• Газеты, часопісы і г.д.
  • Малы і Карлсан, які жыве на даху  Астрыд Ліндгрэн

    Малы і Карлсан, які жыве на даху

    Астрыд Ліндгрэн

    Выдавец: Папуры
    Памер: 168с.
    Мінск 2019
    37.46 МБ
    Карлсан прылятае зноў
    Карлсан прылятае зноў
    Карлсан хітруе зноў
    Карлсан хітруе зноў
    у кволай руцэ Гуль-Фіі.
    — Спакойна, толькі спакойна, — сказаў ён. — Я, нябось, ведаю, што раблю, я ж найлепшы ў свеце нянь!
    Тут Малы пачуў крокі на сходах і аж уздрыгнуў ад спалоху.
    — Вой, ідуць! — прашаптаў ён.
    — Спакойна, толькі спакойна, — сказаў Карлсан, і яны абодва кінуліся да акна. Малы пачуў, як у замочную шчыліну ўставілі ключ, і падумаў, што ўсё — прапаў, але неяк усё ж паспеў пераваліцца праз падаконне. Праз секунду ён пачуў, як адчыніліся дзверы і нечы голас сказаў:
    — Ах, маміна Сюзаначка, спіць сабе і спіць!
    — Так, усё спіць ды спіць, — сказаў іншы голас.
    Але потым пачуўся крык. I Малы зразумеў: мама і тата Гуль-Фіі заўважылі кілбасу.
    Ен не застаўся чакаць працягу, а скачкамі дагнаў найлепшага ў свеце няня, які акурат хаваўся за комінам.
    — Хочаш паглядзець на парачку бандзюганаў? — спытаў Карлсан, калі яны крыху адпачылі. — У мяне тут у адной мансардзе ёсць два першакласныя бандзюганы.
    Гучала так, нібыта бандзюганы былі Карлсанавы ўласныя. Вядома, гэта было не так, але Малому ўсё адно захацелася на іх паглядзець.
    3 мансарды бандзюганаў чуліся гутарка, смех і шум.
    — Гумор і весялосць, — сказаў Карлсан. — Хадзем паглядзім, што там за свята.
    Яны пракраліся ўздоўж вадасцёкавай трубы, Карлсан прыўзняўся і зазірнуў усярэдзіну. На акне віселі фіранкі, але паміж імі была шчыліна, у якую можна было зазірнуць.
    — У бандзюганаў нейкі госць, — прашаптаў Карлсан.
    Малы таксама зазірнуў у акно. У пакоі сядзелі два тыпусы, якія дакладна мусілі быць бандзюганамі, а яшчэ нейкі маленькі, лагодны, рахманы дзядзечка,
    які выглядаў так, быццам прыехаў з вёскі, дзе жыла бабуля Малога.
    — Ведаеш, што я думаю? — прашаптаў Карлсан. — Я думаю, што гэтыя бандзюганы самі там нешта хітруюць. Але нічога ў іх не выйдзе!
    Ён яшчэ раз зазірнуў у пакой.
    — Я не я, калі яны не хочуць абхітрыць гэтага небараку ў чырвоным галынтуку, — прашаптаў ён Малому.
    Бандзюганы і той дзядзечка ў чырвоным гальштуку сядзелі за столікам каля самага акна. Яны елі і пілі, бандзюганы па-сяброўску паляпвалі дзядзечку ў чырвоным гальштуку па плячы і казалі:
    — Як здорава, што мы сустрэлі цябе, дружа Оскар!
    — I мне прыемна, што я вас сустрэў, — сказаў Оскар. — Калі вось так прыязджаеш у горад, дык хочацца завесці добрых сяброў, такіх, каб надзейныя былі. Іначай не ведаеш, на што натрапіш. Гэта ж і махляры якія могуць сустрэцца!
    Бандзюганы заківалі.
    — Вось-вось, можна натрапіць на махляроў! — сказаў адзін. — Якое шчасце, што ты сустрэў Філе і мяне!
    — Так, калі б ты не сустрэў Руле і мяне, з табой магла б здарыцца сапраўдная бяда, — сказаў другі.
    — Ну а цяпер еш, пі і атрымлівай задавальненне! — сказаў той, якога звалі Філе, і зноў паляпаў Оскара па плячы.
    Але потым ён зрабіў нешта, што неверагодна здзівіла Малога. Філе нібы зусім выпадкова засунуў руку ў заднюю кішэню Оскаравых штаноў і вывудзіў адтуль гаманец, які акуратна паклаў у заднюю кішэню сваіх уласных штаноў. А Оскар нічога не заўважыў. Напэўна, таму, што Руле акурат павіс у яго на шыі і ляпаў яго па плячы. Але калі Руле наляпаўся і адняў ад яго сваю руку, то ў ёй выпадкова апынуўся Оскараў гадзіннік. Руле запхнуў яго сабе ў заднюю кішэню штаноў, а Оскар нічога не заўважыў.
    Але потым Карлсан асцярожна прасунуў пульхную ручку праз шчыліну між фіранкамі і выцягнуў гаманец з задняй кішэні штаноў Філе, і той нічога не заўважыў. Тады Карлсан выцягнуў руку і дастаў гадзіннік з задняй кішэні штаноў Руле, і той таксама нічога не заўважыў.
    Праз нейкі час, калі Руле, Філе і Оскар пад’елі і выпілі яшчэ больш, Філе засунуў руку ў сваю заднюю кішэню і зразумеў што гаманца там няма. Тады ён злосна ўперыўся ў Руле і сказаў:
    — Слухай, Руле, давай выйдзем у вітальню, мне трэба нешта табе сказаць.
    Тут Руле акурат памацаў у сваёй задняй кішэні і заўважыў, што гадзіннік знік. Ён таксама злосна ўперыўся ў Філе і сказаў:
    — Выдатна, бо мне таксама трэба нештачка табе сказаць!
    Філе і Руле выйшлі ў вітальню, а няшчасны Оскар застаўся адзін. Яму гэта, відаць, здалося сумным, бо неўзабаве ён падняўся і таксама выйшаў у вітальню, каб паглядзець, куды прапалі Філе і Руле. Тады Карлсан спрытна пералез праз акно і паклаў Оскараў гаманец у міску з-пад супу. Філе, Руле і Оскар ужо даелі суп, так што гаманец не намок. Оскараў гадзіннік Карлсан павесіў боўтацца на люстры — і гэта было першае, што пабачылі Оскар, Філе і Руле, калі вярнуліся з вітальні. А Карлсана яны не заўважылі, таму што ён запоўз пад стол, абрус на якім звісаў да самай падлогі. Пад сталом ужо сядзеў і Малы, бо хацеў быць побач з Карлсанам, нават калі там вусцішна.
    — Гляньце, мой гадзіннік вісіць! — сказаў Оскар. — Як гэта ён туды трапіў?
    Оскар падышоў да люстры, зняў гадзіннік і паклаў у кішэню курткі.
    — Нічога сабе — а тут мой гаманец! — сказаў ён, зазірнуўшы ў міску. — Як дзіўна!
    Руле і Філе з пашанай паглядзелі на Оскара, і Філе сказаў:
    — А вы там у вёсцы таксама не лыкам шытыя, я гляджу.
    Потым Руле, Філе і Оскар зноў селі за столік.
    — Дружа Оскар, ты мусіш яшчэ крыху пад’есці і выпіць, — сказаў Філе.
    Оскар, Філе і Руле зноў елі, пілі і паляпвалі адзін аднаго па плячах. Праз нейкі час рука Філе прасунулася пад абрус і асцярожна паклала гаманец Оскара на падлогу. Напэўна, Філе падумаў, што там больш надзейнае месца, чым у ягонай кішэні. Але ён памыліўся, бо Карлсан адразу схапіў гаманец і падаў яго Руле, а Руле ўзяў гаманец і сказаў:
    — Філе, я кепска думаў пра цябе, а насамрэч ты годны чалавек.
    Праз нейкі час пад абрус прасунулася рука Руле і асцярожна паклала на падлогу гадзіннік Оскара. Карлсан узяў гадзіннік, асцярожна пашкроб Філе па назе і падаў яму гадзіннік. Філе сказаў:
    — Лепшага сябра, чым ты, Руле, не знайсці!
    Але неўзабаве Оскар спытаў:
    — Дзе мой гаманец? I дзе мой гадзіннік?
    I тады гаманец і гадзіннік маланкава паляцелі пад стол, бо Філе не хацеў мець пры сабе гадзінні-
    ка, а Руле — гаманца, калі Оскар надумае ўсчыніць сварку. А Оскар і праўда пачаў досыць гучна сварыцца і патрабаваць назад свой гадзіннік і свой гаманец, на што Філе сказаў:
    — Адкуль нам ведаць, дзе ты пасеяў свой няшчасны гаманец?!
    А Руле дадаў:
    — He бачылі мы твайго няшчаснага гадзінніка. Сачыць трэба за сваімі рэчамі!
    Але тут Карлсан узяў спачатку гаманец, а потым гадзіннік і ўсунуў іх у рукі Оскару, а той схаваў абедзве рэчы ў кішэні і сказаў:
    — Дзякуй, дружа Філе, дзякуй, Руле. Але другім разам так са мной не жартуйце.
    А потым Карлсан штурхануў Філе ў нагу з усёй сілы, і Філе ўскрыкнуў:
    — Ты за гэта заплаціш, Руле!
    Тады Карлсан штурхануў Руле ў нагу з усёй сілы, і Руле ўскрыкнуў:
    — Ты здурнеў, Філе? Чаго брыкаешся?
    Руле і Філе ўскочылі і кінуліся біцца, ажно ўсе талеркі паляцелі са стала на падлогу і паразбіваліся, а Оскар спалохаўся ды сышоў са сваімі гаманцом і гадзіннікам і ўжо назад не вярнуўся.
    Малы таксама спалохаўся, але сысці не мог, а мусіў сядзець ціха і нерухома пад сталом.
    Філе быў мацнейшы за Руле, ён выгнаў Руле ў вітальню і пагнаўся следам за ім, каб яшчэ болып аддубасіць. Тады Карлсан і Малы вылезлі з-пад стала, паглядзелі на разбітыя талеркі, што валяліся па ўсёй падлозе, і Карлсан сказаў:
    — Нашто місцы быць цэлай, калі ўсе талеркі пабітыя? Ёй будзе самотна адной, няшчаснай місачцы!
    I ён гучна грымнуў міскай аб падлогу, а потым кінуўся з Малым да акна, і яны спрытна вылезлі вонкі. Тады Малы пачуў, як Філе і Руле вяртаюцца ў пакой і Філе кажа:
    — Якога ляда ты аддаў яму гадзіннік і гаманец, дурны ты селядзец?
    — У цябе што, клёку не стала? — сказаў Руле. — Гэта ж ты яму аддаў.
    Тады Карлсан зарагатаў так, што жывот захадзіў ходарам, а пасля сказаў:
    — Усё, сёння хітраваць больш не буду.
    Малы таксама адчуваў, што хітравання на сёння досыць.
    Было ўжо даволі цёмна, і Малы з Карлсанам узяліся за рукі ды пайшлі дахамі назад да Карлсанавага дамка. Калі яны туды вярнуліся, то пачулі сірэну пажарнай машыны, што неслася па вуліцы.
    — Недзе пажар, вось пабачыш, — сказаў Малы. — Вунь пажарныя едуць.
    — А раптам пажар у гэтым самым доме! — з надзеяй сказаў Карлсан. — Тады хай толькі
    Астрыд Ліндгрэн. Малы і Карлсан, які жыве на даху скажуць мне, і я ім дапамагу, бо я найлепшы ў свеце тушыльнік пажараў.
    Ім было бачна, што пажарная машына спынілася пад самым домам, а вакол сабралася куча народу. Але агню нідзе не было. Затое да даху раптам пачалі выязджаць драбіны — такія доўгія, высоўныя, якія бываюць на пажарных машынах.
    Тут Малы задумаўся.
    — А што, калі... А што, калі... яны прыехалі, каб зняць мяне адсюль? — сказаў ён.
    Бо раптам успомніў пра запіску, якую пакінуў у сваім пакоі. А час быў ужо даволі позні.
    — 3 чаго б гэта, скажы ты мне? — сказаў Карлсан. — Хто ж будзе супраць, што ты крыху пагуляеш на даху?
    — Ну, мая мама, магчыма, — сказаў Малы. — У яе такія нервы, што яны ўвесь час вымотваюцца.
    Яму зрабілася так шкада мамы, калі ён пра гэта падумаў... Ён адразу па ёй засумаваў.
    — Можна было б крыху пахітраваць з пажарных, — прапанаваў Карлсан.
    Але Малы не хацеў болей хітраваць. Ён стаяў нерухома і чакаў пажарнага, які лез па драбінах.
    — Ну няхай, — сказаў Карлсан. — Мне і самому, пэўна, час ісці класціся. Мы, вядома, так і не
    ..Ч'.	—— ———~ 41 ІГ |-| ■	—■ —				 .
    пахітравалі як след, але не варта забывацца, што ў мяне зранку была тэмпература самае меншае градусаў трыццаць-сорак!
    I ён паскакаў па даху прэч.
    — Бывай здароўценькі, Малы! — крыкнуў ён.
    — Бывай здароўценькі, Карлсан! — крыкнуў Малы.
    Але ўвесь час ён глядзеў на пажарнага, які ўсё набліжаўся.
    — Гэй, Малы! — гукнуў Карлсан, перш чым знік за комінам. — He кажы пажарным, што я тут. Я ж найлепшы ў свеце тушыльнік пажараў — толькі і чакай, што потым пачнуцца бясконцыя ўпрошванні, каб я дапамог, як толькі недзе загарыцца.
    Пажарны быў ужо блізка.
    — Стой ціха дзе стаіш, — крыкнуў ён Малому. — Нікуды не рухайся, я зараз цябе здыму.
    Малы падумаў, што гэта міла з яго боку, але залішне. Малы ж увесь вечар толькі і рабіў, што вандраваў па даху — яшчэ пару крокаў ён бы, нябось, здолеў зрабіць.
    — Цябе мая мама паклікала? — спытаў ён, калі пажарны спускаўся з ім па драбінах.
    — Яна, а ты як думаў? — сказаў пажарны. — Дарэчы... У нейкі міг мне амаль падалося, што на даху было двое хлопчыкаў...
    Малы ўспомніў, пра што прасіў яго Кар