Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
Статут напісаны на бел. мове, мае важнае значэнне як помнік прававой культуры і мовы бел. народа, дае магчымасць вывучаць лексіку і стыль, дзярж.прававую тэрміналогію таго часу. Вядомы пераклады Статута 1529 на лац. (1530) і польск. (1532) мовы. Захаваліся 4 спісы на бел. мове: Фірлееўскі, Замойскіх, Дзялынскіх, Слуцкі; 2 спісы на лац. мове: Лаўрэнцьеўскі, або Пфор
СТАТУТ 171
цкі, Пулаўскіх; спіс на польск. мове — Альшэўскі (Свідзінскі і Вастрабрамскі спісы загінулі ў 1944). Упершыню Статут 1529 надрукаваны ў 1841 у Познані ў «Зборы літоўскіх законаў з 1389 да 1529» (лацінскім шрыфтам), у 1854 — кірыліцай у Маскве.
Публ.: Старый Лнтовскяй Статут 1529 г. // Временннк Московского ова нсторкм м древностей росснйскнх. М., 1854. Кн. 18; Статут Велнкого княжества Лнтовского 1529 г. Мн., 1960.
Літ.: Пнчета В.М Лнтовскнй Статут 1529 г. н его нсточннкн // Пмчета В.Н. Белоруссня н Лмтва, XV—XVI вв. М., 1961; Крапнвмн П.Ф., Чернецкая Ю.Н О рукопнсях н нзданнях первого Лнтовского Статута // Славянскнй архяв. М, 1959; Первый Лнтовскнй Статут 1529 г.: Матерналы респ. науч. конф. Внльнюс, 1982; Л а з у т к a С., Гудавячюс Э. Первый Лнтовскнй Статут. [Т.] 1, ч. 1—2. Вяльнюс, 1983—85; Юхо 1. Крыніцы беларускалітоўскага права. Мн., 1991; У л а ш ч ы к М. Першы Літоўскі Статут: (3 гісторыі знаходак рукапісаў і іх вывучэння) // Бел. гіст. агляд. 1996. Сш. 1.
І.А.Юхо.
СТАТЎГ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛПОЎСКАГА 1566, Д р у г і статут Вялікага княства Літоўскага, звод законаў феад. права, які дзейнічаў у Беларусі і Літве ў 1566—88, а на Правабярэжнай Украіне і ў 17—18 ст; помнік старабел. пісьменства.
Асн. крыніцы Статута 1566; агульназемскія і абласныя прывілеі, Судзебнік 1468, Статут Вялікага княства Літоўскага 1529 і некат. нормы звычаёвага права; выкарыстаны таксама нормы царк. (рымскакаталіцкага і грэкаправасл.) права. У ім спалучаны тэарэт. распрацоўкі мясц. права з практычнай дзейнасцю і тэарэт. асновамі рымскага і зах.еўрап. права. 3 тэксту Бельскага прывілея 1564 вынікае, што праект Статута рыхтавала камісія, працай якой кіраваў канцлер М.Радзіврі Чорны; у ёй удзельнічаў маршалак дворны А..Б.Валовіч, верагодна, П.Раізій, \Pamyndyc і інш. Праект Статута 1566 аддадзены сойму на папярэдні разгляд у 1561, занверджаны 1.7.1564, меркавалася ўвесці яго ў дзеянне з 11.11.1564. Аднак зза спрэчак па асобных артыкулах Статут набыў законную сілу з 1.3.1566; некаторыя змены ўнесены ў яго прывілеем 1.7.1566. У Статут былі ўпісаны Віленскі прывілей 1563, Бельскі прывіг/ей 1564, Віленскі прывілей 1565. У Статуце 1566 захавана з невял. зменамі структура Статута 1529. У ім 14 раздзелаў і 367 артыкулаў. 1—3 раздзелы ахопліваюць нормы дзярж., ваеннага, адм. права, 4ы — судовы лад і судовы працэс, 5—6ы — сямейнае і апякунскае права. 7—9ы — цывільнае, 10ы —лясное і паляўнічае, 11—14ы — крымін. права. Найб. істотныя змены ўнесены ў нормы дзярж., судовапранэсуальнага і цывільнага права Статут 1566 замацаваў асн. прынцыпы права: адзінства права для жыхароў краіны, хоць яно не было роўным для ўсіх, дзярж. суверэнітэт, абмежаванне ўлады вял. князя, прыярытэт піса. нага права Упершыню пазначалася аддзяленне суда ад органаў улады і кіравання. Для гэтага ствараліся земскія суды і падкаморскія суды.
Больш поўна рэгламентавалася кампетэнцыя органаў дзярж. улады і кіравання. Кіраўніком дзяржавы і гал. асобай ва ўсёй сістэме дзярж. органаў прызнаваўся вял. князь, які ў Статуце называейна гаспадаром. Паўнамоцтвы вял. князя грунтаваліся на выбарным пачатку і рэгламентаваліся прававымі нормамі Статута 1566. Вял. князь не меў права без рашэння сойма пачынаць вайну^ устанаўліваць
падаткі на ваен. патрэбы (раздз. 2, арт. 2), выдаваць законы (раздз. 3, арт. 12). Вял. князь абавязваўся «вснх князей н пановрад, як духовных, так н свенкнх, н всех врядннков земскях н дворных, панов хоруговных, шляхту, рыцарство, мешане н вснх людей посполнтых у Велнком князстве Лнтовском... заховатн прн свободах н вольностях» (раздз. 3, арт. 2). Важнае значэнне меў артыкул, які забараняў даваць маёнткі, пасады, чыны і званні чужаземцам, у т.л. ўраджэнцам Польшчы (раздз. 3, арт. 9). Статут 1566 заканадаўча замацаваў прывілеі і гал. ролю буйных феадалаў у дзяржаве, даваў усім феадалам права вольна распараджацца сваімі маёнткамі. У ім паўней, чым у статуце 1529, выкладзены і нормы спадчыннага права (8ы раздзел). Істотныя змены ўнесены ў крымін. права. Суб'ектам злачынства прызнаваўся толькі чалавек. Непаўналетнія маглі быць пакараны толькі пасля 14 гадоў (раздз. 14, арт. 8). Абвяшчалася прэзумпцыя невінаватасці (раздз. 14, арт. 2). Крымін. пакаранне павінна было ажыццяўляцца толькі па суду, а асоба, якая абвінаваціла кагон. у злачынстве і не даказала яго віны, павінна была быць пакарана так, як мог бынь пакараны абвінавачаны ёю (раздз. I. арт. 2).
Статут напісаны на бел. мове, быў перакладзены на лац. і польск. мовы. Выяўлена 58 спісаў Статута 1566, з іх 13 на бел., 40 на польск. і 5 на лац. мовах. Упершыню надрукаваны ў 1855 у Маскве.
Публ.: Статут Велнкого княжества Лнтовского 1566 г. [м поправы статутовые 1578 r.J // Временннк Московского ова нсторнм н древностей росснйскнх. М , 1855. Кн. 23.
Літ:. Подозерская Г.Ф. Второй Лнтовскнй Статут: [К нстормн его составлення] // Мст. зап. 1945. № 17; П н ч е т a В Н. Земельнбе право в статутах 1529 м 1566 г. // Пнчета В.Н. Белоруссмя м Лнтва, XV—XVI вв. М., 1961; Юхо 1. Крыніцы беларускалітоўскага права. Мн., 1991. І.А.Юхо.
СТАТУТ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА 1588, Трэці стат ут В я лікага княства Літоўскага, звод закбнаў феад. права, які дзейнічаў у ВКЛ з 1589, а пасля далучэння Беларусі да Рас. імперыі — у Віцебскай і Магілёўскай губ. да 1831, у Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губ. да 1840. Помнік старабел. пісьменства.
Пасля таго як быў прыняты Статут Вялікага княства Літоўскага 1566, кадыфіканыйная работа не спынілася. Ужо на Брэсцкім сойме 1566 было напраўлена некалькі артыкулаў. Праз 2 гады Гродзенскі сойм унёс папраўкі ў некат. артыкулы і стварыў камісію для дапрацоўкі Статута. Камісія для выпраўлення Статута 1566 была выбрана і на Люблінскім сойме 1569. Крыніны для распрацоўкі Статута 1588 — Статут Вялікага княства Літоўскага 1529, Статут ВКЛ 1566, соймавыя пастановы 1573, 1578, 1580 і 1584, прывілеі, пастановы павятовых соймікаў. Да канца 1584 работа над Статутам была завершана, але ў сувязі з тым, што ён ігнараваў акт Люблінскай уніі 1569, прадстаўнікі Польшчы не дапускалі яго зацвярджэння на агульным сойме Рэчы Паспалітай. Каб захаваць велікакняжанкі трон, Жыгімонт 111 Ваза зацвердзіў Статут сваім прывілеем 28.1.1588.
Статут 1588 падрыхтаваны кваліфікаванымі правазнаўцамі пад кіраўніцтвам канцлера ВКЛ Х.Б.Всыовіча і падканцдера Л.І.Сдпег/. У Статут увайшлі нормы дзярж. (канстытуцыйнага) права, чаго на той час нс было ў заканад. практыцы інш. еўрап. дзяржаў. Ён абагуль
ніў тагачасныя дзярж.прававыя ідэі, некаторыя з іх апярэджвалі свой час. У Статуце знайшла адлюстраванне тэорыя падзелу ўлад на заканадаўчую (сойм), выканаўчую (вял. князь, адм. апарат) і судовую (Трыбунал Вялікага княства Літоўскага, земскія і падкаморскія суды, выбарныя і незалежныя ад адміністрацыі). Статут 1588 мае 14 раздзелаў і 488 артыкулаў. У 1—4м раздзелах змешчаны нормы дзярж. права і судовага ладу, у 5—10м і часткова ў 13м — шлюбнасямейнага, зямельнага і цывільнага права, у II—12, 14м і часткова ў ІЗм — крымін. і крымін.працэсуальнага права. Ідэі Рэфармацыі і верацярпімасці замацаваны ў артыкулах 3га раздзела, паводле якога вял. князю і ўсім дзярж. органам прадпісана забяспечваць спакой усіх жыхароў дзяржавы. незалежна ад таго, якога вучэння яны прытрымліваюцца ў хрысц. веравызнанні. Ідэі гуманізму адбіліся на нормах крымін і цывільнага права. Так, у пэўнай ступені гарантаваліся маёмасныя і асабістыя правы мяшчан. Кожны вольны чалавек мог пры жаданні выехаць за мяжу, калі гэта рабілася не на шкоду сваёй краіне Статут юрыдычна замацоўваў тыя фактычныя адносіны, якія склаліся паміж ВКЛ і Польшчай пасля 1569, але абавязаў урад вярнуць адлучаныя ад княства землі, забараняў назначаць на дзярж пасады і надзяляйь зямлёй «чужаземцаў і загранічнікаў», у т.л. і падданых Польшчы, захаваў адасобленасць дзярж. устаноў, арміі, заканадаўства, эканомікі і фінансаў ВКЛ. Уладаром дзяржавы прызнаваўся вял. князь, названы ў Статуце гаспадаром. Але многія яго паўнамоцтвы былі абмежаваны і выконваць іх ён мог толькі са згоды сойма, вышэйшых дзярж. службовых асоб. Статут замацоўваў феад. грамадскі лад, наяўнасць 2 асн. класаў: феадалаў і феадальназалежных сялян. Асабліва былі вылучаны князі, паны радныя і паны харугоўныя, якія мелі права судзіць не толькі простых людзей, але і залежную ад іх шляхту, даваць ёй у часовае карыстанне землі, маёнткі, а таксама адбіраць гэтыя маёнткі, нягледзячы на даўнасць уладання імі (раздз. 3, арт 30). Статут рэгламентаваў таксама некат. правы і абавязкі простых людзей і прадстаўнікоў этн. груп (сялян, слуг, чэлядзі, мяшчан, рамеснікаў, яўрэяў, татараў). Ён абараняў |нтарэсы буйных і сярэдніх феадалаў і ўзмацняў іх прывілеяванае становішча, канчаткова запрыгоніў сялян. Для шляхты Статут прадугледжваў крымін. адказнасць за забойства простага чалавека, забараняў перадачу ў няволю вольнага чалавека за даўгі або злачынства, абмяжоўваў пакаранне непаўналетніх да 16 гадоў. Хоць Статут дэклараваў, што ўсе простыя людзі разам з феадаламі ўдзельнічаюйь у выбранні гаспадара (раздз. 3, арт. 2), аднак простых людзей не дапускалі ў сойм, a іх удзел у паліт. жыцці абмяжоўваўся
172 СТАТУТ
выключна мясй. валаснымі справамі. Статут 1588 закончыў кадыфікацыю права ў ВКЛ. Ён з’яўляецца выдатным помнікам бел. мовы і юрыд. думкі феад. эпохі.
Статут ВКЛ 1588 выкарыстоўваўся пры кадыфікацыі ў канцы 16 ст. прускага права, складанні Саборнага ўлажэння 1649 у Расіі, афіцыйна не зацверджаных укр. збкаў «Права, за якймм суднтся малоросснйскнй народ» (2я чвэрць 18 ст.), «Суд н розправка в правах малоросснйскнх» (1750—58). У заканадаўстве і судах Польшчы, Латвіі, Эстоніі ён ужываўся як дадатковая крыніца права. Статут 1588, пераважна ў рэдакцыі 1614, быў гал. пісьмовым зводам дзеючага права на Украіне (у Кіеўскай, Падольскай і Валынскай губ. дзейнічаў да 1840). У 17—19 ст. ён перакладзены на рус., укр. ням., франц., лац. мовы.