Карлсан прылятае зноў
Астрыд Ліндгрэн
0+
Выдавец: Папуры
Памер: 192с.
Мінск 2019
ўзрадавалася, калі я прыехаў. Яна мяне так заабдымала!
— Чаго гэта? — спытаў Карлсан.
— Бо я ёй вельмі падабаюся, няўжо не разумееш? — сказаў Малы. Карлсан перастаў жаваць.
— I ты, вядома, думаеш, што я сваёй бабулі ні каліўца не падабаюся? Табе, вядома, і да галавы не прыходзіць, што яна наляцела на мяне і ціскала ў абдымках, пакуль у мяне твар не пасінеў, — толькі таму, што я вельмі ёй падабаюся, — гэта табе да галавы не прыходзіць, праўда? Але я табе вось што скажу: у маёй бабулі ручанькі ўчэпістыя, як абцугі, і калі б я падабаўся ёй усяго на сто грамаў больш, то я б тут з табой не сядзеў, яна б мяне проста прыкончыла.
— Ого! — сказаў Малы. — Вось гэта бабуля, вось гэта абдымкі ў яе!
Яго бабуля так моцна не абдымала, але Малы ёй дакладна падабаўся, і яна з ім заўсёды была добрая — так Малы Карлсану і патлумачыў.
— Хаця яна, мабыць, самая бурклівая ў свеце, — сказаў Малы, крыху разважыўшы. — Яна ўвесь час бурчыць, што трэба памяняць шкарпэткі, што нельга біцца з Ласэ Янсанам і ўсякае такое.
Карлсан адкінуў пустую талерку.
— А ты, вядома, думаеш, што мая бабуля ні каліўца не бурклівая, так? Табе, відаць, і да галавы не прыходзіць, што яна заводзіла будзільнік і ўскоквала а пятай гадзіне шторанку, толькі каб паспець усмак набурчацца, што мне трэба памяняць шкарпэткі і што нельга біцца з Ласэ Янсанам?
— Ты ведаеш Ласэ Янсана? — здзівіўся Малы.
— He, яшчэ чаго не хапала, — сказаў Карлсан.
— Але чаму твая бабуля тады казала... — пачаў Малы.
— Таму што яна самая бурклівая ў свеце, — сказаў Карлсан. — Можа, цяпер ты нарэшце гэта зразумееш. Ты, які знаёмы з Ласэ Янсанам, як ты толькі дадумаўся прыйсці і сказаць, што твая бабуля самая бурклівая ў свеце? He, я, на шчасце, ведаю сваю бабулю: яна можа бурчаць цэлы дзень пра тое, што мне нельга біцца з Ласэ Янсанам, хаця я ніколі гэтага хлопца не бачыў і шчыра спадзяюся, што мне не давядзецца ніколі з ім сустракацца.
Малы задумаўся. Гэта было неяк дзіўна... Яму вельмі не падабалася, калі бабуля бурчыць на яго, але цяпер чамусьці атрымалася, што ён мусіць пераконваць Карлсана, нібы ягоная бабуля бурклівейшая, чым яна ёсць насамрэч.
— Як толькі ў мяне крыху прамакалі ногі, яна пачынала бурчаць, каб я памяняў шкарпэткі, — запэўніў Малы.
Карлсан кіўнуў.
— I ты, вядома, думаеш, што мяне мая бабуля не прымушала мяняць шкарпэткі, так? Табе, пэўна, і да галавы не прыходзіць, што яна подбегам бегла праз усю вёску, як толькі я выходзіў на двор і ступаў у лу-
жыну, і што яна пры гэтым бурчала і бурчала: «Памяняй шкарпэткі, Карлсанчык, памяняй шкарпэткі!» Гэта табе да галавы не прыходзіць, праўда?
Малы закруціўся на месцы.
— Чаму — можа і так...
Карлсан пасадзіў яго на крэсла і ўзвысіўся перад ім, узяўшыся ў бокі.
— He, ты мне не верыш. Але слухай сюды, зараз я табе раскажу, як усё было. Я гуляў на двары і хадзіў па лужыне... разумееш? Весяліўся як мог! I раптам нясецца бабуля і крычыць так, што чуваць на ўсю вёску: «Памяняй шкарпэткі, Карлсанчык, памяняй шкарпэткі!»
— А ты што ёй сказаў? — спытаў Малы.
— А я сказаў: «Нават і не збіраюся, бо я самы непаслухмяны ў свеце!» — запэўніў Карлсан. — Так што я збег ад бабулі і залез на дрэва, каб пабыць сам-насам.
— Ой, як яна тады, напэўна, збянтэжылася! — сказаў Малы.
— Бачна, што ты не ведаеш маёй бабулі, — сказаў Карлсан. — Бабуля рушыла следам.
— Да цябе на дрэва? — здзівіўся Малы.
Карлсан кіўнуў.
— Ты, вядома, думаеш, што мая бабуля не ўмее лазіць па дрэвах, так? Дык вось, калі трэба пабурчаць,
яна ўскараскаецца на любую вышыню. «Памяняй шкарпэткі, Карлсанчык, памяняй шкарпэткі!» — прыгаворвала яна, запаўзаючы на маю галіну.
— А ты што тады зрабіў? — спытаў Малы.
— Ну а што мне было рабіць? — сказаў Карлсан. — Памяняў шкарпэткі, меншым было не абыс-
ціся. Высока на дрэве, на няшчаснай тонкай галінцы, з небяспекаю для жыцця я сядзеў ды мяняў шкарпэткі.
— Ха-ха, усё ты нахлусіў! — сказаў Малы. — У цябе ж на дрэве не было ніякіх шкарпэтак, каб памяняць!
— Вось дзе кемлівасць не начавала, — сказаў Карлсан. — Гэта ў мяне не было шкарпэтак, каб памяняць?
Ён закасаў штаніны і паказаў на свае таўсматыя ножкі ў паласатых заношаных шкарпэтках.
— А гэта што такое? — спытаў ён. — Гэта хіба не шкарпэткі? Дзве штукі, калі я правільна бачу. I ты хочаш сказаць, што я не сядзеў там на галіне і не мяняў шкарпэткі, каб левая была на правай назе, а правая на левай? Ты мне гэта хочаш сказаць? Скажаш, я не рабіў гэтага, каб толькі задаволіць сваю старэнькую бабулю?
— Так, але ж твае ногі ад гэтага сушэйшымі не зрабіліся, — сказаў Малы.
— А я што, казаў, што зрабіліся? — спытаў Карлсан. — Хіба я казаў такое?
— He, але тады... — запнуўся Малы. — Тады ж атрымліваецца, што ты памяняў шкарпэткі без ніякай патрэбы!
Карлсан кіўнуў.
— Цяпер ты разумееш, у каго самая бурклівая бабуля? Твая бабуля бурчыць, таму што гэта трэба, калі маеш такога шалапутнага ўнука, як ты. Але мая бабуля — самая бурклівая ў свеце, бо яна бурчыць на мяне без ніякай патрэбы, — можаш ты нарэшце ўтаўмачыць гэта ў сваю пустую галаву ці не?
Але потым Карлсан гучна засмяяўся і даў Малому маленькага кухталя.
— Здароўценькі, Малы! — сказаў ён. — Цяпер давай забудземся на нашых бабуль і пазабаўляемся, я думаю так.
— Здароўценькі, Карлсан! Я таксама думаю так, — сказаў Малы.
— У цябе не з’явілася новай паравой машыны? — пацікавіўся Карлсан. — Помніш, як здорава было, калі твая мінулая выбухнула? Можа, у цябе ёсць новая, каб мы тое паўтарылі?
Але новай паравой машыны ў Малога не было, і Карлсану гэта вельмі не спадабалася. Але, на шчасце, позірк яго трапіў на пыласос, які мама забыла ў пакоі Малога, калі незадоўга да гэтага тут прыбіралася.
3 радасным ускрыкам Карлсан падбег да яго і павярнуў уключальнік.
— Найлепшы ў свеце пыласоснік — адгадай, хто гэта?
I ён пачаў пыласосіць што было моцы.
— Калі мне не даць навесці хоць які парадак вакол сябе, то я не гуляю, — сказаў ён. — У гэтай бруднай халупе трэба прыбрацца. Як вам пашчасціла, што ў вас пад рукой апынуўся найлепшы ў свеце пыласоснік!
Малы ведаў, што мама вельмі добра прапыласосіла ўвесь пакой, і сказаў пра гэта Карлсану, але той пагардліва засмяяўся.
— Цётачкі не ўмеюць абыходзіцца з такімі вось апаратамі, гэта кожны ведае. He, вось як гэта робіцца, — сказаў ён і пачаў пыласосіць адну з тонкіх белых фіранак, так што тая з лёгкім шамаценнем напалову засмакталася ў пыласос.
— Ты што! — крыкнуў Малы. — Фіранкі ж тонкія, хіба не бачыш, што яны заб’юцца ў пыласос? Перастань!
Карлсан паціснуў плячыма.
— Што ж, калі ты хочаш жыць у брудзе і вэрхале, то няхай, — сказаў ён.
He вымкнуўшы пыласоса, ён пачаў цягнуць ды выдзіраць з яго фіранку. Але яна засела там моцна, і пыласос не паддаваўся.
— Нават не спрабуй, — сказаў Карлсан пыласосу. — Бо ты маеш справу з Карлсанам, які жыве на даху, — найлепшым у свеце выцягвальнікам фіранак!
Ён як след ірвануў і дастаў фіранку. Яна была вельмі чорная і да таго ж крыху падраная.
— Ой, глядзі, што з фіранкай! — няшчасна сказаў Малы. — Паглядзі, яна ўся чорная!
— Вось-вось — і такую фіранку, па-твойму, не трэба пыласосіць, мурза ты гэткі?
Ён паляпаў Малога па макаўцы.
— Але не сумуй, ты яшчэ можаш стаць годным чалавекам, хоць ты і пэцкаль. Дарэчы, а ці не прапыласосіць мне крыху цябе? Ці твая мама гэта ўжо зрабіла?
— He, мяне яна не пыласосіла, — сказаў Малы.
Карлсан наблізіўся да яго з пыласосам напагатове.
— От ужо гэтыя цётачкі, — сказаў ён. — Прапыласосіць цэлы пакой — і забыцца на самага мурзатага тыпуса! Станавіся, пачнём з вушэй!
Яшчэ ніколі ніхто не пыласосіў Малога, затое panep — яшчэ як: было так козытна, што ён ажно ўскрыкваў ад смеху.
Карлсан працаваў як след. Ён прапыласосіў Малому ў вушах, у валасах, вакол шыі ды пад пахамі, прайшоўся па жываце, па спіне і да самых пятак.
— Вось гэта і называецца сезоннай прыборкай, — сказаў Карлсан.
— Каб ты ведаў, як гэта козытна! — сказаў Малы.
— На добры лад, дык ты мусіў бы яшчэ даплаціць за гэта, — сказаў Карлсан.
Потым Малы захацеў зрабіць сезонную прыборку Карлсану.
— Цяпер мая чарга. Хадзі, я прапыласошу табе вушы!
— Няма патрэбы, — сказаў Карлсан. — Я іх ужо мыў летась у верасні. Цяпер у нас ёсць нашмат пільнейшыя справы.
Ён агледзеўся вакол і ўбачыў марку, якую Малы пакінуў на стале.
— Ужо і тут усялякія брыдкія паперкі і смецце, — сказаў ён. He паспеў Малы спыніць Карлсана, як ён засмактаў Чырвоны Каптурок пыласосам.
Малы быў у роспачы.
— Мая марка! — ускрыкнуў ён. — Ты засмактаў Чырвоны Каптурок, я табе ніколі гэтага не дарую!
Карлсан выключыў пыласос і скрыжаваў рукі на
мне гэта!
голас яго
грудзях.
— Прабач, — сказаў ён. — Прабач, што я той добры, спагадлівы і ахайны небарака, які стараецца ў гэтым жыцці рабіць як найлепш, прабач
Здавалася, зараз ён заплача.
— Марныя ўсе старанні! — сказаў ён, і дрыжэў. — Усё адно ніколі не пачуеш падзякі... толькі сваркі і лаянка!
— О, — сказаў Малы. — О, не засмучайся так... проста разумееш, Чырвоны Каптурок...
— Што гэта за бязглузды чырвоны каптур, пра які ты чаўпеш? — спытаў Карлсан, перастаўшы плакаць.
— Яна на марцы намалявана, — сказаў Малы. — Мая найлепшая марка!
Карлсан стаяў нерухома і думаў. Потым яго вочы заззялі і ён па-хітрунску ўсміхнуўся.
— Найлепшы ў свеце прыдумвальнік гульняў — адгадай, хто гэта? I адгадай, у што мы будзем гуляць... У Чырвоны Каптурок і ваўка! Будзем гуляць, нібыта пыласос — гэта воўк, а я — паляўнічы, які прыходзіць і распорвае яму чэрава — і адтуль — ого-го! — выходзіць Чырвоны Каптурок!
Ён заўзята азірнуўся па баках.
— У цябе дзе-небудзь ёсць сякера? Такія пыласосы моцныя, як жалеза...
У Малога не было сякеры, і ён гэтаму вельмі ўзрадаваўся.
— Можна проста адкрыць пыласос і прыкінуцца, што распорваеш ваўку чэрава.
— Калі хочацца змахляваць, то так, — сказаў Карлсан. — Звычайна я так не раблю, калі распорваю ваўкоў, але калі ўжо ў гэтым няшчасным доме няма патрэбных рэчаў, то што паробіш — давядзецца нам прыкінуцца!
Ён кінуўся ніцма на пыласос і ўпіўся зубамі ў яго ручку.
— Нягоднік! — крыкнуў ён. — Навошта ты праглынуў Чырвоны Каптурок?
Малому здалося, што Карлсан паводзіцца як маленькі, гуляючы ў такія дзяціныя гульні, але ўсё адно было весела на яго глядзець.