• Газеты, часопісы і г.д.
  • Карлсан хітруе зноў  Астрыд Ліндгрэн

    Карлсан хітруе зноў

    Астрыд Ліндгрэн

    Выдавец: Папуры
    Памер: 208с.
    Мінск 2020
    50.89 МБ
    Малы і Карлсан, які жыве на даху
    Малы і Карлсан, які жыве на даху
    Карлсан прылятае зноў
    Карлсан прылятае зноў
    Паціху пачало днець. У паўзмроку Малы разгледзеў на начным століку шклянку з вадой. Ён апусціў туды зубы, вада ціха плюхнула. Побач са шклянкай ляжалі дзядзькавы акуляры і Карлсанаў кулёк з ка-
    рамелькамі. Малы ўзяў кулёк і засунуў у кішэню піжамы, каб вярнуць потым Карлсану. Лепей будзе, калі дзядзька Юліус не ўбачыць кулёк, як прачнецца, інакш пачне думаць, як жа ён туды трапіў. У Малога было адчуванне, што звычайна на століку ляжала нешта яшчэ... Так, дзядзькавы гадзіннік і гаманец. Цяпер іх там не было. Але гэта не ягоная, Малога, справа. Ён сюды прыйшоў, каб пабудзіць дзядзьку Юліуса, што ён і зрабіў. Дзядзька Юліус прахапіўся са сну.
    — Што яшчэ такое?
    Ён спрытна намацаў свае зубы і ўставіў у рот, а потым сказаў:
    — Праўду кажу, хутка паеду назад у Вэстэргётланд з такімі начнымі прыгодамі... I там высплюся нарэшце — прасплю шаснаццаць гадзін запар, не менш!
    «Такое і праўда без зубоў не вымавіш», — падумаў Малы і пачаў тлумачыць дзядзьку Юліусу, навошта ён ім так раптоўна спатрэбіўся. Дзядзька Юліус пакрочыў са спальні так хутка, як толькі мог. Малы шыбаваў следам, фрэкен Бок рушыла подбегам са свайго пакоя, і ўсе разам яны ўварваліся ў пакой Малога.
    — О, дарагі наш спадар Янсан, зладзеі, падумаць толькі! — лямантавала фрэкен Бок.
    Карлсана ў пакоі не было — Малы адразу гэта заўважыў. Напэўна, паляцеў дадому. Акно было
    адчыненае. Вось і добра, проста цудоўна! Тады ні Філе з Руле яго не ўбачаць, ні паліцыя. Гэта неяк занадта добра, каб быць праўдай!
    — Яны ў шафе, — сказала фрэкен Бок адначасова спалохана і задаволена. Але дзядзька Юліус паказаў на горб, што ўздымаўся ў пасцелі Малога, і спытаў:
    — Можа, лепей мы спачатку пабудзім Малога?
    Потым ён здзіўлена перавёў позірк на Малога, які стаяў побач з ім.
    — Хаця, я гляджу, ён ужо прачнуўся. Але хто ж тады ў ложку?
    Фрэкен Бок уздрыгнула. Яна ўжо ведала, хто ў ложку. Штосьці нават болып вусцішнае за зладзеяў.
    — Там нешта жудаснае, — сказала яна. — Нешта страшэнна жудаснае! Напэўна, з казачнага свету!
    Тады вочы дзядзькі Юліуса заззялі. Ён зусім не баяўся, наадварот, нават пагладзіў горб, які тапырыўся пад коўдрай.
    — Штосьці тоўстае і жудаснае з казачнага свету... Я мушу на гэта паглядзець, перш чым разбяруся з нейкімі там зладзеямі!
    Ён рэзка адкінуў пакрывала.
    — Хі-хі, — сказаў Карлсан і задаволена сеў у ложку. — А вось і не казачны нехта схаваўся тут! Гэта проста маленькі я! Вось дык аблапошыў, га?
    Фрэкен Бок раз’юшана зыркнула на Карлсана, дзядзька Юліус таксама выглядаў вельмі расчараваным.
    — У вас і па начах гэтае дзіцё бадзяецца? — спытаў ён.
    — Так, але я надзяру яму вушы, калі ў мяне будзе час, — сказала фрэкен Бок. Потым яна спалохана схапілася за руку дзядзькі Юліуса.
    — Спадар Янсан, прашу вас, трэба пазваніць у паліцыю!
    Тут здарылася нешта нечаканае. 3 шафы пачуўся рэзкі голас:
    — Адчыніце ў імя закона! Гэта паліцыя!
    Фрэкен Бок, дзядзька Юліус і Малы не на жарт здзівіліся, а Карлсан толькі раззлаваўся.
    — Паліцыя... Спрабуйце каго іншага надурыць, бязглуздыя памаўзлюкі!
    Але тут Філе крыкнуў, што за ўтрымліванне ў шафе паліцэйскіх, якія прыйшлі лавіць небяспечных шпіёнаў, выпісваюць вялікія штрафы. «Ух як выкручваюцца», — падумаў Малы.
    — Калі ласка, проста адчыніце, — крыкнуў Філе.
    Тады дзядзька Юліус паслухмяна падышоў і адамкнуў іх. Філе і Руле вываліліся з шафы. Яны і праўда здаваліся такімі раззлаванымі і падобнымі
    да паліцэйскіх, што дзядзька Юліус і фрэкен Бок моцна перапалохаліся.
    — Але, спадары паліцэйскія, — з сумневам прамовіў дзядзька Юліус, — у вас жа няма формы!
    — Няма, бо мы з сакрэтнай службы бяспекі, — сказаў Руле.
    — I мы сюды прыйшлі, каб затрымаць яго, — паказаў Філе на Карлсана. — Ён вельмі небяспечны шпіён!
    Але тут фрэкен Бок зарагатала смехам, ад якога валасы ўстаюць дыбарам.
    — Шпіён! Гэты вунь! He, ведаеце што! Гэта проста брыдкі аднакласнік Малога!
    Карлсан саскочыў з ложка.
    — Да таго ж я найлепшы вучань у класе, — горача сказаў ён, — таму што ўмею махаць вушамі... ну і арыфметыку ведаю, як жа без гэтага!
    Але Філе не паверыў. Ён схапіў кайданкі і пагрозліва рушыў на Карлсана. Ён падыходзіў усё бліжэй, але тут Карлсан так убрыкнуў яго ў галёнку, што Філе пакручаста вылаяўся ды заскакаў на адной назе.
    — Віншую з сіняком, — задаволена сказаў Карлсан, і Малы падумаў, што ўжо чаго-чаго, а сінякоў у зладзеяў мусіць быць чым болей. Вока Філе ўжо амаль заплыло і зусім пасінела. Малы падумаў, што так яму і трэба, раз ён прывалокся сюды і хацеў
    скрасці ягонага Карлсана, каб прадаць за дзесяць тысяч крон. Брыдкія зладзеі! Малы пажадаў ім у думках столькі сінякоў, колькі на іх можа змясціцца.
    — Хлусня, ніякія яны не паліцэйскія, — сказаў ён. — Яны зладзеі, я ведаю.
    Дзядзька Юліус задумліва пачухаў патыліцу.
    — Гэта нам трэба высветліць, — сказаў ён.
    Ён прапанаваў усім пайсці ў гасцёўню і разабрацца, зладзеі Філе і Руле ці не.
    Было ўжо амаль светла. Зоркі ў небе за акном пабляклі, надыходзіў новы дзень, і Малому нічога так не хацелася, як нарэшце пайсці паспаць, а не сядзець тут ды слухаць хлусню Філе і Руле.
    — Няўжо вы не чыталі ў газеце, што па Васастане лятае шпіён? — Руле дастаў з кішэні газетную выразку.
    Дзядзька Юліус пагардліва паглядзеў на яго.
    — He варта верыць лухце, якую пішуць газеты, — сказаў ён. — Хаця я магу і пачытаць гэта яшчэ раз. Пачакайце, толькі вазьму акуляры!
    Дзядзька Юліус сышоў у спальню, але адразу ж вярнуўся. Ён быў вельмі раззлаваны.
    — Цудоўныя паліцэйскія, нічога не скажаш! — крыкнуў ён. — Вы скралі ў мяне гаманец і гадзіннік! Ану, калі ласачка, зараз жа выграбайце іх сюды!
    Але тут Філе і Руле таксама страшэнна раззлаваліся.
    — Небяспечна вінаваціць паліцэйскіх у крадзяжы гаманцоў і гадзіннікаў, — заявіў Руле.
    — Гэта, між іншым, называецца знявагай годнасці, — сказаў Філе. — А за знявагу годнасці паліцэйскага, між іншым, трапляюць у турму.
    Карлсану, відаць, нешта прыйшло ў галаву, бо ён раптам заспяшаўся. Ён, зусім як дзядзька Юліус, выбег з пакоя і гэтак жа хутка вярнуўся. Ён увесь кіпеў ад злосці.
    — А мой кулёк з карамелькамі, — крыкнуў Карлсан, — хто яго ўзяў?!
    Філе пагрозліва пайшоў на яго.
    — Ты нас у гэтым хочаш абвінаваціць?
    — О не, я ж не вар’ят які, — сказаў Карлсан. — Са знявагай годнасці я асцярожны. Я толькі магу сказаць, што калі той, хто забраў кулёк, зараз жа яго не верне, то атрымае ліхтара і на друтім воку!
    Малы хуценька падаў яму кулёк:
    — Вось ён. Я прыхаваў яго для цябе.
    Тады Філе насмешліва сказаў:
    — Так, так, вы паглядзіце! Але давайце, вінавацьце ва ўсім нас, калі думаеце, што гэта вам дарам пройдзе!
    Фрэкен Бок пакуль сядзела моўчкі, але цяпер таксама захацела выказацца.
    — Я ўжо здагадалася, хто ўмыкнуў гадзіннік і гаманец. Ён жа толькі і робіць, што крадзе:
    то булачкі, то аладкі, то яшчэ што, да чаго рукі дацягнуцца!
    Яна паказала на Карлсана, і той зусім раз’юшыўся.
    — Ну, ведаеш што! Гэта знявага годнасці, і гэта небяспечна, калі ты не ведала, боўдзіла!
    Але фрэкен Бок не зважала на Карлсана. Яна хацела сур’ёзна пагаварыць з дзядзькам Юліусам. Яна лічыла, што гэтыя два спадары маглі і праўда быць з сакрэтнай паліцыі, бо выглядалі яны цалкам прыстойна, былі апранутыя як след і ўсё такое. Фрэкен Бок ніколі не бачыла рабаўнікоў і лічыла, што зладзеі звычайна апранаюцца абы-як, у розныя лахманы.
    Туг Філе і Руле, вядома, вельмі ўзрадаваліся. Філе сказаў, што адразу зразумеў, які мудры і цудоўны чалавек гэтая дама, і што ён у захапленні ад таго, што яму пашчасціла з ёй пазнаёміцца. Ён павярнуўся да дзядзькі Юліуса, каб той падтрымаў яго.
    — Яна проста чароўная, праўда, вы таксама так лічыце?
    He было падобна, што дзядзька Юліус думаў пра гэта раней, але цяпер яму хоцькі-няхоцькі давялося пагадзіцца, і тады фрэкен Бок апусціла вочы і зачырванелася.
    — Так, яна чароўная, як грымучая змяя, — прамармытаў Карлсан.
    Ён сядзеў у куце каля Малога і храбусцеў карамелькамі, а спустошыўшы кулёк, усхапіўся і пачаў скакаць па пакоі. Здавалася, ён проста дурэе, але падчас гэтых скокаў ён пакрысе апынуўся якраз за спінамі Філе і Руле.
    — Такую мілую даму хочацца сустрэць яшчэ не аднойчы, — сказаў Філе, і фрэкен Бок пачырванела яшчэ больш і зноў апусціла вочы.
    — Гэта ўсё цудоўна наконт мілых і чароўных дам, — нецярпліва сказаў дзядзька Юліус, — але цяпер я хацеў бы даведацца, куды падзеліся мой гаманец і гадзіннік!
    Здавалася, Філе і Руле не пачулі, што ён сказаў. Філе так захапляўся фрэкен Бок, штэ яго больш нічога не абыходзіла.
    — Яна такая прыемная, праўда, Руле? — ціха сказаў ён, але так, каб фрэкен Бок пачула. — Прыгожыя вочы... I такі неверагодна добранадзейны нос, на які можна паспадзявацца ў любой прыгодзе, праўда, Руле?
    Тут фрэкен Бок ажно падскочыла на сваім крэсле і вырачыла вочы.
    — Які нос? — ускрыкнула яна. — Як вы сказалі?
    Філе зусім сумеўся.
    — Ну, я толькі сказаў... — пачаў быў ён, але фрэкен Бок не дала яму працягнуць.
    — Ага, гэта вось, я так разумею, Філіп, — сказала яна, і Малому здалося, што яна ўсміхнулася амаль так жа вусцішна, як Матухна.
    Філе здзівіўся.
    — Адкуль вы ведаеце? Вы пра мяне нешта чулі?
    Фрэкен Бок сярдзіта кіўнула.
    — Яшчэ як чула! Святыя ўгоднікі, колькі я пра вас чула! А гэта, значыцца, Рудальф, — паказала яна на Руле.
    — Так, але адкуль вы ведаеце? Можа, у нас нейкі агульны знаёмы? — узрадавана пацікавіўся Філе.
    Фрэкен Бок кіўнула гэтак жа сярдзіта.
    — Падобна на тое! Фрэкен Фрыда Бок з вуліцы Фрэйгатан — вы ж яе ведаеце? У яе ж неверагодна добранадзейны нос, на які можна паспадзявацца ў любой прыгодзе, зусім як у мяне, праўда?
    — Хаця твой больш нагадвае не добранадзейную бульбіну, а агурок з пупырышкамі, — зазначыў Карлсан.
    Філе, відаць, усё ж не надта цікавіўся насамі, бо раптам перастаў выглядаць такім радасным. Наадварот, здавалася, ён болып за ўсё хацеў бы адсюль збегчы, дый Руле таксама. Але за іх спінамі стаяў Карлсан. I раптам грымнуў такі стрэл, што Філе і Руле падскочылі ад страху.
    — He страляйце, — крыкнуў Філе, бо адчуў палец Карлсана, прыстаўлены да спіны, і падумаў, што гэта пісталет.
    — Тады даставай гаманец і гадзіннік, — крыкнуў Карлсан, — іначай бабахне.
    Філе і Руле пачалі нервова корпацца ў кішэнях пінжакоў, і ўрэшце гаманец з гадзіннікам і праўда ўпалі проста на калені дзядзьку Юліусу.