• Газеты, часопісы і г.д.
  • Малы і Карлсан, які жыве на даху  Астрыд Ліндгрэн

    Малы і Карлсан, які жыве на даху

    Астрыд Ліндгрэн

    Выдавец: Папуры
    Памер: 168с.
    Мінск 2019
    37.46 МБ
    Карлсан прылятае зноў
    Карлсан прылятае зноў
    Карлсан хітруе зноў
    Карлсан хітруе зноў
     сказаў Бусэ і зачыніў дзверы.
    Толькі ён гэта зрабіў, як пачулася звыклае гудзенне і ў пакой заляцеў Карлсан.
    — Вы ўжо ўсё пачалі? — крыкнуў ён. — Колькі вы з’елі?
    Малы супакоіў яго і сказаў, што яны яшчэ нічога не паспелі з’есці.
    — Цудоўна, — сказаў Карлсан.
    — Ты не будзеш віншаваць Малога? — спытала Гуніла.
    — А, так, з днём народзінаў, — сказаў Карлсан, — дзе мне сесці?
    Але для Карлсана не хапала кубачка, і калі ён заўважыў гэта, дык адразу закапыліў губу і надзьмуўся.
    — Я з вамі не гуляю, калі ўсё так несправядліва. Чаму мне не далі кубачка?
    Малы хуценька аддаў яму свой. Потым асцярожна збегаў на кухню і ўзяў сабе яшчэ адзін.
    — Карлсан, мне падарылі сабаку, — сказаў ён, вярнуўшыся ў пакой. — Ён ляжыць вунь там, яго завуць Бімба.
    Малы паказаў на Бімба, які заснуў у сваім кошыку.
    — Вунь як, здорава! — сказаў Карлсан. — Перадай вунь той бутэрброд... і той... і тойі
    — Успомніў! — сказаў ён пасля. — У мяне ёсць падарунак для цябе, я самы добры ў свеце.
    Ён дастаў з кішэні штаноў свісцёлку і падаў Малому.
    — Можаш свістаць у яе, каб паклікаць Бімба. Я звычайна таксама клікаў так сваіх сабак, хоць маіх сабак завуць Альбергамі і яны ўмеюць лятаць.
    — Іх усіх-усіх завуць Альбергамі? — спытаў Крыстэр.
    — Усю тысячу, — сказаў Карлсан. — Калі прыступім да торта?
    — Дзякуй, даражэнькі Карлсан, за свісцёлку, — сказаў Малы. — О, як здорава будзе дзьмуць у яе, каб клікаць Бімба!
    — Хаця я часам, мабыць, буду яе пазычаць, — сказаў Карлсан. — Я буду пазычаць яе, мабыць, даволі часта, — сказаў ён і ўсхвалявана працягнуў:
    — Табе падарылі ірыскі?
    — Падарылі! — сказаў Малы. — Гуніла з Крыстэрам.
    — Яны неадкладна пойдуць на дабрачынныя мэты, — сказаў Карлсан і схапіў кулёк. Ён засунуў яго ў кішэню, а потым накінуўся на бутэрброды.
    Гуніле, Крыстэру і Малому давялося вельмі паспяшацца, каб таксама паспець нешта ўхапіць. Але, на шчасце, мама нарабіла вельмі шмат бутэрбродаў.
    А ў гасцёўні сядзелі мама, тата, Бусэ і Бэтан.
    — Чуеце, як ім там весела? — сказала мама. — О, як я радуюся, што Малы атрымаў свайго сабаку! Будзе клопату, вядома, але што зробіш.
    — Так, цяпер ён забудзецца на свае недарэчныя фантазіі пра Карлсана, які жыве на даху, я ў гэтым упэўнены, — сказаў тата.
    3 пакоя Малога даносіліся смех і гоман, і мама сказала:
    — Ці не зазірнуць нам да іх? Яны такія мілыя, гэтыя дзеткі!
    — Так, хадземце паглядзім на іх! — сказала Бэтан.
    I вось яны ўсе: мама, тата, Бусэ і Бэтан — пайшлі зірнуць, як ідзе свята Малога.
    Дзверы адчыніў тата. Але першай ускрыкнула мама. Бо гэта яна першая заўважыла таўсматага дзядзечку, які сядзеў побач з Малым.
    Таўсматага дзядзечку з размазаным да самых вушэй вяршковым крэмам з торта.
    — Я зараз упаду... — сказала мама.
    Тата, Бусэ і Бэтан стаялі аслупянеўшы і глядзелі ва ўсе вочы.
    — Карлсан усё ж прыляцеў, бачыш, мама? — весела сказаў Малы. — О, які ж цудоўны ў мяне дзень народзінаў!
    Таўсматы дзядзечка змахнуў крыху крэму з вуснаў, а потым памахаў пульхнай ручкай тату, маме, Бусэ і Бэтан так, што вяршкі паляцелі ва ўсе бакі.
    — Здароўценькі! — крыкнуў ён. — Вы ж раней не мелі гонару са мной пазнаёміцца? Мяне завуць
    Карлсан, які жыве на даху... Аёй, аёй, Гуніла, хопіць сабе накладаць, мне ж таксама трэба пакаштаваць крыху торта!
    Ён схапіў Гунілу за руку, якой яна трымала лапатку, і Гуніле давялося застацца без торта.
    — Ніколі не бачыў такой ненажэрнай дзяўчынкі, — сказаў ён.
    А потым узяў сабе вялізны кавалак.
    — Найлепшы ў свеце паядальнік тартоў — гэта Карлсан, які жыве на даху, — сказаў ён і заззяў усмешкай.
    — Хадземце адсюль, — прашаптала мама.
    — Што ж, не буду вам замінаць, — сказаў Карлсан.
    — Паабяцай мне адну рэч, — сказаў маме тата, калі яны зачынілі за сабой дзверы. — Паабяцайце мне ўсе адну рэч — і вы, Бусэ і Бэтан, таксама! Нікому пра гэта не расказвайце, зусім-зусім анікомуі
    — Чаму гэта? — спытаў Бусэ.
    — Ніхто ў гэта не паверыць, — сказаў тата. — А калі павераць, то нас не пакінуць у спакоі ні на хвіліну да канца нашага жыцця.
    Тата, мама, Бусэ і Бэтан паабяцалі адно аднаму, што не раскажуць ніводнаму чалавеку пра дзіўнага сябра па гульнях, якога завёў сабе Малы.
    I яны стрымалі слова. Ніхто ніколі не пачуў ад іх ніводнага слова пра Карлсана. I таму Карлсан можа спакойна жыць далей у сваім дамочку, пра які ніхто не ведае, хоць ён месціцца на звычайным даху звычайнага дома на зусім звычайнай вуліцы Стакгольма. Карлсан можа спакойна гуляць дзе хоча ды хітраваць — і акурат гэтым ён і займаецца. Бо ён найлепшы ў свеце хітрун.
    Калі ўсе бутэрброды скончыліся, і ўсё печыва, і торт таксама; калі Гуніла і Крыстэр сышлі дадому, а Бімба спаў — тады Малы развітаўся з Карлсанам. Карлсан сядзеў на падаконні, гатовы ляцець. Фіранкі ціха ўздымаліся і ападалі, у паветры стаяла цеплыня: было лета.
    — Мілы, мілы Карлсан, ты ж дакладна будзеш жыць на даху, як і раней, калі я вярнуся ад бабулі? — спытаў Малы.
    — Спакойна, толькі спакойна, — сказаў Карлсан. — Калі толькі бабуля адпусціць мяне, то буду. Але гэта недакладна. Бо яна лічыць, што я найлепшы ўнук у свеце.
    — А гэта так? — спытаў Малы.
    — Ну а хто, скажы ты мне, можа ім быць? Можа, ты назавеш кагосьці? — спытаў Карлсан.
    I ён павярнуў круцёлку, што была прыблізна там, дзе пуп. Матор загудзеў.
    — Калі я вярнуся, мы наядзімся торта як след! — крыкнуў ён. — Ад гэтага не таўсцеюць. Бывай здароўценькі, Малы!
    — Бывай здароўценькі, Карлсан! — крыкнуў Малы.
    I Карлсан знік.
    Але ў кошыку каля ложка Малога спаў Бімба. Малы схіліўся над ім. Панюхаў яго. Асцярожна пагладзіў шурпатай далонькай галоўку шчанюка.
    — Бімба, заўтра мы паедзем да бабулі, — сказаў ён. — Дабранач, Бімба! Добрых сноў табе, Бімба!
    ПА ПЫТАННЯХ НАБЫЦЦЯ КНІГ ЗВЯРТАЙЦЕСЯ:
    г. Мінск, тэл. (8-10-375-17) 272-29-75;
    e-mail: popuri@mail.ru; mail@popuri.ru; www.popuri.ru; г. Масква, ТАА «Выдавецкі дом “Белкніга”», тэл. (495) 276-06-75; e-mail: popuri-mos@mail.ru, popuri-m@mail.ru.
    Літаратурна-мастацкае выданне
    ЛІНДГРЭН Астрыд
    МАЛЫ I КАРЛСАН, ЯКІЖЫВЕ НА ДАХУ
    Для малодшага і сярэдняга школьнагаўзросту
    Пераклад са шведскай мовы —Алеся Башарымава Мастак — Арсен Джанік’ян
    Адказны рэдактар — Наталля Давыдоўская Стылістычны рэдактар — Надзея Кудрэйка Вёрстка — Вадзім Нога Карэктар — Віктар Іваноў Афармленне вокладкі — Ніна Дулуб
    Падпісана ў друк 20.10.2019. Фармат 70x90 1/16. Папера афсетная. Друк афсетны. Ум. друк. арк. 12,29. Тыраж 3100 экз. Заказ 9445.
    Дата вытворчасці: 12.2019.
    ТАА «Папуры». Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў №1/151 ад 24.01.2014.
    Рэспубліка Беларусь, 220113, г. Мінск, вул. Мележа, 5, корп. 2, к. 403.
    Надрукавана ў друкарні «Фактар-Друк». Украіна, 61030, г. Харкаў, вул. Саратаўская, 51. Тэл.: + 380 57 717 53 57.