Карлсан прылятае зноў
Астрыд Ліндгрэн
Выдавец: Папуры
Памер: 192с.
Мінск 2019
Астрыд Ліндгрэн
1907-2002
Пераклад са шведскай Алесі Башарымавай
Мастак
Арсен Джанік’ян
УДК 821.113.6-34-93
ББК 84(4Шве)-44
Л59
ASTRID LINDGREN «Karlsson pa taket flyger igen» First published in 1962 by Raben & Sjogren, Sweden
For more information about Astrid Lindgren, see www.astridlindgren.com. All foreign rights are handled by The Astrid Lindgren Company, Lidingo, Sweden.
For more information, please contact info@astridlindgren.se
Для малодшага i сярэдняга школьнага ўзросту
COMPANY
Ліндгрэн, Астрыд
Л59 Карлсан прылятае зноў : [для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту] / Астрыд Ліндгрэн ; пер. са швед. А. Башарымава ; маст. А. Джанік'ян. — Мінск : Папуры, 2019. — 192 с. : іл.
ISBN 978-985-15-4261-7.
Цэлае лета Малы не бачыў Карлсана і цяпер хвалюецца, ці прыляціць той зноў. Але Карлсан вяртаецца, і сябры разам пераадольваюць цяжкасці і трапляюць у новыя прыгоды.
Упершыню на беларускай мове выходзяць усе тры кнігі цыкла. Чытайце пачатак гісторыі ў кнізе «Малы і Карлсан, які жыве на даху» і працяг — укнізе «Карлсан хітруе зноў». А пяшчотныя акварэльныя малюнкі ўкраінскага мастака Арсена Джанік’яна зробяць чытанне яшчэ цікавейшым і па-сапраўднаму незабыўным.
УДК 821.113.6-34-93
ББК 84(4Шве)-44
ISBN 978-985-15-4261-7 © Text: Astrid Lindgren / The Astrid Lindgren Company
© Арсен Джанік’ян, ілюстрацыі, 2018
© Пераклад. Афармленне. Выданне на беларускай мове. ТАА «Папуры», 2019
ЗМССЖ
Карлсан прылятае зноў 7
У Карлсана дома 32
Булачкавае надзалянне Карлсана 47
Карлсан запрашае на булачкавы банкет 65
Карлсан і тэлевізарная скрыня 85
Званок Карлсана 104
Прывідульчык з Васастана 120
Карлсан не прывід, а проста Карлсан 136
Вяльможная дама ляціць 157
Прыгожы, спрэс разумны і ўзорна тоўсты 174
Карлсан црылдіьас зно/
Свет такі вялікі, і ў ім так шмат дамоў. Ёсць дамы вялікія, а ёсць маленькія, ёсць дамы прыгожыя і дамы брыдкія, ёсць дамы старыя і новыя. А ёсць маленькі-маленечкі дамочак Карлсана, які жыве на даху. Карлсан лічыць, што гэта найлепшы ў свеце дом — якраз для найлепшага ў свеце Карлсана. I Малы таксама так лічыць.
Малы — ён жыве з мамай, татам, Бусэ ды Бэтан у самым звычайным доме на самай звычайнай стакгольмскай вуліцы, але на іхнім даху адразу за комінам акурат і месціцца дамочак Карлсана з шыльдай над уваходам, на якой напісана:
«КАРЛСАН,
ЯКІ ЖЫВЕ НА ДАХУ, НАЙЛЕПШЫ Ў СВЕЦЕ КАРЛСАН»
Хтосьці лічыць дзіўным, што нехта жыве на даху, але Малы на гэта адказвае:
— Што тут дзіўнага? Хто дзе хоча, той там і жыве!
Мама з татам таксама лічаць, што кожны можа жыць там, дзе хоча. Хаця спачатку яны не верылі, што Карлсан існуе. I Бусэ з Бэтан таксама не верылі. Дый як тут паверыш, што ў цябе на даху жыве тоўсты дзядзечка з прапелерам на спіне, які ўмее лятаць?
— Брэшаш ты, Малы, — казалі Бусэ і Бэтан. — Карлсан — гэта проста выдумка.
На ўсялякі выпадак Малы спытаў Карлсана, ці не выдумка ён. Але Карлсан адказаў:
— Самі яны выдумка.
Мама з татам думалі, што Карлсан — такі ўяўны сябрук, якіх часам прыдумляюць дзеці, калі адчуваюць сябе самотнымі.
— Небарака Малы, — казала мама. — Бусэ і Бэтан нашмат старэйшыя. Яму няма з кім гуляць, вось ён і прыдумаў сабе Карлсана.
— Так, давядзецца, пэўна, усё ж набыць яму сабаку, — сказаў тата. — Ён так даўно гэтага чакае. Вось атрымае яго — і адразу забудзецца на Карлсана.
Так Малому дастаўся Бімба. У яго з’явіўся свой уласны сабака! Адбылося гэта ў дзень, калі Малому споўнілася восем.
А яшчэ акурат у той самы дзень мама, тата, Бусэ і Бэтан урэшце пабачылі Карлсана. Праўда-праўда, пабачылі на свае вочы! Вось як гэта было.
Малы святкаваў дзень народзінаў у сваім пакоі: ён запрасіў на салодкі стол Крыстэра і Гунілу. Яны хадзілі ў той жа клас, што і ён. I вось калі мама, тата, Бусэ і Бэтан пачулі смех і вясёлыя гутаркі з пакоя Малога, мама сказала:
— Хадземце зірнём на іх — яны такія мілыя!
— Так, давайце! — сказаў тата.
I што ж яны ўбачылі — мама, тата, Бусэ і Бэтан, — калі зазірнулі ў пакой Малога? Хто там сядзеў за святочным сталом з размазаным па ўсім твары вяршковым тортам і еў так, што ледзьве ім не душыўся? Ды не хто іншы, як тоўсценькі дзядзечка, які гучна прывітаў іх і крыкнуў:
— Здароўценькі, мяне завуць Карлсан, які жыве на даху! Вы ж, па-мойму, яшчэ не мелі гонару сустрэцца са мной?
Мама тады ледзьве не самлела. А тата дужа разнерваваўся.
— Нікому пра гэта не расказвайце, — загадаў ён. — Зусім-зусім нікому.
— Чаму гэта? — спытаў Бусэ.
I тата растлумачыў чаму.
— Уяві, якое ў нас пачнецца жыццё, калі людзі дазнаюцца пра Карлсана! Яго пакажуць па тэлебачанні, разумееш? Мы ўвесь час будзем спатыкацца аб кабелі і тэлекамеры ў нашым пад’ездзе, кожныя паўгадзіны да нас будзе грукацца тэлевізійны фатограф, каб зняць Карлсана з Малым. Небарака! Малы ператворыцца ў «хлопчыка, які знайшоў Карлсана»... У нашым жыцці болыл не будзе ні хвіліны спакою.
Мама, Бусэ і Бэтан зразумелі гэта, і таму ўсе паабяцалі адно аднаму ніколі і нікому не расказваць пра Карлсана з даху.
А было так, што Малы мусіў наступным днём з’язджаць у вёску да бабулі на ўсё лета. Ён вельмі з гэтага цешыўся, але перажываў наконт Карлсана. Хто ведае, што яму прыйдзе ў голаў за гэты час. А раптам ён проста знікне, зляціць кудысьці!
— Карлсанчык, мілы, ты ж дакладна застанешся жыць на нашым даху, пакуль я не вярнуся ад бабулі? — спытаў Малы.
— Хто ж яго ведае, — сказаў Карлсан. — Я таксама збіраюся да сваёй бабулі. Яна нашмат бабульнейшая за тваю і лічыць, што я найлепшы ў свеце ўнук. Таму — хто ведае... Было б неразумна адпускаць ад сябе найлепшага ў свеце ўнука, хіба не?
— А дзе яна жыве, твая бабуля? — пацікавіўся Малы.
— У доме, — сказаў Карлсан. — Ці ты думаў, што яна недзе гойсае ночы навылёт?
Болып Малому даведацца не ўдалося. А наступнага дня ён паехаў да бабулі. 3 сабой ён узяў Бімба. У вёсцы было весела. Малы гуляў цэлымі днямі. Карлсана ён не так і часта ўспамінаў. Але калі канікулы скончыліся і Малы вярнуўся ў Стакгольм, то, ледзьве пераступіўшы парог, ён спытаў пра Карлсана.
— Мама, Карлсан тут не мільгаў?
Мама пахітала галавой.
— He, не мільгаў. Ён, мабыць, перасяліўся.
— He кажы такога, — сказаў Малы. — Я хачу, каб ён жыў на нашым даху, як і раней, ён мусіць вярнуцца!
— Але ў цябе ёсць Бімба, — паспрабавала суцешыць яго мама. Яна была б толькі радая, каб Карлсан знік.
Малы пагладзіў Бімба.
— Яно так, вядома. Бімба цудоўны. Але ў яго няма прапелера і ён не ўмее лятаць, а з Карлсанам можна гуляць нашмат болей у што!
Малы забег у свой пакой і расчыніў акно.
— Карлсан, ты наверсе? — крыкнуў ён так гучна, як мог. Але адказу не было. А на наступны дзень Малы зноў пайшоў у школу. Цяпер ён быў у другім класе. Кожны дзень пасля школы ён сядзеў у сваім
Астрыд Ліндгрэн. Карлсан прыдятае зноў пакоі і рабіў урокі. Акно ён трымаў адчыненым, каб пачуць, калі там прагудзе матор, як у Карлсана. Але гудзенне ён чуў толькі ад пчол унізе на вуліцы ды часам ад самалётаў, што праляталі над дахам, а Карлсан ні разу так і не прагудзеў.
— Эх, відаць, і праўда перасяліўся, — скрушна сказаў сам сабе Малы. — Ён ужо ніколі не вернецца.
Кладучыся ўвечары спаць, Малы заўсёды думаў пра Карлсана і часам крыху паплакваў пад коўдрай праз тое, што ён знік. Так цягнуліся дні: школа, урокі і ніякага Карлсана.
Аднойчы пасля школы Малы сядзеў у сваім пакоі і разбіраў маркі. У ягоным альбоме іх было ўжо даволі шмат, заставалася ўклеіць яшчэ некаторыя. Малы ўзяўся за справу, і неўзабаве амаль усе маркі апынуліся ў альбоме. Засталася толькі адна — самая прыгожая, якую ён прыбярог на канец. Гэта была нямецкая марка з Чырвоным Каптурком і ваўком — о, яна была проста шыкоўная, лічыў Малы. Ён паклаў яе перад сабой на стол.
У тое самае імгненне ён пачуў за акном гуд. Гуд, які гучаў... так, сапраўды, ён гучаў як Карлсан! А гэта і быў Карлсан. Ён уваліўся проста ў акно і крыкнуў:
— Здароўценькі, Малы!
— Здароўценькі, Карлсан! — крыкнуў Малы. Ён ускочыў і застыў, перапоўнены шчасцем, назіраючы, як Карлсан пару разоў абляцеў люстру, а потым плюхнуўся перад ім долу.
Як толькі Карлсан выключыў матор — для гэтага ён павярнуў маленькую круцёлку на жываце, — як толькі ён зрабіў гэта, Малы памкнуўся быў абняць яго. Але Карлсан адштурхнуў Малога пульхнай ручкай і сказаў:
— Спакойна, толькі спакойна! Ёсць што паесці? Пару катлецінак ці яшчэ што-небудзь? Можа, крыху вяршковага торта?
Малы пахітаў галавой.
— He, сёння мама катлет не смажыла. А вяршковы торт у нас бывае толькі на дзень народзінаў.
Карлсан фыркнуў.
— Што ў вас за сям’я такая? «Толькі на дзень народзінаў...» А калі прыходзіць стары добры сябар, якога вы не бачылі месяцамі? Тваёй маме варта было б рыхтавацца паўвішней!
— Так, але мы не ведалі... — пачаў Малы.
— He ведалі! — сказаў Карлсан. — А маглі б спадзявацца! Вы маглі б спадзявацца, што сёння я прылячу, і гэтага мусіла б хапіць, каб твая мама адной рукой пачала ляпіць катлеты, а другой — узбіваць вяршкі.
— У нас на абед была кілбаса, — прысаромлена сказаў Малы. — Можа, ты б хацеў...
— Падсоўваць кілбасу старому добраму сябру, якога вы не бачылі месяцамі! — Карлсан зноўку
фыркнуў. — Ну што ж, у гэтым доме ні да чаго не дамовішся, да ўсяго давядзецца прывыкнуць... давай сюды сваю кілбасу!
Малы з усіх ног кінуўся на кухню.
Мамы не было дома — сышла да лекара, — таму ён не мог яе спытаць. Але ён ведаў, што Карлсана пачаставаць кілбасой можна. На талерцы засталося пяць лустачак, і ён занёс іх сябру. Карлсан накінуўся на іх, як коршак. Ён набіў поўны рот кілбасы і зрабіўся задаволены-задаволены.
— Ну што... — сказаў ён. — Для кілбасы не так ужо і пагана. He так смачна, як катлеты, вядома, але ад некаторых людзей нельга патрабаваць занадта шмат.
Малы зразумеў, што «некаторымі людзьмі» быў ён, і таму паспяшаўся хутчэй змяніць тэму.
— Як табе гасцявалася ў бабулі, весела? — спытаў ён.
— Так весела, што і не расказаць, — сказаў Карлсан. — Таму і расказваць не буду, — дадаў ён, прагна ўгрызаючыся ў кавалак кілбасы.
— Мне таксама было весела, — сказаў Малы і пачаў расказваць Карлсану пра ўсё, што рабіў у бабулі.
— Яна такая добрая, такая добрая, мая бабуля! — сказаў Малы. — Ты не паверыш, як яна