• Газеты, часопісы і г.д.
  • Карлсан хітруе зноў  Астрыд Ліндгрэн

    Карлсан хітруе зноў

    Астрыд Ліндгрэн

    Выдавец: Папуры
    Памер: 208с.
    Мінск 2020
    50.89 МБ
    Малы і Карлсан, які жыве на даху
    Малы і Карлсан, які жыве на даху
    Карлсан прылятае зноў
    Карлсан прылятае зноў
    — Найкаласальнейшы ў свеце шмяк! — сказаў ён. — Хой, хой, які гэта будзе шмяк! Зараз я гэтым і займуся.
    Ён узяў пакунак і хуценька знік з ім у ванным пакоі. Малы з цікаўнасцю рушыў следам. Ён вельмі хацеў даведацца, як робяць найкаласальнейшы ў свеце шмяк.
    Карлсан схіліўся над ваннай і набіраў у пакунак ваду з крана.
    — Што ты робіш? — сказаў Малы. — У папяровы пакунак ваду не набіраюць, няўжо ты не ведаеш?
    — А што я, па-твойму, раблю? — сказаў Карлсан, узняўшы перад носам Малога пакунак, гатовы восьвось парвацца. Карлсан патрымаў яго крыху, каб Малы мог упэўніцца, што ў папяровы пакунак ваду яшчэ як набіраюць, а потым рынуўся з ім назад у пакой.
    Малы кінуўся следам, поўны благіх прадчуванняў. I сапраўды... Карлсан перавесіўся праз акно, так што быў бачны толькі ягоны круглы зад і караценькія кругляввія ножкі.
    — Хой, хой! — крыкнуў ён. — Глядзіце ўгору, вы там, бо зараз лясне найкаласальнейшы ў свеце шмяк!
    — Стоп! — крыкнуў Малы і таксама хутчэй высунуўся ў акно.
    — He, Карлсан, толькі не гэта! — адчайна закрычаў ён.
    Але было запозна. Малы ўбачыў, як пакунак упаў, быццам бомба, ля самых ног беднай цётачкі, якая ішла ў малочную краму ў суседнім доме. Ёй відавочна не спадабаўся найкаласальнейшы ў свеце шмяк.
    — Яна верашчыць так, нібыта я скінуў гаршчок ад кветак, — сказаў Карлсан. — А гэта ўсяго толькі крышку звычайнай вады.
    Малы з грукатам зачыніў акно. Ён не хацеў, каб Карлсан яшчэ што-небудзь выкінуў.
    — He думаю, што так рабіць добра, — сказаў ён сур’ёзна.
    Апе Карлсан толькі зарагатаў. Ён лятаў вакол люстры, смеючыся і пазіраючы на Малога.
    — «Не думаю, што так рабіць добра», — перадражніў ён яго. — А як, па-твойму, добра? Выкідваць пакункі з пратухлымі яйкамі, так? Гэта яшчэ адна з дзівацкіх прыдумак тваёй мамы?
    Ён падляцеў да Малога і плюхнуўся перад ім на падлогу.
    — Вы найвялікшыя ў свеце дзівакі, ты і твая мама, — сказаў ён і паляпаў Малога па шчацэ. — Але, як ні дзіўна, вы ўсё адно мне падабаецеся.
    Малы ажно пачырванеў ад задавальнення. Усё ж цудоўна, што ён падабаецца Карлсану і што мама Карлсану таксама даспадобы, хаця часам здавалася якраз наадварот.
    — Так, мне гэта і самому дзіўна, — сказаў Карлсан.
    Ён працягваў паляпваць Малога па шчацэ. Ён паляпваў доўга і ўпарта, усё мацней і мацней. Урэшце Карлсан ляпнуў яго так, што атрымалася амаль поўха, і сказаў:
    — Ах, які ж я добры! Самы добры ў свеце. I таму я думаю, што нам трэба зараз пагуляцца ў штонебудзь добрае, як лічыш?
    I Малы так лічыў. Ён пачаў разважаць, у што такое добрае можна пагуляць з Карлсанам.
    — Напрыклад, — сказаў Карлсан, — мы можам пагуляць, нібы стол — гэта наш каўчэг, на якім мы ратуемся ад вялікай паводкі... А вось і яна!
    Ён паказаў на маленькі струменьчык, што з’явіўся з-пад дзвярэй.
    Малы ахнуў.
    — Ты не закруціў кран? — спалохана спытаў ён.
    Карлсан нахіліў галаву набок і лагодна паглядзеў на Малога.
    — Адгадай з трох разоў, зрабіў я гэта ці не?
    Малы адчыніў дзверы ў вітальню — і сапраўды, вялікая паводка пачалася. Ванны пакой і вітальня апынуліся пад вадой — можна нават паплёскацца, калі заманецца.
    Карлсану заманулася. Ён з захапленнем ускочыў абедзвюма нагамі проста ў мокрадзь.
    — Хой, хой, — сказаў ён. — Бываюць жа дні, калі здараюцца адны толькі прыемнасці!
    Малы закруціў кран і спусціў ваду ў перапоўненай ванне, а потым апусціўся на крэсла ў вітальні і роспачна паглядзеў навокал.
    — Аёй, — сказаў ён, — аёй, што скажа мама?
    Карлсан завіс у паветры і абурана паглядзеў на Малога.
    — He, ну, ведаеш, — сказаў ён. — У цябе нейкая плакса, а не мама! Гэта ж проста крыху звычайнай вады!
    Ён зноў падскочыў і плюхнуўся дзвюма нагамі ў ваду, так што пырскі паляцелі на Малога.
    — Вельмі прыемная вадзічка, дарэчы, — сказаў ён. — Нават можна прымаць ванны для ног. Хіба твая мама не любіць ванны для ног?
    Ён падскочыў ізноў і запырскаў Малога яшчэ больш.
    — Хіба яна ніколі не мые ног? Хіба яна цэлымі днямі толькі і робіць, што кідае з вокнаў гаршкі з кветкамі?
    Малы не адказваў. Яго думкі былі занятыя іншым. Нарэшце ён ачомаўся — о, яны мусяць як след усё выцерці, пакуль не вярнулася мама!
    — Карлсан, нам трэба спяшацца... — сказаў ён і ўзняўся з крэсла. Ён кінуўся на кухню і адразу ж вярнуўся з парай ануч для падлогі.
    — Карлсан, дапамажы, — пачаў быў ён.
    Але ніякага Карлсана не было. Яго не было ні ў ванным пакоі, ні ў вітальні, ні ў пакоі Малога. Затое Малы пачуў гудзенне матора знадворку. Ён падбег да акна і ўбачыў, як нехта з абрысамі тоўсценькай кілбасіны прашумеў міма.
    — Лятучая бочка — ці нешта іншае? — прамармытаў Малы.
    He, ніякая гэта не лятучая бочка! Гэта проста Карлсан вяртаецца ў свой зялёны дамок на даху.
    Але тут Карлсан заўважыў Малога. Ён зрабіў крутое піке і са свістам праляцеў міма акна. Малы горача замахаў яму анучай, і Карлсан памахаў у адказ пульхнай ручкай.
    — Хой, хой, — крыкнуў ён. — Вось ляціць Дзесяцітысячакронны Карлсан, хой, хой!
    I ён паляцеў. А Малы пайшоў у вітальню, трымаючы ў кожнай руцэ па анучы, і пачаў выціраць ваду.
    Карлсан усцамінас, ^зснь надоінау
    арлсану пашанцавала, што яго не было, калі мама вярнулася з бюро падарожжаў, бо яна сапраўды вельмі разз/авалася — і за пеларгонію, і за паводку, хаця Малы паспеў збольшага ўсё выцерці.
    Мама адразу зразумела, хто тут лабываў, а тата даведаўся пра патоп, калі ўвечары п эыйшоў дадому.
    — Ведаю, што гэта непрыгожа, — сказала мама, — бо я ўжо больш-менш пачала прызвычайвацца да Карлсана, але калі-нікалі і адчуваю, што сама з задавальненнем заплаціла б дзесяць тысяч крон, каб толькі яго пазбавіцца.
    — Фу, не кажы так, — сказаў Мзлы.
    — Так, годзе, — сказала мама — за сталом павінна быць прыемна.
    Мама заўсёды казала, што за сталом павінна быць прыемна. I Малы так лічыў. I як жа насамрэч прыемна было, калі яны сядзелі разам, елі і размаўлялі пра ўсё на свеце. Малы больш размаўляў, чым еў, — прынамсі, калі падавалі вараную траску, суп з агародніны або рыбныя біткі. Але сёння ў іх былі катлеты з бараніны і клубніцы, і ўсё таму, што летнія канікулы толькі пачаліся і Бусэ з Бэтан з’язджалі: Бусэ — у школу ветразевага спорту, а Бэтан — на хутар з коньмі. Таму зладзілі невялікі развітальны вечар: мама любіла час ад часу рабіць такія маленькія святы.
    — Але не сумуй, Малы, — сказаў тата, — мы таксама паедзем у падарожжа — мама, ты і я.
    I ён паведаміў навіны. Аказалася, што ў бюро падарожжаў мама заказала білеты на круіз на такім самым караблі, які Малы бачыў у газеце. Судна адправіцца праз тыдзень, і чатырнаццаць дзён яны будуць плаваць на гэтым белым параходзе, наведваючы розныя парты і гарады. «Хіба не цудоўна?» — спытала мама. I тата спытаў таксама. I Бусэ спытаў, і Бэтан...
    — Хіба не цудоўна, хіба не весела будзе, Малы?
    — Ага, — сказаў Малы, разумеючы, што вандроўка і праўда можа быць вясёлай. Але разам з тым ён адчуваў нешта нядобрае, і адразу ж здагадаўся.
    Карлсан успамінае, што ў яго дзень народзінаў што не так: Карлсан! Як можна пакінуць Карлсана аднаго цяпер, калі яму патрэбна дапамога? Малы шмат разважаў над гэтым, пакуль выціраў сляды вялікай паводкі.
    Нават калі Карлсан ніякі не шпіён, а проста Карлсан, усё адно можа здарыцца што-небудзь непрыемнае, калі людзі пачнуць за ім ганяцца, каб атрымаць дзесяць тысяч крон. Хто ведае, што прыйдзе ім у голаў? Можа, яны пасадзяць Карлсана ў клетку ў заасадзе Скансэна або выдумаюць яшчэ штонебудзь жахлівае. У любым разе, можна не сумнявацца: яны не дазволяць яму па-ранейшаму жыць у сваім дамочку на даху.
    Таму Малы вырашыў застацца дома і прыгледзець за Карлсанам. Ён пастараўся давесці гэта ўсім за вячэрай, пакуль сядзеў за сталом і жаваў сваю катлету з бараніны.
    Бусэ засмяяўся.
    — Карлсан у Скансэне ў клетцы... аёй! Уяві, Малы, прыходзіш ты такі са сваім класам туды, ходзіш там, разглядаеш звяроў, чытаеш таблічкі на клетках. Белы мядзведзь, чытаеш ты, а тут лось, а тут воўк, а тут бабёр, а вось тут Карлсан.
    — Ш-ш-ш, — сказаў Малы.
    Бусэ хіхікаў.
    — «Карлсан. Звера не карміць!» Уяві, гэтак будзе напісана — гэта ж як раззлуецца Карлсан!
    — Дурань ты! — сказаў Малы. — Дурны як бот!
    — Але ж, Малы, — сказала мама, — калі ты не паплывеш з намі, то і мы не зможам паплыць, разумееш?
    — Вядома, вы зможаце паплыць, — сказаў Малы. — Мы з Карлсанам разам прыгледзім за домам.
    — Хо-хо, — сказала Бэтан. — I ўвесь дом затопіце, га? I ўсю мэблю павыкідаеце праз акно?
    — Вось дурная, — сказаў Малы.
    За сталом чамусьці зрабілася не так прыемна, як звычайна.
    Хаця Малы быў добрым і мілым хлопчыкам, часам ён страшэнна ўпарціўся. Цяпер ён быў цвёрды, як крэмень, і нават слухаць не хацеў ніякіх угавораў.
    — Так, але паслухай, мой хлопча... — пачаў быў тата.
    Больш ён нічога не паспеў сказаць: у дзвярах бразнула вечка адтуліны, у якую закідвалі пошту. Бэтан кінулася з-за стала, не спытаўшы дазволу: яна чакала лістоў ад нейкага патлатага хлопца. Вось чаму яна так спяшалася паспець першай у калідор. I праўда, на дыванку перад дзвярыма ляжаў ліст, але не для Бэтан і не ад патлатага хлопца... Наадварот. Ліст быў для таты ад дзядзькі Юліуса, у якога валасоў не было зусім.
    — За сталом павінна быць прыемна, — сказаў Бусэ. — Лісты ад дзядзькі Юліуса прыемнымі не назавеш.
    Дзядзька Юліус быў далёкім сваяком таты і раз на год прыязджаў у Стакгольм наведаць свайго лекара і завітаць да сям’і Свантэсанаў.
    Дзядзька не хацеў жыць у гатэлі, бо лічыў, што гэта занадта дорага. Хаця грошай у яго было як смецця. Проста ён вельмі баяўся іх траціць.
    Ніхто ў сям’і Свантэсанаў не быў асабліва рады, калі прыязджаў дзядзька Юліус. А тата дык менш за ўсіх. Але мама заўсёды казала:
    — Ты ўсё ж адзіны ягоны сваяк, і яго так шкада. Давайце будзем спагадлівымі да беднага дзядзькі Юліуса.
    Хаця пасля пары дзён гасцявання дзядзькі Юліуса, падчас якіх ён рабіў заўвагі яе дзецям, бурчаў, што яна кепска гатуе, і скардзіўся на ўсё, у мамы паміж броваў з’яўлялася зморшчынка. Мама тады здавалася амаль такой жа, якім рабіўся тата, як толькі дзядзька Юліус пераступаў парог. Бусэ і Бэтан трымаліся дзе далей. Яны амаль не з’яўляліся дома, пакуль там жыў дзядзька Юліус.
    — Малы адзіны, хто хоць крыху спагадлівы да яго, — часта паўтарала мама. Але нават Малы ўрэшце стамляўся. Апошнім разам, калі ў іх гасцяваў дзядзька Юліус, Малы намаляваў яго ў сваім альбоме і падпісаў: «Ён дурны».