Карлсан хітруе зноў
Астрыд Ліндгрэн
0+
Выдавец: Папуры
Памер: 208с.
Мінск 2020
Малы паслаў сабе на канапе бялізну Бусэ і паставіў кошык Бімба побач. Бімба ляжаў там і спрабаваў заснуць, але час ад часу адплюшчваў адно вока і падазрона касавурыўся на Карлсана.
Карлсан спрабаваў уладкавацца ямчэй у ложку Малога.
— Я хачу зрабіць сабе цёпленькае гняздзечка, — сказаў ён.
Малы падумаў, што Карлсан даволі мілы ў блакітнай паласатай піжаме Бусэ, і калі падтыкнуць яму коўдру з усіх бакоў, сапраўды атрымалася б нешта накшталт цёплага гняздзечка.
Але Карлсан не хацеў накрывацца.
— Рана яшчэ, — сказаў ён. — Калі начуеш у гасцях, трэба спачатку зрабіць кучу вясёлых штук. Паесці бутэрбродаў з кілбасой у пасцелі, пагуляць у «прасціну-кішэнь»* і пабіцца падушкамі. Пачнём з бугэрбродаў!
‘ Гульня, калі нехта ўпотай сцеле ложак так, каб у яго нельга было легчы. Спачатку сцелюць ніжнюю прасціну, наверх — яшчэ адну, на якую кладзецца коўдра. Пры гэтым верхняя прасціна сцелецца складзенай напалам, каб атрымалася «кішэнь». Край прасціны прыгожа загінаецца на коўдру зверху. Выглядае як звычайная пасцель, але той, хто захоча ў яе легчы, трапіць у кароткую «кішэнь» і не зможа выпрастаць ногі.
— Але ты толькі што з’еў цэлую гару булачак! — здзівіўся Малы.
— Калі мы не зробім усё, што трэба, то я з табой не гуляю, — сказаў Карлсан. — Нясі бутэрброды!
I Малы прабраўся на кухню ды зрабіў бутэрброды. Ніхто яму не замінаў. Фрэкен Бок сядзела ў гасцёўні ды размаўляла з дзядзькам Юліусам. Яна, відаць, ужо прабачыла яму тое, што ён сказаў пра курыцу.
Потым Малы сядзеў скраю ложка і глядзеў, як Карлсан есць бутэрброды. Малы быў вельмі шчаслівы — так здорава, калі сябар побач! I Карлсан нарэшце таксама быў у гуморы.
— Добрыя бутэрброды, і ты добры, і Страхмістрыня таксама добрая, — сказаў ён. — Хаця яна не паверыла, што я найлепшы вучань у класе, — дадаў ён і спахмурнеў. Было бачна, што гэта ўсё яшчэ не дае яму спакою.
— Ды ну, — сказаў Малы. — He пераймайся! Дзядзька Юліус хоча, каб я быў найлепшым у класе, але дзе мне!
— Ты не найлепшы, так, — сказаў Карлсан. — Але я мог бы навучыць цябе афыр... гэтай самай, як яе там.
— Арыфметыцы, — сказаў Малы. — Ты хочаш навучыць мяне?
— Так, бо я найлепшы ў свеце арыфметык.
Малы засмяяўся.
— Ну, давай праверым, — сказаў ён. — Хочаш? Карлсан кіўнуў.
— Давай!
Тады Малы пачаў.
— Калі, напрыклад, мама дасць табе тры яблыкі...
— Дзякуй, давай іх сюды! — сказаў Карлсан.
— He перапыняй, — сказаў Малы. — Калі мама дасць табе тры яблыкі, тата — два, Бусэ — два і я — адзін...
Далей ён сказаць не паспеў, бо Карлсан ушчувальна падняў палец.
— Я так і ведаў! — сказаў ён. — Я ведаў, што ты самы сквапны ў гэтай сям’і, і восв таму сведчанне.
— Ш-ш-ш, зараз мы не пра тое, — сказаў Малы, але Карлсан упарта працягваў:
— Мне было б прыемна, калі б ты даў мне цэлую торбу яблыкаў і яшчэ паклаў туды парачку грушак і некалькі такіх смачных жоўтых слівак, ну, ты ведаеш якіх!
— He сварыся, Карлсан, — сказаў Малы. — Гэта ўсяго толькі арыфметыка... Адзін яблык табе дае мама...
— Стоп! — сярдзіта крыкнуў Карлсан. — Я на такое не згодны. Куды яна падзела яшчэ два яблыкі, якія я толькі што ад яе атрымаў?
Малы ўздыхнуў.
— Мілы Карлсан, яблыкі — гэта ж толькі дзеля прыкладу. Гэта каб ты зразумеў, што я табе тлумачу.
Карлсан чмыхнуў.
— Ды разумею я твае тлумачэнні. Атрымліваецца так, што варта пакінуць тваю маму без нагляду, як яна пачынае грызці мае яблыкі.
— He сварыся, Карлсан, — паўтарыў Малы. — Калі мама дасць табе тры яблыкі...
Карлсан задаволена кіўнуў.
— Вось так! Зробіш заўвагу — і ўсё як мае быць. Я гэта ведаў. Толвкі цяпер пастарайся не блытаць! Тры яблыкі мне дае твая мама, два — тата, два — Бусэ, тры — Бэтан, а яшчэ адзін — ты, бо ты самы сквапны...
— Так, і колькі ў цябе тады яблыкаў? — спытаў Малы.
— А ты як лічыш? — спытаў Карлсан.
— Я не лічу, бо я ўжо ведаю, — запэўніў Малы.
— Дык скажы тады, — прапанаваў Карлсан.
— He, сказаць павінен ты сам, разумееш?
— Чакай, ага! Скажы сам! Іду ў заклад, што твой адказ няправільны.
— А вось і правільны, — запярэчыў Малы. — У цябе будзе адзінаццаць яблыкаў.
— Гэта ты так думаеш, — сказаў Карлсан. — А вось і не адгадаў! Бо я нацягаў дваццаць шэсць яблыкаў у адным садзе на Лідзінгёне заўчора ўвечары, і з іх у мяне засталіся тры і яшчэ адзін крыху надкусаны, — што цяпер скажаш?
Малы спачатку нават не ведаў, што адказаць. Але потым ён успомніў.
— Ха-ха, усё ты схлусіў! — сказаў ён. — У чэрвені яблыкі яшчэ не растуць!
— Вось як? — сказаў Карлсан. — А дзе ж вы самі тады сцягнулі свае яблыкі?
Тады Малы махнуў рукой і вырашыў болей Карлсана не вучыць.
— Ну, цяпер ты прынамсі ведаеш, што такое арыфметыка, — сказаў ён.
— Гэта тое самае, што цягаць яблыкі! Думаеш, я і так не ведаў? — запярэчыў Карлсан. — Гэтаму мяне вучыць не трэба, я і без цябе ўмею. Я найлепшы ў свеце яблычны арыфметык, і калі буду мець вольны час, вазьму цябе з сабой на Лідзінгён ды пакажу, як гэта робіцца.
Карлсан засунуў у рот апошні кавалак бутэрброда, і яны пачалі бойку падушкамі. Але атрымалася не дужа гладка, бо калі Карлсан пляснуў Малога падушкай па галаве, Бімба пачаў шалёна брахаць.
— Гаў! — азваўся Бімба і ўчапіўся зубамі ў падушку. Бімба і Карлсан тузалі яе, ажно пакуль яна не парвалася. Тады Карлсан падкінуў падушку пад столь, пух вылецеў з яе і пачаў павольна апускацца на Малога, які ляжаў на канапе і смяяўся.
— Па-мойму, ідзе снег, — сказаў Карлсан. — Уга які снегапад! — усклікнуў ён і яшчэ раз падкінуў падушку. Але тады Малы сказаў, што бойку падушкамі трэба заканчваць і класціся спаць. Было позна, і яны чулі, як у вітальні дзядзька Юліус пажадаў фрэкен Бок добрай ночы.
Карлсан раптам зрабіўся на дзіва вясёлы.
— Хой, хой, — сказаў ён. — А я нешта забаўнае прыдумаў!
— I што гэта? — пацікавіўся Малы.
— Нешта забаўнае, што трэба зрабіць, калі застаешся ў каго-небудзь начаваць, — сказаў Карлсан.
— «Прасціна-кішэнь»? Ужо занадта позна, ты ж не думаеш рабіць гэта зараз?
— He, ужо занадта позна, — сказаў Карлсан.
— Ну так, — задаволена сказаў Малы.
— Таму рабіць «прасціну-кішэнь» я не буду, — сказаў Карлсан.
— Выдатна, — сказаў Малы.
— Бо я ўжо яе зрабіў, — сказаў Карлсан.
Малы агаломшана сеў.
— I каму ты... ты ж не дзядзьку Юліусу зрабіў «прасціну-кішэнь»?
Карлсан пырснуў смехам.
— Адкуль ты такі кемлівы? I як гэта ты здагадаўся?
Пасля бою падушкамі Малы быў у такім смяшлівым настроі, што толькі захіхікаў на гэта, хоць і ведаў, што не мусіць.
— О, як раззлуецца дзядзька Юліус! — сказаў ён.
— Так, і я хачу на гэта паглядзець, — сказаў Карлсан. — Таму я збіраюся вылецець ненадоўга і зазірнуць у акно спальні.
Тады Малы перастаў хіхікаць.
— Нізашто! А раптам ён цябе ўбачыць? Ён падумае, што ты той самы шпіён, і тады ўяві сабе, што будзе.
Але Карлсан упарціўся. Калі ўжо зрабіў «прасціну-кішэнь», дык мусіш убачыць, наколькі раззлуецца той, з каго так пажартавалі, інакш у жарце ніякага сэнсу, запэўніў ён.
— Дарэчы, я ж магу схавацца за парасонам!
Карлсан прыцягнуў з калідора мамін чырвоны парасон, бо дождж усё яшчэ ліў.
— Я не хачу прамачыць піжаму Бусэ, — сказаў Карлсан.
Ён стаў у расчыненым акне з раскрытым парасонам, гатовы ляцець. Малога гэта прывяло ў такі жах, што ён умольна папрасіў:
— Асцярожна, прашу, асцярожна! Глядзі, каб ён не заўважыў цябе, бо тады канец!
— Спакойна, толькі спакойна, — сказаў Карлсан і вылецеў у дождж.
Малы застаўся адзін, але яму было зусім не спакойна, а, наадварот, так трывожна, што ён кусаў сабе пальцы.
Хвіліны ішлі, дождж ліў, Малы чакаў.
Тут раптам ён пачуў са спальні немы крык дзядзькі Юліуса, які клікаў на дапамогу. I адразу ў акно заляцеў Карлсан. Задаволена пасмейваючыся, ён спыніў матор і паставіў парасон на дыван, каб сцякала вада.
— Ён цябе бачыў? — усхвалявана спытаў Малы. — Ён ужо лёг у ложак?
— Акурат спрабуе легчы, — сказаў Карлсан.
Тут ізноў пачуўся крык дзядзькі Юліуса.
— Я пайду пагляджу, што з ім такое, — сказаў Малы і кінуўся ў спальню.
Дзядзька Юліус сядзеў, заблытаны ў прасцінах, ягоны твар быў белы, а вочы жахліва вырачаныя. На падлозе бязладнай кучай валяліся падушкі і коўдры.
— Я не цябе клікаў, — сказаў дзядзька Юліус, убачыўшы Малога. — Гукні сюды фрэкен Бок!
Але фрэкен Бок, відаць, таксама чула ягоны крык, бо якраз прыбегла з кухні і застыла на парозе.
— Святыя ўгоднікі, — сказала яна. — Вы перасцілаеце пасцель, спадар Янсан?
— He, — сказаў дзядзька Юліус, — хаця гэты ваш новы спосаб слаць пасцель мне зусім не падабаецца... Але я не магу цяпер пра гэта думаць.
Ён ціха застагнаў і замоўк. Тады фрэкен Бок падышла да яго цяжкімі крокамі і паклала далонь яму на лоб.
— Вы не захварэлі, спадар Янсан?
— Захварэў, — цяжка вымавіў дзядзька Юліус. — Я захварэў, няйначай... Выйдзі адсюль, — сказаў ён Малому.
I Малы выйшаў. Але застаўся каля дзвярэй, бо вельмі хацеў паслухаць працяг.
— Я разумны цвярозы чалавек, — сказаў дзядзька Юліус. — Hi газеты, ні хто іншы не могуць прымусіць мяне паверыць у розныя глупствы... Так што, няйначай, я захварэў.
— I што з вамі такое? — пацікавілася фрэкен Бок.
— У мяне відзежы... ліхаманкавыя відзежы, — сказаў дзядзька Юліус. Потым ён панізіў голас, так што Малы ледзьве мог разабраць, што ён кажа.
— Я не хачу, каб вы пра гэта каму-небудзь расказвалі, фрэкен Бок, — прашаптаў дзядзька Юліус. — Але рэч у тым, што я пабачыў духа сноў.
Карлсан займаада S/лачШым і ала^Шым на^аддннсм
алі наступнай раніцай Малы прачнуўся, Карлсана не было. Піжама Бусэ валялася на падлозе, акно было адчыненае. Малы зразумеў, што Карлсан паляцеў дадому. Без яго пакой здаваўся пустым, але, з іншага боку, было добра, што Карлсана няма. Фрэкен Бок не будзе чаго сварыцца. Яна нават не даведаецца, што Карлсан начаваў у Малога. I ўсё адно было дзіўна, якім ціхім, сумным і шэрым усё робіцца, як толькі Карлсан адлятае. Хоць з ім часам і цяжка, усё адно Малы без яго сумуе. I цяпер яму захацелася перадаць Карлсану маленькае прывітанне.
Таму ён падышоў да акна і тройчы пацягнуў за шнурок, хітра схаваны за фіранкамі. Гэта быў званок, які правёў Карлсан, каб Малы мог дасылаць яму
сігналы. Калі пацягнуць за шнурок, то ў Карлсана наверсе зазвініць званочак. Карлсан сам вырашыў, што будуць азначаць сігналы.