, — папрасіў Малы, калі мама паставіла на столік перад камінам паднос з кавай.
— Навошта гэта?
— Ну, бо ты казала, што не хочыш бачыць, як я ем цукар, а я хачу якраз узяць кавалачак, — сказаў Малы.
Яму трэба было чымсьці суцешыцца, гэта ён выразна адчуваў. Чаму Карлсан паляцеў? Ну праўда, нельга ж так рабіць — знікнуць, пакінуўшы па сабе толькі маленькую катлетку.
Малы сядзеў на сваім улюбёным месцы на прымурку каміна, каб быць як мага бліжэй да агню. Гэты час, калі яны пілі пасля абеду каву, быў самы прыемны за ўвесь дзень. Можна было размаўляць з татам і мамай, і яны слухалі, што ты кажаш, — бо іншым разам у іх не заўсёды быў на гэта час. Было весела таксама слухаць, як Бусэ і Бэтан пацвельвалі адно аднаго, як гаманілі пра сваё «батанства». Тое «батанства» было, відаць, зусім іншым, лепшым ты-
пам вучобы, чым у малодшай школе, куды хадзіў Малы.
Малы вельмі хацеў бы таксама расказаць пра сваё «батанства», але акрамя мамы з татам ніхто не цікавіўся, што з ім адбывалася ў школе. Бусэ і Бэтан з гэтага толькі смяяліся, а Малы быў вельмі акуратны з тым, што магло выклікаць у Бусэ і Бэтан гэты здзеклівы смех. Хаця дражніць яго не было сэнсу, бо ён быў майстар дражніцца ў адказ — ён проста мусіў умець гэта рабіць, маючы такога брата, як Бусэ, і такую сястру, як Бэтан.
— Ну як, Малы, ці змог ты сёння адказаць на ўроку? — пацікавілася мама.
Размовы такога кшталту Малы не любіў. Але раз ужо мама нічога яму не сказала наконт кавалачка цукру, ён быў гатовы перажыць гэтае пытанне.
— Анягож! Вядома ж, я змог адказаць, — хмура вымавіў ён.
Ён увесь час думаў пра Карлсана. Як мог нехта патрабаваць ад яго, каб ён памятаў пра ўрокі, пакуль ён не ведае, куды падзеўся Карлсан!
— Ну а што вы праходзілі? — спытаў тата.
Малога пачала разбіраць злосць. Яны ўвесь час збіраюцца так працягваць? Хіба для гэтага яны так утульна селі перад агнём — каб пагаманіць пра ўрокі?
— У нас быў алфавіт, — паспешліва адказаў Малы. — Цэлы даўжэзны алфавіт, і я яго ведаю. Спачатку ідзе «А», а потым ужо ўсе астатнія літары!
Ён узяў яшчэ адзін кавалачак цукру і зноў падумаў пра Карлсана. Хай сабе размаўляюць і балбочуць у яго над вухам колькі ім заманецца — ён будзе думаць пра Карлсана і гадаць, ці пабачыць яго зноўку.
3 гэтых мрояў яго абудзіла Бэтан.
— Малы, ты што, не чуеш? Хочаш зарабіць дваццаць пяць эрэ?
Да Малога павольна дайшло, што яна кажа. Ён быў зусім не супраць зарабіць дваццаць пяць эрэ, але гэта залежала ад таго, што Бэтан ад яго хоча.
— Дваццаць пяць эрэ — занадта мала, — занатурыўся ён. — Цяпер усё такое дарагое. Як ты думаеш, колькі, напрыклад, каштуе марозіва за пяцьдзясят эрэ?
— Дай здагадаюся, — з хітраватым тварам сказала Бэтан. — Мабыць, пяцьдзясят эрэ?
— Менавіта, акурат столькі яно і каштуе, як бачыш, — сказаў Малы. — Таму сама разумееш: дваццаць пяць эрэ — гэта занадта мала.
— Ты ж яшчэ не ведаеш, пра што гаворка, — сказала Бэтан. — Табе не трэба нічога рабіць, наадварот, трэба толькі чагосьці не рабіць.
— Чаго не рабіць?
— He паказвацца тут у гасцёўні сёння ўвечары.
— Пэле прыйдзе, ясна табе? — сказаў Бусэ. — Новы хлопец Бэтан.
Малы кіўнуў. Вось як, значыць, яны ўсё прадумалі. Мама з татам пойдуць у кіно, Бусэ — на футбол, Бэтан будзе сядзець і буркаваць у гасцёўні, а Малога выправяць у ягоны пакой — за няшчасныя дваццаць пяць эрэ. Ну і сямейка, калі падумаць!
— Якія ў яго вушы? — спытаў Малы. — Т