Карлсан хітруе зноў  Астрыд Ліндгрэн

Карлсан хітруе зноў

Астрыд Ліндгрэн

0+
Выдавец: Папуры
Памер: 208с.
Мінск 2020
50.89 МБ
Малы і Карлсан, які жыве на даху
Малы і Карлсан, які жыве на даху
Карлсан прылятае зноў
Карлсан прылятае зноў
— На, таўстун, — крыкнуў Філе, а потым абодва зладзеі стрымгалоў кінуліся да дзвярэй, і ніхто не стаў іх спыняць.
Але фрэкен Бок рынулася за імі следам. Яна гналася за імі праз вітальню і калідор, выскачыла на лесвічную пляцоўку і крыкнула наўздагон, пакуль яны беглі ўніз па сходах:
— Фрыда пра ўсё даведаецца! Святыя ўгоднікі, як яна ўзрадуецца!
Яна злосна тупнула пару разоў, нібыта працягвала за імі гнацца, а потым крыкнула зноў:
— Каб нагі вашай болып не было на Фрэйгатан, бо тады пральецца кроў. Чуеце, што кажу? Кро-о-о-оў!
Карлсан а^КрыМ Юліусу Казачны с^сш
асля ночы з Філе і Руле Карлсан пачаў задзіраць нос яшчэ болыл, чым звычайна.
— А вось і найлепшы ў свеце Карлсан! — Малы кожную раніцу прачынаўся пад гэты крык, і ў пакой залятаў Карлсан.
Штораніцы ён найперш даставаў з зямлі персікавую костачку, каб паглядзець, ці нашмат яна вырасла, а потым абавязкова падлятаў да старога люстэрка над камодай Малога. Люстэрка было невялікае, але Карлсан лятаў перад ім і так і гэтак, каб як след разгледзець сябе. Увесь ён там не змяшчаўся.
Ён нешта напяваў і насвістваў, пакуль лятаў. Калі прыслухацца, можна было зразумець, што гэта хваласпеў, складзены ў свой гонар.
— Найлепшы ў свеце Карлсан... хм-ці-ці-хм... Каштуе дзесяць тысяч... пужае злыдняў пісталентам... якое жахлівае люстэ-э-эрка... у ім амаль што не відаць... найлепшага Карлсана ў свеце... але тое, што відаць, прыгожае... хм-ці-ці-хм... і ўзорна тоўстае, так-так... і ва ўсіх сэнсах добрае.
3 гэтым Малы быў згодны. Ён лічыў, што Карлсан добры ва ўсіх сэнсах. А самае дзіўнае, што нават дзядзька Юліус быў ад Карлсана проста ў захапленні, бо Карлсан вярнуў яму гаманец і гадзіннік. Гэтага дзядзька Юліус не забудзе. Фрэкен Бок, наадварот, па-ранейшаму на яго злавалася. Але Карлсан не зважаў: галоўнае, казаў ён, каб своечасова карміла.
— Калі мяне не накормяць, то я з вамі не гуляю, — абвясціў ён.
Фрэкен Бок болын за ўсё на свеце жадала, каб Карлсан з імі не гуляў, але што зробіш, калі на баку Карлсана былі Малы і дзядзька Юліус. Штораз, калі Карлсан залятаў у акно і плюхаўся за стол, як толькі яны збіраліся есці, яна бурчала, але зрабіць нічога не магла, і Карлсан заставаўся сядзець дзе сядзеў.
Ён узяў гэта за звычку пасля ночы з Філе і Руле. Карлсан, відаць, палічыў, што такому герою, як ён, нават самая злая страхмістрыня не зможа ні ў чым адмовіць.
Тае ночы Карлсана, пэўна, крыху прытамілі ўсе гэтыя даследаванні храпу, перапаўзанні з адной схованкі ў іншую і бабаханне з пісталета, бо ён заляцеў у пакой Малога толькі бліжэй да вячэры. Ён адразу пачаў прынюхвацца, ці не ўчуе шматабяцальнага водару ежы з кухні.
Малы таксама спаў доўга, час ад часу прачынаючыся. Бімба спаў з ім разам у ложку. Начная тузаніна са зладзеямі і праўда моцна стамляе. Малы толькі-толькі прачнуўся, калі прыляцеў Карлсан: яго пабудзілі незвычайныя жахлівыя гукі, што чуліся з кухні. Гэта фрэкен Бок увіхалася там, спяваючы на ўсё горла. Малы ніколі раней не чуў, каб яна спявала, і вельмі спадзяваўся, што яна зараз перастане, бо гучала гэта непрыемна. Чамусьці сёння яна была ў надзвычайным гуморы. 3 раніцы яна схадзіла дадому на Фрэйгатан, наведала Фрыду — магчыма, гэта яе так ажывіла, бо яе песня проста грымела:
— Ах, Фрыда, лепей бы табе... — спявала фрэкен Бок, але што было б лепей для Фрыды, засталося таямніцай, бо Карлсан уварваўся на кухню і крыкнуў:
— Стоп! Стоп! Ты так галосіш, што людзі падумаюць, быццам я цябе збіваю!
Тады фрэкен Бок замаўчала і пахмура паставіла на стол тушанае мяса. Прыйшоў дзядзька Юліус, усе паселі за стол і пачалі есці. Малы думаў што прыемна сядзець вось так разам і размаўляць пра жахлівыя начныя падзеі. Карлсану спадабалася ежа, і ён пахваліў фрэкен Бок:
— Бач ты, часам і ў цябе няўрокам атрымліваецца смачнае мяса!
Фрэкен Бок нічога не адказала. Яна толькі каўтнула пару разоў і сціснула вусны.
Карлсану спадабаліся і маленькія шакаладныя пудынгі, якія яна прыгатавала на дэсерт. Ён засунуў у рот цэлы пудынг, перш чым Малы паспеў пакаштаваць хоць лыжку свайго, і сказаў:
— Што тут скажаш, смачны гэты пудынг, але я ведаю штосьці смачнейшае ўдвая!
— I што гэта? — спытаў Малы.
— Два такія пудынгі, — сказаў Карлсан і схапіў сабе яшчэ адзін пудынг. Гэта значыць, фрэкен Бок засталася без салодкага, бо зрабіла толькі чатыры порцыі. Карлсан заўважыў, што яна незадаволеная, і пагразіў ёй пальцам.
— Запомні, што некаторым таўстунам пры гэтым стале патрэбна дыета. А дакладней, двум таўстунам — не буду называць імёнаў, але гэта не я і не вось гэты дахадзяга, — паказаў ён на Малога.
Фрэкен Бок яшчэ мацней сціснула вусны і зноў прамаўчала. Малы са страхам паглядзеў на дзядзьку Юліуса, але той, відаць, нічога не пачуў. Ён сядзеў і сварыўся на гультаюг з гарадской паліцыі. Ён ім пазваніў і паведаміў пра злачынства, але з тым жа поспехам мог бы гэтага і не рабіць. Яны сказалі, што ў іх на чарзе яшчэ трыста пятнаццаць іншых
крадзяжоў, якія трэба расследаваць, і заадно спыталі, колькі чаго ў кватэры знікла.
— Але тады я ім даходліва патлумачыў, — сказаў дзядзька Юліус, — што дзякуючы аднаму вельмі смеламу і кемліваму хлопчыку зладзеям давялося сысці ні з чым.
Ён ухвальна паглядзеў на Карлсана. Той заганарыўся, як певень, і даў фрэкен Бок пераможнага штурхаля.
— Ну, што ты цяпер скажаш? Найлепшы ў свеце Карлсан пужае злыдняў пісталентам!
Дзядзька Юліус, праўда, таксама спалохаўся таго пісталета. Ён, вядома, быў рады і ўдзячны, што атрымаў назад гаманец і гадзіннік, але ўсё адно лічыў, што маленькім хлопчыкам нельга гуляць з агнястрэльнай зброяй. Пасля таго як Філе і Руле з усіх капытоў збеглі ад іх, Малому давялося доўга тлумачыць, што да чаго, пакуль дзядзька Юліус паверыў, што гэта проста цацачны пісталет.
Пасля вячэры дзядзька Юліус пайшоў у гасцёўню выкурыць цыгару. Фрэкен Бок мыла посуд і, відавочна, нават Карлсан не мог надоўга сапсаваць яе гумору, бо яна зноў завяла сваё: «Ах, Фрыда, лепей бы табе...» Але раптам яна заўважыла, што ў яе не засталося ніводнага ручніка, каб выцерці посуд, і зноў раззлавалася.
Ці можа хто-небудзь мне сказаць, куды падзеліся ўсе ручнікі? — яна агледзелася, шукаючы вінаватых.
— Так, хто-небудзь можа, а дакладней — найлепшы ў свеце шукальнік ручнікоў, — сказаў Карлсан. — Чаму б табе не пытаць у яго ўвесь час пра тое, чаго ты не ведаеш, дурнічка такая?
Карлсан кінуўся ў пакой Малога і вярнуўся з цэлай гарой ручнікоў, за якімі не было відаць яго самога. Гэта была адна вялікая, брудная і запыленая куча. Фрэкен Бок раззлавалася яшчэ больш.
— Як ручнікі маглі так запэцкацца? — крыкнула яна.
— Яны пабывалі ў казачным свеце, — сказаў Карлсан, — а там, каб ты ведала, ніколі пад ложкамі не пыласосяць.
Так міналі дні. Ад мамы і таты прыйшла паштоўка. Круіз цудоўны, і яны спадзяюцца, што з Малым усё добра і што дзядзька Юліус не нудзіцца з аднымі толькі Малым і фрэкен Бок у доме.
Пра Карлсана, які жыве на даху, яны нічога не напісалі, і той неймаверна раззлаваўся.
— Я б ім адправіў паштовачку, калі б меў пяць эрэ на марку, — сказаў ён. — Я б ім напісаў: «Усё правільна! Няважна, як пачуваецца Карлсан, ці добра яму са Страхмістрыняй, — пра гэта нават
не турбуйцеся, хаця гэта ён усё ўлагоджвае і пужае злыдняў пісталентам, знаходзіць зніклыя ручнікі, прыглядвае за вашай фрэкен Бок і ўсё астатняе».
Малы быў рады, што ў Карлсана няма пяці эрэ на марку, бо мама і тата не ўзрадаваліся б, атрымаўшы
Карлсан адкрывае дзядзьку Юліусу казачны свет такую паштоўку. Змесціва сваёй скарбонкі Малы выграб і аддаў Карлсану раней, але ўсе тыя манеткі разышліся, і Карлсан злаваўся.
— Абы-што нейкае, — сказаў ён. — Я каштую дзесяць тысяч крон, а ў мяне нават пятака на марку няма. Як думаеш, дзядзька Юліус не пагодзіцца купіць мае вялікія пальцы на нагах?
Малы моцна засумняваўся.
— Але ж ён цяпер страшэнна мною захапляецца, — не здаваўся Карлсан.
Малы ўсё адно сумняваўся, і тады Карлсан пакрыўдзіўся, зляцеў да сябе і вярнуўся толькі тады, калі надышоў час есці і Малы прасігналіў яму: «Прылятай».
Малы падумаў, што мама і тата, пэўна, хвалююцца, як пачуваецца дзядзька Юліус, якому даводзіцца дзяліць жытло з фрэкен Бок, калі яны пра гэта напісалі. Але яны хвалююцца дарэмна. Насамрэч дзядзька Юліус пачуваўся з фрэкен Бок вельмі добра, так гэта выглядала. 3 кожным днём, заўважаў Малы, яны знаходзілі болып і больш тэм для размоў. Яны часта сядзелі ў гасцёўні, і было чуваць, як дзядзька Юліус расказвае пра казачны свет ды ўсялякае іншае, а фрэкен Бок адказвае яму так рахмана і лагодна, што нават не верыцца, што гэта Страхмістрыня.
Урэшце Карлсан пачаў нешта падазраваць. Адбылося гэта тады, калі фрэкен Бок узяла за звычку зачыняць рассоўныя дзверы паміж вітальняй і гасцёўняй. Хоць гэтыя дзверы былі там заўсёды, ніхто ў сям’і Свантэсанаў ніколі іх не зачыняў. Магчыма, таму, што знутры была засаўка, і Малы аднойчы, калі быў зусім маленькі, замкнуўся і не мог выйсці. Пасля такой навукі мама вырашыла, што досыць і заслоны. Але цяпер, калі фрэкен Бок і дзядзька Юліус пілі вечарамі каву ў гасцёўні, фрэкен Бок раптам заманулася зачыняць за сабой дзверы. Дзядзьку Юліусу гэта, відаць, таксама здавалася правільным, бо калі Карлсан аднойчы, не зважаючы на зачыненыя дзверы, увайшоў у гасцёўню, дзядзька Юліус сказаў, што хлопчыкі мусяць пашукаць іншае месца для гульняў, бо яму з фрэкен Бок трэба папіць кавы ў цішыні і спакоі.
— Дык і мне трэба, — з папрокам сказаў Карлсан. — Ты давай сюды каву, а ты цыгарай мяне пачастуй — будзьце вы ўрэшце як людзі!
Але дзядзька Юліус справадзіў яго, і фрэкен Бок задаволена засмяялася. Яна, відаць, падумала, што нарэшце перамагла.
— Гэтага я не пацярплю, — сказаў Карлсан. — Я ўжо ім пакажу!
Наступнае раніцы, калі дзядзька Юліус быў у лекара, а фрэкен Бок пайшла на рынак купляць салаку, Карлсан прыляцеў да Малога з вялікім свердлам у руцэ. Малы бачыў гэты свердзел на сцяне ў Карлсанавым дамку, і спытаў, навошта ён спатрэбіўся Карлсану. Але тут грукнула вечка адтуліны на дзвярах, куды закідвалі пошту, і Малы пабег паглядзець, што там прыйшло. На дыванку перад дзвярыма ляжалі паштоўкі — адна ад Бусэ, другая ад Бэтан. Малы так узрадаваўся, што перачытаў паштоўкі ўздоўж і ўпоперак, а калі начытаўся ўдосталь, Карлсан ужо зрабіў сваю справу. Ён прасвідраваў ладнае вочка ў рассоўных дзвярах.