• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    СТАРЭЧ.АЯ ДАЛЬНАЗбРКАСЦЬ. тое, што прэсбіяпія.
    СТАСАЎ Васіль Пятровіч (4.8.1769, Масква — 5.9.1848), рускі архітэктар; прадстаўнік позняга класіцызму. Акад.
    В П .Стасаў
    Пецярбургскай AM (1811). У 1783—94 пам. архітэктара ў Маскоўскай управе дабрачыннасці. У 1802—08 вывучаў архітэктуру ў Францыі і Італіі. 3 1808 працаваў у Пецярбургу, з 1816 чл. Кта для пабудоў і гідраўлічных работ, з 1817 кіраваў будвам пры імператарскім двары. Выканаў больш за 100 узорных праектаў жылых дамоў, агароджаў і гасп. пабудоў для правінйыі (1810я г.). Найб. значныя работы ў Пецярбургу: б. Паўлаўскія казармы (1817—20; ч. ансамбля Марсава поля), Праабражэнскі (1827— 29) і Троіцкі (1832—35) саборы, Нар
    168	СТАСАЎ
    венскія (1827—34, медная калясніца — П.К.Клот, С.Піменаў) і Маскоўскія (1834—38, скульпт. дэкор Б.Арлоўскага) трыумфальныя вароты; дабудова сабора і зах карпусоў келляў Смольнага манастыра, афармленне іх інтэр’ераў (1832—35); аднаўленне пасля пажару 1837 фасадаў, парадных залаў і цэркваў Зімняга палаца. У Царскім сяле (цяпер г. Пушкін) стварыў чыг. вароты «ЛФбым маім таварышам па службе» (1817—21), манеж (1819—21), вял. аранжарэю (1820—23), канюшы корпус (1823), у Маскве правіянцкія склады. У творчасці развіваў ідэі і кампазіцыйныя прыёмы апошняга этапу класіцызму — аліпіру, часта звяртаўся да строгіх форм дарычнага ордэра, ствараў арх. вобразы ўрачыстага гучання.
    Літ.: Пмлявскяй В М Стасовархмтектор. Л., 1963; Я го ж. Зодчнй В.П.Стасов (1769—1848). Л , 1970.
    СТАСАЎ Уладзімір Васілевіч (14.1.1824, С.Пецярбург — 23.10.1906), рускі маст. і муз. крытык, гісторык мастацтва. Сын В П Стасава. Ганаровы чл. Pac. АН (1900). Скончыў Вучылішча правазнаўства (1843). 3 1872 заг. маст. аддзела Публічнай бкі (цяпер Публічная бка імя М.СалтыковаШчадрына). 3 1847 публікаваў у друку артыкулы па лры, мастацтве, музыцы. Выступаў супраць акадэмізму, быў прыхільнікам рэаліст. мастацтва, дэмакратызацыі маст. жыйця. Актыўна ўдзельнічаў у творчым жыцці Арцелі мастакоў, Тва перасоўнікаў, кампазітараў «Новай рус. муз. школы», названай ім «Магутнай кучкай». Даследаваў і прапагандаваў творчасць М.Глінкі (больш за 30 работ). Аўтар манаграфій пра кампазітараў А.Барадзіна, М.Мусаргскага, мастакоў М.Антакольскага, К.Брулова, В.Верашчагіна, М Ге, А.іванава, І.Крамскога, В.Пярова, І.Рэпіна, творчых партрэтаў
    У.В.Стасаў. Скулыпар М.Антакольскі. 1872—75.
    майстроў выканальніцкага мастацтва (А.Рубінштэйна і інш ). Адзін з першых пачаў збіраць і публікавайь эпісталярную спадчыну рус. мастакоў і кампазітараў.
    Тв.: Мзбр. соч. Т. I—3. М.. 1952; Пнсьма к родным. Т I—3. М„ 1953—62; Статьн о музыке. Вып. 1—5. М ', 1974—80.
    Літ:. Лебедев А.К., Солодовннк о в А.В. В.В.Стасов. М., 1982
    СТАСЕВА, вёска ў Лёзненскім рне Війебскай вобл., на р. Вольша, каля аўтадарогі Віцебск—Лёзна. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на ПнЗ ад г.п. Лёзна, 30 км ад Віцебска, 11 км ад чыг. ст. Выдрэя. 200 ж., 98 двароў (2001). Ляснійтва. Пач. школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі. Вайсковыя могілкі сав. афіцэраў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    СТАСЁВІЧ Барыс Іванавіч (14.12.1895. г. Брэст — 1938), партыйны і дзярж. дзеяч БССР. Вучыўся ў духоўнай семінарыі і БДУ. 3 1914 у арміі. 3 1919 у Чырв. Арміі, удзельнік грамадз. вайны. 3 1920 у Мінску: нам. нач. аддзела губхарчкома, нам. наркома ўнутр. спраў БССР. Са снеж. 1922 сакратар Мінскага павятовага кта КП(б)Б, заг аддзела Слуцкага акр. кта партыі. У 1924—28 сакратар Аршанскага акругкома КП(б)Б. У 1928—29 сакратар ЦК КП(б)Б. 3 1929 у Маскве; у Прафінтэрне, заг. Балканскай секцыі. Чл. ЦВК БССР (1922—30). Чл. ЦК КП(б)Б (1927—30), чл. Бюро ЦК КП(б)Б (1928—29). У 1938 беспадстаўна арыштаваны органамі НКУС СССР, расстраляны ў Маскве. У 1956 рэабілітаваны. Э.А.Кпрніювіч. СТАСЁВІЧ 1ван Нічыпаравіч (9.1.1929, в. Мядзведня Старадарожскага рна Мінскай вобл. — 11.9.1998), бел. жывапісец. Засл. дз. маст. Беларусі (1980). Скончыў Мінскае маст. вучылішча
    І.Стасевіч Партрэт Маршала Савецкага Саюза Г.К.Жукава. 1973.
    (1952), Маскоўскі маст. інт імя В.Сурыкава (1958). У 1958—95 выкладаў у Бел. тэатр.маст. інue (з 1980 праф ). Пісаў сюжэтнатэматычныя карціны, рейзажы, нацюрморты. Творам характэрны стрыманасць каларыту, манументалізацыя вобразнага ладу. У палотнах «У беларускіх балотах» (1958), «Брэсцкая крэпасць» (1961), «Няскораныя» (1966), «Клятва» (1967), «Радасная сустрэча» (1968), «Суровае юнацтва» (1971), «Плачуць бярозы» (1975), «Вызваленне Барысаўшчыны» (1980), «За Беларусь. Аперацыя «Баграціён» (1984) і інш. увасоблена тэма Вял. Айч. вайны. Тэме працы прысвечаны карціны «АнгараАнгара» (I960), «Шахцёры Салігорска» (1963), «Полацкі нафтазавод» (1975) і інш. Аўтар партрэтаў Героя Сац. Працы І.М.Сакольчыка (1972), Маршала Савецкага Саюза Г К.Жукава (1973), «Сын палка. В.Дончык» (1974), лётчыка Г.Лі (1975), Г.У.Юшкевіча і Героя Сав. Саюза В.З.Каржа (1978), «Партызаны, партызаны... (партрэт Я.Купалы)» (1980), мастака А.Бембеля (1983) і інш. Стварыў цыклы краявідаў Мурманска (1955), Байкала (1956), Наўгародчыны (1971—75), Ленінграда (1973), Браслаўшчыны (1975), В’етнама (1985), шэраг нацюрмортаў.
    Літ.: Шныпаркоў А.М. І.Н.Стасевіч Мн., 1985.
    СТАСЁВІЧ Лілія Яфрэмаўна (22.10.1921, г. Калуга, Расія — 9.6.1999), бел. актрыса, дыктар радыё. Засл. арт. Беларусі (1965). Скончыла Рэсп. тэатр. вучылішча ў Мінску (1941). 3 1944 актрыса Бел. тра імя Я.Купалы. У 1948—80 дыктар на Бел. радыё, выкладала ў Бел. тэатр.маст. інце (1956—63, 1971—75). Вяла грамадскапаліт., літ.драм., муз. і інш. перадачы, святочныя рэпартажы. Выступала як чытальнік, у рэпертуары пераважалі творы бел. пісьменнікаў.
    СТАСЁВІЧЫ, Адам, Валенты і Марцін, бел. дойліды 1й пал. 17 ст.Дылі ў в. Дайліды Іўеўскага рна Гродзенскай вобл. Удзельнічалі ў будве Іўеўскай сядзібы і інш. пабудоў Іўеўшчыны.
    СТАСЕЎКА, вёска ў Вішнёўскім с/с Бабруйскага рна Магілёўскай вобл., на правым беразе р. Бярэзіна. Цэнтр калгаса. За 30 км на Пд ад г. Бабруйск, 140 км ад Магілёва, 25 км ад чыг. ст. Бярэзіна. 387 ж., 179 двароў (2001). Сярэдняя школасад, Дом культуры, бка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
    СТАСЎНАК у м а т э м а т ы ц ы, тое, што адносіны.
    СТАСЮНАС (Stasiunas) Іонас (26.9.1919, в. Нічунай Панявежскага пав., Літва — 3.8.1987), літоўскі спявак (барытон). Нар. арт. СССР (1964). Скончыў Каўнаскую кансерваторыю (1948).' 3 1941 саліст Каўнаскага вял. тра, з 1944 у Тры оперы і балета Літвы. 3 1962 выкладаў у Літ. кансерваторыі (з 1983 праф.). С. вылучалі высокая муз. культура, прыгожы сакавіты голас, дар сйэн. пераўвасаблення. Сярод партый: Сакалас («Мары
    СТАТУТ 169
    тэ» А.Рачунаса), Палкоўнік. Чорны пан («Дачка», «Ave vita» В.Кловы), Радвіла («Даля» Б.Дварыёнаса), Барыс («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Ігар («Князь Ігар» А.Барадзіна), Мазепа, Томскі, Ялейкі («Мазепа», «Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Лістрат («У буру» Ц.Хрэннікава) і інш. Дзярж. прэмія СССР 1951.
    І.Стасюнас.
    СТАТАК, група дзікіх млекакормячых аднаго віду з узаемазвязанымі паводзінамі, якія захоўваюць блізкасць адзін да аднаго і маюць аднолькавы рытм актыўнасці і напрамак руху. Утварэнне С. характэрна для кітападобных, капытных. прыматаў, сумчатых, некат. драпежных. Склад С. (паводле ўзросту і полу) і памеры непастаянныя (у адрозненне ад сям’і, гарэма). Макс. памеры вызначаюцца магчымасцямі ўзаемнай каардынацыі паводзін, у кітоў і прыматаў — некалькі дзесяткаў асобін, у капытных (паўн. алені, сайгакі, гну) — сотні і тысячы. Найб. буйныя С. ўтвараюцца ў час сезонных міграцый. У С. перайманне пераважае над свабодным прыняццем рашэння, што характэрна для адзіночных жывёл. Складаныя іерархія і сістэма сувязей паміж асобінамі ў С. прыматаў. У капытных іерархія вызначаецца памерамі цела, рагоў. Ужывёлагадоўлі С. — група с.г. жывёл, сфарміраваная ў гаспадарцы для асобнага ўтрымання, адкорму і пасьбы. С. авечак —атара, С. коней — табун. У гадоўлі буйн. par. жывёлы вылучаюць С. дойныя, нагульныя (гурт), цялят, маладняку.
    СТАТАР (англ. stator які стаіць нерухома, ад лац. sto стаю), нерухомая частка ротарных машын. Канструкцыі С. — разнастайныя, залежаць ад віду машыны.
    У эл. пераменнага току мпшынах С. звычайна складаецца з асяродка — магнітаправода з эл.тэхн. сталі (магн. поле яго абмоткі ўзаемадзейнічае з магн. полем абмоткі ротара) і станіпы. С. пастаяннага току машыны складаецца з ярма, замацаванага ў станіне, галоўных і дадатковых полюсаў, на якія накладзены абмоткі. У гідратурбінах С. — стальная кальцавая дэталь, якая служыць нясучай канструкцыяй (фундаментнай часткай) турбіны. С ёсць і ў іншых машынах (напр., вентылятарах, лтечпых электрарухавіках, у якіх асяродак С. разгорнуты ў лінію).
    СТАТКЕВІЧЫ, Сцяцкевічы, Сцяцковічы, Стацкевічы, Стацковічы, шляхецкі род герба «Касцеша» ў ВКЛ. Родапачынальнік —
    Сцецка Пятровіч, гаспадарскі дваранін, войт магілёўскі і слуцкі (15 ст.). Меў сына Ждана, які валодаў Любанічамі, Чаркасавам і Расасною, унукаў Хаму, Яўмена і Андрэя, ротмістра і двараніна вял. князя ВКЛ Казіміра. Найб. вядомыя:
    Іван Андрэевіч (?—1554), сын Андрэя Жданавіча, падскарбі надворны ВКЛ. Багдан Іванавіч (? — дакрас. 1586), сын Івана Андрэевіча, староста кокенгаўзенскі, падчашы ВКЛ у 1558—72, маршалак гаспадарскі з 1572, маршалак браслаўскі. Атрымаў ад вял. князя маёнтак Заверцы ў Ашмянскім пав., адсюль прадстаўнікі роду ўжывалі прозвішча СтаткевічЗаверскі. Вільгельм (?—1616), сын Багдана Іванавіча, падкаморы браслаўскі ў 1613. Крыштоф (? — да 1652), сын Вільгельма, ротмістр, староста азярышчанскі, падкаморы браслаўскі. Вызначыўся ў вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654— 67 абаронай Азярышчанскага замка ў 1654. Багдан (?—1651), сын Вілыельма, падкаморы мсціслаўскі ў 1630—44, кашталян мсціслаўскі ў 1644—46 і новагародскі з 1646. Актыўна выступаў у абарону праваслаўя. Разам з жонкай Аленай Багданаўнай Саламярэцкай заснаваў Баркалабаўскі Узнясенскі жаночы манастыр, Буйніцкі Святадухаўскі манастыр, Аршанскі Куцеінскі Богаяўленскі манастыр, Аршанскі Куцеінскі Успенскі манастыр, фінансаваў дзейнасць Куцеінскай друкарні Я н (1601—34), сын Вілыельма, харунжы ашмянскі. Удзельнічаў у бітвах пад Хацінам (1621) і Смаленскам (1633—34) Ян (?— 1660), сын Яна, каралеўскі дваранін, кашталян новагародскі з 1652.