Карлсан прылятае зноў  Астрыд Ліндгрэн

Карлсан прылятае зноў

Астрыд Ліндгрэн

0+
Выдавец: Папуры
Памер: 192с.
Мінск 2019
44.51 МБ
Малы і Карлсан, які жыве на даху
Малы і Карлсан, які жыве на даху
Карлсан хітруе зноў
Карлсан хітруе зноў
— Як толькі людзі робяцца такімі гультаюгамі, як ты? — спытаў ён. — Калі ты ўжо і так за працай... няўжо так цяжка табе будзе заадно зварыць крыху кавы?
— He, вядома, няцяжка, — сказаў Малы, — хаця, калі хочаш ведаць, я думаю...
— Але я не хачу ведаць, — сказаў Карлсан. — He абцяжарвай сябе тлумачэннямі. Паспрабуй замест гэтага быць спагадлівым да таго, хто надрываўся дзеля цябе, пыласосіў табе вушы і не ведаю што яшчэ.
Малы адклаў мяцёлку. Ён узяў вядро і выбег набраць вады. Навыцягваў дроў з дрывотні, запхнуў іх у пліту і паспрабаваў распаліць агонь, але ў яго ніяк не выходзіла.
— Я не ўмею, — выбачальна сказаў ён. — Можа, ты... хаця б распаліў?
— Нават не спрабуй, — сказаў Карлсан. — Хай бы я не ў пасцелі быў, а хадзіў-завіхаўся, тады б іншая
рэч — я б табе паказаў, як распаліць у каміне, але сталася так, што я тут прылёг, таму нават не думай патрабаваць, каб я ўсё зрабіў за цябе.
Малы разумеў гэта. Ён паспрабаваў яшчэ раз, і ў каміне раптам затрашчала і загуло.
— Занялося! — задаволена сказаў Малы.
— Вось бачыш! Трэба толькі прыкласці болей энергіі, — сказаў Карлсан. — Стаўляй каву, вазьмі прыгожы падносік і дастань некалькі булачак, а тады можаш дамесці падлогу, пакуль будзе варыцца кава.
— А каву... ты ўпэўнены, што ты сам яе вып’еш? — спытаў Малы. Калі-нікалі ён таксама ўмеў быць з’едлівым.
— He хвалюйся, каву я вып’ю сам, — сказаў Карлсан. — Але ты таксама можаш крыху пачаставацца, бо я неверагодна гасцінны па натуры.
Калі Малы дамёў падлогу і высыпаў усе арэхавыя шкарлупінкі, вішнёвыя костачкі і шматкі паперы ў вялікую сметніцу Карлсана, ён уладкаваўся на краі канапы, і яны разам пілі каву. Да кавы ў іх было шмат булачак. Малы сядзеў і адчуваў, як здорава яму ў Карлсана, нават калі той прымусіў яго навесці тут марафет.
— А што ў цябе за смеццеправод, ты казаў? — спытаў Малы, праглынуўшы апошні кавалак булачкі.
— Я табе пакажу, — сказаў Карлсан. — Бяры сметніцу і хадзем!
Ён выйшаў перад Малым на ганак.
— Вунь, — сказаў ён і паказаў уніз на трубу.
— Як гэта... Што ты маеш на ўвазе? — спытаў Малы.
— Ідзі туды, — сказаў Карлсан. — Гэта найлепшы ў свеце смеццеправод.
— Ты хочаш, каб я выкінуў смецце на вуліцу? — абурыўся Малы. — Так жа нельга рабіць!
Карлсан адабраў у яго вядро са смеццем.
— Тады зараз паглядзіш. Хадзем!
Са сметніцай напагатове ён кінуўся ўніз па даху.
Малы спалохаўся — а раптам Карлсан не паспее спыніцца, калі дабяжыць да вадасцёкавай трубы!
— Тармазі! — крыкнуў Малы. — Тармазі!
I Карлсан затармазіў. Але не раней, чым дабег да самага-самага краю.
— Чаго ты чакаеш? — крыкнуў Карлсан. — Давай сюды!
Малы сеў на зад і асцярожна паслізгаў уніз да вадасцёкавай трубы.
— Найлепшы ў свеце смеццеправод, вышыня падзення смецця — дваццаць метраў, — сказаў Карлсан і шпарка перакуліў вядро са смеццем. Па най-
лепшым у свеце смеццеправодзе паўнаводнай ракой панесліся долу на вуліцу вішнёвыя костачкі, арэхавае лушпінне і папяровыя шматкі — яны трапілі проста
на галаву нейкаму важнаму спадару, што ішоў па ходніку і курыў цыгару.
— Ой, — сказаў Малы. — О-ё-ёй, глядзі, усё звалілася на яго!
Карлсан паціснуў плячыма.
— А хто прасіў яго ісці проста пад маім смеццеправодам? Пасярод разгару сезоннай прыборкі!
Малы выглядаў заклапочана.
— Так, але цяпер яму пад кашулю, мабыць, трапілі арэхавыя шкарлупінкі, і вішнёвыя костачкі заблыталіся ў валасах — во ўжо яму прыемна дык прыемна!
— Гэта з’ява банальная, — сказаў Карлсан. — Калі ў чалавека ў жыцці большых праблем няма, чым парачка лушпаек пад кашуляй, то можна радавацца.
Але было не падобна, што спадар з цыгарай дужа рады. Было бачна, як ён абтрасаецца, а потым сябры пачулі, як ён кліча паліцыю.
— Любяць жа некаторыя ўсчынаць сваркі праз драбязу, — сказаў Карлсан. — Ён мусіў бы быць удзячны. Бо калі цяпер вішнёвыя костачкі пусцяць у яго валасах карані, то там, мабыць, вырасце маленькі прыгожы вішнёвы сад, і ён, дзе б ні быў, зможа збіраць вішні ды выплёўваць костачкі цэлымі днямі.
Паліцэйскія на вуліцы так і не з’явіліся. Спадару з цыгарай давялося сысці дадому са сваімі шкарлупінкамі і вішнёвымі костачкамі.
Карлсан і Малы ўскараскаліся назад на дах і вярнуліся ў дамок.
— Дарэчы, я таксама хачу паплявацца вішнёвымі костачкамі, — сказаў Карлсан. — Калі ты ўжо і так заняты, можаш зняць са столі мяшэчак з вішнямі?
— Думаеш, я дастану? — спытаў Малы.
— Залезь на варштат, — сказаў Карлсан.
Малы так і зрабіў, а потым яны з Карлсанам сядзелі на ганку і елі сушаныя вішні ды пляваліся костачкамі ва ўсе бакі. Тыя, пашчоўкваючы, каціліся ўніз па даху. Смешны атрымліваўся гук.
Пачало сутонець. Мяккі і цёплы восеньскі змрок апускаўся на ўсе дахі і ўсе дамы. Малы пасунуўся бліжэй да Карлсана. Было прыемна сядзець вось так на ганку і плявацца костачкамі, пакуль навокал цямнее.
Дамы раптам зрабіліся зусім іншымі — цьмянымі, таямнічымі, а потым і зусім чорнымі. Здавалася, нехта вялізнымі нажніцамі выразаў іх з чорнай паперы — і толькі некалькі вокнаў зрабіў з залацістых квадрацікаў.
Усё болыл і болын гэтых яркіх квадрацікаў з’яўлялася на чорным тле: людзі пачалі ўключаць святло ў сваіх дамах. Малы паспрабаваў лічыць іх: спачатку
іх было тры, потым дзесяць, а потым шмат, вельмі шмат. За вокнамі было бачна, як людзі ходзяць туды-сюды, займаюцца нечым, і можна было разважаць над тым, што ж яны робяць, хто яны такія і чаму жывуць менавіта там, а не дзесьці яшчэ.
Гэтак разважаў Малы. А Карлсан — не.
— Трэба ж ім недзе жыць, небаракам, — сказаў ён. — He могуць жа ўсе мець дамкі на даху. He могуць жа ўсе быць найлепшымі ў свеце Карлсанамі.
н^алдннс Карлсана
Пакуль Малы быў у Карлсана, ягоная мама хадзіла да лекара. Гэта заняло болей часу, чым яна разлічвала, і калі яна ўрэшце вярнулася, Малы ўжо спакойненька сядзеў у сваім пакоі і разглядаў маркі.
— Здароў, Малы, — сказала мама. — А ты ўсё маркі свае разбіраеш?
— Ага, — сказаў Малы, бо так і было. Пра тое, што вось толькі зараз ён быў на даху, Малы прамаўчаў. Вядома, мама разумная і амаль усё можа зразумець, але ці зразумее яна ягонае лазанне па дахах — у гэтым нельга быць упэўненым да канца. Малы вырашыў нічога не казаць і пра Карлсана. Прынамсі, не цяпер. He раней, чым падцягнецца ўся сям’я. Вось гэта будзе сюрпрыз дык сюрпрыз, калі ўсе збяруцца за сталом. Але мама чамусьці выглядала не дужа радаснай. Паміж вачэй прабегла
Астрыд Ліндгрэн. Карлсан прылятае зноў зморшчынка, якой раней не было. Малы здзівіўся, ад чаго гэта.
Потым прыйшлі астатнія, і ўсе сабраліся за вячэрай: мама з татам, Бусэ з Бэтан і Малы. Былі галубцы, і Малы, як звычайна, адгроб капусту ўбок. Ён не любіў капусту. Ён любіў толькі тое, што ўнутры. Але каля яго ног пад сталом ляжаў Бімба — вось той еў што дасі. Малы скруціў ліст капусты ў маленькі ліпкі камяк і сунуў Бімба пад стол.
— Мама, скажы яму, што нельга так рабіць, — сказала Бэтан. — Бімба зробіцца невыносным... зусім як Малы.
— Так-так, — сказала мама, — так-так...
Але здавалася, што яна нават не слухала.
— Вось я мусіла есці ўсё без перабору, калі была маленькая, — сказала Бэтан.
Малы паказаў ёй язык:
— Ды што ты кажаш! Але па табе не бачна, каб гэта неяк пайшло на карысць.
Раптам у мамы на вачах выступілі слёзы.
— He сварыцеся, калі ласка, — сказала яна. — He магу вас слухаць.
I тады яны пачулі, чаму яна такая невясёлая.
— Лекар сказаў, што ў мяне недакровіца. Поўнае ператамленне, сказаў. Мне трэба з’ехаць на адпачынак... толькі незразумела, як.
За сталом запанавала маўчанне. Доўгі час ніхто не мог вымавіць ні слова. Якая сумная вестка! Мама захварэла — гэта сапраўды скрушна, лічылі ўсе. I ёй давядзецца з’ехаць — а гэта яшчэ горш, лічыў Малы.
— Я хачу, каб ты была на кухні кожны раз, як я прыходжу са школы, — каб ты стаяла там у фартуху і пякла булачкі, — сказаў Малы.
— Ты толькі пра сябе думаеш, — строга сказаў Бусэ.
Малы прыціснуўся да мамы.
— Так, інакш ніякіх булачак не будзе, — сказаў ён.
Але мама і цяпер не слухала. Яна размаўляла з татам.
— Нам трэба паспрабаваць наняць памочніцу па доме, толькі незразумела, як.
I тата, і мама выглядалі сумнымі. За сталом было зусім не так прыемна, як бывала звычайна. Малы зразумеў, што нешта трэба зрабіць, каб развесяліць усіх, — і хто мог зрабіць гэта лепей, чым ён сам?
— Але давайце вы адгадаеце нешта вясёлае! — сказаў ён. — Адгадайце, хто вярнуўся?
— Хто... о, толькі не Карлсан, — сказала мама. — Толькі не кажы мне, што на нас яшчэ і гэты клопат зваліўся!
Малы паглядзеў на яе з дакорам.
— А па-мойму, з Карлсанам весела, і ніякі ён не клопат.
Тады Бусэ засмяяўся.
— Ой, ну і жыццё тут пачнецца! Карлсан з гэтай памочніцай, без мамы, такі гармідар учыняць!
— He палохай так мяне, — сказала мама. — А раптам памочніца ўбачыць Карлсана — што тады будзе?
Тата строга паглядзеў на Малога.
— Гэтага «будзе» проста не будзе. Памочніца не ўбачыць і не пачуе пра Карлсана, паабяцай гэта, Малы.
— Карлсан ляціць куды захоча, — сказаў Малы. — Але я абяцаю не расказваць пра яго.
— Ніводнаму чалавеку, — сказаў тата. — He забывай, пра што мы ўсе разам дамовіліся.
— Так, ніводнаму чалавеку, — сказаў Малы. — А вось настаўніцы, вядома, раскажу.
Але тата пахітаў галавой.
— Hi ў якім разе, ніякай настаўніцы, ні на якіх умовах!
— Чш-ш-ш, — сказаў Малы. — Тады я і пра памочніцу не павінен расказваць нікому. Бо з памочніцамі нашмат болып клопату, чым з Карлсанам.
Мама ўздыхнула.
— Мы яшчэ не ведаем, ці знойдзем тую памочніцу, — сказала яна.
Але ўжо наступнага дня яна падала аб’яву ў газету. Толькі адна спадарыня на яе адгукнулася. Яе звалі фрэкен Бок. I праз пару гадзін яна прыйшла паступаць да іх на працу. У Малога тады акурат разбалелася вуха, і ён хацеў быць як мага бліжэй да мамы, лепей за ўсё — сядзець у яе на каленках, хаця ён і быў ужо занадта вялікі для гэтага.
— Але вуха так баліць, што я проста мушу, — сказаў Малы і забраўся да мамы на каленкі.
Тут у дзверы пазванілі. Гэта прыйшла фрэкен Бок. Малы больш не мог заставацца на каленках у мамы. Але ўвесь час, пакуль фрэкен Бок была ў доме, Малы туліўся да мамінага крэсла і часам прыкладаў хворае вуха да яе пляча, а часам, калі вуха ныла, ціхенька енчыў.