Малы і Карлсан, які жыве на даху
Астрыд Ліндгрэн
Выдавец: Папуры
Памер: 168с.
Мінск 2019
і піла ранішнюю каву. Малы ціха забраўся да яе на каленкі
і скруціўся там, і мама моўчкі абдымала яго, пакуль ён як след не прачнуўся.
Тая ўчорашняя вечаровая прагулка атрымалася крыху даўжэйшай, чым мама з татам планавалі, і калі яны вярнуліся, Малы ўжо спаў у ложку. Ён скінуў з сябе ўва сне коўдру, і калі мама папраўляла яе, то заўважыла на прасціне дзве непрыгожыя дзіркі і ўбачыла, што яна да таго ж вельмі брудная: нехта размаляваў яе чорнай крэйдай. Нядзіва, што Малы так хуценька заснуў, падумала мама. Але цяпер вінаваты сядзеў у яе на каленках, і яна зусім не збіралася адпускаць яго без тлумачэнняў.
— Паслухай, Малы, — сказала яна. — Я б дужа хацела ведаць, хто зрабіў тыя дзіркі ў тваёй прасціне. Толькі давай не кажы мне зараз пра Карлсана, які жыве на даху!
Малы маўчаў і напружана думаў. Карлсан жа акурат і быў тым, хто прарэзаў дзіркі, але казаць пра гэта нельга! Лепей за ўсё, пэўна, было маўчаць і наконт зладзеяў, бо ў гэта мама, хутчэй за ўсё, таксама не паверыць.
— Ну? — сказала мама, не атрымаўшы ніякага адказу.
— А ты не можаш спытаць Гунілу замест мяне? — выкруціўся Малы.
Гуніла магла б расказаць маме, як усё напраўду было, — ёй бы мама дакладна паверыла.
«Ага, дык гэта Гуніла прадзіравіла прасціну!» — падумала мама. I яшчэ яна падумала, што Малы — добры хлопчык, не наскардзіўся, а хоча, каб Гуніла сама расказала пра свой учынак. Мама лёгенька абняла Малога. Яна вырашыла пакуль болып не распытваць яго пра прасціну, але з Гунілай разабрацца адразу ж, як сустрэне яе.
— Табе Гуніла страшэнна падабаецца, праўда? — спыталася мама.
— Так, страшэнна... — сказаў Малы.
Мама пачала зноў зазіраць пакрысе ў газету, а Малы ціха сядзеў у яе на каленках і думаў. Хто яму, уласна кажучы, падабаўся? Перш за ўсё — мама... Ну і тата. Бусэ і Бэтан яму таксама часам падабаліся... Так, збольшага яны былі нічога... асабліва Бусэ... Але часам брала такая злосць на іх, што яго ледзьве не разрывала на кавалкі! Карлсан, які жыве на даху, таксама яму падабаўся. I Гуніла яму падабалася... шалёна. Можа, ён з ёй ажэніцца, калі вырасце, бо хочаш ці не хочаш, а жаніцца, пэўна, давядзецца. Хаця больш ён, вядома, хацеў бы ажаніцца з мамай... Але так, мабыць, не атрымаецца.
I тут яму ў галаву раптам прыйшла трывожная думка.
— Паслухай, мама, а калі Бусэ вырасце і памрэ, мне давядзецца ажаніцца з ягонай жонкай?
Мама здзіўлена адставіла кубак.
— Чаму гэта ты так вырашыў? — спытала яна.
Здавалася, што яна вось-вось засмяецца, і Малы спужаўся, што сказаў нешта недарэчнае, таму болып не хацеў пра гэта гаварыць. Але мама настойвала:
— Чаму ты так вырашыў?
— Бо мне перайшоў ад Бусэ яго стары ровар, — несхаць вымавіў Малы. — I яго старыя лыжы... I канькі, якія ў яго былі, калі яму было гадоў як і мне... I яго піжама, і кеды, і ўсё астатняе.
— Але з яго старой жонкай табе жаніцца не давядзецца, гэта я табе абяцаю, — сказала мама. На шчасце, яна не засмяялася.
— А нельга мне тады ажаніцца з табой? — прапанаваў Малы.
— Я нават не ведаю, як гэта магчыма, — сказала мама. — Я ж ужо замужам за татам.
I праўда што...
— Якое ж фенаменальнае няшчасце, што тата і я пакахалі адну! — з прыкрасцю сказаў Малы.
Але тады мама засмяялася і сказала:
— А па-мойму, гэта вельмі здорава!
— Табе можа і здорава, — сказаў Малы. — Ну а мне, відаць, давядзецца браць у жонкі Гунілу.
3 кімсьці ж трэба будзе жаніцца ўсё адно, — дадаў ён.
Ён падумаў яшчэ над усім гэтым і вырашыў, што жыць з Гунілай будзе зусім не весела. 3 ёй часам так складана. I, дарэчы, ён хацеў жыць з мамай, татам, Бусэ і Бэтан. He сказаць, каб яму так ужо карцела мець жонку.
— Я б нашмат болып хацеў мець сабаку, чым жонку, — сказаў ён. — Мама, можна мне завесці сабаку?
Мама ўздыхнула. Зноў-здароў, каторы раз Малы пачынае сваю вечную гутарку пра сабаку! Гэта было не менш надакучліва, чым з Карлсанам, які жыве на даху.
— Паслухай, Малы, па-мойму, табе час апранацца, — сказала мама. — Так ты спознішся ў школу.
— Як заўсёды, — пакрыўджана сказаў Малы. — Толькі я пачну пра свайго сабаку, як ты пачынаеш пра школу!
I ўсё ж ісці ў школу сёння было вельмі весела: столькі ўсяго ім трэба было абмеркаваць з Крыстэрам і Гунілай. Дамоў, як звычайна, яны ішлі разам, і Малы падумаў, што даўно гэта не было так прыемна: цяпер жа Гуніла і Крыстэр таксама пазнаёміліся з Карлсанам.
— Па-мойму, ён класны, — сказала Гуніла. — Як думаеш, сёння ён таксама прыляціць?
— He ведаю, — сказаў Малы. — Ён кажа толькі, што прыляціць прыблізна, а гэта можа быць хоць калі.
— Спадзяюся, ён прыляціць прыблізна сёння, — сказаў Крыстэр. — Мы з Гунілай заскочым да цябе, можна?
— Я толькі рады, — сказаў Малы.
Але быў яшчэ нехта, хто хацеў ім скласці кампанію. Акурат калі дзеці збіраліся пераходзіць дарогу, да Малога падбегла чорненькае шчаня пудзеля. Яно абнюхала складкі на яго каленках і па-сяброўску цяўкнула.
— Глядзіце, які міленькі барбосік! — узрадаваўся да глыбіні душы Малы. — Бачыце, ён баіцца машын і хоча, каб я перавёў яго праз вуліцу!
Малому было б за шчасце перавесці яго праз незлічоную колькасць вуліц. Мабыць, шчаня адчула гэта, таму што пайшло з ім праз скрыжаванне, цесна тулячыся да яго нагі.
— Які ён цудоўны! — сказала Гуніла. — Хадзі сюды, мой барбоську!
— He, ён хоча быць са мной, — сказаў Малы і моцна абхапіў шчанюка. — Я яму падабаюся.
— Я яму таксама падабаюся, бачыш? — сказала Гуніла.
Шчанючок выглядаў так, нібы яму падабаліся ўсе на свеце — абы толькі ён падабаўся ім. I Малому ён падабаўся — о, як жа падабаўся! Малы нахіліўся,
пагладзіў шчанюка, павабіў яго і выдаў з сябе процьму розных пяшчотных гукаў, якія ўсе разам значылі, што гэты шчанюк быў самым-найсамым-найчароўнейшым сабакам, які толькі ёсць. Шчаня паматляла хвосцікам з такім выглядам, нібы было з гэтым цалкам згоднае. Яно зацяўкала і весела заскакала побач, калі дзеці павярнулі на сваю вуліцу.
Малога ахапіла вар’яцкая надзея.
— Яму, напэўна, няма дзе жыць, — сказаў ён. — Пра яго, мабыць, няма каму паклапаціцца!
— Ды ёсць каму, — сказаў Крыстэр.
— Маўчы давай! — сярдзіта сказаў Малы. — Скуль табе ведаць!
Крыстэр, у якога быў Ёфа, — хіба можа ён зразумець, як гэта — не мець сабакі, зусім аніякага свайго сабакі!
— Хадзі, барбосік, — паклікаў Малы, у якога ўсё мацнела пэўнасць, што шчанюку няма дзе прытуліцца.
— Асцярожна, глядзі, каб ён не пайшоў за табой у дом, — сказаў Крыстэр.
— Чаму б яму і не пайсці? — сказаў Малы. — Я якраз і хачу, каб ён пайшоў з намі.
I шчанюк пайшоў разам з імі. Давёў іх да самага пад’езда, дзе жыў Малы. Потым Малы ўзяў яго на рукі і панёс па сходах.
— Я спытаюся ў мамы, ці можна мне яго пакінуць, — горача сказаў Малы.
Але мамы дома не было. На стале на кухні ляжала запіска, што яна ўнізе ў пральным пакоі
і што Малы можа знайсці яе там, калі яму нешта спатрэбіцца.
Але шчанюк уварваўся ў пакой Малога, нібы ракета, і Малы, Крыстэр і Гуніла рынуліся следам. Малы зусім ашалеў ад шчасця.
— Бачыце, ён хоча жыць са мной! — усклікнуў ён.
У той жа момант у акно пратарахцеў Карлсан.
— Здароўценькі! — крыкнуў ён. — Вы што, памылі сабаку? Нешта ён пакамечыўся і ссеўся.
— Гэта ж не Ёфа, хіба не бачыш! — сказаў Малы. — Гэта мой сабака.
— Ніякі ён не твой, — сказаў Крыстэр.
— Няма ў цябе ніякага сабакі, — сказала Гуніла.
— Вось у мяне — у мяне наверсе тысяча сабак, — сказаў Карлсан. — Найлепшы ў свеце сабакагадовец...
— Я не бачыў ніякіх сабак, калі быў у цябе, — сказаў Малы.
— Іх не было дома, яны ляталі, — запэўніў Карлсан. — Mae сабакі ўсе лятучыя.
Малы не слухаў Карлсана. Тысяча лятучых сабак былі нічым у параўнанні з гэтым міленькім шчанючком.
— He думаю, што пра яго ёсць каму паклапаціцца, — сказаў ён ізноў.
Гуніла схілілася над сабачкам.
— Але на аброжку вось напісана — Альберг, — сказала яна.
— Цяпер ты бачыш: гэта акурат тыя, хто пра яго клапоціцца! — сказаў Крыстэр.
— Можа, гэты Альберг памёр, — сказаў Малы.
Кім бы той Альберг ні быў, Малому ён не падабаўся. Але тут яму прыйшла добрая думка.
— А можа, гэта барбосіка завуць Альбергам! — сказаў ён і ўмольна паглядзеў на Крыстэра і Гунілу.
Тыя задзірліва засмяяліся.
— У мяне ёсць некалькі сабак, якіх завуць Альбергамі, — сказаў Карлсан. — Здароўценькі, Альберг!
Шчаня скокнула ў бок Карлсана і залівіста забрахала.
— Бачыце! — закрычаў Малы. — Ён і сам ведае, што яго завуць Альбергам! Хадзі, маленькі мой Альберг!
Гуніла схапіла шчанюка.
— Тут яшчэ нумар тэлефона напісаны, — бязлітасна сказала яна.
— У гэтага сабакі ёсць тэлефон, — сказаў Карлсан. — Скажы яму, каб пазваніў сваёй служанцы і расказаў, што ён уцёк. Mae сабакі заўсёды так робяць, калі ўцякаюць.
Ён пагладзіў шчанюка таўсмаценькай ручкай.
— Адзін з тых маіх сабак, якіх завуць Альберг, узяў і ўцёк некуды гэтымі днямі, — сказаў Карлсан. — I тады ён пазваніў дадому, каб пра гэта расказаць. Але ў яго крыху паблыталіся лічбы, і ён трапіў да старой маёрыхі, што жыве на Кунгсхольмене, і калі тая пачула, што на тым канцы дроту сабака, то сказала: «Гэта няправільны нумар». А Альберг адказаў: «Тады навошта вы адказваеце?» — бо ён такі разумны сабака!
Малы не слухаў Карлсана. Акурат цяпер яго не цікавіла нічога, апрача шчанючка, і ён нават і вухам не павёў, калі Карлсан сказаў, што схільны пахітраваць. Але тады Карлсан закапыліў губу і сказаў:
— Я з табой не гуляю, калі ты адно толькі кешкаешся ўвесь час з гэтым сабакам. Мне ж таксама хочацца павесяліцца!
Крыстэр і Гуніла ў гэтым яго падтрымалі.
— Мы маглі б зладзіць выступ з чарадзействамі, — сказаў Карлсан, калі скончыў дзьмуцца. — Найлепшы ў свеце чарадзей — здагадайцеся, хто гэта!
Малы, Гуніла і Крыстэр адразу ж здагадаліся, што гэта мусіць быць Карлсан.
— Значыць, вырашаем, што ладзім паказ чарадзействаў? — спытаў Карлсан.
— Так! — сказалі дзеці.
— I вырашаем, што ўваход каштуе адну ірыску, — сказаў Карлсан.
— Так! — сказалі дзеці.
— I вырашаем, што ўсе ірыскі пойдуць на дабрачынныя мэты... — сказаў Карлсан.
— Ну-у... — крыху задумліва сказалі дзеці.
— А сапраўды дабрачынная мэта ёсць толькі адна — гэта Карлсан, які жыве на даху, — сказаў Карлсан.
Дзеці пераглянуліся.
— Я нават не ведаю... — пачаў быў Крыс