Карлсан хітруе зноў
Астрыд Ліндгрэн
Выдавец: Папуры
Памер: 208с.
Мінск 2020
— Мабыць, дух сноў...
Але потым ён рэзка павярнуўся і кінуўся ў кухню, каб сказаць Карлсану пару ласкавых слоўцаў.
Карлсана ў кухні не было. Там стаялі толькі два пустыя споды з-пад аладак, а на стале, там, дзе сядзеў Карлсан, красавалася самотная кропелька варэння.
Дзядзька Юліус, Малы і фрэкен Бок елі на абед крывянку. Гэта таксама было даволі смачна.
Малому давялося спешна збегаць па яе ў малочную краму. Ён не пярэчыў, калі фрэкен Бок выправіла яго туды, бо вельмі хацеў пабачыць дзвярныя ручкі з аладкамі.
Але ніякіх аладак там не было. Малы прабег па сходах і праверыў усе-ўсе дзверы, але не знайшоў аніводнай аладачкі і амаль падумаў быў, што дзядзьку Юліусу ўсё прымроілася. Але потым ён спусціўся ўніз — там на апошняй прыступцы сядзеў Карлсан. Ён еў аладкі.
— Смаката! — сказаў ён. — Цяпер нашаму Казачніку Юле знакі не трэба, цяпер ён дарогу ведае.
Потым ён чмыхнуў.
— А Страхмістрыня — несправядлівая! Сказала, што я з’еў яе аладкі, хаця я бязвінны, нібы ягнятка. Калі так, дык і праўда іх з’ем!
Малы засмяяўся.
— Ты найлепшы ў свеце паядальнік аладак, Карлсан! — сказаў ён.
Але потым ён успомніў нешта і адразу пасур’ёзнеў. Малы згадаў пра тое жахлівае, што пачуў ад Філе ды Руле. Цяпер ён нарэшце мог расказаць пра гэта Карлсану.
— Думаю, яны збіраюцца паспрабаваць злавіць цябе гэтай ноччу, — занепакоена сказаў Малы. — Ты разумееш, што гэта значыць?
Карлсан аблізаў тлустыя ад аладак пальцы і задаволена правуркатаў:
— Гэта значыць, што ў нас будзе вясёлая ночка. Хой, хой! Хой, хой!
Карлсан — наішшы
Пакрысе надышоў вечар. Цэлы дзень Карлсан не паказваўся. Напэўна, ён хацеў, каб Страхмістрыня як след адпачыла пасля такога аладкавага надзаляння. Малы схадзіў з дзядзькам Юліусам у музей чыгункі. Абодвум там спадабалася. А потым яны вярнуліся дадому і павячэралі з фрэкен Бок. Усё было ціха і мірна — нідзе ніякага Карлсана. Але калі Малы прыйшоў пасля вячэры ў свой пакой, Карлсан быў там.
Малы, шчыра кажучы, быў зусім не рады яго бачыць.
— Ой, які ты неасцярожны, — сказаў ён. — Чаму ты цяпер прыляцеў?
— Што за дурное пытанне, — сказаў Карлсан. — Бо я буду ў цябе начаваць, няўжо не зразумела!
Малы ўздыхнуў. Ён увесь дзень хадзіў з трывогай у дуіпы і разважаў, як Карлсану не трапіцца ў лапы Філе і Руле. О, колькі ён усяго перадумаў! Можа, патэлефанаваць у паліцыю? He, бо тады трэба тлумачыць, чаму Філе і Руле захацелі выкрасці Карлсана, а гэтага расказваць нельга. Папрасіць дапамогі ў дзядзькі Юліуса? He, бо тады ён сам адразу патэлефануе ў паліцыю, і тады ўсё адно давядзецца тлумачыць, чаму Філе і Руле хочуць выкрасці Карлсана, так што гэты варыянт таксама кепскі.
Карлсан, па ўсім відаць, не марнаваў часу на TaKia роздумы і зусім не пераймаўся. Ён спакойна разглядаў персікавую костачку, правяраючы, наколькі тая вырасла. Але Малы быў сам не свой.
— Я нават не ведаю, што нам рабіць, — сказаў ён.
— Ты пра Філе і Руле? — удакладніў Карлсан. — Я ведаю. Як я ўжо казаў, ёсць тры спосабы — надзаляць, хітраваць і фігураваць, і я збіраюся ўжыць усе тры.
Малому больш даспадобы быў чацвёрты спосаб — каб Карлсан застаўся гэтай ноччу ў сябе дома, зашыўся пад коўдру і ляжаў там ціха, як мышка. Але Карлсан сказаў, што з усіх бязглуздых спосабаў гэта самы бязглузды, пра які яму даводзілася чуць.
Малы ўсё адно не хацеў здавацца. Дзядзька Юліус набыў яму кулёк карамелек. Магчыма, Карлсан
паквапіцца на іх? Малы спакусліва пагайдаў кульком перад носам Карлсана і хітравата сказаў:
— Я дам табе ўвесь гэты кулёк, калі паляціш да сябе і ляжаш спаць!
Але Карлсан адштурхнуў руку Малога.
— Фу, які ты жахлівы, — сказаў ён. — Пакінь сабе свае няшчасныя карамелькі! He вельмі яны мне патрэбныя!
Ён закапыліў губу, адышоўся і сеў на зэдлік у самым дальнім кутку.
— Я з табой не гуляю, калі ты такі жахлівы, — сказаў ён. — Я проста не гуляю!
Малы быў у роспачы. Найгоршае, што ён ведаў, — гэта Карлсанава «не гуляю». Малы хуценька папрасіў прабачэння і паспрабаваў рознымі спосабамі залагодзіць Карлсана, але нічога не выходзіла. Карлсан працягваў дзьмуцца.
— Ну, я тады ўжо і не ведаю, што для цябе зрабіць, — урэшце сказаў Малы.
— Затое ведаю я, — сказаў Карлсан. — Гэта недакладна, але, можа быць, я зноў буду з табой гуляць, калі атрымаю якую-небудзь дробязь... Хай сабе нават гэты кулёк з карамелькамі!
Тады Малы аддаў яму кулёк, і Карлсан зноў пачаў з ім гуляць. I рабіць гэта ён збіраўся ўсю ноч.
— Хой, хой! — сказаў ён. — Ты не ўяўляеш, як мы з табой пагуляем!
Паколькі Карлсан пастанавіў начаваць у Малога, той падумаў, што давядзецца зноў паслаць сабе на канапе. Але толькі ён узяўся за гэта, як Карлсан яго спыніў. Няма сэнсу, сказаў ён. Гэтай ноччу будзе не да сну!
— Хаця, спадзяюся, Страхмістрыня і Казачнік Юле адключацца хутка, бо нам трэба будзе паштукаваць, — сказаў Карлсан.
Дзядзька Юліус і праўда паклаўся рана. Ён, пэўна, стаміўся пасля трывожнай ночы і дзённага клопату. Фрэкен Бок, падобна, таксама хацела выспацца пасля цяжкага булачкавага ды аладкавага надзаляння. Яна хутка знікла ў сваім пакоі — насамрэч, вядома, гэта быў пакой Бэтан. Мама часова пасяліла там фрэкен Бок.
Перад тым яны абодва зайшлі пажадаць Малому добрай ночы, але Карлсан тады сядзеў у шафе. Ён сам разумеў, што так будзе разумней за ўсё.
Дзядзька Юліус пазяхнуў.
— Спадзяюся, дух сноў хутка прыляціць і мы мірна заснём пад яго чырвоным парасонам, — сказаў ён.
«Анягож, асабліва ты», — падумаў Малы, але ўголас сказаў:
— Дабранач, дзядзька Юліус, прыемных сноў! Дабранач, фрэкен Бок!
I яны пайшлі.
Малы распрануўся і нацягнуў на сябе піжаму. Так будзе найлепей, вырашыў ён, калі фрэкен Бок або дзядзька Юліус ускочаць пасярод ночы і ўбачаць яго.
Малы і Карлсан рэзаліся ў п’яніцу і чакалі, пакуль заснуць дзядзька Юліус і фрэкен Бок. Карлсан страшэнна махляваў і хацеў выйграваць увесь час, а іначай ён не гуляе. Малы не пярэчыў. Калі,
нягледзячы на гэта, у адным туры Карлсан пачаў прайграваць, то згроб карты ў кучу і сказаў:
— Годзе гуляцца, трэба пачынаць штукаваць!
Дзядзька Юліус і фрэкен Бок ужо заснулі — дапамога духа сноў з ягоным парасонам не спатрэбілася. Нейкі час Карлсан забаўляўся тым, што бегаў ад адных дзвярэй да другіх і параўноўваў храп.
— Адгадай, хто найлепшы ў свеце даследчык храпу? — бадзёра сказаў ён, а потым паказаў Малому, як храпуць дзядзька Юліус і фрэкен Бок.
— «Хр-р-р-р-пі-пі-пі» — такі гук выдае Казачнік Юле. А Страхмістрыня храпе вось так: «Хр-р-р-р-аш, хр-р-р-р-аш!»
Потым думкі Карлсана пераключыліся на іншае. У яго заставалася яшчэ куча карамелек, хаця ён пачаставаў адной Малога і сам з’еў дзясятак. Ён сказаў, што цяпер яму трэба дзесьці схаваць кулёк, каб рукі былі свабодныя, калі ён пачне штукаваць. I хованка мусіць быць вельмі надзейная.
— Усё ж такі прыйдуць зладзеі, — сказаў ён. — У вас дома няма якога-небудзь сейфа?
Малы сказаў, што калі б быў, дык ён бы найперш схаваў там Карлсана, але сейфа, на жаль, няма.
Карлсан задумаўся.
— Я пакіну кулёк у Казачніка Юле, — сказаў ён. — Бо калі зладзеі пачуюць «хр-р-р-р-пі-пі-пі», яны падумаюць, што гэта тыгр, і збаяцца туды зайсці.
Ён ціха адчыніў дзверы ў спальню, «хр-р-р-р-піпі-пі» пачулася яшчэ мацней. Карлсан задаволена хіхікнуў і знік унутры з кульком. Малы застаўся чакаць. Неўзабаве Карлсан вярнуўся. Без кулька. Затое з зубамі дзядзькі Юліуса ў кулаку.
— Ты што, Карлсан! — сказаў Малы. — Навошта ты ўзяў іх?
— Ты ж не думаеш, што я пакіну свае карамелькі на захаванне чалавеку, які мае зубы? А раптам Казачнік Юле прачнецца пасярод ночы і ўбачыць кулёк! Калі ў яго пад рукой будуць зубы, ён адразу схрабусціць усе карамелькі. Але цяпер, на шчасце, зубоў пад рукой у яго няма.
— Дзядзька Юліус нізашто не з’еў бы твае карамелькі, — запэўніў Малы. — Ён нізашто не ўзяў бы нават адной чужой цукеркі.
— Дурында, ён можа падумаць, што нейкая фея з казачнага свету прынесла яму гэты кулёк, — сказаў Карлсан.
— Нічога ён не падумае, бо ён сам купіў гэтыя карамелькі, — запярэчыў Малы, але Карлсан не хацеў нічога слухаць.
— I ўвогуле, гэтыя зубы мне патрэбныя, — сказаў ён і дадаў, што яму таксама патрэбны моцны шнурок.
Малы збегаў на кухню і дастаў з каморы вяроўку для бялізны.
— Навошта яна табе? — пацікавіўся Малы.
— Буду рабіць пастку на зладзеяў, — сказаў Карлсан. — Жахлівую, страшэнную, смяротную пастку на зладзеяў!
Ён паказаў, дзе збіраецца яе паставіць — там, дзе вузкі калідорчык пераходзіць у вітальню.
— Вось тут, — сказаў Карлсан.
У вітальні абапал праходу стаялі два важкія крэслы, і Карлсан пачаў рабіць сваю простую, але хітрую пастку.
Ён прывязаў вяроўку да трывалых ножак крэслаў перад самым праходам у калідор — нізка, амаль каля самай падлогі. Любы, хто пасунуўся б цёмначы з калідора ў вітальню, спатыкнуўся б аб тую вяроўку.
Малы памятаў, як летась Філе і Руле хацелі абрабаваць іхнюю кватэру. Яны тады прасунулі ў адтуліну для пошты стальны дрот і адамкнулі ім замок. Напэўна, і цяпер яны хочуць зрабіць тое самае, таму будзе справядліва, калі яны ірымнуцца, спатыкнуўшыся аб вяроўку.
Малы ціха захіхікаў, а потым узгадаў нешта і ўсцешыўся яшчэ больш.
— А я ж дарэмна хваляваўся, — сказаў ён. — Бімба пачне брахаць, і ўсе прачнуцва, а Філе і Руле тады збягуць.
Карлсан утаропіўся ў яго, нібыта не верыў сваім вушам.
— Выходзіць, — сказаў ён строга, — выходзіць, я марна рабіў сваю пастку? I ты думсеш, я пагаджуся
на гэта, так? Hi ў якім разе! Сабаку трэба прыбраць, і кропка!
Малы вельмі раззлаваўся.
— Гэта як? Куды я яго падзену, па-твойму?
Тады Карлсан сказаў, што Бімба можа заначаваць у яго наверсе. Ён прыстроіць яго на кухоннай канапе, і хай сапе ў дзве дзюрачкі, пакуль Карлсан будзе заняты хітраваннем. А калі раніцай Бімба вылезе з пасцелі, то Карлсан яму наваліць цэлую гару фаршу, і няхай Малы прыслухаецца да голасу розуму.
Але да такога голасу розуму Малы прыслухоўвацца не хацеў. Ён лічыў, што несправядліва выстаўляць сабаку з дома. Да таго ж сапраўды добра, калі Філе і Руле спалохаюцца ягонага брэху.
— Давай, псуй усё, псуй, — з прыкрасцю сказаў Карлсан. — Ты ніколі не даеш мне пазабаўляцца, дзе ўжо! Толькі замінаеш, каб я не мог нармальна надзаляць, хітраваць і фігураваць. Давай, псуй мне ўсё зноў! Галоўнае, каб твой цюцька змог набрахацца і паставіць на вушы ўвесь дом.