Карлсан прылятае зноў  Астрыд Ліндгрэн

Карлсан прылятае зноў

Астрыд Ліндгрэн

0+
Выдавец: Папуры
Памер: 192с.
Мінск 2019
44.51 МБ
Малы і Карлсан, які жыве на даху
Малы і Карлсан, які жыве на даху
Карлсан хітруе зноў
Карлсан хітруе зноў
Карлсан стаяў напагатове, калі Малы выбег з біноклем, і не паспеў ён і пікнуць, як Карлсан загудзеў з ім па-над вуліцай і прызямліўся пасярод даху насупраць. Тады Малы зразумеў.
— О, дык гэта ж выдатная пляцоўка для назірання, калі ёсць бінокль і трэба падгледзець у мой пакой!
— Бінокль ёсць — чаму б і не падгледзець, — сказаў Карлсан і прыставіў бінокль да вачэй. Потым даў Малому. I той пабачыў свой пакой гэтак жа выразна, нібыта быў там. Вунь спіць у кошыку Бімба, вунь ложак Малога, вунь стол з падручнікамі, а там на сцяне — гадзіннік. Прабіла тры. Але фрэкен Бок не паказвалася.
— Спакойна, толькі спакойна, — сказаў Карлсан. — Яна ідзе, бо ў мяне пабеглі дрыжыкі па спіне і на скуры пайшлі пупырышкі.
Ён адабраў у Малога бінокль і прыставіў да вачэй.
— Ну, што я казаў? Дзверы адчыняюцца, яна ўваходзіць, уся шыкоўная і прыгожая, нібы павадырка племені канібалаў.
Ён пырснуў смехам.
— Ну-ну, вось дык вырачылася яна! Дзе ж Малы? Ці не вываліўся з акна?
Напэўна, так фрэкен Бок і думала, бо на ўвесь дух, забыўшыся на страх і сорам, прыпусціла да акна. Малому зрабілася яе шчыра шкада. Яна перагнулася праз падаконне і ўглядалася ў вуліцу, нібыта спадзявалася ўбачыць там Малога.
— He, там яго няма, — сказаў Карлсан. — Якое расчараванне!
Фрэкен Бок, падобна, супакоілася. Яна вярнулася ў пакой.
— Цяпер шукае, — сказаў Карлсан. — Вось яна шукае ў пасцелі... за сталом... пад ложкам — о-ё-ёй! О, пачакай, цяпер яна ідзе глядзець у шафе: відаць, думае, што ты скруціўся там абаранкам і абліваешся слязьмі.
Карлсан зноў пырснуў смехам.
— Самы час падхітраваць з яе, — сказаў ён.
— А як? — спытаў Малы.
— Вось так, — сказаў Карлсан. I не паспеў Малы пікнуць, як Карлсан загудзеў з ім па-над вуліцай і закінуў яго ў пакой.
— Бывай здароўценькі, Малы, слухайся Страхмістрыню, — сказаў Карлсан. I зляцеў.
Малому такая манера хітравання не дужа каб прыйшлася даспадобы. Але ён мусіў падыгрываць як мог. Таму ён ціха і незаўважна падышоў да стала, сеў за яго і разгарнуў падручнік па арыфметыцы. Ён чуў, як фрэкен Бок корпаецца ў шафе. Увесь у напружанні, ён чакаў, калі яна павернецца.
I яна павярнулася. Першае, што яна заўважыла, гэта быў Малы. Тады яна падалася назад да шафы і прыхілілася да дзвярэй. Так яна стаяла ў поўным
маўчанні і таропілася ў яго. Потым пару разоў міргнула, нібыта каб праверыць, што сапраўды бачыць тое, што бачыць.
— Дзе ты, дзеля ўсяго святога, хаваўся? — урэшце спытала яна.
Малы бязвінна падняў вочы ад падручніка.
— Я не хаваўся. Я сяджу і складаю свае лікі. Адкуль я ведаў, што вы хочаце пагуляць у хованкі. Але калі так, дык давайце — залазьце назад у шафу, а я буду вас шукаць.
На гэта фрэкен Бок нічога не адказала. Яна крыху пастаяла моўчкі ў задуменні.
— He, я не захварэла, — прамармытала яна. — Колькі ўсяго дзіўнага адбываецца ў гэтым доме.
Акурат тады Малы пачуў, як нехта асцярожна замкнуў дзверы звонку. Ён захіхікаў. Найлепшы ў свеце ўтаймавальнік страхмістрыняў, відаць, заляцеў праз акно ў кухні, каб паказаць Страхмістрыні, як гэта — сядзець пад замком.
Фрэкен Бок нічога не заўважыла. Яна стаяла ціха, нібы задумаўшыся. Урэшце яна сказала:
— Дзівосы! Ну добра, цяпер можаш ісці пагуляць на двор, а я прыгатую вячэру.
— Дзякуй вялікі, — сказаў Малы. — Значыць, мне больш не трэба сядзець пад замком?
— He, не трэба, — сказала фрэкен Бок і пайшла да дзвярэй.
Яна паклала далонь на ручку дзвярэй і націснула — спачатку адзін раз, пасля другі. Але дзверы не хацелі адчыняцца. Тады яна навалілася на іх усім целам. He дапамагло. Дзверы не паддаваліся.
Фрэкен Бок завыла.
— Хто замкнуў дзверы? — крыкнула яна.
— Вы ж самі і замкнулі, — сказаў Малы.
Фрэкен Бок фыркнула.
— Лухта! Як дзверы могуць быць замкнутыя звонку, калі я ўнутры?!
— He ведаю, — сказаў Малы.
— Можа, гэта Бусэ ці Бэтан? — разважала фрэкен Бок.
— He, яны яшчэ ў школе, — запэўніў Малы.
Тады фрэкен Бок цяжка апусцілася на крэсла.
— Ведаеш, што я думаю? — сказала яна. — Я думаю, што ў гэтым доме жыве прывід.
Малы кіўнуў: о, як добра, што фрэкен Бок вырашыла, быццам Карлсан — прывід! Тады яна, мабыць, сыдзе. Яна ж, вядома, не захоча заставацца ў доме з прывідамі.
— А вы баіцеся прывідаў, фрэкен Бок? — спытаў Малы.
— Наадварот, — сказала фрэкен Бок. — Я ім толькі радая! Ты ж падумай, цяпер я, мабыць, траплю на тэлебачанне! Ты, можа, ведаеш, там ёсць такая перадача, дзе людзі расказваюць пра свае сустрэчы з прывідамі, — а таго, што здарылася са мной за адзін толькі дзень, хопіць на дзясятак такіх праграм.
Фрэкен Бок выглядала глыбока задаволенай.
— От ужо абзайздросціцца мая сястра Фрыда, тут да бабкі не хадзі. Яна ж была на тэлебачанні ды расказала і пра прывідаў, якіх бачыла, і пра галасы зданяў, якія чула, і яшчэ не ведаю што. Але цяпер ужо я яе пераплюну!
— А вы што, чулі галасы зданяў? — спытаў Малы.
— Чула! Ты хіба не помніш тое мыканне за акном, калі зніклі булачкі? Я паспрабую яго паўтарыць на тэлебачанні, каб людзі пачулі, як гэта гучыць.
I фрэкен Бок мыкнула так, што Малы падскочыў на крэсле.
— Прыблізна так, — задаволена сказала фрэкен Бок. Тут за акном пачулася яшчэ страшнейшае мыканне, і фрэкен Бок спалатнела.
— Ён адказвае мне, — прашаптала яна. — Прывід адказвае мне. Я раскажу пра гэта на тэлебачанні. Святыя ўгоднікі, як раззлуецца Фрыда!
I яна расказала Малому, як Фрыда выхвалялася сваімі прывідамі на тэлебачанні.
— Ёй паверыць, дык у Васастане аж кішыць прывідамі, а большасць з іх, вядома, таўчэцца ў нашай кватэры — ды чамусьці не ў маім пакоі, а толькі ў Фрыдзіным. Уяўляеш, аднойчы ўвечары вылезла прывідная рука і напісала на сцяне папярэджанне Фрыдзе! I яно б ёй сапраўды не зашкодзіла, — сказала фрэкен Бок.
— Што. за папярэджанне? — спытаў Малы.
Фрэкен Бок задумалася.
— Ах, як жа там было... вось, прыгадала: «Сцеражыся! У тваіх бязмежна кароткіх днях мусіла б быць болей сур’ёзнасці!»
Здавалася, што Малы нічога не зразумеў, — і так яно і было. Давялося фрэкен Бок яму тлумачыць.
— Гэта было папярэджанне Фрыдзе, каб яна змянілася і пачала жыць лепшым жыццём, а не так-сяк наўсжасяк.
— I як, яна пачала жыць лепшым жыццём? — спытаў Малы.
Фрэкен Бок фыркнула.
— He, я так зусім не думаю. Яна, як і раней, выхваляецца, нібыта яна ўся такая тэлезорка, хаця была на тэлебачанні ўсяго адзін раз. Але цяпер я ведаю, хто яе пераплюне!
Фрэкен Бок пацірала рукі. Яна так усцешылася, што нарэшце пераплюне Фрыду, ажно забылася, што яна замкнутая разам з Малым у ягоным пакоі. Яна сядзела з задаволеным выглядам і параўноўвала прывідаў Фрыды са сваім, пакуль Бусэ не вярнуўся са школы.
Тады Малы крыкнуў:
— Ідзі адчыні нас! Я замкнуты са Страх... з фрэкен Бок!
Бусэ адчыніў і вельмі здзівіўся.
— Нічога сабе, хто гэта вас тут зачыніў? — спытаў ён.
Фрэкен Бок напусціла на сябе таямнічы выгляд.
— Пра гэта ты як-небудзь пачуеш па тэлевізары.
Цяпер ёй трэба было спяшацца з вячэрай. Яна размашыстым крокам прамаршавала на кухню.
У наступны момант адтуль пачуўся гучны крык.
Малы кінуўся туды.
Фрэкен Бок сядзела на крэсле, бляднейшая, чым раней, і моўчкі паказвала на сцяну.
Аказалася, што не толькі Фрыдзе прывідная рука пісала папярэджанні. Фрэкен Бок таксама атрымала адно.
Яно было выведзенае на сцяне вялікімі крывымі літарамі, бачнымі здалёк.
«бцеражыбя/
У тваіх ^ессаромна gapazix булачках мугіла 6 £ыць боьей карыцы!»
Карлсан і шэлсШарнал сКрынл
ата вярнуўся да вячэры з новым клопатам.
— Бедныя дзеці, падобна на тое, што вам давядзецца пабыць пару дзён дома зусім адным. Я раптоўна мушу ляцець у Лондан па справах. Як мяркуеце, усё будзе добра?
— Добра ўсё будзе, — сказаў Малы. — Галоўнае, пад прапелер не падсоўвайся.
Тата засмяяўся.
— Я меў на ўвазе, хутчэй, як гэта будзе для вас — застацца адным без мамы і мяне.
Бусэ і Бэтан лічылі, што ўсё будзе цудоўна.
— Гэта ж нават, можна сказаць, здорава — хоць разок атрымаць вольніцу ад бацькоў, — сказала Бэтан.
— Так, але што наконт Малога? — сказаў тата.
Бэтан пяшчотна пагладзіла браціка па светлай макаўцы.
— Я буду для яго як маці, — запэўніла яна.
Але тата не дужа ў гэта паверыў, дый Малы таксама.
— Калі ты пільна мне патрэбная, дык ты вечна прападаеш са сваімі хлопцамі, — прамармытаў Малы.
Бусэ паспрабаваў яго суцешыць.
— Тады ў цябе ёсць я.
— Ага — на стадыёне ў Эстэрмальме, — сказаў Малы.
Бусэ засмяяўся.
— Застаецца толькі Страхмістрыня. Яна не бегае з хлопцамі і не ганяе мяч.
— На жаль! — сказаў Малы.
Ён спрабаваў адчуць, наколькі моцна злуецца на фрэкен Бок. Але раптам заўважыў нешта дзіўнае: ён больш на яе не злаваўся. Hi кропелькі не злаваўся. Малы здзівіўся. Як так здарылася? Хіба дастаткова пабыць з кімсьці пару гадзін пад замком, каб навучыцца яго трываць? Фрэкен Бок не пачала раптоўна яму падабацца — зусім не, — але яна нібыта зрабілася для яго болып чалавечай. Небарака, ёй жа даводзілася жыць з гэтай Фрыдай! Малы добра ведаў, што значыць мець дакучлівую сястру. Але Бэтан, прынамсі, не пнулася пралезці на тэлебачанне, каб выхваляцца там прывідамі, як Фрыда.
— Я не хачу, каб вы былі ўначы адны, — сказаў тата. — Лепей я спытаю ў фрэкен Бок, ці не пагодзіцца яна пажыць у нас, пакуль мяне не будзе.
— Мне цяпер і ўдзень, і ўначы праз яе пакутаваць? — сказаў Малы. Але глыбока ўнутры ён быў рады, што нехта за імі прыгледзіць, хай сабе гэта ўсяго толькі Страхмістрыня.
I фрэкен Бок пагадзілася пажыць з дзецьмі з вялікім задавальненнем. Калі яна засталася з Малым сам-насам, яна патлумачыла чаму.
— Разумееш, прывіды разгульваюцца акурат уначы. Цяпер ужо я назбіраю гісторый для перадачы! Фрыда ляснецца з крэсла, калі пабачыць мяне ў тэлевізары.
Малы занепакоіўся. А раптам фрэкен Бок, пакуль таты няма, пачне прыводзіць усялякіх тэлевізійшчыкаў і хтосьці з іх заўважыць Карлсана? Ой, тады ён дакладна трапіць на тэлебачанне, гэта як піць даць, хоць Карлсан зусім і не прывід, а проста Карлсан. А потым — бывай, сямейны спакой, за які так пераймаюцца мама з татам. Малы зразумеў, што мусіць папярэдзіць Карлсана, каб той быў асцярожны.
Ён змог зрабіць гэта не раней чым назаўтра. Увечары Малы быў дома адзін. Тата ўжо зляцеў у Лондан, Бусэ і Бэтан сышлі хто куды, а фрэкен