Карлсан прылятае зноў  Астрыд Ліндгрэн

Карлсан прылятае зноў

Астрыд Ліндгрэн

0+
Выдавец: Папуры
Памер: 192с.
Мінск 2019
44.51 МБ
Малы і Карлсан, які жыве на даху
Малы і Карлсан, які жыве на даху
Карлсан хітруе зноў
Карлсан хітруе зноў
— Ты ж не сярдуеш на Карлсана, мама?
Тады мама пагладзіла Карлсана і Малога і сказала, што не сярдуе.
Потым Карлсан развітаўся.
— Бывайце здароўценькі, мне трэба дадому, іначай спазнюся на вячэру.
— Што ў цябе на вячэру? — спытаў Малы.
— «Духмельны ласунак Карлсана, які жыве на даху», — сказаў Карлсан. — He такая атрута, як у Страхмістрыні, можаш быць пэўны. Найлепшы у свеце гатавальнік духмельных ласункаў — адгадай, хто гэта?
— Ты, Карлсан, — сказаў Малы.
Крыху пазней Малы ляжаў у сваім ложку, a nodan з ложкам стаяў кошык з Бімба. Усе ўжо зайшлі пазычыць яму добрай ночы: мама, тата, Бусэ і BaTan. Малога пачало хіліць на сон. Але ён ляжаў і думаў пра Карлсана — што ён цяпер робіць? Можа, стругае што-небудзь, робіць дамок для птушак ці яшчэ што. «Заўтра, як прыйду са школы, — падумаў Малы, — пазваню Карлсану і спытаю, ці можна і мне прыляцець да яго парабіць яшчэ чаго-небудзь з дошчачак».
Добра, што Карлсан правёў званок, думаў Малы.
«Цяпер я магу пазваніць яму, калі захачу», — падумаў ён, і раптам яму прыйшла выдатная ідэя. Ён выскачыў з ложка, падбег басанож да акна і пацягнуў за шнурок. Тройчы. Гэта быў сігнал, які значыў: «Як здорава, што ў свеце ёсць Hex­Ta такі прыгожы, спрэс разумны і ўзорна тоўсты, мужны і добры ва ўсіх сэнсах, як ты, мілы Карлсан!»
Малы застаўся стаяць ля акна — не таму, што чакаў нейкага адказу, не, ён стаяў проста так. Але Карлсан усё ж прыляцеў.
— Так, уяві сабе! — сказаў ён.
I болей не сказаў нічога. Потым ён паляцеў назад у свой маленькі зялёны дамок на даху.
ПА ПЫТАННЯХ НАБЫЦЦЯ КНІГ ЗВЯРТАЙЦЕСЯ:
г. Мінск, тэл. (8-10-375-17) 272-29-75;
e-mail: popuri@mail.ru; mail@popuri.ru; www.popuri.ru; г. Масква, ТАА «Выдавецкі дом “Белкніга”», тэл. (495) 276-06-75; e-mail: popuri-mos@mail.ru, popuri-m@mail.ru.
ЕЯ[ ®
Літаратурна-мастацкае выданне
ЛІНДГРЭН Астрыд
КАРЛСАН ПРЫЛЯТАЕ ЗНОЎ
Для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту
Пераклад са шведскай мовы —Алеся Башарымава Мастак—Арсен Джанік’ян
Адказны рэдактар — Наталля Давыдоўская Стылістычны рэдактар — Наста Грышчук Вёрстка — Вадзім Нога Карэктар — Віктар Іваноў Афармленне вокладкі — Ніна Дулуб
Падпісанаў друк20.10.2019. Формат 70x90 1/16. Папера афсетная. Друк афсетны. Ум. друк. арк. 14,04. Тыраж 2100 экз. Заказ 9446.
Дата вытворчасці: 12.2019.
ТАА «Папуры». Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў №1/151 ад 24.01.2014.
Рэспубліка Беларусь, 220113, г. Мінск, вул. Мележа, 5, корп. 2, к. 403.
Надрукавана ў друкарні «Фактар-Друк».
Украіна, 61030, г. Харкаў, вул. Саратаўская, 51.
Тэл.: + 380 57 717 53 57.