• Газеты, часопісы і г.д.
  • Малы і Карлсан, які жыве на даху  Астрыд Ліндгрэн

    Малы і Карлсан, які жыве на даху

    Астрыд Ліндгрэн

    Выдавец: Папуры
    Памер: 168с.
    Мінск 2019
    37.46 МБ
    Карлсан прылятае зноў
    Карлсан прылятае зноў
    Карлсан хітруе зноў
    Карлсан хітруе зноў
    рнуў круцёлку на жываце, і матор загудзеў.
    — Заскоквай! — крыкнуў ён. — Паляцелі!
    I яны паляцелі — праз акно і ў паветра. Карлсан зрабіў дадатковае маленькае кола над бліжнімі дахамі, каб праверыць, ці добра працуе матор. Той гудзеў так роўна і гожа, што Малому ні кропелькі не было страшна, а толькі весела.
    Урэшце Карлсан прызямліўся на іхні родны дах.
    — А зараз паглядзім, ці знойдзеш ты мой дамок, — сказаў Карлсан. — Я не буду падказваць, што ён ззаду за комінам, гэта ты ўжо сам шукай.
    Малы раней ніколі не бываў ні на якім даху. Але часам ён бачыў, як дзядзькі счышчалі з дахаў снег і хадзілі па іх з прывязанай вакол пояса вяроўкай. Малы заўсёды лічыў, што тыя, хто робіць гэта, шчаслівыя людзі. Але цяпер ён сам быў такім жа шчаслівым — хаця ў яго вакол пояса, вядома, ніякай вяроўкі не было. У жываце так дзіўна казытала, калі ён ішоў да коміна, намагаючыся трымаць раўнавагу! За комінам і праўда быў дамок Карлсана. О, які ён быў мілы: з зялёнымі аканіцамі і ўтульным ганкам, на якім можна было сядзець калі захочаш! Але акурат цяпер Малому хацелася толькі як найхутчэй трапіць у дамок і паглядзець на паравыя машыны, карціны з пеўнямі і ўсё іншае, што было ў Карлсана.
    На дзвярах вісела шыльдачка, каб было бачна, хто тут жыве. На ёй было напісана:
    «КАРЛСАН,
    ЯКІ ЖЫВЕ НА ДАХУ,
    НАЙЛЕПШЫ Ў СВЕЦЕ КАРЛСАН»
    Карлсан расчыніў дзверы і крыкнуў:
    — Дабрыдзень у хату, любы Карлсан... і табе, Малы, таксама!
    I ён ускочыў уперад Малога ў дом.
    — Мне трэба ў ложак, бо я самы хворы на свеце! — крыкнуў ён і стрымгалоў кінуўся на маленькую чырвоную канапку, што стаяла пры сцяне.
    Малы ўвайшоў следам. Яго разбірала цікаўнасць.
    У Карлсана было вельмі ўтульна, гэта Малы ўбачыў адразу. Акрамя канапкі, тут стаяў сталярны варштат, які, было відаць, служыў Карлсану і за стол, а таксама шафа, пара крэслаў і камін з жалезнай рашоткай. На ёй, пэўна, Карлсан гатаваў сабе ежу.
    Але ніякіх паравых машын не было і знаку. Малы доўга азіраўся, не заўважыў ніводнай і ўрэшце спытаў:
    — А дзе твае паравыя машыны?
    — Кхм, — сказаў Карлсан. — Mae машыны... Яны ўсе выбухнулі. Няспраўнасці ў засцерагальных клапанах, няйначай! Але гэта з’ява банальная — няма чаго і перажываць.
    Малы агледзеўся зноў.
    — Ну а твае карціны з пеўнямі, яны што, таксама выбухнулі? — вельмі з’едліва спытаў ён Карлсана.
    — Яшчэ чаго! — сказаў Карлсан. — Дзе ж яна ў мяне? — дадаў ён і паказаў на аркушык, прышпілены да сцяны каля шафы. У самым нізе, у куточку аркушыка і праўда быў намаляваны пеўнік, зусім маленечкі чырвоны пеўнік. Больш на аркушы не было нічога.
    — Карціна называецца «Вельмі самотны певень», — сказаў Карлсан.
    Малы паглядзеў на пеўніка. Тысяча Карлсанавых карцін з пеўнямі ў выніку аказаліся вось гэтым няшчасным небаракам?
    — Вельмі самотны певень, намаляваны найлепшым у свеце малявальнікам пеўняў, — дрыготкім голасам сказаў Карлсан. — О, якая гэта прыгожая і сумная карціна! Але плакаць мне нельга, бо падымецца тэмпература.
    Ён кінуўся на падушкі і схапіўся за лоб.
    — Ты павінен быць для мяне як маці. Пачынай! — сказаў ён.
    Малы не зусім ведаў, з чаго яму пачаць.
    — У цябе ёсць якія-небудзь лекі? — з сумневам спытаўся ён.
    — Ёсць, але я не хачу іх прымаць, — сказаў Карлсан. — А ў цябе ёсць пятак?
    Малы выцягнуў з кішэні штаноў пяць эрэ.
    — Дай яго мне спачатку, — сказаў Карлсан.
    Малы даў яму пятак. Карлсан моцна заціснуў яго ў руцэ, і выгляд у яго зрабіўся вельмі хітры і задаволены.
    — Я ведаю, ад якіх лекаў я не адмоўлюся, — сказаў ён.
    — Ад якіх? — зацікавіўся Малы.
    — Ад кукарэкавых лекаў Карлсана, які жыве на даху! Яны складаюцца напалову з карамелек і напалову з шакаладу. Дадаеш крыху крошак ад печыва і змешваеш усё гэта як след. Зрабі як я кажу, і я адразу прыму дозу! — сказаў Карлсан. — Добра дапамагае ад гарачкі.
    — Я так не думаю, — сказаў Малы.
    — Пойдзем у заклад? — прапанаваў Карлсан. — Стаўлю шакаладку, што маю рацыю.
    Малы падумаў, што, мабыць, гэта мама і мела на ўвазе, калі казала, што ўсе спрэчкі можна вырашыць у разумнай гутарцы.
    — Пойдзем у заклад? — паўтарыў Карлсан.
    — Давай, — сказаў Малы.
    Ён дастаў адну з дзвюх купленых шакаладак і паклаў на варштат, каб было бачна, на што яны закладаюцца. Потым намяшаў лекі паводле рэцэпта Карлсана: узяў кіслыя карамелькі, жэлейныя малінкі ды ірыскі і перамяшаў іх у кубку з роўнай колькасцю кавалачкаў шакаладу.
    а потым дробна наламаў міндальнага печыва і пасыпаў крошкамі зверху. Такіх лекаў Малы ў жыцці ніколі не бачыў, але выглядалі яны так смачна, што ён сам захацеў крыху захварэць, каб пакаштаваць іх.
    Але ў ложку сядзеў Карлсан, разявіўшы рот, быццам птушаня, і Малы паспяшаўся да яго з лыжкай.
    — Загружай мне вялікую дозу, — сказаў Карлсан.
    Малы так і зрабіў.
    Потым яны проста сядзелі і чакалі, ці зменшыцца ў Карлсана тэмпература.
    Праз паўхвіліны Карлсан сказаў:
    — Твая праўда. He дапамаглі яны ад тэмпературы. Давай мне шакаладку!
    — Хіба ты мусіш атрымаць шакаладку? — здзівіўся Малы. — Перамог жа я.
    — Калі ты ўжо і так перамог, дык няхай я хаця б шакаладку атрымаю, — сказаў Карлсан. — Нейкая справядлівасць мусіць жа быць у гэтым свеце. Дарэчы, а ты даволі жудасны хлопчык, раз хочаш сабе шакаладку толькі таму, што ў мяне гарачка.
    Малы неахвотна падаў Карлсану шакаладку. Карлсан адразу ўпіўся ў яе зубамі і сказаў, жуючы:
    — I без кіслых мін, папрашу. Наступным разам выйграю я, і шакаладку атрымаеш ты.
    Ён працягваў заўзята жаваць, а калі праглынуў апошні кавалачак, то прылёг на падушкі і цяжка ўздыхнуў.
    — Якія ж няшчасныя ўсе хворыя! — сказаў ён. — I я няшчасны! Вядома, можна паспрабаваць прыняць падвойную дозу кукарэкавых лекаў, але я ні на хвіліну не паверу, што яны дапамогуць.
    — А я думаю, падвойная доза дапаможа, — паспешліва сказаў Малы. — Пойдзем у заклад?
    Малы таксама ўмеў быць хітрым. Ён зусім не думаў, што тэмпературу можна збіць нават трайной дозай кукарэкавых лекаў, але яму вельмі хацелася прайграць. Бо ў яго засталася толькі адна шакаладка, і ён атрымае яе, калі Карлсан пераможа ў заклад.
    — 3 вялікім задавальненнем, — сказаў Карлсан. — Замешвай падвойную дозу! Калі гаворка ідзе пра гарачку, спрабаваць трэба ўсё. Гэта адзінае, што мы можам рабіць, — спрабаваць і назіраць.
    Малы намяшаў падвойную дозу і паклаў Карлсану ў прагна разяўлены рот. Карлсан пракаўтнуў лекі і ўсклікнуў:
    — Здарыўся цуд! Гарачка сышла! Ты зноў перамог, давай сюды шакаладку!
    Малы ўздыхнуў і аддаў яму апошнюю шакаладку. Карлсан паглядзеў на яго непрыязна.
    — Такім капрызнікам, як ты, нельга ісці ў заклад, — сказаў ён. — Гэта могуць рабіць толькі такія, як я, што ззяюць заўжды, быццам сонейка, незалежна ад таго, перамаглі яны ці не.
    Нейкі час было ціха, калі не лічыць чмякання, якое гучала, пакуль Карлсан жаваў сваю шакаладку. Потым ён сказаў:
    — Але раз ужо ты такі ненажэрны хлопчык, то, пэўна, лепей за ўсё нам рэшту падзяліць па-братэрску. У цябе засталіся цукеркі?
    Малы памацаў у кішэнях.
    — Тры, — сказаў ён і дастаў дзве ірыскі і жэлейную малінку.
    — Тры, — сказаў Карлсан. — Тры не дзеліцца, гэта і малыя дзеці ведаюць.
    Ён узяў малінку з выцягнутай далоні Малога і спрытна яе праглынуў.
    — А вось цяпер — дзеліцца, — сказаў ён.
    Потым ён паглядзеў галоднымі вачыма на дзве ірыскі. Адна была крыху болыпая за другую.
    — Я добры і сціплы, таму дазволю табе выбраць першым, — сказаў Карлсан. — Але ты, пэўна, ведаеш: хто выбірае першы, мусіць узяць сабе меншае, — дадаў ён і строга паглядзеў на Малога.
    Малы ненадоўга задумаўся.
    — Я хачу, каб ты выбіраў першы, — не разгубіўся ён.
    — Ну хай сабе, калі ўжо ты такі ўпарты, — сказаў Карлсан, схапіў большую ірыску і адразу ж запхнуў яе ў рот.
    Малы паглядзеў на дробную ірыску, што засталася ляжаць на яго далоні.
    — He, слухай, хіба ты не сказаў, што той, хто выбірае першы, мусіць узяць сабе меншае?
    — Што не так, маленькі ты ласун? — сказаў Карлсан. — Калі б ты выбіраў першы, якую ірыску ты б узяў?
    — Я б узяў меншую, праўда ўзяў бы, — сур’ёзна адказаў Малы.
    — Ну дык чаго ты абураешся? — сказаў Карлсан. — Ты ж яе і атрымаў.
    Малы зноў задумаўся, ці гэта мела мама на ўвазе пад «разумнай гутаркай».
    Але Малы ніколі не бываў доўга без гумору. Што ні кажы, здорава, што ў Карлсана больш няма гарачкі. I Карлсан таксама так лічыў.
    — Я напішу ўсім лекарам і раскажу, што дапамагае ад гарачкі. «Паспрабуйце кукарэкавыя лекі Карлсана, які жыве на даху», — вось што я ім напішу. Найлепшыя ў свеце лекі ад гарачкі!
    Малы ўсё яшчэ не з’еў сваю ірыску. Яна здавалася такой цягучай, смачнай і цудоўнай, што ён хацеў спачатку ўволю на яе нагледзецца. А пачнеш яе есці — і ўсё, ірыскі ўжо няма!
    Карлсан таксама глядзеў на ірыску Малога. Ён глядзеў на ірыску Малога доўга, а пасля нахіліў галаву набок і сказаў:
    — Пойдзем у заклад, што я магу наваражыць, каб твая ірыска знікла, а ты нават не заўважыў?
    — Дзе табе! — сказаў Малы. — He зможаш, калі я буду трымаць яе ў руцэ і ўвесь час на яе глядзець.
    — Дык што, ідзём у заклад? — спытаў Карлсан.
    — He, — сказаў Малы. — Я ведаю, што перамагу, і тады ірыска дастанецца табе...
    Малы адчуваў, што гэта нейкі няправільны спосаб ісці ў заклад: з Бусэ і Бэтан яны рабілі гэта паіншаму.
    — Але мы можам пайсці ў заклад па-звычайнаму, па-сапраўднаму, каб ірыску атрымаў той, хто пераможа, — сказаў Малы.
    — Як сабе хочаш, ненажэра, — сказаў Карлсан. — Ідзём у заклад, што я наваражу так, каб твая ірыска знікла, а ты нават не заўважыў!
    — Давай! — сказаў Малы.
    — Фокус-покус-філіёкус, — сказаў Карлсан і схапіў ірыску.
    — Фокус-покус-філіёкус, — сказаў ён і засунуў яе ў рот.
    — Стоп! — закрычаў Малы. — Я дакладна бачыў, як знікла ірыска!
    — Няўжо? — сказаў Карлсан, хуценька глытаючы ірыску. — Значыць, ты зноў перамог. Ніколі не сустракаў такога хлопчыка, як ты, каб ён перамагаў ва ўсіх спрэчках!
    — Так... але... ірыска, — збянтэжана сказаў Малы. — Той, хто перамог, мусіць атрымаць ірыску.
    — Вядома, анягож, — сказаў Карлсан. — Але я наваражыў, каб ірыска знікла, і я іду ў заклад, што не змагу адваражыць яе назад.
    Малы прамаўчаў, але вырашыў расказаць маме, як толькі яе ўбачыць, што разумныя гутаркі нічога не вартыя, калі трэба разабрацца, чыя праўда.
    Ён пашнарыў у сваіх пустых кішэнях. Г