• Газеты, часопісы і г.д.
  • Карлсан хітруе зноў  Астрыд Ліндгрэн

    Карлсан хітруе зноў

    Астрыд Ліндгрэн

    Выдавец: Папуры
    Памер: 208с.
    Мінск 2020
    50.89 МБ
    Малы і Карлсан, які жыве на даху
    Малы і Карлсан, які жыве на даху
    Карлсан прылятае зноў
    Карлсан прылятае зноў
    — Дробязі ў мяне злева, а штуковіны справа, — патлумачыў Карлсан Малому.
    Сярод дробязей і штуковін у Карлсана віселі дзве карціны, якія Малы любіў разглядаць. На адной карціне быў певень, і яна называлася «Партрэт самотнага мале зечкага чырвонага пеўня», а на другой — ліса, і гэтая карціна называлася «Партрэт маіх зайцаў». На ёй, праўда, не было бачна ніякіх зайцаў, але якраз таму, што яны ў лісе, патлумачыў Карлсан.
    — Калі знайду вольны час, намалюю яшчэ «Партрэт маленькай алой авечкі, якая не хоча скакаць», — паабяцаў Карлсан з набітым булачкамі ротам.
    Але Малы амаль не слухаў: усе гукі і водары летняга вечара наплывалі на яго і кружылі галаву. Ён адчуваў водар ліп, што квітнелі на вуліцы, чуў пошчак абцасаў па брукаванцы далёка ўнізе, дзе прыгожым чэрвеньскім вечарам прагульваліся людзі, і яму здавалася, што гэты пошчак гучыць вельмі па-летняму. 3 дамоў навокал даносіліся галасы: вечар быў такі спакойны, што ўсё чулася вельмі выразна. Людзі то гаманілі, то спявалі, то
    Карлсан успамінае, што ў яго дзень народзінаў сварыліся, то крычалі, то смяяліся, то плакалі і не ведалі, што на даху сядзіць хлопчык і слухае ўсё, нібыта музыку.
    «Не, яны не ведаюць, што я сяджу тут з Карлсанам, атрымліваю асалоду і частуюся булачкамі», — задаволена падумаў Малы.
    Крыху воддаль з мансарды пачулася гучнае выццё і галас.
    — Ты толькі паслухай маіх памаўзлюкаў, — сказаў Карлсан.
    — Каго-каго?.. Ты пра Філе і Руле? — спытаў Малы.
    — Пра іх — іншых памаўзлюкаў у мяне няма, наколькі я ведаю, — сказаў Карлсан.
    Малы таксама ведаў Філе і Руле. Гэта былі найгоршыя зладзюгі ва ўсім Васастане, памаўзлівыя, як сарокі. Таму Карлсан называў іх памаўзлюкамі. Летась аднаго вечара яны ўлезлі ў кватэру сям’і Свантэсанаў, каб яе абчысціць, але Карлсан тады гуляў у прывіда і напалохаў іх так, што яны і да сёння памятаюць. Тым разам яны не змаглі сцягнуць нават срэбнай лыжачкі. Але калі Карлсан пачуў, як Філе і Руле ўсчалі галас у сваёй мансардзе, ён падняўся і змахнуў з сябе крошкі ад булачак.
    — Я лічу, карысна іх час ад часу папужаць, — сказаў ён. — Іначай яны валэндаюцца паўсюль і цягаюць чужыя рэчы.
    I ён кінуўся па дахах да мансарды.
    Малы ніколі не бачыў, каб нехта з такімі маленькімі і тоўсценькімі ножкамі бегаў так хутка. Мала хто здолеў бы дагнаць Карлсана, але Малы, хоць і не звыкся бегаць па дахах, штосілы стараўся паспець за ім.
    — Памаўзлюкі — жахлівыя, — сказаў на бягу Карлсан. — Калі я сцягну сабе нешта, я адразу ж расплачваюся пятаком, бо я самы сумленны ў свеце. Але хутка мае манеткі скончацца, і я не ведаю, дзе сцягнуць яшчэ.
    Акно мансарды стаяла адчыненае, але гардзіны былі ссунутыя. Чулася, як за імі рагочуць і гарлапаняць Філе ды Руле.
    — Зараз пабачым, што іх так насмяшыла, — сказаў Карлсан і крыху адсунуў гардзіну, каб зазірнуць у шчыліну. Малы таксама паглядзеў і ўбачыў Філе і Руле ў брудным пакоі. Яны ляжалі ніцма на падлозе, разгарнуўшы перад сабой газету. Іх ажывіла акурат тое, што яны там вычыталі.
    — Дзесяць тысяч, ну не, каб мяне мухі! — крычаў Руле.
    — I ён лятае над Васастанам — ну не, пацалуй мяне ў пятку! — крычаў Філе, захлынаючыся смехам.
    — Гэй, Філе, — сказаў Руле. — Я ведаю кагосьці, хто збіраецца разбагацець на дзесяць тысяч крон, ха-ха-ха!
    — Гэй, Руле, — сказаў Філе. — Я таксама ведаю аднаго такога, хто збіраецца злапаць падступнага маленькага шпіёна, хо-хо-хо!
    Калі Малы пачуў іхнія словы, то спалохаўся так, што ажно збялеў, а вось Карлсан захіхікаў.
    — А я ведаю кагосьці, хто збіраецца крыху пахітраваць, — сказаў ён і даў залп. Бахнула так, што рэха ад стрэлу пранеслася па-над дахамі, і Карлсан крыкнуў:
    — Адчыняйце, паліцыя!
    Руле і Філе ў мансардзе ўскочылі з падлогі, быццам падсмаленыя.
    — Хавуле, райся! — крыкнуў Філе.
    Ён хацеў сказаць: «Руле, хавайся!» — але ад страху звычайна блытаў словы.
    — Шутчэй у хафу! — крыкнуў ён, і яны разам з Руле ўваліліся ў шафу, з грукатам зачынілі за сабой дзверы і болыл не паказваліся. Але было чуваць, як Філе адчайна гарлае:
    — Мушу сказаць, што Рыле і Фуле няма дома! Няма іх, зусім няма, сышлі!
    Потым, калі Карлсан і Малы вярнуліся на свой ганак, Малы зусім павесіў галаву, уся ягоная радасць
    Карлсан успамінае, што ў яго дзень народзінаў знікла. Ён зразумеў, як цяжка будзе пільнаваць Карлсана, што так неасцярожна паводзіўся, калі вакол шныпарылі такія тыпусы, як Руле і Філе. А яшчэ ж фрэкен Бок і дзядзька Юліус... Ой, ён жа зусім забыўся расказаць Карлсану!
    — Слухай, Карлсан... — пачаў Малы.
    Але Карлсан не слухаў. Ён працягваў булачкавы банкет і акурат цяпер сёрбаў сок з блакітнага кубачка, які раней належаў Малому і які Малы падарыў яму на мінулы дзень народзінаў тры месяцы таму. Карлсан моцна абхапіў кубачак абедзвюма рукамі, як робяць малыя дзеці, але раптам упусціў яго долу — таксама зусім як гэта робяць малыя дзеці.
    — Ой, — сказаў Малы, таму што блакітны кубачак быў цудоўны і было б шкада, каб ён разбіўся.
    Але ён не разбіўся. Акурат калі кубачак ляцеў міма Карлсанавых разутых ног, той спрытна злавіў яго вялікімі пальцамі, якія, быццам дзве чорненькія кілбаскі, вытыркаліся з дзіравых шкарпэтак у чырвоную палоску.
    — Адгадай, у каго найлепшыя вялікія пальцы на нагах? — спытаў Карлсан.
    Ён замілавана паглядзеў на свае чорныя кілбасінкі і нейкі час забаўляўся тым, што то вытыркаў, то засоўваў іх у дзіркі шкарпэтак ды час ад часу згінаў і разгінаў іх.
    — Паслухай, Карлсан... — паспрабаваў Малы яшчэ раз, але Карлсан перапыніў яго.
    — Ты ж умееш лічыць, — сказаў ён. — Калі я ўвесь каштую дзесяць тысяч крон, то колькі пятакоў я атрымаю за свае вялікія пальцы на нагах?
    Малы засмяяўся.
    — He ведаю. Ты хочаш іх прадаць?
    — Так, — сказаў Карлсан. — Табе. Я аддам іх танна, бо яны ўжо крыху зацяганыя. I да Ta­ro ж... — працягнуў ён задумліва, — нібыта крыху запэцканыя.
    — Што ты кажаш! — сказаў Малы. — Як жа ты абыдзешся без гэтых пальцаў?
    — А навошта мне абыходзіцца? — сказаў Карлсан. — Яны застануцца са мной, але ўсё адно будуць тваімі. Я проста дам іх табе напракат.
    Ён паклаў ногі на калені Малога, каб той зразумеў, што ўжо цяпер можа лічыць ягоныя вялікія пальцы сваімі, і пачаў падбухторваць Малога:
    — Уяві: кожны раз, як ты іх убачыш, ты зможаш казаць: «Гэтыя мілыя пальчыкі належаць мне!» Хіба не чароўна?
    Але Малы не хацеў заключаць ніякіх пагадненняў пра пальцы на нагах. Ён паабяцаў Карлсану аддаць усе пятакі са сваёй скарбонкі проста так. А потым ён нарэшце паведаміў тое, што мусіў.
    — Паслухай, Карлсан, — сказаў Малы, — зможаш адгадаць, хто будзе даглядаць мяне, калі мама з татам паедуць у адпачынак?
    — Найлепшы ў свеце даглядальнік дзяцей, я мяркую, — сказаў Карлсан.
    — Гэта ты пра сябе? — удакладніў Малы, хаця сам добра ведаў адказ. Карлсан пацвердзіў:
    — Вядома. А калі ты зможаш паказаць мне лепшага даглядальніка дзяцей, я табе дам пяць эрэ.
    — Фрэкен Бок, — сказаў Малы.
    Ён баяўся, Карлсан раззлуецца, што мама паклікала фрэкен Бок у той час, як найлепшы ў свеце даглядальнік дзяцей быў гатовы да яе паслуг, але, як ні дзіўна, гэтая навіна па-добраму ўзрушыла і захапіла Карлсана.
    — Хой, хой, — толькі і сказаў ён. — Хой, хой!
    — Што ты хочаш сказаць гэтым «хой-хой»? — трывожна пацікавіўся Малы.
    — Калі я кажу «хой-хой», то гэтым я хачу сказаць «хой-хой», — запэўніў Карлсан. Ягоныя вочы ажно ззялі.
    — А яшчэ дзядзька Юліус прыедзе, — сказаў Малы. — Яму трэба да лекара на працэдуры, бо раніцай у яго напружанне ў целе.
    I ён расказаў Карлсану, які даставучы гэты дзядзька Юліус і што ён будзе жыць у іхняй кватэры ўвесь
    час, пакуль мама з татам будуць плаваць на тым белым караблі з газеты, а Бусэ і Бэтан раз’едуцца хто куды.
    — Цікава, як усё будзе, — занепакоена сказаў Малы.
    — Хой, — сказаў Карлсан, — гэтую пару тыдняў яны павек не забудуць!
    — Яны — гэта мама з татам ці Бусэ з Бэтан? — не зразумеў Малы.
    — Яны — гэта Страхмістрыня і дзядзька Юліус, — сказаў Карлсан.
    Тады Малы занепакоіўся яшчэ больш. Але Карлсан суцяшальна паляпаў яго па шчацэ.
    — Спакойна, толькі спакойна! Мы будзем гуляць з імі ў добрыя гульні, бо мы самыя добрыя ў свеце... прынамсі, я.
    I ён даў такі залп каля самага вуха Малога, што з перапуду той падскочыў.
    — I не трэба беднаму дзядзьку Юліусу ні да якіх лекараў ні на якія працэдуры, — сказаў Карлсан, — гэты клопат я бяру на сябе.
    — Гэта як? — спытаў Малы. — Ты хіба ведаеш, якія працэдуры патрэбныя, калі ў целе напружанне?
    — Яшчэ як ведаю, — сказаў Карлсан. — Клянуся, са мной дзядзька Юліус зробіцца шпаркім і рухавым, як хорт... Для гэтага ёсць тры спосабы.
    — Якія спосабы? — падазрона спытаў Малы.
    — Надзаляць, хітраваць і фігураваць, — сказаў Карлсан, — іншых працэдур не спатрэбіцца.
    Малы трывожна азірнуўся, бо паўсюль у дамах людзі пачалі высоўвацца з вокнаў, каб паглядзець, хто гэта страляў. Да таго ж ён заўважыў, што Карлсан зноў зараджае пісталет.
    — He, Карлсан, — сказаў Малы. — He, Карлсан, не страляй болей!
    — Спакойна, толькі спакойна, — сказаў Карлсан. — Слухай, — дадаў ён, — я вось сяджу і думаю. Табе не здаецца, што ў Страхмістрыні таксама невялікае напружанне ў целе?
    He паспеў Малы адказаць, як Карлсан радасна ўзняў пісталет і стрэліў. Бабахнула так, што рэха пранеслася над дахамі. 3 навакольных дамоў пачуліся галасы, спалоханыя і раззлаваныя, нехта крыкнуў штосьці пра ўчастковага. Малы зусім перапалохаўся. Але Карлсан сядзеў сабе ды спакойна жаваў булачку, апошнюю, якая засталася.
    — Чаго ты накінуўся? — сказаў ён. — Яны хіба не ведаюць, што ў мяне дзень народзінаў?
    Ён праглынуў булачку. А пасля завёў песню — вясёлую песеньку, якая так прыгожа пералівалася ў летнім вечары.
    Трэба, каб бабахала, каб весела было — вось так: бабах, бубух, бабам, бубум, тра-ла-ло! Каб імянінных булачак быў поўны дом, вось так! Бах, бух, бам, бум, бом!
    Хай мне крычаць:
    «Здароўценькі! Віншуем! Ура!» —
    I дораць падарункі, каб аж бах-тарарах!
    Вось так: хой, хой, хой!
    Вось так: вой, вой, вой!
    Вось так: бах, бубух, бабам, бубум і бом!
    Карлсан — найлсшы Д/чань у Класс
    Мама і тата выправіліся ў круіз увечары, калі дождж ліў так, што струмені малацілі ў шыбы і грымелі ў вадасцёкавых трубах. За дзесяць хвілін да іх ад’езду, не раней, у дзверы ўвалілася фрэкен Бок, прамоклая да ніткі і злая, як стары пірат.