Карлсан прылятае зноў  Астрыд Ліндгрэн

Карлсан прылятае зноў

Астрыд Ліндгрэн

0+
Выдавец: Папуры
Памер: 192с.
Мінск 2019
44.51 МБ
Малы і Карлсан, які жыве на даху
Малы і Карлсан, які жыве на даху
Карлсан хітруе зноў
Карлсан хітруе зноў
— Хадзем, — задыхалася фрэкен Бок, — хадзем схаваемся ў спальні!
Малы ўпарціўся. Ну праўда, не збягаць жа ім ад прывіда, калі ён толькі прыляцеў! Але фрэкен Бок была нязломная.
— Хутчэй, пакуль я не абамлела!
Малы дазволіў зацягнуць сябе ў спальню. Там акно таксама было расчыненае, але фрэкен Бок кінулася да яго і з грукатам зачыніла. Яна апусціла жалюзі і шчыльна-шчыльна зашморгнула гардзіны. Потым з усёй стараннасцю пачала згрувашчваць
мэблю каля дзвярэй. Было бачна, што яна ніякім коштам болыіі не хацела бачыць ніякіх прывідаў. Малы не мог даўмецца, што здарылася: раней яна так захаплялася прывідамі. Ён сеў на татаў ложак і, гледзячы, як яна мітусіцца, пахітаў галавой.
— Фрыда б не ўпала ў такі адчай, — сказаў ён.
Але акурат цяпер фрэкен Бок не хацела і чуць пра Фрыду. Яна працягвала грувасціць мэблю: камоду, стол, усе крэслы і кніжную палічку. Перад дзвярыма выраслі дыхтоўныя барыкады.
— Ну вось і добра, — задаволена сказала фрэкен Бок. — Думаю, цяпер нам можна і супакоіцца.
Тады з-пад татавага ложка пачуўся прыглушаны голас, які вымавіў яшчэ болып задаволена:
— Ну вось і добра! Думаю, цяпер нам можна і супакоіцца! Цяпер мы замкнёныя на ўсю ноч!
I адтуль шумна вылецеў Прывідульчык.
— Дапамажыце! — закрычала фрэкен Бок. — Дапамажыце!
— Дапамагчы што? — спытаў прывід. — Мэблю пацягаць? Хіба я грузчык які?
Прывід зарагатаў сам са свайго жарту і смяяўся доўга і ўпарта. Чаго не скажаш пра фрэкен Бок. Яна кінулася да дзвярэй і ўзялася раскідваць мэблю ўбакі, ажно крэслы заляталі па пакоі. Хутка яна разабрала барыкады і з гучным крыкам рынулася ў вітальню.
Прывід — следам. Малы — таксама. Апошнім з дзікім брэхам выскачыў Бімба. Ён панюхаў прывіда і вырашыў, што гэта ўсё — вясёлая гульня. Прывіду, па ўсім відаць, таксама так здавалася.
— Хой, хой! — крычаў ён і лапатаў каля вушэй фрэкен Бок. Але час ад часу ён даваў ёй крыху ўцячы, каб было весялей. Яны насіліся па ўсёй кватэры: фрэкен Бок наперадзе, Малы следам: у кухню і з кухні, у гасцёўню і з гасцёўні, у пакой Малога і з пакоя Малога — і так па коле, па коле!
Фрэкен Бок увесь час крычала і лямантавала, і нарэшце прывіду давялося яе супакойваць.
— Ну-ну-ну, не трэба так выць! Нам жа разам так весела!
Але гэта не дапамагло. Фрэкен Бок не перастала выць і зноў кінулася ў кухню. Там на падлозе стаяла непрыбраная балея з вадой, у якой яна мыла ногі. Прывід дыхаў фрэкен Бок у патыліцу.
— Хой, хой! — гукнуў ён ёй проста ў вуха, так што фрэкен Бок спатыкнулася аб балею і з грукатам павалілася праз яе. Тады яна завыла, нібы супрацьтуманная сірэна, а прывід сказаў:
— Ч-ш-ш-ш! Ты і мяне, і суседзяў распужаеш. Хутка прыедзе ўчастковы, калі ты гэтак будзеш працягваць.
Вада заліла ўсю падлогу, і пасярод яе ляжала фрэкен Бок. Але яна надзіва хутка ўсхапілася і панеслася
з кухні — толькі мокры падол спадніцы ляпаў па нагах.
Прывід не мог стрымацца, каб не пагоцаць трохі ў балеі, дзе яшчэ заставалася крыху вады.
— А добра пырскае на сцены гэтая штука! — сказаў прывід Малому. — I чаго яна так усчалася? Усе ж любяць спатыкнуцца аб балею з вадой!
Прывід гоцнуў у балеі апошні раз, а потым ізноў пагнаўся за фрэкен Бок. Яе не было відаць. Але
сляды ейных мокрых ног на паркеце вітальні былі бачныя.
— Тут рысіла Страхмістрыня, — сказаў прывід. — Свежы след. Куды ён вядзе — хутка пабачым. Адгадай, хто найлепшы ў свеце выведнік!
Сляды прывялі да ваннага пакоя. Фрэкен Бок зачынілася там, і здалёк чуўся яе пераможны смех.
Прывідульчык пагрукаў у дзверы.
— Адчыняй, кажу!
3 ваннага пакоя зноў пачуўся самаўпэўнены смех.
— Адчыняй... а то я не гуляю! — крыкнуў прывід.
Фрэкен Бок замаўчала, але дзвярэй не адчыніла. Тады прывід звярнуўся да Малога, які стаяў побач і аддыхваўся пасля гэтага марш-кідка.
— Скажы ты ёй! Яна ўсю забаву псуе!

Малы асцярожна пагрукаў у дзверы.
— Гэта толькі я, — сказаў ён. — Фрэкен Бок, вы як доўга збіраецеся сядзець у ванным пакоі?
— Усю ноч, можаш быць пэўны, — сказала фрэкен Бок. — Пасцялю сабе тут у ванне ручнікоў.
Тады прывід перайшоў на павышаны тон.
— Ды калі ласка! Давай, сапсуй нам усё, абы нічога нам не пакінуць, каб пазабавіцца! Але адгадай, хто тады паляціць прывіднічаць для Фрыды?
За дзвярыма ваннага пакоя доўгі час вісела маўчанне. Фрэкен Бок, відаць, раздумвала над тым жахлівым, што пачула. Але ўрэшце яна сказала тоненькім, жаласлівым, умольным галаском:
— He, ты ж гэтага не зробіш, га? Мне... мне гэта зусім не даспадобы!
— Тады выходзь, — сказаў прывід. — Іначай палячу проста на Фрэйгатан. А потым, будзь пэўная, ты зноў пабачыш Фрыду ў тэлескрыні.
Было чуваць, як фрэкен Бок некалькі разоў уздыхнула. Урэшце яна ўсклікнула:
— Малы, а прыкладзі вуха да замочнай адтуліны, я нешта шапну.
Малы зрабіў, як яна прасіла. Ён прыклаў вуха да адтуліны, і фрэкен Бок прашаптала яму:
— Разумееш, я думала, што не баюся прывідаў, а аказваецца, баюся. А ты вось смелы, дык, можа,
папросіш гэтае жахлівае стварэнне знікнуць і прыляцець неяк іншым разам, калі я крыху паабвыкнуся? Толькі хай пакуль не ляціць да Фрыды, хай гэта паабяцае!
— Паглядзім, што я магу зрабіць, — сказаў Малы. Ён павярнуўся, каб пагаварыць з прывідам. Але ніякага прывіда болып не было.
— Яго няма! — крыкнуў Малы. — Напэўна, ён зляцеў дадому! Давайце, выходзьце!
Але фрэкен Бок не наважылася выйсці, пакуль Малы не праверыў усю кватэру і не ўпэўніўся, што ніякага прывіда больш няма.
Потым фрэкен Бок доўга сядзела ў пакоі Малога, дрыжучы ўсім целам. Але паціху-патроху яна ачуняла, прычым як след.
— Ой, жахліва было гэта ўсё, — сказала яна. — Але ты ўяві, ты проста ўяві, якая гэта будзе перадача! 3 Фрыдай і блізка нічога такога не здаралася.
Яна сядзела там і цешылася, як дзіця. Толькі час ад часу ўздрыгвала, калі згадвала, як толькі што ўцякала ад прывіда.
— Шчыра кажучы, з мяне прывідаў даволі, — сказала яна. — Хоць бы ўжо болей не бачыць гэтую брыдоту!
Толькі яна гэта сказала, як з шафы Малога пачулася прыглушанае мыканне — большага і не трэба было, каб фрэкен Бок ізноў закрычала.
— Ты чуў? Клянуся, цяпер у нас прывід у шафе! О, я, пэўна, зараз памру.
Малому было яе шкада, але ён не ведаў, што сказаць, каб суцешыць яе.
— О не, — сказаў ён урэшце. — Гэта дакладна ніякі не прывід... гэта, можа быць, проста маленькая цялушка... так, будзем спадзявацца, што гэта проста цялушка.
Але тут з шафы пачуўся голас:
— Цялушка! Уявіце сабе, што гэта ніякая не яна!
Дзверы шафы адчыніліся, і адтуль з’явіўся Прывідульчык з Васастана ў сваім белым касцюме, які пашыў Малы. Ён узняўся з глухімі прывіднымі стогнамі ў паветра і пачаў наразаць вакол люстры маленькія колы.
— Хой, хой, самы небяспечны ў свеце прывід, а ніякая не цялушка!
Фрэкен Бок закрычала. Прывід наразаў і наразаў колы — усё хутчэй і хутчэй, фрэкен Бок галасіла гучней і гучней, а прывід рабіўся ўсё болып і больш дзікім.
Але тут нешта здарылася. Прывід ляцеў занадта блізка ад люстры, і раптам яго касцюм зачапіўся за штырок, што тырчаў з яе.
Хр-рась! — разадралася старая тонкая прасціна, касцюм споўз і павіс на штырку, а вакол люстры
цяпер ляцеў Карлсан у сваіх звычайных сініх штанах, клятчастай кашулі і чырвоных паласатых шкарпэтках. Ён быў такі заняты, што сам не заўважыў, што здарылася. Ён толькі лятаў і лятаў, уздыхаючы і стогнучы на самы што ні ёсць прывідны манер. Але на чацвёртым коле раптам заўважыў тое, што звісала з люстры і пагойдвалася ад павеву, калі ён пралятаў побач.
— Што гэта за хусціну вы павесілі на люстру? — сказаў ён. — Гэта нейкая такая пастка для мух?
Малы толькі застагнаў.
— He, Карлсан, ніякая гэта не пастка.
Тады Карлсан паглядзеў на сваю круглявую фігуру і ўбачыў усё няшчасце, убачыў свае сінія штаны, убачыў, што ён больш не Прывідульчык з Васастана, а проста Карлсан.
Ён прызямліўся перад Малым з ціхім збянтэжаным плюхам.
— Ну што ж, — сказаў ён. — Нават з найлепшымі здараюцца няшчасці, прыклад чаго мы пабачылі зараз... ну што ж, урэшце, гэта з’ява банальная!
Фрэкен Бок сядзела з белым тварам, вырачыўшыся на яго.
Яна хапала ротам паветра, нібы рыба, выкінутая на бераг. Але ўрэшце здолела выціснуць з сябе пару слоў.
— Хто... хто... святыя ўгоднікі, хто гэта такі?
I Малы сказаў, праглынуўшы камяк у горле:
— Гэта Карлсан, які жыве на даху.
— I хто, — задышліва спытала фрэкен Бок, — хто такі гэты Карлсан, які жыве на даху?
Карлсан пакланіўся.
— Прыгожы, спрэс разумны і ўзорна тоўсты мужчына ў сваім найлепшым веку — і ўсё гэта я, уяві!
Карлсан нс цры^і^, а цросша Карлсан
'Эты вечар Малому запомніўся на ўсё жыццё. Фрэкен Бок сядзела на крэсле і плакала, Карлсан стаяў крыху воддаль і выглядаў амаль прысаромленым. Ніхто нічога не казаў, усё было абы-як.
«Вось так з’яўляюцца новыя зморшчыны», — падумаў Малы, бо мама часам так казала. Напрыклад, калі Бусэ прыйшоў дадому з трыма кепскімі адзнакамі адразу, або калі Бэтан бурчала, каб ёй купілі кароткі авечы палітончык, акурат калі тата мусіў заплаціць за тэлевізар, або калі Малы кідаўся камянямі ў школьным двары і разбіў шыбу. Тады мама ўздыхала і казала: «Вось так з’яўляюцца новыя зморшчыны!»
Акурат гэта Малы адчуваў вось цяпер. Ух, як усё атрымалася непрыемна! Фрэкен Бок надрыўна
рыдала. I чаму? Толькі таму, што Карлсан аказаўся ніякім не прывідам.
— Бывай, мая перадача, — сказала яна і злосна зыркнула на Карлсана. — А я ўжо схадзіла сказала Фрыдзе...
Яна схавала твар у далонях і заплакала, так што ніхто не пачуў, што ж такое яна сказала Фрыдзе.
— Але я прыгожы, спрэс разумны і ўзорна тоўсты мужчына ў сваім найлепшым веку, — паспрабаваў яе суцешыць Карлсан. — Я мог бы прыйсці пабыць у той скрыні... можа, з якой-небудзь лусарачкай, напрыклад!
Фрэкен Бок адняла рукі ад вачэй, паглядзела на Карлсана і фыркнула.
— Прыгожы, спрэс разумны і ўзорна тоўсты — знайшоў чым выхваляцца, такіх на тэлебачанні хоць гаць гаці.
Яна сярдзіта і недаверліва паглядзела на Карлсана: гэты таўстунчык, гэта ж, відаць, нейкі хлопчык, хаця выглядае на дзядзечку? Яна спытала Малога:
— А што ён увогуле за тыпус?
Малы адказаў шчыра:
— Ён мой сябар, мы гуляем разам.
— Я так і думала, — сказала фрэкен Бок.
Потым яна зноў заплакала. Малы быў здзіўлены. Мама з татам толькі і ўяўлялі сабе, што варта камусьці пабачыць Карлсана, як пачнецца страшная мітусня і ўсе стануць ламіцца да іх, каб паказаць Карлсана па тэлебачанні. Але адзіная, хто сапраўды пабачыла яго, сядзела і плакала, і лічыла Карлсана нічога не вартым, бо ён ніякі не прывід. Toe, што ў яго быў прапелер і ён умеў лятаць, яе ніколькі не ўражвала.