Малы і Карлсан, які жыве на даху
Астрыд Ліндгрэн
Выдавец: Папуры
Памер: 168с.
Мінск 2019
тэр.
— Мы вырашаем так! — крыкнуў Карлсан. — А іначай я з вамі не гуляю.
Так і было вырашана, што ўсе ірыскі пойдуць Карлсану, які жыве на даху.
Крыстэр і Гуніла выйшлі ў двор і расказалі ўсім дзецям, якія там былі, што ў Малога адбудзецца паказ чарадзействаў. I ўсе, у каго засталося хаця б пяць эрэ з грошай, што даваліся на тыдзень, кінуліся да крамкі з садавіной купляць уваходныя ірыскі.
Потым гэтыя ірыскі яны аддавалі Гуніле, якая стаяла каля дзвярэй у пакой Малога і складала іх у скрынку з надпісам «На дабрачынныя мэты!»
Крыстэр расставіў крэслы ў шэраг пасярод пакоя — там мусіла сядзець публіка. У адным куце
пакоя вісела коўдра, за якой чулася шушуканне і сабачае цяўканне.
— Што вы нам збіраецеся паказаць? — спытаў хлопчык, якога звалі Кірэ. — Якое-небудзь абы-што, няйначай, але калі так, то я забяру сваю ірыску назад.
Hi Малы, ні Гуніла, ні Крыстэр не любілі гэтага Кірэ, бо ён заўсёды быў такім вось задзірам.
Малы, які хаваўся за коўдрай, выйшаў наперад. Ён трымаў на руках шчанючка.
— Вы ўбачыце найлепшага ў свеце чарадзея і хітрунскага сабаку Альберга! — сказаў ён.
— Як ужо сказалі, найлепшы ў свеце чарадзей! — пачуўся голас з-за коўдры, і адтуль выйшаў Карлсан.
На галаве ў яго быў цыліндр таты Малога, а на плячах вісеў клятчасты фартух мамы, завязаны пад падбароддзем прыгожым бантам. Фартух мусіў быць замест такой чорнай мантыі, якую звычайна носяць усялякія чарадзеі.
Усе запляскалі ў ладкі — усе, акрамя Кірэ. Карлсан пакланіўся, выгляд у яго быў вельмі самазадаволены. Потым ён зняў з галавы цыліндр і паказаў, што той пусты, — зусім як робяць усялякія чарадзеі.
— Калі ласка, глядзіце, шаноўнае спадарства! — сказаў ён. — Тут няма нічога, зусім анічога!
«Зараз ён начаруе, каб з цыліндра выскачыў трусік, — падумаў Малы, бо аднойчы бачыў, як чарадзей гэта робіць. — Здорава будзе паглядзець!»
— Як я сказаў, тут няма нічога, — скрушна сказаў Карлсан. — I тут нічога і не з’явіцца, калі вы не пакладзяце туды крыху таго-сяго, — працягнуў
ён. — Бачу, тут сядзіць куча маленькіх праглотаў, што ўвесь час жуюць ірыскі. Зараз мы пусцім цыліндр па коле, і кожны пакладзе туды ірыску. Гэта пойдзе на вельмі дабрачынныя мэты.
Малы пранёс капялюш, і хутка ў ім ужо была добранькая кучка ірысак. Ён перадаў цыліндр Карлсану.
— Пагрымвае сумнеўна, — патрос яго Карлсан. — Калі б ён быў поўны ірысак, то зусім бы не грымеў.
Ён засунуў у рот ірыску і задаволена пачаў яе жаваць.
Кірэ не паклаў аніводнай ірыскі ў капялюш, хаця ў яго быў цэлы кулёк.
— Што ж, дарагія мае сябры... і Кірэ, — сказаў Карлсан. — Перад вамі — хітрунскі сабака Альберг. Ён умее рабіць усё. Званіць па тэлефоне, лятаць, пячы булачкі, размаўляць, падымаць лапу — усё!
Тут пудзельчык і праўда падняў лапку перад крэслам Кірэ і зрабіў маленечкую лужынку на падлозе.
— Вы бачыце, што я не пераболыпваю, — сказаў Карлсан. — Гэты сабака напраўду ўмее ўсё.
— Пфф, — сказаў Кірэ і адсунуў сваё крэсла ад лужынкі, — так любая кудла ўмее. Але няхай ён у вас пагаворыць — гэта, нябось, трохі складаней, ха-ха!
Карлсан павярнуўся да шчанюка.
— Як лічыш, Альберг, ці складана размаўляць?
— Зусім не складана, — сказаў Альберг. — Хіба толькі калі куру цыгару.
Малы, Гуніла і Крыстэр ледзь не падскочылі, бо гучала гэта так, нібы гаварыў і праўда шчанюк. Але Малы падумаў, што гэта, відаць, нейкі хітрык Карл-
сана. I гэта было добра, бо Малы хацеў звычайнага сабаку, а не такога, які ўмее размаўляць.
— Мілы Альберг, — сказаў Карлсан, — ці не мог бы ты крыху расказаць пра сваё сабачае жыццё ўсім нашым сябрам... і Кірэ?
— 3 радасцю, — адказаў Альберг.
I ён пачаў расказваць.
— Неяк нядаўна ўвечары я хадзіў у кіно, — сказаў ён і гулліва заскакаў вакол Карлсана.
— Праўда, ты быў у кіно? — удакладніў Карлсан.
— Ага, і каля мяне на адной лаўцы сядзелі дзве блыхі, — сказаў Альберг.
— Што ты кажаш! — здзівіўся Карлсан.
— Ага, і калі мы пасля выйшлі з кіно, то я пачуў, як адна блыха кажа другой: «Пойдзем дадому пешкі ці пад’едзем на сабаку?»
Усім дзецям падабаўся выступ, нават калі чарадзействаў у ім было не так шмат. Толькі Кірэ сядзеў з пагардлівым выразам твару.
— Скажы яму, каб напёк нам булачак, — насмешліва сказаў ён.
— He хочаш спячы пару булачак, Альберг? — спытаў Карлсан.
Альберг пазяхнуў і лёг на падлогу.
— He, не магу, — сказаў ён.
— Ха-ха, я так і думаў! — сказаў Кірэ.
— He магу, бо ў мяне дома зусім не засталося дражджэй, — сказаў Альберг.
Дзецям вельмі падабаўся Альберг. Але Кірэ працягваў.
— Ну хай тады ён палятае, — сказаў ён. — Для гэтага дрожджы не трэба.
— Хочаш палятаць, Альберг? — спытаў Карлсан.
Здавалася, што Альберг ужо заснуў, але ён усё адно адказаў, калі Карлсан да яго звярнуўся.
— Ну вядома, чаму б не палятаць, гэта я магу! — сказаў ён. — Але ты тады таксама палятай са мной, бо я абяцаў маме, што ніколі сам у паветра падымацца не буду.
— Калі так, хадзі сюды, мой маленькі Альберг, — сказаў Карлсан і ўзяў шчанюка на рукі.
Праз секунду яны разам ужо ляталі. Спачатку ўзняліся да столі і двойчы абляцелі люстру, а пасля шуганулі проста ў акно. Тут нават Кірэ збляднеў ад нечаканасці.
Дзеці кінуліся да акна — пастаўшы там, яны ўбачылі, як Карлсан і Альберг лунаюць па-над дахамі дамоў. Малы закрычаў з адчаем:
— Карлсан, Карлсан, ляці назад з маім сабакам!
I Карлсан прыляцеў назад. Ён хутка вярнуўся і апусціў Альберга на падлогу. Той абтросся, і выгляд у яго быў такі здзіўлены, што можна было па-
думаць, быццам гэта быў першы ў ягоным жыцці палёт.
— Што ж, на сёння ўсё, болып мы нічога прапанаваць вам не можам, — сказаў Карлсан. — Затое можаш ты, — сказаў ён і даў Кірэ лёгкага штурхаля.
Кірэ не зразумеў, чаго ён хоча.
— Ірыска, — сказаў Карлсан.
I Кірэ ўзяў свой кулёк і ўвесь аддаў яго Карлсану, хаця спачатку дастаў адтуль ірыску для сябе.
— Што за ненажэрны хлопчык, — сказаў Карлсан. Потым узрушана агледзеўся па баках. — Дзе скрынка для дабрачынных мэт? — спытаў ён.
Гуніла прынесла. Яна падумала, што зараз Карлсан нарэшце ўсіх пачастуе, раз у яго цяпер так шмат ірысак. Але не. Карлсан узяў скрынку і прагна пералічыў усе ірыскі.
— Пятнаццаць, — сказаў ён. — На вячэру хопіць! Бываце здароўценькі! Я дадому, час вячэраць!
I Карлсан знік за акном.
Дзецям трэба было разыходзіцца па дамах, Гуніле з Крыстэрам таксама.
Малы і Альберг засталіся адны, і Малому гэта вельмі падабалася. Ён узяў шчанюка на рукі і сядзеў, нашэптваючы яму нешта на вуха. Шчаня лізнула яго ў твар і заснула. Яно смешна пасопвала ў сне.
Але потым з пральні вярнулася мама, і ўсё зрабілася страшэнна сумным. Мама ні разу не паверыла, што Альбергу няма дзе жыць. Яна пазваніла па нумары на аброжку і расказала, што яе хлопчык падабраў чорнага пудзялька.
Малы стаяў каля тэлефона, абдымаючы Альберга, і ўвесь час шаптаў яму:
— Добры, мілы Божа, зрабі так, каб гэта не быў іхні шчанюк!
Але ён быў іхні.
— Сынок, — сказала мама, паклаўшы слухаўку. — Гаспадар Бобі — хлопчык, якога завуць Стафан Альберг.
— Бобі? — перапытаў Малы.
— Так завуць шчанюка. Стафан плакаў цэлы дзень. А сёмай ён прыйдзе забраць Бобі.
Малы нічога не сказаў, але твар яго крыху пабялеў, а вочы зрабіліся бліскучыя-бліскучыя. Ён абняў шчанюка і прашаптаў яму ў вуха, калі мама не чула:
— Мілы Альберг, я хачу, каб ты быў маім сабакам.
Але а сёмай прыйшоў Стафан Альберг і забраў свайго шчанюка. Малы ляжаў у ложку і рыдаў, і яму здавалася, што ў яго вось-вось разарвецца сэрца.
Карлсан ідзс на ^снь Hamway
рыйшло лета, школа скончылася, і Малому трэба было ехаць да бабулі. Але спачатку муJL -^сіла адбыцца нешта вельмі важнае. Малому спаўнялася восем. О, як доўга ён чакаў гэты дзень! Амаль з таго дня, як яму споўнілася сем. Дзіўна, як доўга цягнеца час паміж днямі народзінаў, — амаль гэтак жа доўга, як паміж Калядамі.
У вечар перад народзінамі ў яго была невялікая гутарка з Карлсанам.
— У мяне будзе свята, — сказаў Малы. — Гуніла і Крыстэр прыйдуць, і ў маім пакоі мне накрыюць імянінны стол...
Малы змоўк і спахмурнеў.
— Я так хацеў бы запрасіць і цябе, — сказаў ён, — але...
Мама вельмі злавалася на Карлсана, які жыве на даху. He варта было нават спрабаваць
яе прасіць, каб яна дазволіла паклікаць яго на свята.
Але Карлсан закапыліў губу больш чым калі.
— Я з табой не гуляю, калі мне нельга прыйсці на свята, — сказаў ён. — Мне ж таксама трэба павесяліцца!
— Вядома, вядома, табе можна прыйсці на свята! — паспешліва сказаў Малы. Ён пагаворыць з мамай — і хай будзе як будзе! Ён не мог святкаваць дзень народзінаў без Карлсана.
— Які будзе пачастунак? — спытаў Карлсан, калі скончыў дзьмуцца.
— Торт, вядома ж! — сказаў Малы. — У мяне будзе торт з васьмю свечкамі.
— Вунь як, — сказаў Карлсан. — Слухай, а ў мяне прапанова!
— Якая? — спытаў Малы.
— Ты не можаш папрасіць маму, каб табе далі свечку з васьмю тартамі?
Малы не думаў, што мама на такое пагодзіцца.
— Ну а якія-небудзь добрыя падарункі ты атрымаеш? — спытаў Карлсан.
— He ведаю, — сказаў Малы.
Ён уздыхнуў. Ён ведаў дакладна, што хацеў бы атрымаць, — больш за ўсё іншае на зямлі. Але гэтага яму не падораць.
— Сабакі ў мяне, пэўна, не прадбачыцца да самай смерці, — сказаў ён. — Але, вядома, у мяне будзе куча іншых падарункаў. Так што мне ўсё адно будзе весела, і я вырашыў, што цэлы дзень не буду нават думаць ні пра якога сабаку.
— I не трэба, у цябе ж ёсць я, — сказаў Карлсан. — I здаецца мне, што гудзець я ўмею куды гучней, чым сабака!
Ён схіліў галаву набок і паглядзеў на Малога.
— Вось мне цікава, якія табе дастануцца падарункі? — сказаў ён. — Цікава, а ці падораць табе ірыскі? Калі так, то я лічу, што іх трэба неадкладна пусціць на дабрачынныя мэты.
— Калі атрымаю які кулёк — ён твой, — сказаў Малы.
Ён быў гатовы зрабіць для Карлсана ўсё, асабліва цяпер, калі яны мусілі неўзабаве расстацца.
— Карлсан, паслязаўтра я паеду да бабулі і буду там усё лета, — сказаў Малы.
Спачатку Карлсан крыху спахмурнеў, але потым важна прамовіў:
— Я таксама паеду да сваёй бабулі. Яна нашмат бабульнейшая за тваю.
— А дзе яна жыве, твая бабуля? — спытаў Малы.
— У доме, — сказаў Карлсан. — ІДі ты думаў, што яна гойсае на дварэ цэлымі начамі?
Потым яны ўжо не размаўлялі ні пра ба