• Газеты, часопісы і г.д.
  • Карлсан хітруе зноў  Астрыд Ліндгрэн

    Карлсан хітруе зноў

    Астрыд Ліндгрэн

    Выдавец: Папуры
    Памер: 208с.
    Мінск 2020
    50.89 МБ
    Малы і Карлсан, які жыве на даху
    Малы і Карлсан, які жыве на даху
    Карлсан прылятае зноў
    Карлсан прылятае зноў
    Дзядзька Юліус выпадкова ўбачыў малюнак і сказаў:
    — Вельмі кепска ў цябе конь атрымаўся!
    Дзядзьку Юліусу ўсё здавалася вельмі кепскім. Прыемным госцем назваць яго не выпадала, і калі ён урэшце збіраў свой чамадан і з’язджаў назад у Вэстэргётланд, Малому здавалася, што ўвесь дом расцвітаў і пачынаў напяваць вясёленькую песеньку. Усе рабіліся смяшлівымі і ажыўленымі, нібыта здарылася нешта надзвычай вясёлае, хаця здарылася толькі тое, што бедны дзядзька Юліус паехаў дадому.
    Але цяпер ён збіраўся прыехаць і пісаў у лісце, што будзе гасцяваць каля чатырнаццаці дзён. Гэта, безумоўна, вельмі здорава, пісаў ён, і да таго ж
    Астрыд Ліндгрэн. Карлсан хітруе зноў лекар сказаў, што яму патрэбныя працэдуры і масаж, бо раніцай у яго ў целе такое напружанне!
    — Так-так, значыць, бывай, круіз... — сказала мама. — Малы не хоча плыць, і дзядзька Юліус прыязджае!
    Але тут тата ўдарыў кулаком па стале і сказаў, што ён асабіста выправіцца ў круіз, прычым разам з мамай — нават калі яму давядзецца для гэтага яе выкрасці. Малы можа плыць з ім або застацца дома, як яму заманецца, — выбірай, калі ласка, — а дзядзька Юліус хай прыязджае, жыве ў кватэры і ходзіць да лекара колькі хоча, або хай застаецца ў Вэстэргётландзе, калі гэта яму болып даспадобы, але ён асабіста выправіцца ў круіз, нават калі прыедуць дзесяць дзядзькаў Юліусаў, вось так!
    — Так-так, — сказала мама, — давядзецца нам добра падумаць.
    Падумаўшы як след, мама сказала, што мусіць спытаць тую фрэкен Бок, якая дапамагала ім падчас мамінай хваробы мінулай восенню, ці не зможа яна прыйсці і дагледзець дом... і двух упартых старых халасцякоў — Малога і дзядзьку Юліуса.
    — А таксама трэцяга старога халасцяка — Карлсана, які жыве на даху, — сказаў тата. — He забывайся на Карлсана, бо ён будзе гойсаць сюды і назад цэлымі днямі.
    Бусэ зарагатаў так, што ледзь не зваліўся з крэсла.
    — Страхмістрыня разам з дзядзькам Юліусам і Карлсанам, які жыве на даху! Што тут будзе!
    — I на Малога ж не забывайся! — сказала Бэтан.
    Яна абняла Малога і задумліва паглядзела яму ў вочы.
    — Бываюць жа такія, як ты, мой Малы, — сказала яна. — I навошта табе сядзець дома са Страхмістрыняй, дзядзькам Юліусам і Карлсанам, замест таго каб выправіцца ў найцудоўнейшы круіз з мамай і татам?
    Малы вырваўся.
    — Калі маеш найлепшага сябра, трэба сачыць, каб з ім усё было добра, — пахмура сказаў ён.
    He думайце, быццам ён не разумеў, як складана ўсё будзе! Ён ведаў, што будзе проста каласальна складана, калі Карлсан пачне гудзець ля вушэй дзядзькі Юліуса і фрэкен Бок. Але камусьці трэба застацца дома, каб разбірацца з непрыемнасцямі.
    — I застацца мушу я, Бімба, ты разумееш? — сказаў Малы. Ён ляжаў у пасцелі, а Бімба соп у сваім кошыку побач з ложкам.
    Малы спусціў руку і пачухаў Бімба пальцам пад аброжкам.
    — Давай лепей спаць, — сказаў Малы, — нам з табой спатрэбіцца сіла.
    Але тут зусім нечакана пачулася гудзенне матора, і ў пакой заляцеў Карлсан.
    — Ах, як міла, — сказаў ён. — Пра ўсё заўжды мушу думаць сам! Каб жа хоць нехта нагадаў і не даў забыцца!
    Малы сеў у пасцелі.
    — He даў забыцца на што?
    — Што сёння мой дзень народзінаў! Увесь гэты доўгі дзень у мяне быў дзень народзінаў а я нават і не ўспомніў, бо ніхто не павіншаваў.
    — Але ж, — сказаў Малы, — як твой дзень народзінаў можа быць восьмага чэрвеня? У цябе ўжо быў дзень народзінаў перад самым Вялікаднем!
    — Быў так, — сказаў Карлсан. — Але нельга ўвесь час святкаваць адзін і той жа дзень народзінаў, калі для гэтага ёсць столькі іншых дзён. Восьмага чэрвеня — цудоўны дзень для дня народзінаў, што ўжо табе ў ім не падабаецца?
    Малы засмяяўся.
    — Што ты, я заўсёды рады твайму дню народзінаў, у любы дзень!
    — А калі так, — сказаў Карлсан і кранальна схіліў галаву набок, — калі так, то папрашу мае падарункі.
    Малы асцярожна падняўся з пасцелі. Было няпроста вось так знянацку адшукаць падарунак, варты Карлсана, але ён паспрабуе.
    — Я пагляджу ў сваіх шуфлядках, — сказаў ён.
    — Паглядзі-паглядзі, — сказаў Карлсан і застаўся чакаць.
    Але тут ён заўважыў гаршчок, у які пасадзіў персікавую костачку, і адразу кінуўся туды. Ён засунуў палец у зямлю і спрытна выкалупаў адтуль костачку.
    — Трэба праверыць, наколькі яна вырасла, — сказаў ён. — Ой, па-мойму, яна вырасла нашмат!
    Потым гэтак жа спрытна ён засунуў костачку назад і абцёр зямлю з рукі аб піжаму Малога.
    — Праз дзесяць-дваццаць гадоў ты не нарадуешся, — сказаў ён.
    — Чаму? — спытаў Малы.
    — Ты зможаш драмаць удзень у цяні персікавага дрэва! Якая ўдача, скажы? А ложак табе ў любым разе давядзецца выкінуць. Нельга трымаць столькі мэблі разам з персікавым дрэвам... Ну што, знайшоў для мяне падарунак?
    Малы даў яму адну са сваіх машынак, але Карлсан паматляў галавой — «не тое». Малы пачаў па чарзе прапаноўваць мазаіку, і настольную гульню, і торбачку з каменнымі шарыкамі, але Карлсан кожны раз матляў галавой. Тады Малы зразумеў, што хацеў Карлсан, — пісталет! Ён ляжаў глыбока-глыбока ў правай шуфлядцы ў скрыначцы ад запалак. Гэта быў самы маленькі ў свеце цацач-
    ны пісталет — і самы прыгожы. Тата прывёз яго аднойчы Малому з замежнай вандроўкі, і Крыстэр з Гунілай зайздросцілі некалькі дзён, бо такога пісталета ніхто ніколі не бачыў. Ён выглядаў зусім як сапраўдны, хоць і быў такі маленькі, і бахаў ён гэтак жа моцна, як і сапраўдны пісталет. Зусім незразумела, дзівіўся тата, як ён можа так гучна страляць.
    — Будзь асцярожны з ім, — сказаў ён, укладаючы маленькі пісталет у руку Малога, — не цягай яго паўсюль з сабой і не палохай людзей.
    3 пэўных прычын Малы не паказваў Карлсану пісталет. Ён і сам лічыў, што гэта не надта па-сяброўску, але надалей хаваць яго не было сэнсу, бо акурат учора Карлсан усё адно знайшоў яго, калі корпаўся ў шуфлядках Малога. Карлсану пісталет таксама здаўся вельмі прыгожым. Магчыма, якраз таму дзень народзінаў Карлсана — сёння, падумаў Малы і, уздыхнуўшы, дастаў скрыначку.
    — Віншую з днём народзінаў — сказаў ён.
    Карлсан спачатку загалёкаў ад радасці, потым кінуўся да Малога і расцалаваў яго ў абедзве шчакі, а пасля адкрыў скрыначку і, задаволена пакрэктваючы, дастаў адтуль пісталет.
    — Самы лепшы з найлепшых сяброў — гэта ты, Малы, — сказаў ён, і тады Малы раптам адчуў сябе
    вясёлым і задаволеным, быццам атрымаў у падарунак цэлую сотню пісталетаў і яму было за радасць аддаць Карлсану адзін.
    — Разумееш, — сказаў Карлсан, — мне ён і праўда патрэбны. Я буду карыстацца ім вечарамі.
    — Як гэта? — з трывогай спытаў Малы.
    — Калі я ляжу і лічу авечак, — сказаў Карлсан. Карлсан часам скардзіўся Малому на кепскі сон.
    — Уначы я сплю як бервяно, — звычайна казаў ён, — і ўранку таксама. Але ж пасля абеду я адно ляжу і перакідаюся з боку на бок, а часам не магу заснуць нават увечары.
    Таму Малы навучыў яго хітрасці. Калі не атрымліваецца заснуць, трэба заплюшчыць вочы і ўявіць, быццам гурт авечак па чарзе пераскоквае цераз плот. Калі авечкі скачуць, іх трэба пералічваць адну за адной. Ад гэтага ўрэшце пачынае хіліць у сон, і ты нават не заўважаеш, як засынаеш.
    — Разумееш, сёння ўвечары я не мог заснуць, — сказаў Карлсан. — Тады я пачаў лічыць авечак. I сярод іх была адна брыдкая авечка, якая не хацела скакаць — ну ніяк не хацела! — сказаў Карлсан.
    Малы засмяяўся.
    — Чаму не хацела?
    — Проста каб паўпарціцца і мяне падражніць, — сказаў Карлсан. — Стаяла надзьмутая каля плота і проста не хацела скакаць. I тады я падумаў, што калі б у мяне быў пісталент, я б ужо навучыў яе скакаць! Тады я ўспомніў, што ў цябе, Малы, ёсць
    адзін пісталент у шуфлядцы, а потым я ўспомніў, што ў мяне дзень народзінаў, — патлумачыў Карлсан і з захапленнем пагладзіў пісталет.
    Потым ён захацеў стрэльнуць, каб выпрабаваць свой падарунак.
    — Трэба, каб бабахала, каб весела было, іначай я з табой не гуляю!
    Але Малы адмовіў яму вельмі рашуча.
    — Hi за што ў жыцці! Мы пабудзім увесь дом.
    Карлсан паціснуў плячыма.
    — Ну дык што, гэта ж з’ява банальная! Зноўку заснуць, тае бяды! А калі ў іх няма сваіх авечак, каб лічыць, могуць пазычыць у мяне.
    Але Малы ўсё адно не жадаў пагаджацца на спробны стрэл, і тады Карлсану прыйшла ідэя.
    — Мы паляцім да мяне, — сказаў ён. — Дый салодкі стол трэба зладзіць... У цябе ёсць які-небудзь торт?
    Малы мусіў прызнацца, што торта ў яго няма, і калі Карлсан забурчаў у адказ, Малы заявіў, што гэта ж усё адно з’ява банальная.
    — Торт — ніякая не банальная з’ява, — строга сказаў Карлсан. — Але паспрабуем задаволіцца булачкамі. Ідзі і прынясі сюды ўсе, што ёсць!
    Малы прабраўся ў кухню і вярнуўся з ладным грузам булачак. Мама раз і назаўсёды паабяцала яму, што ён можа частаваць Карлсана булачкамі, калі трэба. А цяпер было праўда трэба.
    Затое мама ніколі не дазваляла яму лятаць з Карлсанам на дах, але Малы на гэта проста забыўся і здзівіўся б, калі б нехта нагадаў яму пра заба-
    рону. Малы так прызвычаіўся лятаць з Карлсанам і адчуваў сябе так спакойна і надзейна, што яму нават у жываце не заказытала, калі ён, абхапіўшы Карлсана рукамі, вылецеў праз акно. Яны прагудзелі ў паветры да Карлсанавага дамочка на даху.
    Чэрвеньскія стакгольмскія вечары не падобныя ні на што ў цэлым свеце. Нідзе неба не ззяе такім дзівосным святлом, нідзе поцемкі не бываюць такімі прыемнымі, чарадзейнымі і сінімі. I ў гэтых сініх поцемках раскінуўся на бляклых водах горад, нібыта вылецеў са старажытнай казкі, а не існаваў наяве.
    Такія вечары нібы створаныя для булачкавых банкетаў на ганку Карлсанавага дамка. Малы звычайна амаль не заўважаў ні нябеснага святла, ні чарадзейнага сутоння, а Карлсану ўвогуле не было да гэтага клопату. Але цяпер, калі яны сядзелі там разам і пілі сок з булачкамі, Малы прынамсі адчуў, што гэты вечар не падобны да іншых вечароў. А Карлсан адчуў, што маміны булачкі не падобныя да іншых булачак. А Малы падумаў, што дамок Карлсана не падобны ні да якога іншага дамка ў свеце. Болып нідзе не можа існаваць такой утульнай і ўдала размешчанай хаткі з такім краявідам, і нідзе няма столькі ўсялякіх дробязей і штуковін, сабраных у адным месцы. Карлсан быў як вавёрка — набіваў сваё жытло чым
    толькі мог. Малы не ведаў, дзе ён усё гэта бярэ: у Карлсана ўвесь час з’яўляліся новыя рэчы. Большасць з іх ён развешваў на сценах, каб лягчэй дабрацца пры патрэбе.