Карлсан хітруе зноў  Астрыд Ліндгрэн

Карлсан хітруе зноў

Астрыд Ліндгрэн

0+
Выдавец: Папуры
Памер: 208с.
Мінск 2020
50.89 МБ
Малы і Карлсан, які жыве на даху
Малы і Карлсан, які жыве на даху
Карлсан прылятае зноў
Карлсан прылятае зноў
— Калі ты пазвоніш адзін раз, гэта значыць «Прылятай», — сказаў Карлсан. — Два разы азначае «Не прылятай ні ў якім разе», а тры разы значыць «Як здорава, што ў свеце ёсць нехта такі прыгожы, спрэс разумны, узорна тоўсты, мужны і добры ва ўсіх сэнсах, як ты, мілы Карлсан!»
Вось акурат гэта апошняе Малы хацеў сказаць Карлсану. Таму ён пацягнуў за шнурок тры разы і пачуў, як наверсе зазвінеў званочак. А потым пачуў адказ. Высока на даху бахнуў стрэл з пісталета, а потым, хоць далёка і слаба, пачулася, як Карлсан спявае «Трэба, каб бабахала, каб весела было!»
— He, Карлсан, не, Карлсан, — прашаптаў Малы. Дурненькі, чаго ён там шуміць і страляе! Яго ж лёгка заўважаць Філе і Руле ці яшчэ хтс-небудзь, злапаюць і прададуць газеце за дзесяць тысяч крон!
— Але тады хай ужо на сябе наракае, — сказаў Малы Бімба, які ляжаў у сваім кошыку з такім выглядам, нібыта ўсё-ўсё разумее. Малы надзеў кашулю і штаны і пагуляў крыху з Бімба, чакаючы, пакуль у доме ўсе прачнуцца.
Дзядзька Юліус, відаць, яшчэ не ўставаў, прынамсі, са спальні не было чуваць ані гуьу. Затое з кухні
неўзабаве пачуўся водар свежазваранай кавы, і Малы пайшоў паглядзець, чым там займаецца фрэкен Бок.
Яна сядзела ва ўсёй сваёй мажнасці на крэсле за ранішнім кубачкам кавы і, як ні дзіўна, нават не запярэчыла, калі Малы ўсеўся за стол. Ніякай кашы ён не заўважыў, затое заўважыў свежыя булачкі: відаць, фрэкен Бок рана прачнулася, каб іх напячы. Два споды з цёплымі духмянымі булачкамі стаялі на пасудным століку, а яшчэ цэлая куча ляжала ў хлебным кошыку на стале. Малы ўзяў булачку і наліў сабе шклянку малака, а потым яны сядзелі разам з фрэкен Бок, елі і пілі ў цішыні, ажно пакуль тая не сказала:
— Цікава, як там Фрыда!
Малы задумліва паглядзеў на яе па-над шклянкай. Няўжо фрэкен Бок гэтак жа сумавала ў разлуцы па Фрыдзе, як ён па Карлсану?
— Вы сумуеце па Фрыдзе, фрэкен Бок? — ветліва спытаў ён.
Фрэкен Бок каротка і горка засмяялася.
— Гэ, ты не ведаеш Фрыды!
Насамрэч Фрыда Малога не цікавіла. Але ён бачыў, што фрэкен Бок хочацца пра яе пагаварыць, і таму спытаў:
— А хто жаніх Фрыды?
— Махляр! — адрэзала фрэкен Бок. — Так, я ведаю, што ён махляр, бо ён выцягвае з яе грошы, я гэта заўважыла.
Фрэкен Бок ад адной думкі пра гэта заскрыгатала зубамі і пачала вывальваць Малому ўсё. Небарака, ёй зусім няма з кім паразмаўляць, падумаў Малы, калі яна захацела расказаць пра Фрыду такому хлопчыку, як ён. А расказаць ёй хацелася шмат. Малому давялося сядзець і слухаць усё-ўсё пра тую Фрыду і яе Філіпа ды пра тое, якой недарэкай яна зрабілася, калі Філіп убіў ёй у галаву, што ў яе прыгожыя вочы і проста неверагодна добранадзейны нос, на які можна паспадзявацца ў любой прыгодзе, — Філіп так і сказаў.
— Неверагодна добранадзейны нос, — чмыхнула фрэкен Бок, — ну што ж, вядома, калі нехта лічыць, што бульбіна сярэдніх памераў пасярод твару сведчыць пра добранадзейнасць, то...
— А сам Філіп як выглядае? — спытаў Малы, каб паказаць, што яму цікава.
— Пра гэта, дзякуй Богу, я не маю ніякага ўяўлення, — сказала фрэкен Бок. — Ты ж не думаеш, што Фрыда мне яго паказвае!
Кім Філіп працуе, фрэкен Бок таксама не ведала. Але ў яго, казала Фрыда, ёсць на працы таварыш, якога завуць Рудальфам.
— Ён быў бы мне добрай парай, сказала мне Фрыда, але ён, вядома, ніколі мной не зацікавіцца, бо я страшная — так яна і сказала... He, няма ў мяне добранадзейнага носа, што зробіш! — зноў чмыхнула фрэкен Бок. Потым яна раптам паднялася і пайшла нешта ўзяць у калідоры. Як толькі яна пакінула кухню, у акно заляцеў Карлсан.
Малы не на жарт раззлаваўся.
— Ты што, Карлсан, я ж прасіў цябе не лятаць на вачах у фрэкен Бок і дзядзькі Юліуса...
— Таму я і не лятаю на вачах у фрэкен Бок і дзядзькі Юліуса, — сказаў Карлсан. — Насамрэч я ім зусім не паказваюся, — дадаў ён і залез пад
Карлсан займаецца булачкавым і аладкавым надзаляннем стол. Там ён і засеў, добра схаваны абрусам, які нізка звісаў.
Фрэкен Бок прынесла ваўняную кофту, наліла сабе яшчэ кавы, узяла чарговую булачку і пачала расказваць далей.
— Як я сказала... ніякім неверагодна добранадзейным носам-бульбінай пахваліцца я не магу.
Тады пачуўся голас — такі дзіўны, якім размаўляюць чэравамоўцы, так што нельга вызначыць, адкуль ён ідзе. I вось гэты голас сказаў:
— He, твой нос болын нагадвае агурок з пупырышкамі.
Фрэкен Бок так уздрыгнула, што праліла каву, і падазрона паглядзела на Малога.
— Гэта ты, сарамотнік?
Малы пачырванеў і не ведаў, што яму адказаць.
— He, — няўпэўнена сказаў ён, — па-мойму, гэта перадача пра агарод ідзе па радыё, пра памідоры, агуркі і ўсякае такое.
Ён здолеў выкруціцца, бо часам у іх на кухні насамрэч было чуваць суседскае радыё, прычым фрэкен Бок і сама скардзілася на гэта. Яна крыху пабурчала, але цяпер ёй трэба было думаць пра іншае, бо ў кухню прыйшоў дзядзька Юліус, які таксама захацеў кавы.
Ён прашорхаў пару разоў вакол стала, стогнучы на кожным кроку.
— Што за ноч! — сказаў ён. — Святыя апосталы, што за ноч! He, у мяне, вядома, і раней бывала напружанне ў целе, але з такім ложкам, з такой пасцеллю гэта проста невыносна!
Ён цяжка сеў за стол і ўперыўся перад сабою, быццам задумаўся пра штосьці асаблівае. Ён здаўся Малому зусім не падобным да сябе.
— I ўсё адно я рады і ўдзячны за такую ноч, — урэшце сказаў дзядзька Юліус. — Яна зрабіла мяне новым чалавекам.
— Вось і добранька, бо стары даўно прасіў замены.
Гэта зноў прагучаў той дзіўны голас. Фрэкен Бок, як і тады, уздрыгнула і падазрона паглядзела на Малога.
— Гэта ўсё радыё ў Ліндбергаў... Цяпер, напэўна, перадача пра старыя аўтамабілі, — прамармытаў Малы.
Дзядзька Юліус нічога не заўважыў. Ён так занурыўся ў свае думкі, што нічога не чуў і не бачыў. Фрэкен Бок паставіла перад ім каву, і ён безуважна працягнуў руку, каб узяць булачку. Але толькі ён гэта зрабіў, як іншая рука — маленькая і пульхная — высунулася з-пад стала і схапіла ягоную
булачку. Дзядзька Юліус і гэтага не заўважыў. Ён усё думаў і думаў, і толькі ўсунуўшы пальцы ў гарачую каву, ачуўся і зразумеў, што няма ніякай булачкі, каб акунуць яе туды. Ён крыху раззлаваўся і падзьмуў на пальцы, але потым ізноў паглыбіўся ў роздумы.
— Паміж небам і зямлёй ёсць болей, чым мы можам здагадвацца, вось што я зразумеў уначы, — сказаў ён сур’ёзна. У той жа час ён ізноў выцягнуў
руку і ўзяў новую булачку. Тады з-пад стала зноў вытыркнулася пульхная ручка і схапіла яе. Але дзядзька Юліус нічога не заўважыў, ён толькі думаў і думаў, ажно пакуль не засунуў у рот свой вялікі палец і добра яго не ўкусіў. Тады ён ізноў ненадоўга раззлаваўся, але гэты новы дзядзька Юліус, відаць, быў прыемнейшы за старога, бо хутка супакойваўся. Ён нават не спрабаваў болей узяць булачку, а проста піў сваю каву і думаў.
А булачак рабілася ўсё меней. Яны знікалі з кошыка адна за адной, і толькі Малы заўважаў, куды. Ён ціха хіхікнуў і асцярожна перадаў Карлсану пад стол шклянку з малаком, каб той не еў сухама.
Гэта тое, што Карлсан называў «булачкавым надзаляннем». Фрэкен Бок пакаштавала гэтага надзаляння, яшчэ калі была ў іх мінулым разам.
— Можна проста каласальна надзаляць народу, адно толькі з’ядаючы іхнія булачкі, — сказаў неяк Карлсан. Ён, вядома ж, ведаў, што правільна казаць «назаляць», але сцвярджаў што «надзаляць» гучыць больш пагрозліва.
I вось цяпер Карлсан пачаў новае страшэннае булачкавае надзалянне, хаця фрэкен Бок гэтага пакуль не зразумела. I пагатоў дзядзька Юліус. Якое б страшнае гэтае булачкавае надзалянне ні было, ён яго не заўважаў, бо толькі думаў і думаў. Раптам
ён схапіў фрэкен Бок за руку і моцна сціснуў яе, нібыта просячы дапамогі.
— Я мушу з кімсьці пагаварыць пра гэта, — сказаў ён. — Я цяпер ведаю, фрэкен Бок, гэта было не трызненне, не начныя жахі — я пабачыў духа сноў!
Фрэкен Бок вырачыла вочы.
— Хіба такое магчыма?
— Магчыма, — сказаў дзядзька Юліус. — I таму я цяпер новы чалавек і жыву ў новым свеце. У казачным свеце, разумееце, фрэкен Бок? Ён расчыніў перада мной свае дзверы гэтай ноччу. Бо калі ўжо дух сноў сапраўды існуе, дык чаму б не існаваць ведзьмам, тролям, прывідам, феям, гномам і ўсім іншым патаемнікам, пра якіх апавядаюць у казках?
— I лятучым шпіёнам таксама? — паспрабавала ўставіць фрэкен Бок, але дзядзьку Юліусу гэта не спадабалася.
— Лухта, — сказаў ён. — Ад газетных глупстваў трэба трымацца далей!
Ён нахіліўся да фрэкен Бок і ўважліва паглядзеў ёй у вочы.
— Запомніце адну рэч, — сказаў ён. — Нашыя продкі верылі ў троляў, гномаў, ведзьмаў і ўсялякае такое. Дык чаму мы думаем, нібы такіх патаемнікаў не існуе? Няўжо мы разумнейшыя за нашых продкаў? Каб жа! Толькі тугадумы могуць такое сцвярджаць.
Фрэкен Бок не хацела здацца тугадумам, таму заявіла, што, ясная рэч, ведзьмаў можа існаваць нават болей, чым можна сабе ўявіць, і тое самае датычыцца троляў ды іншых патаемнікаў — варта толькі добра паназіраць і ўважліва падлічыць іх.
Але тут дзядзьку Юліусу давялося спыніць развагі, бо ён мусіў ісці да лекара. Малы ветліва правёў яго ў калідор, фрэкен Бок таксама. Малы падаў яму кій, а фрэкен Бок дапамагла апрануць плашч. Бедны дзядзька Юліус здаваўся Малому і праўда стомленым. Добра, што ён ідзе да лекара, падумаў Малы і нясмела пагладзіў дзядзькаву руку. Фрэкен Бок, відаць, таксама непакоілася, бо заклапочана спытала:
— Як вы, спадар Янсан? Як сябе адчуваеце?
— Як я магу гэта ведаць, калі я яшчэ не схадзіў да лекара? — агрызнуўся дзядзька Юліус.
I Малы падумаў, што крышачку ад старога дзядзькі Юліуса ўсё ж засталося, нават калі казачны свет разнасцежыў перад ім свае дзверы.
Калі дзядзька Юліус сышоў, Малы і фрэкен Бок вярнуліся на кухню.
— А цяпер я хачу папіць яшчэ кавы з булачкамі і пабыць у спакоі, — сказала фрэкен Бок. Але тут жа ўскрыкнула. Бо на бляхах не засталося ніводнай булачкі, нават самай маленькай. Там ляжаў толькі
Карлсан займаецца булачкавым і аладкавым надзаляннем папяровы пакунак, на якім нехта напісаў страшнымі касабокімі літарамі.
ЗЦЯГНУЎ ЯЧШЭ HE КАЛКІ БУЛАЧАК ТРЭБА ПА ЧАСТАВАЦ УВЕС КАЗАЧНЫ СВЕТ
Дуг Сноў
Прачытаўшы цыдулку, фрэкен Бок нахмурыла бровы.
— Ніхто не прымусіць мяне паверыць, што дух сноў скраў булачкі, нават калі ён і праўда існуе. Ён занадта добры, каб такім займацца. He, я ведаю, хто за гэтым стаіць!