• Газеты, часопісы і г.д.
  • Малы і Карлсан, які жыве на даху  Астрыд Ліндгрэн

    Малы і Карлсан, які жыве на даху

    Астрыд Ліндгрэн

    Выдавец: Папуры
    Памер: 168с.
    Мінск 2019
    37.46 МБ
    Карлсан прылятае зноў
    Карлсан прылятае зноў
    Карлсан хітруе зноў
    Карлсан хітруе зноў
     пачула, калі б не была такая раз’юшаная.
    Карлсан ў закла^
    днойчы Малы вярнуўся са школы раззлаваны і з вялікім гузаком на лбе. Мама была на кухні, і, як Малы і спадзяваўся, гузак яе моцна ўразіў.
    — Родны ты мой, што з табой здарылася? — усплёснула яна рукамі.
    — Крыстэр кінуў у мяне каменем, — сярдзіта сказаў Малы.
    — He, гэта ж трэба! — сказала мама. — Які злы хлопчык! Чаму ты не прыйшоў і не расказаў мне?
    Малы паціснуў плячыма.
    — А толку? Ты ж не ўмееш кідацца камянямі. Ты б нават у сцяну стайні ні разу не патрапіла.
    — Ах, дурненькі, — сказала мама. — Няўжо ты думаеш, што я стала б кідацца ў Крыстэра камянямі?
    — А чым тады? — здзівіўся Малы. — Нічога іншага ж няма, прынамсі, настолькі ж добрага.
    Мама ўздыхнула. Відавочна, не толькі Крыстэр любіў пабіцца. Яе ўласны пястунчык быў нічым не лепшы. Але як так магло стацца, што такі маленькі хлапчук з такімі лагоднымі блакітнымі вачыма быў гэткім задзірам?
    — А што, калі вам кінуць звычку заўсёды біцца? — прапанавала мама. — Можна ж замест гэтага дамаўляцца? Ведаеш, Малы, насамрэч няма нічога, з чым нельга разабрацца, як след пагаварыўшы.
    — Ёсць, і яшчэ як, — сказаў Малы. — Учора, напрыклад. Я тады таксама пабіўся з Крыстэрам...
    — I зусім дарэмна, — сказала мама. — Вы з тым жа поспехам маглі высветліць, за кім праўда, у разумнай гутарцы.
    Малы сеў за абедзенны стол і апусціў пабітую галаву на рукі.
    — Гэта ты так думаеш, — зіркнуў ён на маму. — Вось што Крыстэр мне сказаў: «Я магу табе задаць перцу», — сказаў ён. А я яму кажу: «Рукі ў цябе кароткія для гэтага». Ну і як, скажы ты мне, мы маглі гэта высветліць у разумнай гутарцы?
    Мама не магла адказаць і адразу спыніла сваю мірную казань. Яе сынок-задзіра выглядаў даволі
    змрочна, і яна паспяшалася паставіць перад ім гарачы шакалад са свежымі булачкамі. Малы іх вельмі любіў. Ён адчуў водар свежай здобы яшчэ калі падымаўся сходамі. Маміны чароўныя булачкі з карыцай прынамсі рабілі жыццё не такім невыносным.
    Малы задумліва куснуў булачку, і пакуль ён еў, мама заляпіла яго рану на лбе пластырам. Потым лёгенька цмокнула яго ў пластыр і спытала:
    — А што вы сёння з Крыстэрам не падзялілі?
    — Крыстэр і Гуніла кажуць, што Карлсана не бывае. Яны гавораць, што ён — проста выдумка, — сказаў Малы.
    — А гэта не так? — асцярожненька пацікавілася мама.
    Малы з прыкрасцю паглядзеў на яе з-па-над кубка.
    — Хоць ты можаш верыць таму, што я кажу? — сказаў ён. — Я пытаўся ў Карлсана, ці не выдумка ён...
    — I што Карлсан адказаў? — спытала мама.
    — Ён сказаў, што калі б ён быў выдумкай, дык гэта была б найлепшая ў свеце выдумка. Але так ужо здарылася, што ён ніякая не выдумка, — сказаў Малы і ўзяў яшчэ адну булачку. — Карлсан лічыць, што гэта Крыстэр і Гуніла — выдумка. На дзіва недарэчная выдумка, кажа ён, і я таксама так думаю.
    Мама не адказала. Яна разумела, што не дасць рады фантазіям Малога, і таму толькі сказала:
    — Я думаю, табе трэба болей гуляць з Крыстэрам і Гунілай і меней думаць пра Карлсана.
    — Карлсан прынамсі не кідаецца ў мяне валунамі, — сказаў Малы і памацаў гузак на лбе. Потым задумаўся пра нешта і сонечна ўсміхнуўся маме:
    — Дарэчы, сёння я пабачу, дзе жыве Карлсан, — сказаў ён. — Я ледзьве не забыўся пра гэта!
    Ён адразу пашкадаваў, што сказаў гэта маме. Як ён мог так спудлаваць?
    Але для мамы ў яго словах было не больш небяспечнага ці трывожнага, чым у любой згадцы пра Карлсана, і яна безуважна сказала:
    — Вось як? Ну дык ты добра пазабаўляешся.
    Яна б не была такой спакойнай, калі б удумалася ў словы Малога. I ўспомніла пра тое, дзе жыве Карлсан!
    Малы падняўся з-за стала сыты, задаволены і раптоўна вельмі ўсцешаны сваім светам. Гузак на лбе болып не смылеў, у роце ўсё яшчэ адчуваўся смак булачак з карыцай, праз акно на кухні свяціла сонца, а мама ў клятчастым фартуху выглядала вельмі мілай і зграбнай. Ён моцна абняў яе і сказаў:
    — Ты мне падабаешся, мама.
    — О, я вельмі радая, — сказала мама.
    — Так... ты падабаешся мне за ўсю гэтую сваю мілату.
    Потым ён пайшоў да сябе і сеў чакаць Карлсана. Яны паляцяць разам на дах — і хай сабе Крыстэр гаворыць, нібыта Карлсан — усяго толькі выдумка!
    Чакаць давялося доўга.
    «Я прылячу прыблізна а трэцяй або чацвёртай ці пятай, але не хвілінай не раней за шэсць», — сказаў яму Карлсан.
    Малы так і не зразумеў дакладна, а якой Карлсан збіраўся прыляцець, і перапытаў.
    «Не хутчэй, чым а сёмай, у любым разе, — сказаў Карлсан. — Але наўрад ці да васьмі. I ведаеш што, чакай прыблізна прыкладна а дзявятай, бо тады будзе самы час!»
    Малому давялося чакаць цэлую вечнасць, і ўрэшце ён амаль паверыў, што Карлсан узяў і ператварыўся ў звычайную выдумку. Але раптам пачулася звыклае гудзенне, і ў пакой заляцеў Карлсан, бадзёры і вясёлы.
    — О, як я чакаў! — сказаў Малы. — Калі ты там мусіў прыляцець?
    — Прыблізна, — сказаў Карлсан. — Я сказаў, што прылячу прыблізна, — і так я і зрабіў.
    Ён падышоў да акварыума Малога, усунуў увесь твар у ваду і заглыкаў вялікімі каўткамі.
    — Ой, асцярожна з маімі рыбкамі! — занепакоіўся Малы. Ён спалохаўся, што Карлсан вып’е з вадой некалькі яго рыбак-гупі, якія жвава плавалі ў акварыуме.
    — Калі ў цябе гарачка, трэба піць увесь час, — сказаў Карлсан. — Калі і праслізне якая рыбінка ці дзве — дык гэта з’ява банальная!
    — У цябе гарачка? — спытаў Малы.
    — Ды шчэ якая! Памацай, — сказаў Карлсан і паклаў руку Малога сабе на лоб.
    Але Малы не мог сказаць, каб Карлсан быў асабліва цёплы.
    — Якая ў цябе тэмпература? — спытаў ён.
    — Box, трыццаць-сорак градусаў, — сказаў Карлсан. — He меней!
    Малы нядаўна перахварэў на адзёр і ведаў, што значыць быць у гарачцы. Ён пахітаў галавой.
    — He думаю, што ты хворы, — сказаў ён.
    — I не сорамна табе? — тупнуў нагой Карлсан. — Я што, зусім не магу пахварэць, як іншыя людзі?
    — Ты хочаш хварэць? — не паверыў Малы.
    — Усе людзі хочуць, — сказаў Карлсан. — Я хачу ляжаць у сваім ложку з высокай-высокай тэмпературай, і каб ты спытаў, як я пачуваюся, а я б адказаў, што я самы хворы ў свеце, а ты б тады спытаў, ці хачу я, каб ты прынёс чаго-небудзь, а я б сказаў, што я такі хворы, такі хворы, што нічога і не хачу... Апрача толькі вялізнага кавалка торта, і процьмы печыва, і кучы шакаладу, і гары карамелек.
    Карлсан з надзеяй паглядзеў на Малога, у якога раптам апусціліся рукі: ён не ведаў, дзе яму зараз знайсці ўсё тое, чаго хоча Карлсан.
    — Я хачу, каб ты быў для мяне як маці, — працягваў Карлсан. — Ты скажаш, што мне трэба выпіць нейкія агідныя лекі... Але за гэта я мушу атрымаць пяць эрэ. А яшчэ ты абматаеш мне шыю цёплым ваўняным шалікам, але я буду казаць, што ён казычацца... Калі не атрымаю яшчэ пяць эрэ.
    Малы вельмі хацеў быць Карлсану як маці. А гэта значыла, што ён мусіць спустошыць сваю скарбонку-свінку. Яна стаяла на кніжнай паліцы, важкая і дыхтоўная. Малы прынёс з кухні нож і пачаў выкалупваць манеткі па пяць эрэ. Карлсан дапамагаў тым, што горача і з дзікім захапленнем вітаў кожную манетку, якая выпадала са шчыліны. Часам яны былі па дзесяць і па дваццаць эрэ, але Карлсану найбольш падабаліся пятакі.
    Пасля Малы збегаў у крамку з садавіной і амаль на ўсе грошы купіў карамелек і шакаладу. А калі выклаў на прылавак свой капітал, на міг яго працяла думка, што ён збіраў гэтыя грошы на сабаку. Ён ціха ўздыхнуў, бо разумеў: той, хто хоча быць Карлсану як маці, не можа сабе дазволіць утрымліваць сабаку.
    Вяртаючыся, Малы старанна пазасоўваў ласункі ў кішэні і зазірнуў у гасцёўню. Там былі ўсе: мама, тата, Бусэ і Бэтан. Яны пілі паабедзенную каву. Але сёння Малому не было часу з імі сядзець. На міг ён задумаўся, ці не паклікаць іх у пакой пазнаёміцца з Карлсанам, але, паразважаўшы, вырашыў, што не варта. Тады яны толькі перашкодзяць яму выправіцца з Карлсанам на дах. Лепей пазнаёміць іх у які іншы дзень.
    Малы ўзяў трохі міндальнага печыва з падноса — бо Карлсан жа сказаў, што хацеў таксама і печыва, — і кінуўся да сябе ў пакой.
    — I доўга мне сядзець і чакаць, хвораму і разбітаму? — папракнуў яго Карлсан. — Тэмпература падымаецца на некалькі градусаў штохвіліны, на мне ўжо можна яйкі варыць.
    — Я бег з усіх ног, — сказаў Малы. — Я столькі ўсяго панакупляў...
    — Але ў цябе ж засталіся грошы, каб даць мне пяць эрэ, калі шалік заказыча? — з трывогай спытаў Карлсан.
    Малы супакоіў яго. Ён прыхаваў парачку пятакоў.
    Вочы Карлсана заззялі, і ён заскакаў ад радасці.
    — О, я самы хворы ў свеце! — сказаў ён. — Трэба як найхутчэй пакласці мяне ў пасцель.
    Толькі цяпер Малы задумаўся пра тое, як ён зможа трапіць на дах, не ўмеючы лятаць.
    — Спакойна, толькі спакойна, — сказаў Карлсан. — Я вазьму цябе на спіну — і здароўценькі — мы паляцім да мяне. Глядзі толькі, не ўсунь пальцы ў прапелер.
    — Але ты ўпэўнены, што падымеш мяне? — спытаў Малы.
    — Там паглядзім, — адказаў Карлсан. — Будзе вельмі цікава праверыць, ці пранясу я цябе больш за паўдарогі ў такім хворым і разбітым стане. Але заўсёды ёсць выйсце: калі адчую, што не спраўляюся, я магу цябе скінуць, і ўсё.
    Малому не падалося такім ужо добрым гэтае выйсце — каб яго скінулі напаўдарозе да даху, і выгляд у яго зрабіўся вельмі задумлівы.
    — Але ўсё будзе добра, гэта дакладна, — сказаў Карлсан. — Калі толькі матор не заглухне.
    — А калі заглухне? Мы ж тады ўпадзём, — сказаў Малы.
    — Плясь! Вядома, упадзём, — весела сказаў Карлсан. — Але гэта з’ява банальная, — дадаў ён і адмахнуўся.
    Малы вырашыў таксама лічыць, што гэта з’ява банальная. Ён напісаў маме з татам невялікую запіску і паклаў яе на стале.
    Я на версі У Калсана які жыве на Даху
    Лепей было б паспець вярнуцца да таго, як яны заўважаць запіску. Але калі бацькі раптам па ім засумуюць, трэба, каб яны ведалі, дзе ён. Іначай магла зноў усчацца шуміха, як таго разу, калі ён быў у бабулі і вырашыў сам пакатацца на цягніку. Мама пасля плакала і казала:
    — Але ж, Малы, калі ты ўжо захацеў пакатацца на цягніку, чаму ты не сказаў пра гэта мне?
    — Таму што я хацеў пакатацца на цягніку, — адказаў Малы.
    Тое самае было і цяпер. Ён хацеў трапіць на дах да Карлсана, і таму найлепш было нікому пра гэта не казаць. Калі тата з мамай заўважаць, што яго няма, ён заўсёды зможа апраўдацца тым, што прынамсі пакінуў ім запіску.
    Карлсан быў гатовы да старту. Ён павя