• Газеты, часопісы і г.д.
  • Карлсан хітруе зноў  Астрыд Ліндгрэн

    Карлсан хітруе зноў

    Астрыд Ліндгрэн

    Выдавец: Папуры
    Памер: 208с.
    Мінск 2020
    50.89 МБ
    Малы і Карлсан, які жыве на даху
    Малы і Карлсан, які жыве на даху
    Карлсан прылятае зноў
    Карлсан прылятае зноў
    — Каб я ведаў, — сказаў Карлсан.
    — Дык тады ж табе не трэба есці за яе лыжачку! — засмяяўся Малы.
    Але Карлсан не засмяяўся.
    — Вось як ты лічыш? Вось як? Значыць, патвойму, я мушу памерці ад голаду толькі таму, што не перазнаёміўся з усімі цёткамі свету, якія, можа,
    сядзяць дзе-небудзь у Тумбе, ці Тутарудзе, ці дзе там яшчэ ды лынды б’юць!
    Малы паспяшаўся паставіць перад Карлсанам талерку і сказаў, каб той узяў сабе кашы з місы. Усё яшчэ крыху хмуры, Карлсан пачаў накладаць сабе кашу. Ён накладаў, накладаў, а пад канец вычысціў пальцам рэшткі са сценак місы.
    — У цябе мілая мама, — сказаў Карлсан, — шкада толькі, што яна такая сквапная, хоць ты плач. Шмат кашы пабачыў я на сваім вяку, але так мала — ніколі.
    Ён вытрас увесь цукар з цукарніцы сабе ў талерку і ўзяўся есці.
    У наступныя хвіліны ў кухні чулася толькі сёрбанне, якое бывае, калі нехта хутка-хутка есць кашу.
    — На жаль, для цёткі Аўгусты лыжачкі не хапіла, — сказаў Карлсан, абціраючы вусны. — Але, я гляджу, тут булачкі! Спакойна, толькі спакойна, цётачка Аўгуста, сядзіце абсалютна спакойна ў сваёй Тумбе, а я запхну ў сябе пару булачак. Ці, можа, тры... ці чатыры... ці пяць!
    Пакуль Карлсан еў булачкі, Малы спрабаваў прыдумаць, як найлепш яго пра ўсё папярэдзіць. «Можа, усё ж нічога страшнага, калі той прачытае пра ўсё сам», — падумаў Малы і, крыху павагаўшыся, падсунуў газету Карлсану.
    — Паглядзі першую старонку, — змрочна сказаў ён.
    I Карлсан паглядзеў. Ён глядзеў на яе вельмі зацікаўлена, а потым торкнуў тоўсценькім пальчыкам проста ў здымак белага карабля.
    — Аёй, зноў карабель перакуліўся! — сказаў ён. — Няшчасці ідуць адно за адным!
    — Глупства, у цябе ж газета дагары нагамі, — сказаў Малы.
    Ён даўно падазраваў, што Карлсан не надта ўмее чытаць. Але Малы быў добрым хлапчанём і не любіў нікога засмучаць, а тым болып Карлсана, і таму ён не сказаў яму: «Ха-ха, ты не ўмееш чытаць!» — а проста павярнуў газету з караблём так, як трэба, каб Карлсан убачыў, што ніякай катастрофы не здарылася.
    — Але тут напісана пра іншыя няшчасці, — сказаў Малы. — Паслухай вось, зараз ты ўсё пачуеш!
    I ён прачытаў Карлсану ўголас пра лятучую бочку і падступнага маленькага шпіёна, які мусіць быць злоўлены, і пра ўзнагароду, і пра ўсё.
    — Проста прынясіце лятучы аб’ект у нашу рэдакцыю і атрымайце свае грошы, — скончыў Малы і ўздыхнуў.
    Але Карлсан не ўздыхаў — ён быў у захапленні.
    — Хой, хой! — крыкнуў ён, жвава і весела падскокваючы, — хой, хой, маленькі падступны шпіён,
    лічы, ужо схоплены! Патэлефануй да іх у рэдакцыю і скажы, што здасі лятучы аб’ект адразу пасля абеду!
    — Як гэта? — спалохана спытаў Малы.
    — Найлепшы ў свеце лоўчы шпіёнаў — адгадай, хто гэта! — сказаў Карлсан і ганарыста паказаў на сябе. — Ніжэйпадпісаны Карлсан, што імкліва нясецца са сваім сачком для мух! Калі гэты маленькі падступны шпіён лятае тут, над Васастанам, дык я злаўлю яго ў свой мухалоўны сачок яшчэ да вечара, будзь упэўнены... Дарэчы, у цябе ёсць якінебудзь чамадан, каб там змясціліся дзесяць тысяч крон?
    Малы ўздыхнуў яшчэ раз. Было падобна, што ўсё нават складаней, чым ён думаў. Карлсан нічога не зразумеў.
    — Мілы Карлсан, няўжо ты не разумееш, што лятучая бочка — гэта ты сам! Яны хочуць злавіць цябе.
    Карлсан спішіўся проста пасярод пераможнага скачка. Ён папярхнуўся, быццам нешта раптам трапіла не ў тое горла, і гнеўна ўтаропіўся ў Малога.
    — Лятучая бочка? — крыкнуў ён. — Ты называеш мяне лят/чай бочкай? А я мушу быць тваім найлепшым сябрам — фу, фу!
    Ён выцягнуўся, стараючыся зрабіцца крыху вышэйшым, і адначасова як мага больш старанна ўцягнуў жывот.
    — Ты, напэўна, не заўважыў, — пагардліва сказаў ён, — што я прыгожы, спрэс разумны і ўзорна тоўсты мужчына ў сваім найлепшым веку. Ты, напэўна, не заўважыў гэтага, так?
    — Заўважыў, Карлсан, заўважыў, — замармытаў Малы. — Але што я зраблю, калі ў газетах так пішуць? Гэта яны пра цябе, можаш быць пэўны.
    Карлсан злаваўся болын і болып.
    — Шумны прадмет! — з горыччу крыкнуў ён. — Прадмет! Таго, хто называе мяне прадметам, варта самога ляснуць якім-небудзь прадметам паміж вачэй, каб ажно з носа дым паваліў!
    Ён пагрозліва падскочыў да Малога — але не варта было так рабіць, таму што Бімба адразу ўзняў лямант. Ён нікому не дазволіць вось так накідвацца на свайго гаспадара.
    — He, Бімба, не чапай Карлсана, — сказаў Малы, і Бімба не стаў чапаць. Ён толькі пагыркаў крыху, каб Карлсан зразумеў, што ён мае на ўвазе.
    Карлсан адышоў і сеў на зэдлік, хмуры і надзьмуты, ажно пара з вушэй.
    — Я з табой не гуляю, — сказаў ён. — Я з табой не гуляю, калі ты такі злы, абзываеш мяне прадметам ды цкуеш на мяне сваіх ваўкарэзаў.
    Малы быў у адчаі. Ён не ведаў, што сказаць.
    — Ну што я зраблю, калі ў газетах так пішуць? — прамармытаў ён і замаўчаў. Карлсан маўчаў такса-
    ма. Ён сядзеў на зэдліку і дзьмуўся. У кухні павісла пакутлівая цішыня.
    Раптам Карлсан выбухнуў смехам. Ён ускочыў з зэдліка і гулліва штурхануў Малога ў жывот.
    — Хаця калі я прадмет, — сказаў ён, — то я, прынамсі, найлепшы прадмет у свеце, які каштуе дзесяць тысяч крон! Як табе гэта?
    Малы таксама засмяяўся — о, як цудоўна зноўку бачыць Карлсана вясёлым!
    — Але ж і праўда, — у захапленні сказаў Малы, — ты варты дзесяці тысяч крон! У свеце, мабыць, мала тых, хто столькі каштуе.
    — Нікога ва ўсім свеце, — запэўніў Карлсан. — Гатовы ісці ў заклад, што такі малюпасенькі прадмецік, як ты, напрыклад, каштуе не болей за адну дваццаць пяць, і гэта самае вялікае.
    Ён павярнуў уключальнік, радасна ўзняўся ў паветра і зрабіў пару ганаровых кругоў вакол люстры, весела галёкаючы.
    — Хой, хой, — крычаў ён, — вось ляціць Дзесяцітысячакронны Карлсан, хой, хой!
    Малы вырашыў ні пра што не турбавацца. Усё ж Карлсан не быў ніякім шпіёнам, і паліцыя не магла яго забраць толькі таму, што ён Карлсан. Мама з татам, пэўна ж, баяцца не гэтага, раптам зразумеў
    ён. Яны проста хвалююцца, што Карлсана не атрымаецца схаваць, калі за ім пачнецца пагоня. Але сапраўднай бяды з ім усё ж здарыцца не можа, Малы быў упэўнены.
    — He бойся, Карлсан, — суцешыў ён сябра. — Яны не змогуць табе нічога зрабіць толькі таму, што ты — гэта ты.
    — Так! Бо кожны мае права быць Карлсанам, — запэўніў Карлсан. — Хаця пакуль Карлсан існуе толькі адзін-адзінюткі — цудоўны і ўзорна тоўсты экзэмпляр.
    Потым яны пайшлі ў пакой Малога, і Карлсан пачаў нецярпліва азірацца навокал.
    — У цябе ёсць якая-небудзь паравая машына, каб яе бабахнуць, ці яшчэ што-небудзь падобнае? Мне трэба, каб бабахала, каб весела было, а іначай я не гуляю, — сказаў ён, але раптам заўважыў на стале Малога пакунак і накінуўся на яго, як коршак. Мама пакінула пакунак учора вечарам — унутры быў вялікі спелы персік, і цяпер ён блішчаў у тоўсценькіх пальцах Карлсана.
    — Можам яго падзяліць, — адразу ж прапанаваў Малы: ён таксама любіў персікі і разумеў, што мусіць паспяшацца, калі хоча нешта атрымаць.
    — 3 задавальненнем, — сказаў Карлсан. — Давай падзелім: я вазьму персік, а ты — пакунак, тады
    табе дастанецца найлепшае, бо з пакункам можна прыдумаць цэлую кучу вясёлых штук!
    — Не-не, дзякуй, — сказаў Малы. — Лепш мы падзелім персік, а потым ты можаш забраць сабе і пакунак.
    Карлсан незадаволена пакруціў галавой.
    — Ніколі не бачыў такога ненажэрнага хлопчыка, як ты, — сказаў ён. — Ну што ж, хай будзе так!
    Каб разрэзаць персік, патрэбны быў нож, і Малы пабег па яго ў кухню. Калі ён вярнуўся, Карлсана не было відаць. Але потым Малы ўбачыў, што той схаваўся пад сталом, адкуль чулася паспепілівае чмяканне, быццам нехта хутка-хутка есць сакавіты персік.
    — Гэй, што ты там робіш? — занепакоена спытаў Малы.
    — Дзялю персік, — сказаў Карлсан і чмякнуў апошні раз.
    Калі Карлсан выпаўз з-пад стала, па ягоным падбароддзі сцякаў персікавы сок. Ён працягнуў Малому пульхную ручку, у якой ляжала зморшчаная карычневая костачка ад персіка.
    — Я заўсёды стараюся, каб табе даставалася найлепшае, — сказаў ён. — Калі ты пасадзіш гэтую костачку, то ў цябе вырасце цэлае персікавае дрэва, на якім будзе поўна персікаў. Пагадзіся, я самы добры
    ў свеце: я нават не абураюся, што мне дастаўся толькі маленечкі няшчасны персік!
    Перш чым Малы паспеў пагадзіцца, Карлсан кінуўся да акна, дзе ў гаршку расла ружовая пеларгонія.
    — Я такі добры, што нават дапамагу табе пасадзіць гэтую костачку, — сказаў ён.
    — Стоп! — крыкнуў Малы. Але позна. Карлсан ужо выдраў пеларгонію з гаршка і, перш чым Малы паспеў нешта зрабіць, выкінуў кветку ў акно.
    — Што ты робіш! — усхапіўся Малы, але Карлсан яго не чуў.
    — Цэлае вялізнае персікавае дрэва! Ты ўяві! На сваё пяцідзесяцігоддзе ты зможаш прапанаваць персік на дэсерт кожнаму госціку, хіба не цудоўна?
    — Так, але асабліва цудоўна будзе, калі мама ўбачыць, што ты выдраў яе пеларгонію, — сказаў Малы. — Дый падумай, калі б які-небудзь дзядзька ішоў вуліцай, а кветка ўпала б яму на голаў, вось што б ён тады, па-твойму, сказаў?
    — Дзякуй, любы Карлсан, сказаў бы ён, — запэўніў Карлсан. — Дзякуй, любы Карлсан, што ты выдраў пеларгонію, а не выкінуў яе разам з гаршком... хаця недалёкая мама нашага Малога ўпадабала б гэты варыянт.
    — Нічога такога яна б не ўпадабала, — запратэставаў Малы, — не кажы лухты!
    Карлсан паклаў костачку ў гаршчок і рупліва прысыпаў яе зямлёй.
    — Яшчэ як упадабала б, — запэўніў ён. — Абы пеларгонія тырчала ў гаршку — гэта ўсё, што трэба тваёй маме. А тое, што гэта небяспечна для жыцця маленькіх дзядзечак, якія шпацыруюць вуліцай, — дык гэта яе не хвалюе. Адным дзядзечкам больш, адным дзядзечкам менш — гэта з’ява банальная, кажа яна, галоўнае, каб маю пеларгонію ніхто не выдраў!
    Ён утаропіўся ў Малога.
    — Але калі б я выкінуў яе разам з гаршком, дзе б мы тады пасадзілі персікавае дрэва? Ты пра гэта падумаў?
    Малы ні пра што такое не падумаў і не змог нічога адказаць. Было складана спрачацца з Карлсанам, калі ён быў у такім настроі. Але, на шчасце, настрой у яго змяняўся прыблізна кожныя пятнаццаць хвілін, і раптам з ягоных вуснаў пачуўся задаволены смех.
    — У нас застаўся пакунак, — сказаў ён. — 3 пакункам можна прыдумаць цэлую кучу вясёлых штук.
    Малы пра гэта не задумваўся.
    — Напрыклад? — спытаў ён. — Што можна рабіць з пакункам?
    Вочы Карлсана заззялі.